змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Юры Беленькі: Што скажуць у Крамлі, тое і зробяць

Намеснік старшыні Партыі КХП-БНФ Юры Беленькі распавядае пра тое, каму сёння падабаюцца савецкія святы, і чаму не ўшаноўваюцца нацыянальныя.

Днямі каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй прамове падчас імшы назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая дагэтуль адзначаецца як свята ў Беларусі 7 лістапада, «экзістэнцыяльнай катастрофай» і заклікаў імкнуцца да таго, каб зрабіць выходнымі Дзяды.

Юры Беленькі: Вельмі слушная прапанова з боку спадара Кандрусевіча, тым больш, што Дзяды ўжо былі выходным днём. Якраз за гэта я са сваімі калегамі-дэпутатамі ў свой час галасаваў у парламенце. Мы, дарэчы, зрабілі выходнымі не толькі Дзяды, але і некалькі дзён падчас свята Нараджэння Хрыстова, Вялікадня. Гэтыя дні для беларусаў і ёсць сапраўдныя святы.

РР: Ці адгукнуцца ўлады на прапанову каталіцкага мітрапаліта?

Юры Беленькі: Не ведаю, бо ў свой час яны ж адмянілі выходныя на Дзяды. І тут усё лагічна. Улада ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем Расеі, і Крэмль стаў рэалізоўваць у Беларусі сваю палітыку мэтанакіраванага вынішчэння ўсяго нацыянальнага і беларускага – мовы, культуры… І так ва ўсіх сферах. Зрабілі так, каб беларусы не памяталі пра свае святы і традыцыі, пра адраджэнне. Цяпер улады наўрад ці адгукнуцца на прапанову каталіцкага мітрапаліта, бо сітуацыя ў эканоміцы не простая, а ўмовы дыктуе Масква. Што скажуць у Крамлі, тое і зробяць. Думаю, не захочуць саступіць нават у гэтым. Затое 7 лістапада ў нас застаецца дзяржаўным святам. Забойцам Сталіну і Леніну кветкі носяць, а свае нацыянальныя святы не ўшаноўваюць на дзяржаўным узроўні.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: https://www.racyja.com/hramadstva/yuras-belenki-svajgo-ne-shanuem-a-zabo/

/ 09-11-2017
Дзяды Юры Беленькі Беларусь Рэжым Кастрычніцкая рэвалюцыя
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе