змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Імпэрскі “рай”

Пуцінскі “рай”

Самы тонкі дыягназ крамлёўскаму пацыенту паставіў Барыс Нямцоў. Паставіў, ня будучы прафэсійным псіхіятрам. І зрабіў гэта вычарпальна, за што і паплаціўся жыцьцём.

Так, Уладзімір Уладзіміравіч, сапраўды, пакутуе на сіндром Іаана Жхалівага. Гэта – вядомая псіхічная паталогія, спытайце любога адмыслоўцу ў вобласьці псіхіятрыі. Дадзены сіндром праяўляецца не адразу, але прагрэсіруе заўважна, і многія бачаць, што гэтыя мэтамарфозы адбываюцца з кіраўніком крамлёўскага рэжыму, але баяцца прызнацца ў тым, што хворы, сапраўды, прадстаўляе пагрозу ўсяму сьвету – ужо таму, што мае доступ да ядзернай кнопкі. Не, я вас не палохаю. Гэта выразна артыкуліруе Пуцін. І гэта не “трымайце мяне сямёх, я ёб.н.ты”. Гэта папярэджаньне: “Мая ўлада пажыцьцёвая, і гэта – не пытаньне для дыскусій. Любая спроба мяне адсунуць будзе ўспрынята як агрэсія супраць маёй Расеі (менавіта – маёй, ібо аз есмь царь), і я пагружу сьвет у ядзерны хаос. Я – сьвяты, мая Расея для мяне сьвятая, а сьвятыя непазьбежна трапляюць у рай. Вам жа, агрэсарам, гарэць у пекле на стагоддзі вечныя”.

Шторанішнія паўтарагадзінныя малітвы прысьпешылі працэс разьвіцьця псіхічнага расстройства грамадзяніна Пуціна, а набожнасьць ўзмоцніла агульны фон сьветаўспрыняцьця дадзенага суб’екта. Ён жыве ў сваім сьвеце, і менавіта гэты сьвет для яго рэальны: з нейкай місіяй па выратаваньню “Расеі-матухны”, з барацьбой са зьнешнімі ворагамі, з пакараньнем здраднікам і адступнікам. І апрычніна, сярэднявечны росквіт якой мы вымушаны назіраць у 21 стагоддзі, і неміласэрнасьць самадзержца, “дрэнныя баяры” – усё гэта арганічна ўпісваецца ў характар пуцінскага сусьвету.

Выйсьцем з гэтай цяжкой палітыка-псіхіатрычнай калізіі можа быць толькі адно: альбо фізічная ліквідацыя хворага (чаго б вельмі не хацелася, бо гэта – негуманна, але ж ня мне вырашаць), альбо арышт Пуціна ў кулуарах якога-небудзь міжнароднага саміту, куды яго можна завабіць і там – нэўтралізаваць, пасьля чаго накіраваць у Гаагу для далейшых разбіральніцтваў. Ня думаю, што ў гэтым выпадку ягоныя падзельнікі наважацца націснуць “чырвоную кнопку”. Хутчэй, яны навыперадкі пабягуць каяцца і прычашчацца на той жа Захад, расказваючы душаразьдзіральныя гісторыі пра тэе, як шалёны чалавек, які заманіўся быць Гасударам, іх мучыў і гвалціў, прымушаючы рабіць тое, чаго яны так не хацелі…

Х

Тут бачыце, у чым справа…

Братва ўчора канчаткова пераканалася ў тым, што іхні ватажка – “Ку-ку”. Тут справа ў тым, што яны, зразумела, забойцы, але не самагубцы. А тое, што іх учорашні пахан паехаў папахай – вялікая праблема. Паміраць за ягоныя псіхічныя галюцынацыі мэсіянства яны ня згодныя.

Апошні, хто стаіць перашкодай на шляху да цела хворага на ўсю плеш Ваванчыка – Золатаў. Атаку на яго мы і назіраем. Так, пакуль – праз Навальнага. Целаахоўніка абвінавачваюць у пацукоўстве і апускаюць “па паняцьцях”. Выдаляць яго – і за Таўрычаскую праплешыну ніхто ня дасьць і ламанага граша.

Так што цікавы расклад вызначаецца. Зваротны адлік пайшоў. Гадзіньнічак цікае, і ва ўчорашніх падзельнікаў Пуціна часу вельмі мала. Трэба пасьпець разабрацца з псіхічным, перахаваць усё, што “нажыта працай не пал сілу”, не забыўшы хапнуць апошняе. Ну, і ў дарогу…

І яшчэ. Карыбскі крызіс Хрушчову ня даравалі, і праз 1,5 гады ўсё ж павялі пад белыя ручкі за кулісы. Але там – справы ідэалагічныя, партыйныя. А тут – беспрымесны бандытызм. Спадзяюся, дадуць рады ў кароткія тэрміны.

Х

“Расьлякоў, зараджай…”

Таўрычаскі пацук слоў на вецер ня кідае: абяцаў “падскочыць так, што каб мала не здавалася” – і трымайце, калі ласка. І вось ужо сэкта-гундзяйка разрывае сувязі з Канстантынопалем, ператвараючыся ў раскольніцкую субстанцыю. Ануляваньне юрыдычнага абявязальніцтва Сінадальнага ліста 1686 года калі не абнуляе ўплыў РПЦ, то максімальна аслабляе яго. Улічваючы шызафрэнічную набожнасьць жыхароў Пекла пад назовам “русскій мір”, гэты ўдар будзе мацней за правал салсбэрэцкіх прыдуркаў. Усё, што намолена на пагоны ФСБэшных мітрапалітаў, можна скідваць разам са скупой мужчынскай сьлязой. Усе зоркі і крыжы разам з набітымі купаламі. Атрымліваецца, што юрыдычнае ператварэньне Берасьцейскай, Тураўскай, Полацкай і Мсьціслаўска-Магілеўскай япархій, якія знаходзяцца ў межах сучаснай Беларусі, кананічна непазьбежна. Каб гэта не здарылася, Пуцін тэрмінова кінуўся да Лукашэнкі і “перацёр” зь ім “па-боску”, пасьля чаго беларускія папы ўзялі пад брыль і, абмыўшы пагоны сьвянцонай вадзічкай, заявілі, што нічога такога ня будзе “ныне, прысна і на вякі вякоў – спэц-Амінь!” І няхай лубянскія папы ў лампасах пад расамі вяшчаюць, акі псіхічныя, што “парвалі з Канстантынопалем для таго, каб замірыцца” – разьвіцьцё падзей падказвае, што разам з украінскай царквой Масква непазьбежна губляе і ўсю Украіну. Можна, зразумела, тактычна нагадзіць суседцы, “адціснуўшы” Крым і наладзіўшы разьню на Данбасе, але стратэгічны пройгрыш “тысячагадовага расейскага спэц-райху” ўжо праглядаецца.

Прапагандысцкія завываньні пра падрыхтоўку да будучых бітваў на палях, афарбаваных у колеры каларадскай стужачкі, вярнуліся бумэрангам у керчанскі палітэхнічны каледж. 18-гадовы патрыёт купіў ружжо, 250 патронаў і хладнакроўна расстраляў жывых людзей. Ружжо яму прадалі, бо яно – не гарэлка, а патроны – бо яны – ня піва. Гэта алкаголь можна спажываць з 21 года, а зброяй забаўляцца дазволена з 18-ці. І гэта лагічна ў мілітарысцкай краіне: інакш як забіраць юнакоў на вайсковую службу? Як васемнаццацігадовым даваць у рукі аўтамат? Вось хлапец і ўзброіўся, сабраў выбуховыя пакеты, напоўніў іх шрубкамі, і падаўся ў бок ненавіснага каледжа. Пра любоў забойцы да Бацькі Расейскага Райха прапагандысты маўчаць, і пачынаюць шалець, калі ім пачынаюць задаваць выразныя пытаньні. Што гэта за супэрмэн, здольны працягнуць на лядашчых плячах такую колькасьць баепрыпасаў? Адны толькі патроны ў колькасьці 120 штук важаць больш за 7 кг, а тут яшчэ выбухоўка з ружжом. Гэта нават не адзін цяжкі заплечнік, а яшчэ і пара ўнушальных тэчак кіляграмаў па 10 кожная. Гэты Расьлякоў – што: Рэмба, схрэшчаны з марскім, маці яго, коцікам? Або, можа, -- ніндзя, здольны зьяўляцца адначасова ў розных канцах калідора? Бо відавочцы сьцьвярджаюць, што тых, якія стралялі, было некалькі, і яны былі ў масках, і дзейнічалі яны парфэсійна і мэтадычна: кідалі ў памяшканьне выбуховы пакет, пасьля чаго расстрэльвалі людзей з аўтаматаў. І можа, дырэктарка каледжа, якая была ў стане шоку, была недалёкая ад ісьціны, калі гукала: “Гэта як Беслан!..” У адказ на няёмкія пытаньні пачынаюцца расповеды пра акустычны эфэкт і пра тое, як усе былі напалоханы, і ўсім усё падалося. Цяпер, калі галоўны вінавайца застраліўся або застрэлены, можна спісаць на яго што заўгодна – да павешаньня Юды. Але адна абставіна абсалютна неаспрэчная: вазгонка мілітарысцкай агрэсіі вярнулася крывавым бумэрангам. Крымчане хацелі ў Расею? – яны пачалі яе атрымліваць з усімі тэрарыстычнымі вабнотамі. Парцыйна. Пакуль – тэракт у Керчы, а што здарыцца заўтра – даведаецеся, калі здарыцца. І тое – ня ўсё, а што належыць, з выдачы праз астанкінскае мутнае вакенца. Усерасейская кухня ДНР багатая на адбіўныя з крывёй, і прадэгустуюць гэтыя стравы ўсе, незалежна ад сацыяльнага і матар’яльнага становішча.

А пакуль расейцы знаходзяцца хто ў пэнсійным шоку, хто – ў фінансавай паніцы, пуцінскія тлустыя глісты, што строюцца ўдавамі бізнэсу, нарошчваюць капіталізацыю. Дзесяць найбагацейшых людзей Расеі, якія ўваходзяць у індэкс мільярдэраў Bloomberg, аказаліся сусьветнымі лідэрамі па хуткасьці росту маёмасьцяў у 2018 годзе. Топ-10 расейцаў разбагацелі на 10,8% -- больш, чым хто-кольвечы ў сьвеце. Адбылося гэта на фоне абвалу прыбыткаў шэраговых расейцаў. У жніўні іхнія кашалі схуднелі на 0,9%, а ў верасьні спад прысьпешыўся да 1,5% і стаў рэкордным з ліпеня мінулага года. Новы віток падзеньня прыбыткаў – гэта вынік прысьпяшэньня інфляцыі і пухіра спажывецкага крэдытаваньня. Абслугоўваньне займаў зьядае ўсё больш і больш грашовых прыбыткаў, і нават пры крэдытным напаўмпоўваньні спажывецкая актыўнасьць запаволілася: тэмпы росту розьнічных продажаў упалі ў верасьні да 2,2%. Для таго, каб гэтыя абадранцы не зьехалі з глузду і не павалілі ў сталіцу Райха з пратэстамі на сваім ламаччы, уезд у Маскву для аўтамабілістаў прапануюць зрабіць платным. Пакуль не зразумела: неплацёжаздольных будуць адстрэльваць на блізкіх подступах або проста праколваць ім шыны ў Падмаскоўі, але сама ініцыятыва ўражвае. “Ня лезьце ў наша логава, яно не для вас. Здыхайце ў сваіх Мухасрансках, гарыце ў “Зімовых вішнях”, кладзіцеся пад кулямі ў керчанскіх каледжах. А калі яшчэ не ляглі – сядзіце на попе роўна і радуйцеся, як нацфюрэр любіць вас па тэлевізару”. У тым, што абанкрочаным расейцам захочацца рана ці позна зазірнуць у вочы Вялікага Карліка – можна не сумнявацца. А пасьля таго, як “ненавісныя амэрыканцы” ўвядуць “санкцыі з Пекла”, якія абавязкава адгукнуцца крамлёўскімі “контрсанкцыямі”, ударыўшы кожнага расейца па дурной башке, многім захочацца назаўжды заплюшчыць вочы пацуковага галоўнакамандуючага. Але выратавальная для лубянскай братвы ўсерасейская ДНР ужо набірае абароты. Дарма вы аплаквалі Гіві з Матаролай: яны жывей за Цоя, і ўжо вяртаюцца да кожнага з вас. З Бабаем і Захарчанкам. З Глістом, Саплёй і Чапушылай. У кожны горад, на кожную вуліцу, каб абвясьціць расейскай падваротні і цывілізаванаму сьвету: “Ня мір, а Пекла мы прінесьлі з сабой. Прыцягнулі з Апраметнай на паласатай стужачцы. У чаргу, сукіны дзеці, і – да сьценкі. Зараз мы прад’явім вам былінную шчодрасьць расейскага райху, які вы так любіце. Па дзевяць грамаў кожнаму. І не дзячце. Расьлякоў, зараджай!”

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/ukr/abroad/ya-pogruzhu-mir-v-yadernyij-haos-a-potom-popadu-v-raj.htm?fbclid=IwAR0CX9npb0FiuF_E4k99Hx6iN0S8CUUzWvniOgU78JFlT3JM1XqrvPROXDs, Фэйсбук

 

Лахі

“Вось лахі” – падумалі ў Крамлі.

“У Савудаўскай Аравіі затрыманы 18 чалавек у рамках рассбледваньня забойства апазыцыйнага журналіста Джамаля Хашукджы, распавёў генэральны паркурор краіны Савуд аль-Муаджыб (з навінаў).

Улады Савудаўскай Аравіі – такія ж міжнародныя тэрарысты, як і іхнія калегі з Расеі. Аднак, калі савудытаў ўзялі за руку, яны хаця б часткова прызналіся і здалі выканаўцаў. У Расеі забойцаў проста абвесьцілі б турыстамі, якія вырашылі паглядзець на вабноты старога Стамбула. Уяўляеце, васемнаццаць “Башыравых” і “Пятровых” у студыі Сіманьян, прагна паглядаючы адзін на аднаго, асказваюць пра сваю любоў да шпіляў Блакітнай мячэці.

Справа ў тым, што пуцінская “эліта” з малаком маці ўсмактала прынцыпы расейскай злодзейскай субкультуры, паводле якіх трэба да апошняга адмаўляць свій удзел у любым злачынстве (прызнаюцца толькі лахі і цярпілы).

Пуцінскі рэжым унікальны ня тым, што забівае сваіх праціўнікаў, а бязмежнай ілжывасьцю і нахабствам, зь якім ён зьдзяйсьняе злачынствы. У гэтым зь ім у сучасным сьвеце ніхто канкурыраваць ня можа.

Х

Шатажыст, “жартаўнік” або шаленец?

Учорашні спіч Пуціна пра рай, які нас усіх чакае ў выпадку ядзернай вайны, выклікаў розныя ацэнкі. Адны кажуць: стары паехаў галавой і рыхтуе сьвету апакаліпсіс. Іншыя мяркуюць, што ён проста шантажуе Захад і ёрнічае перад ласай да блазенства расейскай аўдыторыяй.

Я мяркую, што маюць рацыю і тыя, і іншыя. Чалавек крычыць мінакам, што ідуць каля яго: “Не наважвайцеся нападаць на мяне, вы проста здохнеце, а я патраплю ў рай!”. Зразумела, што ён небясьпечны псіх і можа сам кінуцца на іншых. І ня мае значэньня, як ён успрымае сваю гістэрыку: як жарт, шантаж або цалкам сур’ёзна.

Вайна пачынаецца не на полі бою, а ў мазгах яе будучых удзельнікаў. Пуцінскія “жарты” прывучваюць людзей да думкі аб магчымасьці і нават непазьбежнасьці ядзернай вайны.

Гітлер таксама на пачатку шантажаваў Вялікабрытанію і Францыю вайной, імкнучыся пры гэтым пазьбегнуць рэальнага сутыкненьня. Гульні ў ваенны шантаж непазьбежна заканчваюцца крывавай бойняй. Пуцін неадэкватны і можа гэтага не разумець. Але пакуль ён ва ўладзе, пагроза вялікай вайны рэальная і будзе толькі расьці.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Аднавіць правілы

Прэм’ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ зноў выступіў за вяртаньне да фармата “вялікай васьмёркі”, за вяртаньне расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ў клюб лідараў вядучых краін сьвету.

“Нам трэба, каб Пуцін быў за адным сталом з намі. Бо некаторыя праблемы мы ня можам вырашыць менавіта таму, што яго з намі няма”, -- заявіў Контэ.

Кіраўнік папулісцкага ўраду Італіі хітруе. “Некаторыя праблемы” не ўдаецца вырашыць не таму, што Пуціна няма за адным сталом з кіраўнікамі краін “вялікай сямёркі”, а таму што Пуцін перакуліў стол, пайшоў на дэмантаж самога міжнароднага права, на адмову ад грунтоўных правіл, на якіх засноўвалася стабільнасьць сучаснага сьвету яшчэ з часоў Другой Сусьветнай вайны

І задача лідараў краін “вялікай сямёркі” – не вярнуць Пуціна за гэты па-хуліганску перакулены ім стол, а вярнуць на месца сам стол, дамагчыся павагі да міжнароднага права, дапамагчы такім краінам, як Україна, Грузія і Малдова ў аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасьці і спыненьні расейскай акупацыі. А ўжо пасьля таго, як краінам “вялікай сямёркі” ўдасца прадэманстраваць сваю здольнасьць да аднаўленьня правіл, пасьля таго, як будуць выдалены самы магчымасьці агрэсіўнай палітыкі паасобных краін, можна будзе падумаць аб тым, хто куды вяртаецца. Аднак, зразумела, што самому Пуціну – як любому шулеру – няма што рабіць за сталом, за якім гуляюць паводле правілаў.

Х

Єдиний потенційний агресор для Білорусі - Росія. Одужання білоруського суспільства почнеться з усвідомлення цього простого незаперечного факту. Ну а після цього усвідомлення доведеться просто чекати. Чекати на закінчення диктатури Лукашенка і на послаблення Росії - після чого виникнуть умови для вигнання російських військ з білоруської землі, надійного закриття кордону і приєднання Білорусі до НАТО. Американська військова база повинна бути не в Польщі. Вона повинна бути в Білорусі.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 23-10-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Русский мир РФ Пуцінізм рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: