змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Як працуе кантора: куратары Кураева і Україна

Лубянка ўжо шмат гадоў перыядычна ўкідвае ў СМІ ідэю канфлікта Пуціна з Гундзяевым. Укід лёгка апазнаецца па рашучай беспадстаўнасьці, а часта і па трызьненьню. У чэкістаў гэта называецца “зашумліваньне”. Вось і зараз у "Собеседнике" Кураеў “тлумачыць”, чаму Пуцін нібыта ахладзеў да патрыярха:

“Адна з прычын, як мяркуюць мае інфарматары, -- гэта тое, што па Украіне патрыярхія прадастаўляла ў адміністрацыю не зусім адэкватную інфармацыю. Завяралі, што, маўляў, “русская весна” пераможа ў Наваросіі, што ўкраінскія браты нашы толькі і чакаюць магчымасьці, каб скінуць ярмо бандэраўскае і эўрапейскае, што з хроснай хадой пройдзем без якога-кольвечы супраціву па Данецку і Харкаву, але неяк не атрымалася”.

“Інфарматары” – гэта гэбэшныя куратары Кураева, якія тлумачаць яму, што Лубянка даручае яму напісаць. Падвоенае капыта Канторы лёгка апазнаецца па ідыятызму меркаваньня. Нібыта не Пуцін, не Лубянка, не Крэмль вырашылі ваяваць з Украінай, а Патрыярхія іх намовіла.

Рэчаіснасьць жа цалкам відавочная: Крэмль выкарыстаў Маскоўскую Патрыярхію для прыкрыцьця сваёй рэкагнасцыроўкі перад уварваньнем. Агенты засылаліся нібыта для ўдзелу ў царкоўных мерапрыемствах, а на справе рыхтавалі дробныя і вялікія гнюснасьці, якія потым і здарыліся, аблягчыўшы ўварваньне. Парашэнка вырашыў ня надта дасьледваць ролю ўкраінскага філіяла Маскоўскай Патрыярхіі ў падрыхтоўцы ўварваньня, бо і ва Украіне эліта МП інтэгравана, як і ў Расеі, у мафійна-карумпаванае кіруючае асяроддзе.

Яшчэ Кураеў “тлумачыць”:

“Што зусім выразна ёсьць, дык гэта стомленасьць ад бясконцай плыні матэр’яльных просьбаў – аддаць тое, аплаціць сёе, -- працягвае Андрэй Кураеў. – Гэта таксама сказваецца. Да таго ж сапраўды шмат зьвязана скандалаў з атачэньнем патрыярха. Невыпадкова ўлетку адміністрацыя настойліва папрасіла сустрэцца з піяршчыкамі, паліттэхнолагамі для абмеркаваньня таго, як гэтую сытуацыю можна выправіць. Пасьля гэтага патрыярх выступіў з заявай, што біскупы не павінны езьдзіць на дарагіх машынах”.

Сустрэча была, але зусім не для таго, каб “надавуміць” патрыярха. Дзяжурная, паказная сустрэча секулярных прапагандыстаў праваслаўя са сваім босам. Не яны Гундзяеву загадвалі, ён ім загадваў. А тое, што патрыярх пэрыядычна заклікае быць больш сьціплымі – звычайная, цалкам пуцінская паказуха. Кураеў высмоктвае з пальца інтрыгу, журналісты гэта транслююць, і вось тут да месца абарот “нібыта”. Гэта нібыта журналістыка, нібыта інфармацыя, нібыта абмеркаваньне нечага. А па сутнасьці – зашумліваньне.

Сьвятар Якаў Кротаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 30-10-2017
Расея КГБ Лубянка РПЦ
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-10-30

Спакойна і лагічна: пра РПЦ-КГБ.

Бяз тэмы Аўтар: палескі іргун 2017-10-30

У нас тое ж самае.

пип5е Аўтар: Менчанин 2017-10-30

Религия прикрывает разных фанатиков и готовит почву для своих целей.В РПЦ вольная трактовка Православия,скажем прямо отличная от Вселенского,провозглашенного св.Отцами.Где Литовская Митрополия в РБ,просто непонятно.БАПЦ неисторическая форма в РБ.Будем откровенны , в ВКЛ была своя Литовская традиция.О чем думает БАПЦ просто непонятно,или ждут памятник Ивану Грозному и Сталину в РБ?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: