змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”

Прадстаўнік Адвакацкай дарадчай групы, якая бароніць інтарэсы сем’яў людзей, што загінулі на Майдане, Яўгенія Закрэўская заявіла ў інтэрв’ю “Украинской правде”:

З прычыны таго, што гэта суцэльнае злачынства, якое зьдзяйсьнялася доўгі час, тры месяцы, была ўцягнута вельмі вялікая колькасьць асобаў… У нас перагружаны і ня вельмі кампэтэнтныя ў цэлым праваахоўчыя ворганы. Рэформы, што адбываюцца, таксама выбіваюць з каляіны нармальнай працы.

Выканаўцаў злачынстваў можна больш ці менш пазнаць, бо яны кантактавалі з пратэстоўцамі, могуць быць на відэа.

Ёсьць пасадавая вярхушка, якая таксама відавочная. А ёсьць сярэдняе зьвяно чыноўнікаў, якое ўсіх іх зьвязвае. І калі ў нас частка выканаўцаў або затрымана, або ўцякла, або мяркуе, што ўсё ў іх будзе добра, то сярэдняе зьвяно нікуды не падзелася. Яно інтэгравалася ў новую сістэму, новую паліцыю, пракуратуру і гэтак далей. У бальшыні выпадкаў іх не закранула ніякая люстрацыя.

Мы ж ня хочам жыць у Самалі. Такая траўма, як Майдан, павінна быць перажыта, прагаворана, раскладзена па палічках і асэнсавана. І яна не павінна паўтарацца. Калі мы проста так усё гэта пакінем, то гэта будзе працягвацца.

Калі гэта ня будзе вырашана ў судзе, то будзе вырашана зусім іншым спосабам. Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/maidan/advokat-semey-pogibshih-na-maydane-esli-ne-budet-pravosudiya-budet-samosud-218832.html

/ 10-12-2017
Украіна Майдан Суд
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Radykal 2017-12-11

Цікава было-б даведацца меркаваньне сп. Пазьняка, якая навука з падзеяў на Ўкраіне вынікае для нас. Беларусы спярша глядзелі на Ўкраіну з надзеяй, а цяпер адчуваюць расчараваньне. За чатыры гады не пакараныя злачынцы, не сконфіскаваныя награбленыя грошы, корупцыя зноў дасягнула ўзроўню з часоў Януковіча. На ваенных пастаўках нажываюцца нягоднікі тыпу сына міністра Авакяна, прадаючы арміі рыштунак у некалькі разоў даражэй за рынкавую цану. Што і як трэба было рабіць украінцам, у чым тая фатальная памылка? Ці варта было зьмяняць улады ў конкрэтных варунках 2014 году? Ці былі тады лепшыя варыянты?

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-12-15

Маскалi ужо дауно запауняюць iнтэрнэт, мауляу, на майдане самi па сабе стралялi.

Бяз тэмы Аўтар: rampa 2017-12-17

Зянон яшчэ да пачатку ўсіх падзей і падчас іх папярэджваў украінцаў. 1. Нельга стаяць на Майдане і сьпяваць песьні, трэба атакаваць рэжым. Інакш параза. 2. Пасьля перамогі адразу пачнецца ваенная агрэсія Расеі. 3. Рэформы і нармалізацыю ва Украіне будзе праводзіць значна цяжэй, чым у Беларусі, бо там магутныя алігархі. На ягоныя папярэджаньні ніхто там не зьвярнуў увагі. Бралі і бяруць інтэрв'ю, цытуюць з мясцовай публікі Фядуту, Статкевіча, Санніка і Радзіну. Цікава, гэта проста так або проста дурата?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу