змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Як арганізоўваецца апазыц-жульніцтва (відэа)

Калі глядзіш гэты сюжэт пра жахі пуцінскага рэжыму ў РФ, думаецца: “Ах, як праўдзіва! Гэта ж на якую рызыку пайшлі! І іх яшчэ не завезьлі на Лубянку?..” Потым паціху пачынае ўсплываць телевобраз вядомага Навальнага, які акуратна пачынае вызначаць сапраўды галоўную тэму відэароліка. Пуцінскія палацы, каапэратыў “Озеро” і інш. – гэта толькі кайма з вэнзэлямі. Галоўнае – што “мы маем права на дэмакратыю і нас падманулі на мінулых выбарах”. І вось, калі ўрэшце дасягаецца канцоўка сюжэта, то менавіта там (бо лепш запамінаецца апошні акорд) выводзіцца фармулёўка перамогі над усімі згаданымі жахамі: “Хадзіце на выбары і галасуйце не за Пуціна…”

Якое ўсё знаёмае! Мы прайшлі гэта і ня раз з мясцовымі навальнымі – усімі гэтымі лебедькамі, вінцучкамі і іншымі фальшывымі. Відэаролік архіўны, дарагія расіяне даўно ўжо (у сакавіку 2012 г.) схадзілі на той выбарчы фарс  і пасьля гэтага ўжо столькі разоў схадзілі. І нават з 2016 года масава хадзіць перасталі ды аб’явілі стыхійны народны байкот і рэжыму, і апазыц-фальсіфікатарам.

А тыя ўсё не сунімаюцца, усё лемантуюць: “Иди и голосуй!..”

/ 19-10-2017
Расея Відэа Навальны Псэўдаапазыцыя
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2017-10-19

"Путін вор і убійца", а на "выбары", што ён па-шулерску арганізоўвае -- ідзіце. І папруцца мільёны. Хаця ў вялікіх гарадах людзі ўжо паслалі іх на фэ і хэ.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: