змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Если завтра война…”

Мільёны беларусаў устрывожаны пэрспэктывай буйнамаштабных дзеяньняў маскоўскай ваеншчыны на нашай тэрыторыі. Занепакоенасьць выказваюць таксама нашы цывілізаваныя суседзі, якія прадпрымаюць адэкватныя абарончыя і мабілізацыйныя захады. У сувязі з гэтым кіруемый Масквой антыбеларускі рэжым засьпяваў вядомы мілітарысцкі шлягер 1930-х гадоў, пад якім у чэрвені 1941-га СССР увайшоў у татальны разгром сваёй арміі. І што гэта яны так зноў засьпявалі? У памыйку пад назовам БТ вельмі многія беларусы ўжо даўно не зазіраюць, то рэжым вынайшаў спосаб масавага ўплыву на грамадзкую думку праз Сеціва. З нафталіну нават дасталі нейкія правінцыйныя, з дазволу сказаць, рэсурсы, кшталту “Наш Гомель”. Пачытаць творчасьць гэтых архістрацігаў з-над Сожу кур’ёзна. І ў якім толькі інкубатары вырошчаюць такіх інтэлектуальных бройлераў?! Хаця, калі прыгадаць мінулыя гады, то адтуль у розныя моманты прыходзілі выключна інфантыльныя пасылы нашаму грамадзтву. Чаго вартыя былі, напрыклад, зрэжысіраваныя на камэру маналогі піянэраў у чырвоных гальштуках: “(Звонко, задорно) Мы высказываем единодушную поддержку лидеру иракского народа товарищу Саддаму Хусейну!..”). Гады мінаюць, а там нічога не мяняецца. І вось гэтай лухтой яны спрабуюць мабілізаваць беларусаў на вайну.

Алег Курбаноўскі

 

Беларусы, вы хочаце гэтага?

 


 

Российско-белорусские учения «Запад-2017» или «Если завтра война…»

Когда-то в 30-е годы в Советской армии была песня, в которой наиболее точно был показан смысл всей обеспокоенности советского руководства по подготовке к внезапному нападению врага:

Если завтра война, если враг нападет,

Если темная сила нагрянет,

Как один человек, весь Советский народ

За свободную Родину встанет.

И мотивировка оказалась верной, ибо, как говорил Ю. Б. Левитан, «22 июня 1941 года германские вооруженные силы без всякого объявления войны атаковали границы Советского союза. Началась Великая Отечественная война против немецко-фашистских захватчиков».

На наш взгляд эта песня в полной мере отражает смысл организации уже третьих по счету российско-белорусских учений «Запад-2017». Как сказал Президент Республики Беларусь А. Г. Лукашенко: «готовиться к войне нужно в мирное время, когда порох сухой».

«Однако последние события настораживают нас, и успокаиваться в этом смысле нельзя, поскольку организация североатлантического блока усиливают свои подразделения и размещают их у наших границ», – заметил Президент. «Но нас волнует, прежде всего, то, что некие силы неоднократно предпринимали и предпринимают попытки нагнетать обстановку внутри самой Беларуси <…> при финансировании западных фондов и поддержи «пятой колонны». Отсюда мы должны держать ухо востро».

И это нагнетание выражается в первую очередь в том, что некоторые пытаются дискредитировать учения, говоря о том, что вооруженные силы РФ якобы оккупируют Беларусь.

Интересно, а где, в каком таком международном документе сказано, что проведение учений на территории другого государства сразу же подразумевает оккупацию одного другим? И к тому же, зачем России оккупировать Беларусь, если мы являемся союзниками?

Редакция портала «Наш Гомель» попросила первого заместителя председателя ЛДПБ Олега Гайдукевича прокомментировать опасения европейских политиков.

«Мы всегда исторически были вместе с Россией и оборонялись вместе на случай каких-то общих угроз. И самое главное — хочу подчеркнуть, это никак не умаляет наш суверенитет и независимость, а наоборот укрепляет. Потому что суверенитет и независимость это, в первую очередь, безопасность людей, безопасность государства и ее интересов. И союз с Россией, и наши совместные учения, только укрепляют эту безопасность».

И, более того, наши ближайшие соседи по западному рубежу такие как, например, Литва заявляют, что, дескать, учения угрожают национальной безопасности стран Балтии. Мол, в ходе этих учений «неоднократно отрабатывалась оккупация южной части Литвы, а также блокировка Сувалкского коридора — единственного сухопутного пути, связывающего балтийские страны с другими государствами НАТО». И где же такие факты были зафиксированы? Как говорил Путин на одной из своих встреч, «адреса, фамилии, телефоны, пожалуйста»? Учения открыты, и все желающие из стран НАТО и международных организаций могут на них присутствовать.

«Что касается наших европейских партнеров, то адекватные политики и люди уже давно тему учений не поднимают. Мы много в этом году были в Европе: в Австрии, в Германии, во Франции, в Италии, в Польше, в Литве, в Латвии… Мы объехали за последние полгода, наверное, пол-Европы. И нигде нам не задавали вопрос об учениях. О чем это говорит? О том, что многие европейские политики даже не знают, что эти учения будут проходить на территории Беларуси. Некоторыми политиками и экспертами в Европе шум вокруг учений поднимается сознательно, чтобы каким-то образом внести негатив: первое – во взаимоотношения с Республикой Беларусь, показать, что, якобы, Беларусь проводит какую-то политику неправильную. И второй момент – создать какую-то мнимую угрозу для того, чтобы получить себе определенные дивиденды», — считает Олег Гайдукевич.

В ходе обсуждений белорусским руководством неоднократно отмечалось, что учения «Запад-2017» носят исключительно оборонительный характер. Их цель – проверить боеспособность российской и белорусской армии в при совместном действии. В мире обострилась обстановка в связи с угрозой международного терроризма. Не понимать и не учитывать этих процессов попросту нельзя, потому что от этого зависит будущее России и Беларуси, у которых, еще ко всему прочему, общие границы. А западный рубеж Союзного государства приходится непосредственно на территорию Беларуси, которая находится в ведомстве ее вооруженных сил.

Учения проводят на территории Беларуси в этом году только потому что пришла очередь белорусской стороны, а не потому что российские войска оккупируют Беларусь. И кроме того, почему мы должны спрашивать разрешения у стран Запада для проведения учений на территории своей же страны? Они ведь не спрашивают нашего разрешения, когда на восточный рубеж перебрасывают 6000 единиц боевой техники.

Крыніца: http://sozh.info/rossijjsko-belorusskie-ucheniya-zapad-2017-ili-esli-zavtra-vojjna/

/ 06-08-2017
Расея Беларусь Вайна Вучэньні Наш Гомель
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Anielka 2017-08-06

А мне са шлягера спадабалася: "И тачанки лихие помчатся!.."

Блін, на тачанках зьбіраюцца Вашынгтон браць!

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2017-08-06

Адна справа НАТО-цывилизацыя и зусим иньшае маскальския варвары.

кт5нт5 Аўтар: Менчанин 2017-08-07

РФ только нагнетает напряжение в Европе,а интеллектуальный банкрот Лука пытается получить сомнительный капитал.Вместо демократизации общества еще больше держит его в напряжении и страхе.

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-08-08

У цывiлiзацыi кругом развешаны плакаты з неграмi i розннымi азiятамi, якiя па першых плянах глядзяць прама на цябе, альбо ззаду абдымаюць белых дзевак. Белыя мужчыны, калi i сустракаюцца на нейкай частцы гэтых плякатау, то iм адведзены другi плян з боку i палахлiвы позiркам у бок. Эуропе мала засталось: засяляецца , а з белых ужо зараз медыйна зрабiлi непаунавартасных. У падмаскальскай каленii Беларусi я ведаю, хто вядзе перманентную гiбрыдную вайну, а вось хто вядзе гiбрыдную вайну у нутры Эуропы цiкава?

http://www.bielarus.net/archives/2017/08/08/4852 Аўтар: Sigizmund 2017-08-08

НП, канешне, надрукуе, але, - не пра гэта. Тэкст - трэба прыняць, як стандарт.

Я два гады таму пісаў, што першым пунктам Прысягі павінна быць Прысяга на вернасьць Нашай Мове! Вот я (МЫ) і дажыў да Праўды. А НАША Праўда будзе сцьверджана! І Праўда НАША можа быць сцьверджана ТОЛЬКІ на НАШАЙ Мове!

Што ж - не будзем нічога "новага" выдумляць - гэты тэкст Прысягі без зменаў будзем выкарыстоўваць. Мушу адзначыць - гэты тэкст больш удалы (лепшы ва ўсіх сэнсах), чым распрацаваны мною.

Дзякую.

Жыве Беларусь!

(Інфармацыя зь Беларусі)

Вось тэкст прысягі беларускіх патрыётаў, якую яны складаюць перад абліччам Бога, Народу, Айчыны і пабрацімаў.

Прысяга выклікана небясьпекай з Усходу, якая навісла над Беларусяй. У гэтых умовах кожнаму беларусу трэба адчуваць адказнасьць за Радзіму і быць гатовым да яе абароны.

Прысягу можна прымаць у адвольных, але ўрачыстых абставінах у прысутнасьці пабрацімаў.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

7 жніўня 2017 г. Зянон Пазьняк

ПРЫСЯГА ГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ

Я, грамадзянін(ка) Беларусі* ўрачыста клянуся і сьведчу перад Госпадам Богам усемагутным і ўсёбачным, аб адданасьці Беларусі і роднаму Беларускаму Народу, сьведчу, што сьвята трымаюся прынцыпаў Акту 25 Сакавіка, Ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, сьвята шаную Дзяржаўную Родную Беларускаю Мову, Дзяржаўны Гэрб “Пагоня”, Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Дзяржаўныя Гімны “Ваярскі марш” і “Магутны Божа”, старажытную гісторыю Радзімы ад часоў Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага.

Сьведчу, што сьвята шаную Кроў Герояў Слуцкага войска і войска “Зялёны Дуб” Беларускай Народнай Рэспублікі, сьведчу, што сьвята шаную Кроў Пакутнікаў маскоўска-бальшавіцкага тэрору з 1917 па 1956 год, нямецка-фашыстскага тэрору з 1941 па 1944 год, польска-шавіністычнага тэрору з 1921 па 1946 год. Сьвята шаную Кроў Ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Сьведчу аб гатовасьці мужна бараніць Свабоду, Незалежнасьць, Суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. Клянуся сумленна выконваць вайсковы абавязак, сьвята захоўваць дзяржаўныя тайніцы, добразычліва ставіцца да братоў і сёстраў па зброі і заўсёды ім дапамагаць.

Клянуся аддаць усе свае сілы, а калі спатрэбіцца, маёмасьць і жыцьцё, дзеля шчасьця і дабра Беларускага Народа.

Калі-ж я згублю волю да змаганьня, гонар, годнасьць і парушу гэтую прысягу, то няхай пакарае мяне Бог і Беларускі народ ганебнай карай здрадніка Беларускага Народа.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Інвазія пачалася. Настаў час бараніць Беларусь ўсімі сродкамі барацьбы
Зянон Пазьняк: Аб важных падзеях
Цытата дня: Галіхвэ будуць “абкатваць”...
АБ ПАРУШЭНЬНІ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ І АБАРОНЕ КРАІНЫ