змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Юры Бутусаў: Україна і Антыўкраіна

Нас ніхто не выхоўваў Грамадзянамі – проста аднойчы давялося зрабіць выбар: што ёсьць свабода для цябе? А потым давялося зрабіць выбар: а на што ты гатовы дзеля свабоды?

А потым аказалася, што свабода, дзеля якой ідуць на сьмерць – гэта доказ для цябе самога – ісьці наперад і не адступаць.

Рэвалюцыя Годнасьці стварыла Грамадзян. Грамадзяне стварылі Нацыю. Нацыя заваявала Незалежнасьць. Што далей?

Мы ўбачылі, што свабода – гэта не цудоўная палачка. Гэта вакно магчымасьцяў у вялізны свабодны канкурэнтны сьвет.

Мы ўбачылі, што тыя, для каго свабода стала ліфтам, далёка не заўжды хочуць ствараць ліфты іншым і не заўжды разумеюць, як гэта зрабіць.

Мы ўбачылі, што калі будуеш дзяржаву свабодных грамадзян там, дзе дзяржава заўжды была дубінкай у руках валадароў, -- простых аднахадовых рашэньняў няма.

Мы ўбачылі, што свабода ў кожнага свая, свае рамкі, і, каб прысьпешваць перамены ў кабінэтах, трэба вучыцца ствараць каманды на вуліцах.

Україна вызваліла такую энэргію, такую пасіянарнасьць, якая зьмяніла хаду эўрапейскай гісторыі, зьмяніла і прысьпешыла час. Зьмяніла нас – ды так, што нам штодня трэба вучыцца ўсьведамляць, хто мы, чаго дасягнулі і куды ісьці.

Але як навучыцца карыстацца новымі магчымасьцямі і новым часам для ўсіх?

Мы навучыліся мабілізавацца дзеля вайны. Але мы яшчэ ня ўмеем мабілізавацца дзеля таго, каб здабыць перамогу.

Мабілізацыя – гэта ня толькі воля ўдзельнікаў. Гэта прафэсійны праект, накіраваны на вынік, са сваім рэгламэнтам, сваімі правіламі, сваімі пакараньнямі і сваімі рызыкамі. І самае галоўнае – з мэтай, якой падпарадкавана ўсё. Кожны з гэтых праектаў патрабуе мабілізацыі, матывацыі, метанакіраванасьці, практычных штодзённых дзеяньняў, маштаба мысьленьня і інтэлекту.

Нас мабілізавалі зьнешнія пагрозы. Адзін дыктатар прымусіў нас мабілізавацца дзеля свабоды. Іншы дыктатар прымусіў нас мабілізавацца дзеля незалежнасьці. Мы змагаліся, каб выратавацца. Але пабудаваць сваё жыцьцё і сваю краіну пад адной толькі зьнешняй пагрозай нельга – трэба навучыцца мабілізавацца самым.

А гэта значыць – высоўваць лідэраў, за якімі будуць ісьці. І знайсьці сваю мэту, сваю каманду, свой мабілізацыйны праект, дзе за табой і разам з табой здолеюць ісьці іншыя.

А бяз гэтага Рэвалюцыя годнасьці ня скончана. Яшчэ ня зроблена рэвалюцыя для вызваленьня бізнэсу. Рэвалюцыя для выхаваньня і адукацыі. Рэвалюцыя для абароны парушаных правоў у судах. Рэвалюцыя бясьпекі асобы. Рэвалюцыя абароны краіны. Рэвалюцыя самакіраваньня. Рэвалюцыя абароны прыроды. Гэтыя рэвалюцыі чакаюць сваіх лдэраў, чакаюць свае праекты, сваё змаганьне, сваю гісторыю.

Жменька энтузіястаў. Сьцяг Эўропы. Шчасьце, што нам наканавана ўвайсьці ў гісторыю і выпрабаваць сябе. Гора, што многім не наканавана было даведацца, што мы не здадзімся і не прайграем.

Усё гэта пачалося чатыры гады таму. Стаяць нельга. Дзеля ўсіх, хто не дайшоў да сёньняшняга дня, мы павінны завяршыць рэвалюцыю і пабудаваць дзяржаву, дзе кожны з нас здолее шчыра глядзець у вочы мацеркам і дзецям загіблых герояў… Іншага выбару ў нашым жыцьці няма.

Пераклад з расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/blogs/jurbutusov/my-dolzhny-zavershit-revolyuciyu-i-postroit-gosudarstvo-gde-kazhdyy-smozhet-smotret-v-glaza-materyam-pogibshih-geroev-218310.html

 

У Луганску пачаўся Антымайдан! Збылася мара Януковіча – Луганск захоплены “Беркутам” і тамашнімі ментамі. Усё як мае быць у “русском міре” – у масках, з кулямётамі, не прадстаўляюцца, захапілі цэнтр горада, гатовыя страляць. “Хунта” у чыстым выглядзе. Паглядзіце як шакаваныя наёмныя прапагандысты распытваюць узброеных людзей без апазнавальных знакаў – так, вось якую бяду мы на свае галовы нагукалі. З гэтымі жартаваць небясьпечна, іх нельга блакаваць, застрэляць без размоў. У Луганску ідуць разборкі паміж дзьвюма магутнымі злачыннымі групоўкамі – “міністр МУС” Карнэт наладзіў пераварот і адмовіўся выконваць загады “кіраўніка ЛНР” Платніцкага. Ідзе ўзброеная барацьба за ўладу, зразумела, у горад ужо ўведзена бронетэхніка, умацоўваюцца вайсковыя базы, патрулі розных груповак. Спадзяюся, што, як заўжды, у барацьбе за ўладу ў “ЛНР” перамогуць як зазвычай украінскія ДРГ, і перастраляюць пабольш пуцінапаклоньнікаў з абодвух бакоў. Вось як жыла б уся Україна, калі Рэвалюцыя Годнасьці ня скінула прарасейскі рэжым.

Юры Бутусаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 28-11-2017
Украіна Змаганьне Рэвалюцыя Свабода Рэвалюцыя Годнасьці
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)