змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Імпэрыя. Распад

Багачы масава рыхтуюцца да ўцёкаў з Расеі

Маёмасныя расейцы ў рэкордных колькасьцях купляюць грамадзянства замежных краін і пазбаўляюцца ад статуса падаткавага рэзыдэнта РФ, каб мець магчымасьць пакінуць краіну або стацца нябачным для расейскіх падаткавых ворганаў.

Больш за 700 чалавек з тыповымі расейскімі імёнамі і прозьвішчамі, поўныя цёзкі буйных бізнэсоўцаў і чыноўнікаў, у тым ліку тых, хто фігуруе ў сьпісе  Forbes, сталі грамадзянамі Мальты на працягу апошніх двух гадоў, як вынікае з дадзеных, апублікаваных урадам краіны.

Сярод іх – заснавальнік і суўладальнік “Яндекса” Аркадзь Волаж з членамі сваёй сям’і, уладальнік інвэстыцыйнай кампаніі O1 Group Барыс Мінц, суўладальнік холдзінгавай кампаніі ICT Holding Аляксандр Нэсіс. Усе трое ўваходзяць у расейскі сьпіс Forbes з маёмасьцю 1,1, 1,3 і 2,4 млрд даляраў адпаведна.

Мальтыйцамі сталіся таксама цёзкі буйнейшага вытворцы гарэлкі ў Расеі, суўладальніка Beluga Group Аляксандра Мячэціна, аднаго з буйнейшых расейскіх землеўладальнікаў Ігара Худакормава і Аляксея Марэя – галоўнага ўпраўляючага, дырэктара і намстаршыні праўленьня Альфа-банка, які ў лістападзе 2017 года пакінуў свае пасады ў сувязі з пераездам сям’і ў Лёндан.

Таксама ў сьпісе – сям’я ўладальніка буйной дэвэлапэрскай кампаніі ФСК “Лідэр” Уладзіміра Вароніна, топ-мэнэджэры “Лабараторыі Каспэрскага”, гендырэктар золатаздабываючай кампаніі “Полюс” Павел Грачоў, уключаны ў рэйтынг топ-25 самых высокааплочваемых мэнэджэраў Расеі часопіса Forbes; Дзімітры Дойхэн і Мікалай Фартушняк – сузаснавальнікі буйнейшай сеткі крамаў спорттавараў “Спортмастер”; барт экс-міністра транспарта Расеі, памошчніка прэзыдэнта Расеі Ігара Лявіціна і многія іншыя.

Штодругі ўдзельнік праграмы “Грамадзянства за інвэстыцыі”, якая дзейнічае на Мальце з 2013 года, як мяркуецца, аказаўся паходжаньня з Расеі.

Каб стаць грамадзянінам Мальты, яны павінны былі зрабіць унёсак у памеры 650 тысячаў эўра, інвэставаць ня менш за 350 тысячаў эўра ў нерухомасьць Мальты і ня менш за 150 тысяч – у зацьверджаныя ўрадам аблігацыі.

Скупка мальтыйскіх пашпартоў – толькі вершаліна айсбэрга, што паказала дасьледваньне Tranio: адначасова бальшыня самастойных грамадзян РФ імкнуцца пазбавіцца ад статуса расейскага падаткавага рэзыдэнта. Такі выбар зрабілі тры з пяцёх багатых расейцаў, якія маюць капіталы ў афшорах. З 2018 года Расея далучылася да міжнароднага пагадненьня аб абмене падаткавай інфармацыяй, дзякуючы якому раней нябачныя для ФПС актывы могуць “выйсьці з ценю”.

Часьцей за ўсё расейцы становяцца рэзыдэнтамі Кіпра (63% рэспандэнтаў) або Вялікабрытаніі (60%). Манака, Мальту або Швайцарыю выбіраюць 30%. Попыт на падаткавае рэзыдэнцтва Ізраіля вырас да гістарычнага рэкорда, заявілі РБК ў кампаніі Smartgen, якая прадстаўляе адпаведныя паслугі. Упраўляючы партнёр Tranio Георгі Качмазаў перакананы ў тым, што адна з прычын хаваецца ў адсутнасьці ўпэўненасьці ў тым, што расейская дзяржава здолее забясьпечыць канфідэнцыйнасьць фінансавых дадзеных. “Яны альбо перадаюць ФПС інфармацыю пра свае падкантрольныя замежныя кампаніі і замежныя рахункі, якімі валодаюць, альбо проста зьязджаюць з краіны”. – кажа ён.

Зьмена рэзыдэнцтва дазваляе схаваць дадзеныя, у прыватнасьці, аб банкаўскіх рахунках замяжой – закрыць стары рахунак, які адкрываўся з расейскім падаткавым рэзідэнцтвам, і адкрыць новы новы ў іншым банку як эўрапейскі падаткавы рэзыдэнт.

Праблему бачаць і прызнаюць на ўзроўні ўраду, распавядаў раней Reuters былы фэдэральны чыноўнік, які захоўвае шчыльныя сувязі з Крамлём: план дэафшарызацыі расейскай эканомікі, запушчаны прэзыдэнтам Пуціным у 2014 годзе, даў эфэкт адваротны пажаданаму. Ня менш за траціну з 500 найбагацейшых бізнэсоўцаў пакінулі радзіму, каб не плаціць падаткі.

“Ніхто ня хоча паказваць грошы”, -- патлумачыў адзін з буйнейшых расейскіх бізнэсоўцаў, які ўваходзіць у сьпіс топ-100 прадпрымальнікаў паводле вэрсіі Forbes.

“Першае, пра што кажуць прадпрымальнікі, -- гэта вялікае пачуцьцё недаверу. Недавер да ўсяго, недавер адзін да аднаго, недавер да дзяржавы”, -- зазначае рэктар маскоўскай школы Сколкава Андрэй Шаронаў.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.finanz.ru/novosti/lichnyye-finansy/bogachi-massovo-gotovyatsya-k-begstvu-iz-rossii-1012805939

 

Расейцы падтрымліваюць захопніцкую палітыку Пуціна 

Заснавальнік інтэрнэт-выданьня “ГОРДОН” Дзімітры Гардон заявіў у эфіры тэлеканала  NewsOne:

Што чакаць ад Расеі далей? Хто ж ведае, што ў гэтага чалавека – Пуціна – у галаве? Але трэба разумець, што Пуцін – выдатны дзяржаўны дзеяч. Даўно ў сьвеце такога дзяржаўнага дзеяча па ўзроўню адукацыі, падрыхтоўкі, уменьня весьці перамовы не было. Лідэры вельмі здрабнелі апошнім часам. Гэта разумны, адукаваны, падрыхтаваны вораг, і трэба разумець, што ён карыстаецца вялізнай падтрымкай расейскага насельніцтва.

У адрозьненьні ад нашых лідэраў, ён чуе сваю краіну, а краіна, грамадзяне Расеі, вельмі падтрымліваюць захопніцкую агрэсіўную палітыку “Даеш!”, “Расея, наперад!”, “Крым наш” і гэтак далей. Калі б іхняя воля, яны б увесь сьвет захапілі. Ідэя сусьветнай рэвалюцыі, якая завалодала розумамі Леніна, Троцкага, гэты Камінтэрн, Сацінтэрн дагэтуль жывыя ў галовах у многіх.

Я мяркую, што вайна ў тым выглядзе, у якім яна была, ужо немагчымая. Адціснуць тэрыторыі таксама немагчыма, бо тады была дарагая лыжка да абеду… Калі б карта лягла лепш для Пуціна, мяркую, мы б пазбавіліся і Днепрапятроўскай вобласьці, і Хэрсонскай, і Мікалаеўскай, і Запарожскай, і Адэскай, і Харкаўскай.

Гэта не зраслося ў тым ліку з-за бардака ўнутры расейскіх дывэрсійных груп, закінутых сюды. Дарэчы, лідэраў гэтых дывэрсійных груп, якіх нашы службы злавілі і даставілі ў Кіеў (аднаго зь іх – першага камандуючага “Арміі паўднёвага ўсходу” Аляксея Рылькэ) з акупаваных тэрыторый, у верасьні 2014 года цудоўным чынам аддалі Расеі, нібыта абмянялі… Гэта нябачаная агіднасьць!

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/gordon-putin-umnyy-podgotovlennyy-vrag-kotoryy-polzuetsya-ogromnoy-podderzhkoy-naseleniya-226280.html

 

Прес-центр штабу АТО повідомляє:

Заради наживи бойовики підривають тіла своїх загиблих

За інформацією розвідки штабу АТО, керівний склад 6 окремого мотострілецького полку 2 АК так званої «ЛНР» систематично вдається до жалюгідних та мерзотних вчинків.

Зметоюприховуванняфактівзагибелідвохпідлеглихтаневиплатигрошовоїкомпенсації, польовікомандирицинічнознищилитіладвохзагиблихбойовиківметодомпідриву.

Таким чином, ватажки російсько-окупаційного підрозділу в черговий раз приховали факти перед вищим керівництвом про втрати серед особового складу. В подальшу вони планують отримувати їхню зарплатню, зарахувавши загиблих в списки зниклих безвісти.

До відома: 6 окремий мотострілецький полк 2 АК так званої «ЛНР» веде бойові дії проти підрозділів Збройних Сил України на Луганському напрямку, в районі міста Попасна.

Крыніца: Фэйсбук

Адказ Дмытра Яраша Маскве

Стосовно пропозиції агресора і окупанта Путіна щодо «повернення кораблів та літаків»...

Ми, українці, за деякий час відвоюємо окупований Схід, повернемо Крим та розвалимо Московську імперію. «Ядерна біта» вам, бандитам, не допоможе. Як не допомогла й СРСР.

Вам, кремлівські Орки, лишилося небагато...

Бо за українцями Правда, а отже, з нами Бог!

Слава Нації! Смерть ворогам!

Крыніца: Фэйсбук

 

Расейскія пэнсіянэры на памыйках

З розных гарадоў Расеі ў СМІ трапляюць ганебныя кадры са старымі.

У СМІ апошнім часам пачалі трапляць вельмі непрыемныя кадры, на якіх пажылыя людзі спрабуюць знайсьці ежу на памыйках. Немагчымасьць пракарміць сябе на пэнсію, зноў, як і ў цяжкія гады станаўленьня новай Расеі, штурхае іх зьбіраць пратэрміноўку, ад якой пазбаўляюцца крамы.

Надоечы інфармацыйная агенцыя “ТИА" апублікавала матэр’ял, у якім паведамляецца, што ў Ржэве на памыйках, якія ўсталяваны непадалёк ад харчовых крамаў, апошнім часам можна заўважыць пэнсіянэраў, якія зьбіраюць выкінутыя з гандлёвых сетак пратэрмінаваныя прадукты.

У Серпухаве адна з крамаў проста выкатвае вазок з пратэрміноўкай бліжэй да памыйкі з задняга ўваходу, паведамляе Telegram-канал Mash. На прадастаўленым відэа паказана, як пэнсіянэры проста “разрываюць” вазок з прадуктамі.

“Вось адбываецца чарговая акцыя, мяркуючы па ўсім, -- камэнтуе відэа аўтар роліка. – Пратэрміноўку вывозяць з крамы, і старыя бедныя, без матэр’яльнага прыбытку адпаведна карыстаюцца. Ганьба дзяржаве!”

Астап Жукаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Telegram-канал Mash.

 

У Києві закрили пропагандистський центр РФ

Зранку 13 січня активісти Чорного Комітету закрили Російський центр науки і культури в Києві. Ворота установи було обмотано ланцюгом та закрито замком. Також на установу було наклеєно листівку з гаслом «Смерть Росії!».

Російський центр науки і культури – це офіційна урядова організація РФ, яка займається антиукраїнською пропагандою, проводить курси російської мови, організовує поїздки українських дітей на територію держави-агресора. Ця організація є одним з методів поширення російського імперіалізму та загрожує незалежності України.

Чорний Комітет заявляє, що в Україні не можуть існувати пропагандистські, імперіалістичні структури РФ. Тому ми будемо докладати всіх зусиль, щоб ця організація була ліквідована.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 15-01-2018
Расея Крах Расеі
Абмеркаваньне
аптфпвт Аўтар: Менчанин 2018-01-23

Путин вроде ,незаметно,а с зелеными человечками,отхватывает чужие территории. Это школа КГБ,когда они опираются на своих людей в обществе и организовывают необходимые им картинки для СМИ,как в Крыму.Хоть они не соответствуют действительности.На мой взгляд это иллюзия империи,советской или российской,которую любит общество РФ,вне зависимости от политики,националисты илилибералы. Они работают для РФ. Нам пора уяснить одну истину,чем хуже в РФ,тем лучше для нас.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу