змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Юры Беленькі: КХП-БНФ рыхтуе сьвяточныя мерапрыемствы да 100-годдзя БНР

Шэраг мерапрыемстваў правядзе Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ у гонар стагоддзя абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Як сказаў намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі, у Менску плануецца правядзенне навуковай гістарычнай канферэнцыі, а таксама мітынгу і канцэрту, дазвол на якія ўжо атрыманы.

– Канферэнцыя навуковая гістарычная будзе 17 сакавіка ў міжнародным цэнтры IBB. Пачатак канферэнцыі а 11-й гадзіне. Возмуць удзел нашыя навукоўцы, гісторыкі, таксама будуць нашыя дэпутаты незалежнасці, якія рэалізавалі ідэі БНР у 1991 годзе, прывёўшы краіну да незалежнасці. Далей, 24 сакавіка ў 12 гадзін у Кіеўскім скверы пачнецца мітынг і канцэрт, прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акрамя таго, зараз вядзецца работа па рэалізацыі ідэі Зянона Пазняка аб усталяванні памятнага каменя ў гонар 100-годдзя БНР. „Мы звярнуліся ў Менгарвыканкам. Яны папрасілі даць вызначэнне навуковай дзяржаўнай установы аб важнасці гэтай падзеі. Мы звярнуліся ў інстытут гісторыі, які пацвердзіў важнасць абвяшчэння БНР”, – распавёў Юрась Беленькі.

Палітык таксама сказаў, што і ён, і яго паплечнікі будуць заклікаць грамадзянаў далучыцца да вялікага  мітынгу-канцэрту, які адбудзецца 25 сакавіка каля Опернага тэатру.

 

Крыніца: https://www.racyja.com/hramadstva/yuras-belenki-rykhtuem-kanferentsyyu-m/

/ 07-03-2018
Юры Беленькі КХП-БНФ БНР БНР-100
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: