змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Імпэрскі паноптыкум

Расейскі журналіст і пісьменьнік Леанід Парфёнаў сказаў у інтэрв’ю "Настоящему времени":

Я ня думаю, што гэта проста гонка ўзбраеньняў. Па-першае, зразумела, што Расея ня можа цягацца з усім астатнім Захадам у сумарных вайсковых бюджэтах. Гэта Савецкі Саюз так спрабаваў і на гэтым, наогул, падарваўся, распавядаючы пра тое, як праз 10 дзён выйдзе да Ля-Манша, калі пасуне свае танкавыя часткі з ГДР. Але я мяркую, што хутчэй гэта рэторыка для ўнутранага спажываньня. Мне здаецца, што гэта прамова да выбаршчыка, што гэта частка перадвыбарчай агітацыі на 18 сакавіка, а ня тое, што ўсёр’ёз некага там напалохала.

Ён выгаварыўся. Там ужо даўно самапаўторы, гэта шмат разоў зазначалі. Ягоны сьвет, ягоны погляд, ягоныя падыходы, ягоны тып гаворкі, жартачкі паўанэкдоты, цытаты з усялякага савецкага фальклёру – яны ўсім зразумелыя. Мне здаецца, што ён не мяняецца, ня схільны прыслухоўвацца да нейкіх пераменаў у сьвеце, выразна мяркуе, што калі ў прыродзе ня так, то тым горш для прыроды. І наогул, мне здаецца, ён усё сказаў. Хіба не зразумела? Гэтая прамова вельмі падобная на мюнхэнскую: вы нас ня слухаеце, дык мы прымусім вас нас слухаць.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/parfenov-putin-ne-menyaetsya-polagaet-yavno-chto-esli-v-prirode-ne-tak-to-tem-huzhe-dlya-prirody-234887.html

 

Дэстабілізацыя рукамі Масквы

Расея спрабуе дэстабілізаваць сытуацыю ў вугорскай абшчыне ў Закарпацьце. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Фінляндыі Ціма Саёні ў Кіеве, перадае карэспандэнт “ГОРДОН”.

“Зараз ужо цудоўна вядома, што арганізатар усіх гэтых падзей уцёк у Прыднястроўе, дзе ёсьць поўны 100-адсоткавы кантроль расейскага ФСБ. Таму ўсе, хто спрабуе казаць пра нібыта нейкія антывугорскія праявы або нават пра антывугорскую кампанію, павінны зьвяртацца непасрэдна ў Маскву, у Крэмль і ў цэнтральны офіс ФСБ”, -- зазначыў ён.

“Таму мы ў рэальным часе вядзем сталую дыскусію з нашай Службай бясьпекі і з Міністэрствам унутраных спраў. Дамовіліся аб узмацненьні нашай прысутнасьці там. Мы не дамо дэстабілізаваць там сытуацыю і не дазволім пагражаць вугорцам, менавіта нашым вугорцам, грамадзянам Украіны вугорскага паходжаньня”, -- падвёў вынік Клімкін.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/klimkin-vse-kto-govorit-pro-antivengerskuyu-kampaniyu-v-ukraine-dolzhny-obrashchatsya-v-moskvu-i-centralnyy-ofis-fsb-234876.html

 

Расейскія лібэралы, Сталін і г.д.

Гэта называецца “пусьціць казла ў гарод”. Колькі гадоў таму Латвія прыгарнула ў сябе расейскае “лібэральнае СМІ”. Не прамінула і… як вы думаеце, чым яны там займаюцца? Слушна: “абаронай рускамоўнага насельніцтва”. Вялікая частка якога засынае з думкай “Пуцін, прыдзі!” і ніяк ня хоча вучыць латышскую. Ня лезьце ў чужое жыцьцё, займайцеся, чэрці, сваёй краінай, дзе нават татарскую са школаў у Татарстане выдаляюць. Ваша Раша і без вас ужо ўсіх задзяўбла.

х х х

Ня бачыў сёньня ніводнага паста крымскага татарына пра сьмерць Сталіна. Нам зь ім даўно ўсё зразумела, і ня трэба нават раз на год нагадваць, ня трэба нічога даказваць ні сабе, ні іншым. Гэтыя веды каштавалі нам 46% дэпартаванага народа. Нам было ад самага пачатку ўсё зразумела і пра “братні народ”, і пра Расею. Хоць мінулую, хоць цяперашнюю, любую. Яна мэтадычна зьнішчае нас 235 гадоў. Крымскія татары – народ, які сваім лёсам цалкам пазбаўлены ілюзій. І нам незразумела, як некаму гэта можа быць яшчэ незразумелым.

х х х

Паводле заходніх выведак, Пуцін рыхтуецца да вайны. Гэта відавочна па ўсіх прыкметах: разьмяшчэньне войскаў, тыпы ўзбраеньняў, пастаноўка эканомікі пад кантроль дзяржавы і г.д. У гэты час Эўропа будуе планы на пашырэньне закупак расейскага газу і працягвае купляць нафту. Іншых грошай у РФ няма і ня можа быць. Акрамя нафты, газа і страха, яна нічога на экспарт не вытварае. Іронія лёсу ў тым, што карміць/ узброіваць будучага агрэсара больш за іншых хочуць Нямеччына і Аўстрыя. Мінулы райх, як мамка, дае цыцку цяперашняму. Або бярэ цыцку. Або не цыцку. Справа ў сутнасьці – не ў алегорыях.

Эўропа сама вырошчвае монстра, які пойдзе на яе вайной. Уласна, ужо пайшоў. Пакуль што гібрыднай. Мяркуеце, гэры бюргэры, ва Украіне ён спынецца, а вас будзе любіць? Будзе. Толькі форма гэтай любові вам не зусім спадабаецца.

х х х

Расеі як дзяржавы проста не павінна быць. Ніякай. Гэта дзяржава-пагроза. Альбо ня будзе ўсіх астатніх. Спадзяюся, гэта неяк дойдзе да заходніх лідэраў. І ніякай сапраўднай апазыцыі там няма. Тыя ж яйкі, выгляд збоку. Імпэрыя павінна быць расфармавана. Для выратаваньня ўсіх, яе ўласных жыхароў у тым ліку.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Гэта вам за ўсё

Больш за трыццаць чалавек загінулі пры крушэньні расейскага Ан-26 у Сірыі сёньня.

Ну, як абараняецца радзіма ў Сірыі? Як праходзіць “трэніроўка без шкоды для бюджэта”? Бачу, пасьпяхова.

Гэта вам за дзяцей Сірыі. Гэта вам за цывільных грамадзян, больніцы і школы, якія вы бамбуеце і труціце хімічнай зброяй ужо столькі гадоў.

Гэта вам за ўсе вашы войны і ўсё гора сірыйскаму, украінскаму і крымскататарскаму народам. Валіце з чужых земляў. А то вашы самалёты становяцца дзіўна ўсё цяжэй і цяжэй за паветра з кожным разам. Лёгкае пачуцьце беспакаранасьці ператвараецца… ператвараецца…

Ні шкадаваньня, ні спачуваньня, ні спагады не чакайце, забойцы, акупанты і міжнародныя тэрарысты.

Сумую. Сумую, што так мала. Нейкіх 30 чалавек. Ну, за пацаноў!

х х х

Расея сёньня. Адкрыта і вольна ўшаноўваюць, усхваляюць і нясуць партрэты Сталіна на галоўнай плошчы краіны. Абсалютна легальна і вольна сябе адчуваюць. Нічога не баяцца, не саромяцца.

Сумуюць, стогнуць, чакаюць, гукаюць, заклікаюць. Настолькі голасна – настолькі ж і брыдка.

Маю такое ўражаньне, што сёньня амаль ніхто не разумее, нават не прадчувае вялікую катастрофу 21 стагоддзя, якая насоўваецца. Недаацэнка гэтых тэндэнцый вельмі дорага абыйдзецца нам усім і гэтай плянэце. Калі такое магчыма сёньня ў гэтай краіне (яно адабраецца/спускаецца зверху і без найменшых пярэчаньняў зьнізу), то нас наперадзе чакае кашмарны абвал і няспынны жах. Краіна гэтая – імпэрыя зла, якая аганізуе, канвульсуе. І яна скончаная, так, проста скончаная.

Нічога няма

А ў пратэстным Фэйсбуку не сьцішваюцца спрэчкі і дыскусіі наконт “выбараў”. Ісьці галасаваць або не ісьці? Байкатаваць або папсаваць бюлетэнь? Сабчак або Грудзінін? А Навальнага дакладна ня будзе? А калі мы пойдзем – мы саўдзельнікі злачыннага рэжыму? А калі ня пойдзем – мы будзем маральна прыгажэй, чым тыя, хто пойдзе?

Людзі жывуць у паралельнай рэчаіснасьці.

Вельмішаноўны расейскі пратэст, які сумняваецца. У мяне для вас дрэнныя навіны. Засмуціцеся.

Выбараў у краіне няма як такіх. Гэтае паняцьце неіснуючае ў Расеі.

Апазыцыі, кандыдатаў, перадвыбарчых гонак, барацьбы за галасы, дэбатаў у краіне няма. Гэтыя паняцьці неіснуючыя ў Расеі. Палітыкі ў краіне няма.

Вы ўсе жывеце ў адной вялікай імітацыі і ў адмыслова прыдуманым для вас малым сьвеце, дзе вы нібыта можаце нешта вырашыць, на нешта паўплываць і наогул мець свабоду сумленьня, аб якой вы пачалі вельмі клапаціцца на 18-м годзе валадараньня тырана.

Трэба было думаць у 1999 годзе, калі ён падарваў жылыя дамы і наладзіў этнічную чыстку чачэнцаў. Трэба было думаць, калі ён патапіў падводнікаў “Курска” і сказаў, што “яна патанула”. Трэба было думаць, калі ён зьнішчыў вольныя і незалежныя СМІ. Калі расстраляў дзяцей у Беслане, наладзіўшы падкантрольны тэракт. Калі зьнішчыў закладнікаў на Дуброўцы, наладзіўшы падкантрольны тэракт. Калі напаў на Грузію. Калі ўжываў хімічную зброю ў Сірыі. Калі наладзіў генацыд крымскіх татараў, анэксаваўшы Крым. Трэба было думаць, калі ён напаў на Украіну і чацьверты год забівае ўкраінцаў. Трэба было думаць, калі ён забіваў па 8 журналістаў штогод. Калі былі забіты Паліткоўская, Эсцемірава, Нямцоў, Магніцкі і многія-многія незалежныя і вольныя людзі, якія спрабавалі змагацца і казаць праўду. Трэба было думаць адразу, калі да ўлады пралез ЧЭКІСТ.

На вашых шырока расплюшчаных вачах 18 гадоў кроў вашага ж і чужых народаў лілася ракой бсперапынна. Крамлёўскі монстр набрыняў, напіваўся ёю і так і не спатоліўся і ніколі ўжо не спатоліцца. Яго абіралі ўсе гэтыя 18 гадоў, яго не скідвалі, не наладжвалі рэвалюцый. Усе баяліся або апасаліся ўстаць і сказаць, спрабавалі перачакаць, ішлі на кампрамісы з сумленьнем, навакольнай рэчаіснасьцю, уладай, маладушна апраўдвалі сябе і існуючы жах, адмоўчваліся або замоўчвалі, верылі ў бясконцую ману і ў прынцыпе спакойна сабе жылі, спадзяваліся на “раптам”, думалі: “Ну, не на заўжды ж”. У вас быў час – вы яго праспалі з галавой у пяску.

Цяпер усё. Назаўжды. Позна. І сёньняшнія вашы псэўдаграмадзянскія кіданьні з нагоды “выбараў” выглядаюць мізэрна, нягегла і проста нікчэмна. Моташна ад гэтай вечнай расейскай інфантыльнасьці і баязьлівасьці. Моташна ад глупства і слабавольля. Моташна глядзець, як вас у 1000-ны раз разьвялі, і вы павяліся, знайшоўшы сабе “апазыцыйных” лідэраў, уявіўшы, што вы яшчэ нешта можаце, паверыўшы ў тое, што ў вас яшчэ захавалася пазыцыя і перакананьні.

Перамалоліся ўжо – мука цяпер. Не ганьбіцеся. Пакіньце тэму з “выбарамі”, не жывіце ў ілюзіях, не спакушайцеся. Пуцін – гэта назаўжды. Не жадайце Расеі квітненьня, а жадайце ёй помсты. Не хавайцеся ў сваіх вузкалобых і ня менш прыгожых ілюзіях аб “прыўкраснай Расеі будучыні”. Досыць самападману. Прыўкрасная Расея будучыні – гэта не Расея, гэта не зь яе народам. Будучыня Расеі – гэта аксюмарон. У Расеі ёсьць толькі мінулае. І ў дадзены момант цягнік без тармазоў нясецца пад адхон у 37-мы год – у суцэльнае пекла. Можаце ўжо не прысьцёбвацца. Проста назірайце і разьвітвайцеся.

Аляксандр Цьверскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

У яго ўсё ўсур’ёз

Зараз усе высокалобыя камэнтатары будуць падаць непрытомныя ад чарговай “мюнхэнскай прамовы” крамлёўскага пацука. І ўжо падаюць. Жах-жах! Ды як такое шаленства можа быць? Не, гэта ня можа быць у яго ўсур’ёз.

Няўжо ўжо ўсур’ёз?

Родныя! Вам усялякія розныя маргіналы-алярмісты ўжо даўно крычаць крыкам, што гэта ў яго ўсур’ёз. Як мінімум, з моманту нападу на Украіну крычаць. А некаторыя – і яшчэ раней. Але як жа можна прымаць усур’ёз маргіналаў-алярмістаў?

Дык вось што я як адзін з гэтых маргіналаў-алярмістаў вам, панове буржуазныя лібэралы, скажу. А вы мяне, закарэлага марксіста ХІХ стагоддзя – слухайце, бо я вас аб гэтай новай мюнхэнскай праграме крамлёўскага пацука шмат гадоў папярэджваў. Спрабаваў папярэджваць.

Добра, паўтару яшчэ раз, прычым зусім бясплатна, хаця за паўтор грошы бяруць. У крамлёўскага гопніка з піцерскай падваротні ёсьць свая прадуманая і выпакутаваная ІДЭАЛОГІЯ. І ў яго ёсьць свой рамантычны ідэал, да якога ён імкнецца. Страшны, брыдкі, фашыстоўскі рамантычны ідэал, але ён у яго ЁСЬЦЬ. У той час як вы, панове буржуазныя лібэралы, свой рамантычны ідэал у музэй занесьлі. Прычым у момант, калі гэты рамантычны ідэал ніколі ня быў настолькі блізкі да ўвасабленьня ў рэчаіснасьць.

Але менавіта ў гэты момант вы абвясьцілі ў чарговы раз “пачатак эры канца ідэалогій”. А адбыўся насамрэч не “канец ідэалогій”. Адбылася здрада вамі, панове буржуазныя лібэралы, ідэалаў буржуазнага лібэралізма. Вы перасталі быць буржуазнымі лібэраламі. Вы сталіся крыху кансэрватарамі. Зразумела, ня проста кансэрватарамі, а гэткімі лібэральненькімі кансэрватарамі. Але галоўнае, вы сталіся прагматыкамі-рэалістамі. Або рэальпалітыкамі.

То бок, глабальны праект Вудра Вільсана – Франкліна Рузвэльта, праект міра свабоды і правоў чалавека для ўсіх – гэта, зразумела, прыгожа. Але для музэя, а не для практычнага ўжытку. А рэальны сьвет наладжаны інакш (хто прыгадае, як і дзе гэта сказаў Пуцін – таму цісну лапу, як у анэкдоце пра палярнікаў). Рэальны сьвет наладжаны больш канкрэтна. Як у канкрэтных пацаноў.

Ну і ў пацьверджаньне панапісалі кілёмэтры тэкстаў пра тое, што ў Пуціна няма і ня можа быць ніякай ідэалогіі. Бо ён звычайны крымінальнік. У крымінальніка ня можа быць ніякай ідэалогіі. І абсалютна выпусьцілі з-пад увагі, што ў ватажкі гангстэраў, у хроснага бацькі мафіі заўжды ёсьць свой сэнтымэнтальна-рамантычны ідэал. І безь яго ў іхнім сьвеце далей за становішча шэраговага “быка” не прасунуцца. Без гэтага мафіёзнасьць ня была б асноўнай формай сацыяльнай арганізацыі грамадзтва на працягу тысячагоддзяў.

Вось таму, панове буржуазныя лібэралы, я не заручуся, што Пуцін вас ня ўробіць, нягледзячы на вашу дваццацікратную перавагу ў рэсурсах. Вы не разумееце, што перамагчы ягоныя цуд-ракеты, рэальныя або фэйкавыя, можна толькі зброей, узятай з музэю. Хадзіце ў музэй.

Аляксандр Скобаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5A9AC3DE65AF4

 

У Крамлі загадалі наладзіць у Кіеве крывавую бойню

Васіль Грыцак, які займае пасаду кіраўніка Рады бясьпекі Украіны, расказаў на брыфінгу некаторыя падрабязнасьці са справы па затрыманьню кіраўніка «Офицерского корпуса» Уладзіміра Рубана. Трансляцыю брыфінга вёў тэлеканал “112 Україна”.

Як інфармуе replyua.net, Васіль Грыцак распавёў, што ў Крамлі аддалі загад спланаваць і правесьці ў Кіеве крывавую бойню з ужываньнем мінамётаў. Па словах кіраўніка СБУ, аб тэрарыстычных атаках у Кіеве Рубан дамовіўся з кіраўніком “ДНР” Аляксандрам Захарчанкам. Разьлік быў на тое, што пасьля масавых забойстваў па Украіне пракацілася б хваля пратэстаў, войскі вярнуліся б у Кіеў з зоны АТА. Усё гэта павінна было паказаць, што “ва Украіне ідзе грамадзянская вайна”. Тады Расея здолела б увесьці пад выглядам міратворцаў свае войскі і акупаваць усю краіну.

Грыцак таксама зазначыў: “Цынізм сытуацыі ў тым, што планаваліся масавыя тэракты. З мінамётаў планавалі расстраляць цэнтральную частку Кіева… Павінна было быць як мага больш трупаў і крыві”. Ён дадаў: “Усё гэта дало б абгрунтаваньні для абвінавачваньняў з боку РФ на адрас Украіны ў гэтым… Каб былі аргуманты, каб нашыя нашы эўрапейскія і іншыя партнёры адвярнуліся ад Украіны”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://replyua.net/news/90528-v-kremle-prikazali-ustroit-v-kieve-krovavuyu-boynyu-s-ispolzovaniem-minometov-gricak.html

 

Галачкі

Народны дэпутат Украіны, экс-лідэр “Правага сэктару” Дмытро Яраш заявіў у эфіры тэлеканала ZIK:

Перамога будзе. У дадзенай канкрэтнай сытуацыі, калі мы кранаем Данбас, гэта, зразумела, вызваленьне тэрыторыі і яе зачыстка ад усялякага дэструкцыйнага антыдзяржаўнага элемэнта, які са зброяй у руках ваюе супраць нас. Бандыцкае падпольле – яно ж усяроўна будзе захоўвацца. На гэта патрэбны час, нават пасьля вызваленьня тэрыторый.

Вяртаньне Крыма, безумоўна. Без гэтага перамогі ня можа быць. Ну хаця б у межы той дзяржавы, у якой мы жылі да 2014 года, вярнуць нашы тэрыторыі. А потым мы падумаем, там ужо іншы час, там моладзь у нас. Кубань, Дон, Варонежская вобласьць… Расейскія ж палітыкі галачку паствілі на Крыме, “цяпер гэта руская зямля”. Ну, такія галачкі мы можам таксама расставіць. Україна мае патэнцыял паказаць, дзе ўкраінская зямля. На шсё свій час пад сонцам.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/yarosh-nam-nado-vernut-nashi-territorii-a-potom-my-podumaem-pro-kuban-don-voronezhskuyu-oblast-235740.html

 

Саўдзел у злачынствах

Праз тыдзень адбудзецца тое, што ў Расеі называецца выбарамі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Любому чалавеку са здаровым мысьленьнем зразумела, што ў рэчаіснасьці ніякіх выбараў ня будзе. Рыхтуецца легітымізацыя працягу паўнамоцтваў дзейснага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна, прычым у форме плебісцыту.

Менавіта таму адміністрацыі прэзыдэнта так важная яўка. Яўка – дэманстрацыя ўцягнутасьці і падтрымкі дзейснага рэжыму (незалежна ад разьмеркаваньня галасоў).

Асабіста для мяне абсалютна непрыймальны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Ня толькі таму, што 18 гадоў валадараньня Пуціна і ягоных набліжаных вызначаны гіганцкай карупцыяй, зьнішчэньнем грамадзянскіх свабодаў, палітычнымі забойствамі ў Расеі і па-за яе межамі, але і, перш за ўсё, злачыннай акупацыяй Крыма і распальваньнем вайны на ўсходзе Украіны.

Сваім удзелам у “выбарах” я аўтаматычна станаўлюся саўдзельнікам ўсіх гэтых злачынстваў. Прыходзячы на выбарчы ўчастак, я надзяваю мантыю расейскага суддзі, які засудзіў Алега Сянцова, Руслана Зэйтулаева і дзесяткі іншых грамадзянаў Украіны, якія не прынялі акупацыю, на шматгадовыя тэрміны. Паставіўшы галачку, я бяру ў рукі электрашокэр і катую ім Рэната Параламава, ламаю руку Аляксандру Касьценку, катую і зьдзекуюся над іншымі ахвярамі катаваньняў расейскіх сілавікоў у Крыме. Апусьціўшы бюлетэнь ў урну, я выкрадаю Эрвіна Ібрагімава і страляю ў твар Рэшату Амэтаву. Я пакідаю ў адчаі сямейнікаў тых, хто быў выкрадзены і закатаваны за гэтыя чатыры гады акупацыі. Я плюю ў вочы больш чым сотні дзяцей, якія засталіся без бацькоў пасьля акупацыі.

Ці гатовы я ўзяць на сябе гэтае зло і прыняць на сябе злачынствы рэжыма сваім удзелам у далейшай легітымізацыі Пуціна?

На гэтае пытаньне кожны для сябе павінен адказаць 18 сакавіка як у акупаваным Крыме, так і ў Расеі.

Я свой выбар зрабіў.

Мікалай Полазаў, расейскі адвакат

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Ударым па санкцыях ракетамі і ядамі

Нямецкі рэжысёр, які здымае антыпуцінскі фільм, паскардзіўся мне, што многія немцы цяпер баяцца зь ім супрацоўнічаць. Так моцна іх напалохала атручваньне Скрыпаля, ягонай дачкі і выпадковых ахвяр гэтага тэракту ў Солсбэры. Гэта азначае, што атрутнікі дасягнулі сваёй мэты. Яны ж ня толькі помсьцілі “здрадніку”, каб іншым не хацелася. Тыя, што рабілі замах на Скрыпаля, перш за ўсё спрабавалі запалохаць Захад. Адсюль такі грамадзка-небясьпечны спосаб правядзеньня тэракта і дэманстрацыйнае нахабства яго арганізатараў. Гэтым злачынствам Пуцін пасылае мэсідж эўрапейцам – “вы нашы закладнікі, мы можам і паў-Эўропы ператруціць, а вы нават не каўкніце”.

Толькі нядаўна ён шантажаваў Захад сваёй “звышзброяй” і гатоўнасьцю да ядзернай вайны, а цяпер запалохвае масавым атручваньнем людзей у цэнтры Брытаніі. Усё гэта зьвеньні аднаго ланцуга. Пуцін такім чынам прэзэнтаваў сьвету зьнешнюю палітыку свайго новага прэзыдэнцкага тэрміна. Яе можна каротка сфаріуляваць так: “ударым па санкцыях ракетамі і ядамі”.

Аднак у доўгатэрміновай пэрспэктыве такая палітыка наканавана на правал. Распавядаючы пра сваю новую “звышзброю”, Пуцін скардзіўся на тое, што яго “ніхто не хацеў слухаць” і патрабаваў “паслухайце нас зараз”. Шантажуючы і тэрарызуючы Захад, ён спрабуе схіліць яго да любові. Расейскі дыктатар паводзіць сябе, як хуліган, які пагражае атруціць любімага ката аднакласьніцы, што адкінула яго. На страху адносінаў не наладзіш. Шанцаў такім чынам схіліць дзяўчыну да любові роўныя нулю. Нічога, акрамя грэблівай агіды, гэты шантаж выклікаць ня можа. І скончыцца ён толькі тым, што рана ці позна шантажыста проста жорстка паб’юць.

У дурку, калі ласка

Пуцін працытаваў словы фэльдмаршала Мініха: “Расея кіруецца непасрэдна Панам Богам”. А потым заявіў: “А навошта нам такі сьвет, калі там ня будзе Расеі?”. Пацыент рэальна адчувае сябе богам, здольным зьнішчыць сьвет. Ён нават спрабуе пагражаць сваім боскім гневам амэрыканцам: паспрабуйце пайсьці супраць бога (то бок мяне), занясу з сабой у ядзернае пекла ўсё чалавецтва.

Санітары! Санітары! У вас тут шаленец уцёк і ў Крамлі хаваецца. Вярніце яго ў дурку, калі ласка!

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Камбат украінскіх марпехаў заявіў

Вадзім Сухарэўскі марыць аб тым, каб ва Украіны з Расеяй ніколі больш не было наогул ніякіх адносінаў.

Вадзім Сухарэўскі распавёў пра вайну на Данбасе. Канфлікт на Данбасе павінен скончыцца “як мінімум” на мяжы Украіны і РФ, заявіў камандзёр батальёна марской пяхоты УСУ Вадзім Сухарэўскі.

У яго ёсьць мара, каб вайна скончылася ў Маскве, сказаў Сухарэўскі ў інтэрв’ю “Обзревателю”.

“Што тычыцца мяне, то маё прозьвішча – Сухарэўскі. У мяне ёсьць малодшая сястра, Ксенія. А ў Маскве ёсьць плошча і станцыя мэтро імя Ксеніі Сухарэўскай. Дык вось, я б хацеў, каб вайна скончылася там”, -- сказаў ён.

Ён таксама заявіў, што марыць аб тым, каб у Украіны з Расеяй ніколі не было наогул ніякіх аднсінаў, а сама РФ “зьнікла – як з мапы, так і з сьвядомасьці”.

“Хачу, каб да Урала дайшлі кітайцы, а тэрыторыя ад Урала да Украіны лічылася “зялёным мысам”. Як Кубань”, -- дадаў ён.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://voi.com.ua/news/858109/

 

Царква сьвятога Пуціна

Уладзімір Пуцін павінен быць па гроб жыцьця ўдзячны свайму цёзку за тое, што 1030 гадоў таму, падчас “выпрабаваньня вер”, калі верыць “Повесьці мінулых гадоў”, Уладзімер Сьвятаслававіч адкінуў волжскіх булгараў зь іхнім ісламам, папскіх амбасадарам зь іхняй вэрсіяй хрысьціянства, а таксама хазараў зь іхнім юдаізмам, і абраў візантыйскі варыянт хрысьціянства.

Апынуўшыся ў суровых умовах эўразійскай Поўначы, грэцкая вера зьмянілася і паступова ператварылася ў расейскае праваслаўе, у рэлігію, якая гатовая ў імя “сімфоніі з уладай” падтрымаць любое зло, што зыходзіць ад начальства, а ў імя “саборнасьці” патрабаваць рабалепства і аднадумства ад любога члена праваслаўнай папуляцыі.

Што б ні зрабіў вярхоўны валадар Расеі, колькі б нявіннай крыві ні праліў, ён можа быць упэўнены, што РПЦ яго падтрымае ва ўсім. Асьвяціць ядзерную ракету “Ваявода”, якую амэрыканцы зь іхняй любоўю да дакладнасьці назвалі “Сатана” – калі ласка! Багаславіць на забойства грамадзян Украіны і Сірыі – няма праблем!

14-е пасланьне Пуціна было пасланьнем у пекла. Менавіта туды, на задумку Пуціна, павінна наўпрасткі накіравацца Расея, прыхапіўшы за сабой па магчымасьці адстатняга чалавецтва колькі здолее. Ракетна-ядзернае пасланьне прэзыдэнта выклікала ў РПЦ захапленьне. “Вельмі важна”, -- патлумачыў прадстаўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах грамадзтва і СМІ Уладзімір Лягойда, -- “што ў цэнтры прэзыдэнцкага пасланьня зноў стаіць чалавек”. У пасланьні, на думку афіцыйнага прадстаўніка РПЦ, цудоўна ўсё: “Нават тая частка, у якой гаварылася пра ваенны патэнцыял нашай краіны, пра расейскую армію і флёт, і якая, па ўсёй бачнасьці, прыцягне найбольшую ўвагу СМІ, выніковай сваёй мэтай мае клопат аб людзях, дбаньне аб бясьпецы грамадзян Расеі”.

Больш за ўсё захапіла Лягойду тое, што Пуцін у пасланьні казаў пра маральныя асновы. “Гэта прынцыповы момант”, -- зазначае Лягойда, -- “бо адсутнасьць або ігнараваньне маральных асноў можа ў выніку стаць разбуральным”.

Памыляцца тыя, хто вырашыць, што калі б Пуцін у пасланьні паставіў бы задачу разбурыць маральныя асновы, гэта хаця б на сэкунду зьбянтэжыла РПЦ і яе афіцыйнага прадстаўніка. Лягойда мабыць засунуў бы палец у рот і, зрабіўшы задуменны выраз твару, сказаў бы, што гэта цікавая і глыбокая думка, для асэнсаваньня якой трэба будзе тэрмінова сабраць Усеправаслаўны сабор.

За дзень да гэтага Гундзяеў патлумачыў падведамственнай пастве сутнасьць перамогі расейскіх хакэістаў над зборнай Нямеччыны на Алімпіядзе. “Гэта быў знак Боскай прысутнасьці ў адказ на нашу веру”, -- паведаміў Гундзяеў.

Тут, праўда, ёсьць адно пытаньне да Гундзяева. У часы разгула савецкага бязбожніцтва зборная СССР па хакэю выйграла 7 з 9 турніраў зімовых Алімпійскіх гульняў і ўзяла “золата” ў 22 чэмпіянатах сьвету з 34, у якіх брала ўдзел, і без мэдалёў савецкія хакэісты-бязбожнікі не вярталіся ні разу. З таго моманту, як афіцыйнае бязбожніцтва зьмянілася павальнай верай, Боская прысутнасьць у хакэйных посьпехах стала значна менш прыкметнай. Хакэісты, што паверылі ў Бога, зразумела, часам перамагалі, але значна радзей, а часам апускаліся на 5-е, 10-е і нават 11-е месца. З-за таго, што з наднатуральнай істотай, якая арганізуе цуды, я асабіста не знаёмы, у мяне пытаньне і прэтэнзія да Уладзіміра Міхайлавіча Гундзяева з нагоды крайне нізкай якасьці выкананьня ім пасрэдніцкіх паслуг.

І на прыканцы аб праваслаўна-дыпламатычным какаінавым трафіку з Аргентыны ў Расею. Ключавымі фігурамі ў гэтай богаўгоднай справе былі кіраўнікі Фонда праваслаўных мэцэнатаў: Іван Блізьнюк і Аляксандр Чыкала. Ераманах Герасім, начальнік епархіі РПЦ у Аргентыне, адразу пачаў выгароджваць сваіх, заяўляць, што на праваслаўных мэцэнатаў зрабілі паклёп з-за зайздрасьці ворагі праваслаўя.

РПЦ ні слова не сказала пра тое, што Пуціну трэба было б кінуць забіваць людзей ва Украіне і ў Сірыі. Ні разу ня выступіла супраць гвалтаў, што творыць Кадыраў у Чачэніі. Не зьвярнулася да кіраўніка тэлеканалаў з пратэстам супраць культа нянавісьці і хлусьні ў тэлевізары. Затое, калі трэба падтрымаць наркагандляроў, асьвяціць “Сатану” або адобрыць пуцінскае пасланьне ў пекла, РПЦ заўжды апынаецца побач.

Ігар Якавенка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AA0E5DBC7049

 

Зьбіраюць статыстаў “неславянскай зьнешнасьці”

Старшыня Мэджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў распавёў у эфіры канала “112 Україна”:

Зараз расейскія акупанты кінулі ўсе сілы, каб забясьпечыць у акупаваным Крыме яўку вышэйшую, чым у цэлым у Расеі. Калі, як вядома, у РФ спрабуюць забясьпечыць формулу “70 на 70” (70% выбаршчыкаў, што прагаласавалі, і 70% галасаваньня за Пуціна), то ў Крыме паставілі задачу, каб на выйсьці была лічба, якую яны нарысавалі падчас так званага рэфэрэндума ў 2014 годзе. Таму там і ФСБ “на нагах”.

Выклікаюць духоўных мусульманскіх асобаў, зь імі вядуць гаворкі. Некаторым наўпрасткі кажуць, што калі іхнія прыхажане ня пойдуць на выбары, то яны проста страцяць пасаду. Мне тэлефанавалі два імамы з Крыму, якія пра гэта распавялі ў падрабязнасьцях. Працуюць у школах з настаўнікамі, ва ўнівэрсітэтах з выкладчыкамі… Прадпрымальнікі – вельмі ўразьлівая катэгорыя. Ім наўпрост кажуць, што зламаюць бізнэс у выпадку, калі ня толькі яны, але і іхнія супрацоўнікі ня пойдуць на выбары.

Паставілі задачу забясьпечыць высокую яўку тых, хто жыве ў Крыме, у тым ліку крымскіх татараў. Яны б’юць адразу па двух аспэктах: яны хочуць прадэманстраваць сьвету, што, маўляў, “у нас усе падтрымліваюць Расею”, і што за чатыры гады крымскія татары кардынальна памянялі пазыцыю, і калі на так званым рэфрэндуме іх наогул не было, то цяпер яны прышлі і галасуюць на гэтых выбарах.

Бальшыня крымскіх татараў зноў будзе байкатаваць гэтыя выбары, але акупанты будуць дарысоўваць лічбы. Гэтым разам яны рыхтуюцца больш сур’ёзна. З раніцы будуць паказваць сюжэты, як прыдуць людзі ў добрым настроі, у нацыянальных строях. Там будуць паказваць баўгараў, знойдуць нейкіх немцаў, а тут крымскія татары, а вось украінцы ў вышыванках. Але ня будучы ўпэўненымі, што ім хопіць мясцовых людзей, яны зараз праводзяць мабілізацыю працоўных эмігрантаў на тэрыторыі акупаванага Крыму, зьбіраюць людзей такой, скажам, неславянскай зьнешнасьці. Іх будуць выкарыстоўваць, каб сказаць, што гэта мясцовыя прышлі на выбары.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/crimea/chubarov-okkupanty-sobirayut-v-krymu-lyudey-neslovyanskoy-vneshnosti-chtoby-skazat-chto-eto-mestnye-golosovali-na-vyborah-prezidenta-rf-235903.html

/ 29-03-2018
Расея Русский мир
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-04-01

Москва по сути неосталинистская,еще с Ельцина,либеральная риторика ей необходима была лишь для сохранения своего доминирования на постсоветском пространстве и простого выживания.

кнькнь Аўтар: Менчанин 2018-04-12

Империализм РФ-СССР может вызывать лишь усмешку у бизнес-кругов Запада.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: