змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Юбілей Гестапа

Сёньня, 20 сьнежня 2017 года, у Берліне быў шырока адсьвяткаваны юбілей гестапа. Урачысты сход пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць аб супрацоўніках гестапа і вайскоўцаў СС, якія загінулі пры абароне Райху ад зьнешніх і ўнутраных ворагаў. З адмысловым дакладам на сходзе выступіў Канцлер. Ён адзначыў ролю асабовага складу гестапа і СС у забесьпячэньні традыцыйных нямецкіх каштоўнасьцяў. Ён таксама зьвярнуў увагу тых, хто сабраўся, на тое, што паасобныя парушэньні нацыянал-сацыялістычнай законнасьці, якія нехта недзе часам дапускаў, ужо даўно асуджаны закрытым лістом Зьезда НСДАП і ня могуць перакрэсьліць масавага гераізму, праяўленага ў той цяжкі час эсэсаўцамі і гестапаўцамі. Нельга адмаўляцца ад свайго мінулага, пэцкаць яго чорнай фарбай, як таго патрабуюць ад нас нашы ворагі, для якіх непрыймальнае самое існаваньне Нямеччыны як моцнай краіны, што пасьпяхова разьвіваецца, цьвёрда абараняе свае інтарэсы, сказаў Канцлер. Акрамя таго, ён выказаўся за аднаўленьне помніка Райхсфюрэру СС Гімлеру, які ня толькі зрабіў вялізны асабісты ўнёсак ў разбудову праваахоўчых ворганаў Райха, але і быў выдатным барацьбітом за правы чалавека. Менавіта ён арганізаваў працу па барацьбе з беспрытульнасьцю, якая сталася наступствам варварскай агрэсіі бязбожнага бальшавізма і амэрыканскай плутакратыі. Менавіта ён заўжды падкрэсьліваў, што канцлягяры зьяўляюцца элемэнтам перавыхаваньня, што іхняя задача – вяртаньне чалавека, што спатыкнуўся, да нармальнага жыцьця і працы на карысьць Райха. Менавіта яму мы абавязаны тым, што нават у самыя цяжкія для краіны пэрыяды ўмовы ўтрыманьня ў канцлягярах былі максімальна камфортнымі і гуманнымі.

Канцлер скончыў свой выступ заклікам памятаць вялікую гісторыю германцаў, шанаваць яе і ганарацца ёю.

Зноў я ўсё пераблытаў! Не ў Нямеччыне гэта было, а ў іншай краіне. І не пра гестапа там йшла гаворка.

Леанід Гозман.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Начальнік ФСБ пахваліў сваіх

Кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў у інтэрв’ю “Российской газете” распавёў пра гісторыю сваёй спэцслужбы і адначасова паведаміў, што сталінскія рэпрэсіі ў значнай ступені мелі “аб’ектыўны бок”.

“Хаця ў многіх дадзены пэрыяд асацыюецца з масавай фабрыкацыяй абвінавачваньняў, -- заявіў Бортнікаў, -- архіўныя матэр’ялы сьведчаць аб наяўнасьці аб’ектыўнага боку ў значнай частцы крымінальных спраў, у тым ліку тых, што ляглі ў аснову вядомых адкрытых працэсаў”.

У якасьці прыклада рэальных нагодаў для працэсаў сталінскіх гадоў кіраўнік спэцслужбы згадаў “планы прыхільнікаў Л. Троцкага па адсоўваньні або нават ліквідацыі І. Сталіна і ягоных паплечнікаў у кіраўніцтве ВКП (б)”, а таксама “сувязі змоўшчыкаў зь замежспэцслужбамі”.

Акрамя таго, па словах Бортнікава, “вялікая колькасьць фігурантаў тых спраў – гэта прадстаўнікі партнамэнклатуры і кіраўніцтва праваахоўчых ворганаў, якія завязьлі ў карупцыі ды тварылі гвалт і самасуд”.

Пасьля гэтых разважаньняў Борнікаў, аднак, нагадаў, што “ня хоча нікога абяляць”, аднак зьвязаў рэпрэсіі не зь імем Сталіна, а з постацьцю генэральнага камісара бясьпекі Мікалая Яжова, пакаранага сьмерцю ў 1940 годзе. Па словах Бортнікава, Лаўрэнцій Бэрыя, што прышоў яму на зьмену, “вытурыў кар’ерыстаў папярэдніх часоў” і ў цэлым павысіў якасьць працы спэцслужбаў.

Усё астатняе інтэрв’ю, якое, балазе, нагадвала, заранёў напісаны тэкст, толькі зьлёгку разьбіты на часткі, таксама апалагэтычна апісвае гісторыю ВЧК-МГБ-КГБ-ФСБ, што падышла да новага ўзьлёту з прыходам да кіраўніцтва ФСБ у 1998 годзе Уладзіміра Пуціна, які зрабіў “значны ўнёсак у справу ўзмацненьня ворганаў бясьпекі”.

Аляксей Абухаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.mk.ru/politics/2017/12/20/glava-fsb-rasskazal-ob-opravdannosti-stalinskikh-repressiy.html

 

Лепшыя пажаданьні гэбэшнікам

Каты-спадчыньнікі.

Галіч амаль 50 гадоў таму дакладна апісаў сёньняшняе чэкісцкае сьвята:

"На столе у них икра, балычок,

Не какой-нибудь – "КВ" – коньячок,

А впоследствии – чаек, пастила,

Кекс "Гвардейский" и печенье "Салют",

И сидят заплечных дел мастера

И тихонько, но душевно поют:

"О Сталине мудром, родном и любимом..."

– Мы на страже, – говорят палачи.

– Но когда же? – говорят палачи.

– Поскорей бы! – говорят палачи.

– Встань, Отец, и вразуми, и поучи!"

За прамінулыя дзесяцігоддзі зьмяніліся толькі напоі і закускі на катоўскіх сталах. Яшчэ б, каты сталі прыкметна багацей. У іх цяпер маёнткі пад Масквой, дамы на Лазурным беразе і мільёны даляраў у афшорах. Але самы яны засталіся як былі. Яны ўсё так жа хочуць нашай з вамі крыві. Мараць каванымі ботамі затаптаць любы супраціў іхняму панаваньню. І ганарацца сваімі папярэднікамі – віртуозамі і рэкардсмэнамі катоўскай справы.

Бортнікаў фактычна зьдзейсьніў сёньня яўку з павіннай, прызнаўшы ФСБ спадчыньніцай іншых злачынных арганізацый: ЧК-ОГПУ-НКВД-МГБ-КГБ. “І адхрышчвацца ад слова “чэкіст” – гэта ўсё адно, што аддаваць у бяспамяцтва пакаленьні нашых папярэднікаў”, -- сказаў ён у інтэрв’ю РГ. Такім чынам ФСБ, па сутнасьці, бярэ на сябе адказнасьць за крывавыя справы чэкістаў мінулага, гэкатомбы іхніх ахвяр.

Мабыць, эфэсбэшнікі самы не разумеюць, што прымаючы ў спадчыну справы сваіх “настаўнікаў”, рызыкуюць прыняць у спадчыну і іхні лёс. Лепшае пажаданьне Бортнікаву, Пуціну і Ко на “Дзень чэкіста” – скончыць сваё жыцьцё так жа сама як і іхнія папярэднікі: Ягода, Яжоў, Абакумаў, Бэрыя і г.д. Далучайцеся да гэтага добрага пажаданьня, сябры!

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Стагоддзе ваўкадава

Стагоддзе чэкістаў – гэта ня проста юбілей нейкай структуры, якая хватка абслугоўвала і працягвае абслугоўваць таталітарныя і аўтарытарныя рэжымы Расеі. Гэта сьвята зла ў чыстым выглядзе. Без дамешак, лёзунгаў і іншай непатрэбнай мішуры. Расея, мабыць, першая ў сьвеце краіна, у якой зло запанавала з трыюмфам ня толькі над грамадзтвам, але і над ідэалогіяй, над самым сваім стваральнікам. Перамога Галема.

Так, бальшавікі стваралі ЧК, каб “сокалы” шалёнага Фэлікса абаранілі іх уласную ўладу. Але “сокалы” настолькі напіліся крыві, настолькі разбухлі ад яе колькасьці, што не баяліся ўжо падняць руку на сам партыйны апарат, які зьнікаў у іхняй мясарубцы, што ператварала ўладу ў фарш. Чэкісты, якія зьнішчалі правадыроў – Троцкага, Каменева, Зіноўева, Бухарына, Рыкава і іншых, -- гэта ж ня толькі перамога Сталіна над супернікамі. Гэта яшчэ і перамога НКВД над партыяй.

Апаратчыкі не забыліся і не даравалі чэкістам ліпкага страху 30-х. Адразу ж пасьля сьмерці правадыра яны ператварылі “ворганы” з валадара ў ведамства, з гаспадароў у абслугу, з катаў у падручных. Але і чэкісты не забыліся і не даравалі апаратчыкам свайго прыніжэньня, падзеньня з вышыні злосьці ў бездань партыйнага кантролю. Апаратчыкі валадарылі. Чэкісты рыхтаваліся.

Няхай расейскія прапагандысты распавядаюць сваёй пастве казкі пра падкопы ЦРУ. На самой справе большага ворага, чым КГБ, у камуністычнай партыі і СССР не было ніколі. І калі рэжым аслабіўся, чэкісты хладнакроўна яго дабілі. А потым узялі ўсё, што можна было яшчэ сьцягнуць у трупа, які халадзеў, – уладу, грошы, падданых. Так КГБ узяў рэванш за паразу ў 1953-м. Так чэкіст уехаў у Крмэль. Не адразу, зразумела, -- некалькі гадоў яны яшчэ прыкрываліся партрэтам лядашчага Ельцына. Так і Бэрыя прыкрываўся партрэтам пераемніка азызлага Маленкова – і яшчэ доўга прыкідваўся б, калі б не прайграў.

І вось цяпер мы адзначаем тое, што цяжка было ўявіць сябе яшчэ нейкіх 30 гадоў таму. Кастрычніцкі пераварот – усяго толькі нудная дата ў гістарычным календары, нагода для сэрыяла і анэкдота. КПСС – абрэвіятура з падручніка, якую ня кожны школьнік адразу расшыфруе. А ЧК жыве, валадарыць, трымае за горла Расею, наладжвае “гібрыдныя” войны і лезе нямытымі нагамі ў заходнія гасьціныя, як той Камінтэрн. Аказалася, што не камунізм зь яго навязьлівай балбатнёй, не імпэрыя зь яе тлустай замазадаволенасьцю, а звычайнае забойства, прымітыўны данос, мярзотная правакацыя, банальная хлусьня – усё гэта і ёсць аснова расейскай дзяржаўнасьці, тое, што вызначае посьпех і аказваецца непераможныі усё апошняе стагоддзе.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.266456.html

/ 24-12-2017
НКВД Расея КГБ ФСБ Лубянка Гестапа
Абмеркаваньне
Пцрц Аўтар: Менчанин 2017-12-24

Вроде там ,если б не Сталин с Ворошиловым,тогда б Троцкий с Каменевым. Была бы та же кровь,только другой части населения.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Валеры БУЙВАЛ: Зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні спосабам рэжымнай “мэмарыялізацыі”
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ"
Шызафрэнія
Iмітація вбивства Бабченка виявила дві мети російських спецслужб