змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Імпэрскі катаклізм

Пуцінскі футбол

Для пачатку, як заўжды, парай аксіём вызначым сетку каардынатаў, каб размова наогул мела сэнс. Першая і галоўная: радзіма ня тоесная адміністрацыі. Яна ня тоесная ёй нідзе і ніколі, і зазор ёсьць нават у Нарвэгіі; а ў выпадках з адміністрацыяй нелегітымнай, злачыннай і бескантрольнай інтарэсы радзімы і ўладарнай групы разыходзяцца зазвычай пад кутом 180 градусаў (гл. выпадкі Гітлера, Пол Пота, Туркмэнбашы, дынастыі Кімаў і etc.).

Жадаць паразы Гітлеру – нармальнае жаданьне нямецкага патрыёта (ня блытаць з супрацоўнікам гестапа). Умацоўваць уладу Гітлера – значыць, жадаць далейшых няшчасьцяў радзіме і навакольным народам. Пагадзіліся з гэтым або ёсьць пярэчаньні? Калі пагадзіліся – прыступаем да параўнаўчага аналізу.

Адміністрацыя Расеі сёньня – адміністрацыя нелегітымная, злачынная і бескантрольная. Паводле ўсіх ключавых паказчыкаў – індэкса карупцыі, свабоды слова, сацыяльных гарантый – мы знаходзімся ў цяперашні час у кампаніі краін з глыбака азіяцкім палітычным ладам.

Улада ўнутры даўно ўзурпавала і зьяўляецца дэ-факта паліцэйскім рэжымам, хаця і прыбрана фармальнымі дэмакратычнымі інстытутамі. Спрачацца аб тым, ці зьяўляецца Дзяржаўная дума вольным парлямантам, а ведамства пана (генэральнага пракурора РФ Юрыя) Чайкі – ворганам нагляду за законнасьцю, дайце спакой. (Усіх, хто хоча пра гэта паспрачацца, папрашу выйсьці з залі, з нармальнымі – працягнем).

Дык вось, унутры ў нас – класічны “рэжым” (яго так званая падтрымка насельніцтвам значэньня для ідэнтыфікацыі ня мае – куды ж яно падзенецца, насельніцтва? На тое ён і рэжым. Гл. прэцэдэнты вышэй).

Звонку – анэксаваны некалькі тэрыторый у сумежных дзяржавах (юрыдычнае прыкрыцьцё анэксіі таксама не зьяўляецца прадметам для дэбатаў: Аўстрыя пры Гітлеры, краіны Балтыі пра Сталіне і Кувэйт пры Садаме былі далучаны ў поўнай адпаведнасьці зь юрыспрудэнцыяй, ці ня так?).

Працягнем шэраг аксіём-успамінаў. Яшчэ ніколі ў гісторыі краіна з узурпаванай асабістай уладай, краіна-агрэсар, якая супрацьпастаўляе сябе сьвету, не выйгравала сьвету на доўгай гістарычнай дыстанцыі. Усё гэтае пераможнае шаленства заўжды і паўсюль канчалася дрэнна. Часам гэта суправаджалася сусьветнымі войнамі, часам абыходзілася проста дэградацыяй і/або абвалам, але ні разу ад гэтага не атрымлівалася нічога добрага.

Як вы ўжо, мабыць, здагадаліся, я пра мудыяль. Я ў захапленьні ад футбола і гляджу мундыялі з 1962 года. Маё жыцьцё ў гэтыя летнія дні распісана заранёў і праходзіць пераважна на канапе. Я заўзятар “Спартака”, і мне цяжка жадаць паразы Чарчэсаву. Але даводзіцца.

Я. мабыць, за французаў пакібіцую альбо за англічан. І ведаеце чаму? Таму што ніякая перамога французкай зборнай ня дасьць Макрону магчымасьці ўзурпаваць уладу. Бо Тэрэзе Мэй ня сьвеціць ні пункта залішняга рэйтынга ў выпадку посьпеха Кэйна і Ко. Так у іх наладжана, у “лібэрастаў”. У ангельска-французкім выпадку футбол – гэта ўсяго толькі футбол. Гульня.

А ў нашых няхітрых шырынях кожны забіты мячык або закінутая шайба становяцца чарговым шпрыцам эйфарыі, хватка ўведзеным у вену насельніцтву, якое і без таго здурэла. Пуцін неадкладна і хватка адпіярыцца па поўнай праграме, як піярыўся яшчэ ў дні тэнісных перамог Кафэльнікава (у нашага лідэра – вялізны досьвед прыйсьця ў раздзявалкі ў час перамог і зьнікненьня наогул адусюль ў часы паразаў).

Аднак, з гэты мундыялем ён ужо перамог. Захад, які з часоў Тэтчэр і Рэйгана абмяк да ступені поўнай непрыстойнасьці, аказаўся няздольным на выразныя калектыўныя рэакцыі. На жаль, мы жывем у такім дзіўным, надзвычай паліткарэктным сьвеце, дзе Мэсі не дазволена згуляць у Ерузаліме, затое Салаху можна абдымацца з Кадыравым.

Яшчэ не пачаўшыся, мундыяль-2018 ужо служыць далейшаму ўмацаваньню пуцінскай улады. Сам факт прыезду мільёна заўзятараў, увесь гэты вясёлы міжнародны карнавал – перамога Пуціна, і ён, будзе спакойныя, па поўнай праграме нарасьціць на гэтым рэйтынг, каб яшчэ больш упэўнена, чым раней, тварыць потым самыя жорсткія беззаконьні.

Ды, уласна, ён і чакаць ня будзе. Сянцоў. Няхай гэтае імя суправаджае вас у гэтыя цудоўныя сьвяточныя дні, як хустка Фрыды.

Сянцоў. У кошт Бэрліна-1936 увайшлі Ковэнтры і Хатынь, пісаў я чатыры гады таму, засьцяроджваючы ад эйфарыі ў дні адкрыцьця сочынскай Алімпіяды. У кошт ужо сочынскай Алімпіяды – у хуткім часе пасьля гэтага тэксту – увайшлі і многія тысячы загіблых на Данбасе, і малайзійскі Boeing…

Ахвота правяраць заканамернасьці надалей? Ну, уперад. Футбольнае сьвята пачынаецца. “О, спорт, ты – мір” – ага, як жа. Пагаворым праз гадок, параўнаем уражаньні з тымі, хто застанецца жывым.

Віктар Шандаровіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Путін заздрить Сенцову

Очевидна правота Сенцова і готовність українця відстоювати цю правоту ціною життя доводять Путіна до сказу

Російський президент Володимир Путін звинувачує українського кінорежисера Олега Сенцова у "тероризмі". Ці звинувачення нічим не підтверджуються - вони сфабриковані російськими спецслужбами для проведення показового судового процесу. У них практично ніхто не вірить.

Скільки не повторюють Путін та інші російські і проросійські обвинувачі Сенцова тезу про тероризм, міжнародна кампанія на захист режисера тільки розширюється. Проте, Кремль не зміг сфабрикувати більш реалістичні звинувачення проти українського в'язня і вперто тримається за сміховинну версію про тероризм. І питання навіть не в тому, чому Путін бреше про Сенцова. А чому він бреше саме так.

Перша причина - Путіну нема чого протиставити міжнародному праву, крім звинувачень у тероризмі. Він прекрасно знає, що Крим - окупована його військами територія, що вона приєднана до Росії всупереч міжнародному праву і зобов'язанням самої Росії. Очевидна правота Сенцова і готовність українця відстоювати цю правоту ціною життя доводять Путіна до сказу.

Друга причина - Путін може вважати, що саме так і треба діяти, коли мова йде про боротьбу з противником. Що потрібно застосовувати терор. Адже КДБ, яке виховало Путіна, готувало терористів по всьому світу. І зараз диверсії і терор - один з найважливіших методів роботи російських спецслужб по всьому світу.

Як і будь-який чекіст, Путін не розуміє, що таке мирний, ненасильницький опір. Він оголошує Сенцова терористом - просто тому що на його думку Сенцов повинен бути терористом. Адже як ще боротися з окупацією?

Саме ця суміш заздрості і впевненості в необхідності терору і дозволяє Путіну впевнено звинувачувати Сенцова в злочинах, які режисер ніколи не здійснював. І нехай це виглядає сміхотворно, коли президент терористичної держави звинувачує в терорі звичайну людину, діяча культури, але насправді це, звичайно, не смішно. Це страшно. Тому що може закінчитися смертю Олега, а продовжитися - новими війнами Росії проти цивілізованого світу, терором, вбивствами і диверсіями.

Тим, чим є відомою путінська Росія.

Віталій Портников

Крыніца: https://espreso.tv/article/2018/06/08/vitaliy_portnykov_putin_zazdryt_sencovu

 

Васалы з Пуціным

У Крамлі з гонарам паведамілі, што на цырымоніі адкрыцьця футбольнага чэмпіянату будзе цэлы шэраг кіраўнікоў дзяржаваў. Але ўжо паведамленьне сьпіса тых, хто пагадзіўся прыехаць, дэманструе, як на самой справе ставяцца ў сьвеце да правядзеньня ў Расеі футбольнага чэмпіянату. Калі і абяцаюць прыехаць на матчы, то, зразумела, не дзеля Пуціна, а каб не выклікаць незадаволенасьць уласных выбаршчыкаў, для многіх зь якіх вынік у футболе значна больш важны за рэальныя посьпехі або няўдачы краіны і яе лідэраў. Але прысутнасьць на адкрыцьці чэмпіяната выбаршчыкаў ня надта турбуе. І вось ужо паводле гэтай прысутнасьці бачна, у якім вакууме апынуўся Крэмль да пачатку мерапрыемства, якое задумвалася як чарговы доказ пасьпяховасьці.

На адкрыцьцё чэмпіяната давялося зганяць васалаў. Аднак, я ня думаю, што Нурсултана Назарбаева або Аляксандра Лукашэнку давялося доўга ўгаворваць. Вечныя прэзыдэнты Казахстана і Беларусі могуць адчуць сябе роўнымі Пуціну, для іх чэмпіянат у Расеі таксама доказ непахіснасьці парадкаў, усталяваных імі яшчэ ў супрацоўніцтве з пуцінскім папярэднікам. Лідэры Таджыкістана і Кіргізіі Эмамалі Рахмонаў і Сааранбай Жээнбекаў выразна не маглі ўхіліцца ад маскоўскага запрашэньня. Малдаўскі прэзыдэнт Ігар Дадон карыстаецца любой магчымасьцю для прыезда ў Маскву і дэманстрацыі сваім прыхільнікам асаблівых адносінаў з Пуціным. Ну а новы прэзыдэнт Узбэкістана Шаўкат Мірзіёеў спрабуе наладзіць з Масквой больш даверныя адносіны, чым ягоны папярэднік Іслам Карымаў, які нядаўна памёр.

На гэтым усё. У сэнсе ўсё СНД. Шэсьць прэзыдэнтаў з дзесяці, што засталіся. Сёмы – сам Пуцін. Прэзыдэнтаў Арменіі і Азэрбайджана, прынамсі, як вядома на гэты момант, на адкрыцьці ня будзе. А туркмэнскі лідэр заўжды ў баку. Самае прыкметнае тое, што ніводзін з прэзыдэнтаў садружнасьці ня зможа павітаць уласную зборную – іхнія футбалісты ў чэмпіянаце ня ўдзельнічаюць.

Яшчэ двое гасьцей, якія ўвайшлі ў ганаровы сьпіс, наогул ніякія не прэзыдэнты. Яны гаўляйтэры акупаваных Расеяй грузінскіх аўтаномій. Прычым гаўляйтэры ў наўпроставым сэнсе – бо Крэмль не дазволіў жыхарам Абхазіі і Паўднёвай Асэціі хаця б абраць сябе прэзыдэнтамі тых, каго хацела насельніцтва, што засталося там пасьля этнічных чыстак і масавай эміграцыі, а навязаў сваіх чэкістаў. І вось гэтыя чэкісты будуць удаваць кіраўнікоў дзяржаваў на адкрыцьці чэмпіяната – для масавасьці.

Урэшце, прэзыдэнты Панамы і Парагвая, якія ўзяліся невядома адкуль, -- выразна не самых блізкіх да Расеі дзяржаваў. Аднак, у аднаго зь іх, панамца, гуляе зборная, так што, цалкам магчыма, ён усё ж проста прыехаў на чэмпіянат. Ёсьць яшчэ старшыня прэзыдэюма паўночнакарэйскага парляманту Кім Ён Нам. Ён, зразумела, не кіраўнік дзяржавы – усе ведаюць, хто ў КНДР кіраўнік дзяржавы. Але з фармальнага пункту гледжаньня яго таксама можна запісаць у сьпіс. Як і спадчыннага прынца Савудаўскай Аравіі Мухамэда. Ён, зразумела, не кіраўнік дзяржавы, але абавязкава ім будзе.

Наогул, гэта ня тая цырымонія, якая магла б быць, калі б. Калі б пасьля Сочаў Пуцін ня вырашыў канчаткова, што вайна – гэта мір, а спорт – гэта вайна. Калі б ён не напаў на Украіну, не пасварыўся з Захадам, не забіваў, ня труціў, не хлусіў…

Дастаткова паглядзець на фон, на якім праходзіць гэты чэмпіянат – галадоўка Сянцова, абмеркаваньне ў нідэрляндскім парляманце па састрэленаму расейскімі вайскоўцамі “Боінгу”, заявы аб новых санкцыях. Пуціну наўрад ці трэба засмучацца, што на адкрыцьцё чэмпіяната зьбяруцца ў асноўным ягоныя васалы. Што гэты чэмпіянат у такой сітуацыі наогул праходзіць у Расеі, што цывілізаваны сьвет ад яго не адмовіўся, што наважыўся на такую ганьбу – гэта ўжо ягоная вялікая перамога.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.270794.html

 

Вырашалася “у вярхах”

Барыс Герман, падазраваны ў арганізацыі тэрарыстычнага акта ў адносінах да расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі, быў пасярэднікам, з дапамогай якога расейскія спэцслужбы фінансавалі прарасейскую партыю “Разумная сіла” ва Украіне. Пра гэта заявіў намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня СБУ Багдан Тывадан на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт “ГОРДОН”а.

“Зьвяртаем увагу, што рашэньне пра перадачу грошай прымаў на ўзроўні вышэйшага палітычнага кіраўніцтва РФ – “Вова Пу”, Пуцін. А сам Герман выразна абазначае свае функцыі як касіра”, -- падкрэсьліў ён.

У СБУ апублікавалі фрагмэнт размовы Германа са сьведкам абвінавачваньня, дзе гаворыцца пра грошы, якія трэба “выдаць у Кіеве людзям”.

“Ён пайшоў сёньня да Пу, да Вялікага Пу… І кажа: я нічога не магу зрабіць. Ён сказаў, грошы трэба зараз на гэтую партыю, у іх тут ёсьць партыя, “Разумная сіла” называецца. Яны яе фінансуюць. Грошы ён мне перадае… Ну а касір хто? Узяў грошы ў аднаго чалавека, папрасіў перадаць іншаму чалавеку”, -- кажа на запісе Герман.

30 траўня стала вядома, што забойства Бабчанкі было інсцэніроўкай у рамках спэцапэрацыі Службы бясьпекі Украіны.

Затрыманы Герман – сузаснавальнік украінска-нямецкага СП “Шмайсэр”, якое пастаўляла тавары вайсковага прызначэньня дзяржканцэрну “Украбаронпрам”. Падазраваны адмовіўся ад зьдзелкі са сьледствам.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/sbu-reshenie-o-peredache-deneg-germanu-prinimalos-na-urovne-vysshego-politicheskogo-rukovodstva-rf-251064.html

 

Пацучыная эпоха

“Пакуль я прэзыдэнт – такога ня будзе, сказаў Пуцін як адрэзаў. І зноў схлусіў. Урад рыхтуецца павялічыць пэнсійны ўзрост для расейцаў – да 65 гадоў для мужчын і 63-х для жанчын. А каб мала не падалося – павялічыць і НДС да 20%.

“Гэтага ня можа быць, бо ня можа быць ніколі!” – выратавальная саломіна, за якую хапаюцца патанаючыя “саўкі”. І СССР у іх ня мог разпасьціся, “бо мы – вялікія, і гэта проста немагчыма”, і Пуцін ня можа хлусіць, бо “як наогул такое можа быць?”, і Расея ўсіх нахіліць і “зноў паўторыць”, бо “інакш быць ня можа!” Аж не, можа.

Ужо даўно агучана лічба, што паводле дадзеных Цэнтральнага аналітычнага цэнтру РФ аддзела ЗАГС, на 1 ліпеня 2010 года ў Расеі паводле дакумантаў налічвалася жывога насельніцтва толькі 89 млн 654 тыс. чалавек, а не 142 млн, як было заяўлена паводле вынікаў фэйкававага “перапісу насельніцтва”. Задумайцеся: 8 гадоў таму жывых расейцаў было менш за 90 мільёнаў. Але ж такога “ня можа быць!” Ужо надта розьняцца лічбы з афіцыйнымі, і хлусьня ўяўляецца настолькі пачварнай па сваіх маштабах, што прасьцей і бясьпечней для розуму паверыць тэлевізару, чым уласным вачам. А вочы бачаць страшныя карціны: могілкі, што маланкава разрастаюцца па ўсёй плошчы краіны, і вёскі, што выміраюць, нецьвярозае хворае насельніцтва і экспансію сумежных краін. Кітайцы вывозяць сібірскія рэсурсы і ўзнагароджваюць Пуціна залатым ланцугом – ня йначай як “за здачу Сібіры”. Калі лічба ў 89 мільёнаў у 2010 годзе адпавядае рэчаіснасьці, то Расея ўжо ўчора стала тэрыторыяй таемнага генацыду. Маштабы “пуцінскай эміграцыі” вялізныя, прычым зьязджаюць лепшыя людзі – якія думаюць, адукаваныя, актыўныя. На іхняе месца прыходзяць мігранты з даволі ўмоўнай адукацыяй, паніжаючы планку канкурэтназдольнасьці, а, прасьцей кажучы – паскараючы працэс інтэлектуальнай і грамадзкай дэградацыі. А калі да гэтага дадаць агульную дэградацыю дзяржаўнай сістэмы – зь яе злодзейскімі чыноўнікамі, ахоўнікамі, якія азьвярэлі ад непадсуднасьці, і “правадыром”, які зусім захлусіўся, -- атрымліваем сапраўды пякельную карціну асуджанасьці і аргумэнтаваны адказ на пытаньне “чаму Расея непазьбежна распадзецца, і працэс будзе суправаджацца большымі ахвярамі, чымсьці ў часы развалу СССР”. Проста таму, што працэс гэты ужо запушчаны, і ахвяры ўжо налічваюцца дзесяткамі мільёнаў. Засакрэчанымі і закапанымі.

Пуцін ператвараецца ў “цара без падданых”. Ён так жвава марнуе чалавечыя рэсурсы, што не задумваецца аб тым, хто наогул застанецца жыць на гэтых тэрыторыях. З пункту гледжаньня лубянскай нежыці, гэта дастаткова лагічна: усё жывое павінна быць зьнішчана, а калі на мапе сьвету ня знойдзецца месца для пуцінскага стальца – то і такі сьвет павінен зьнікнуць. Разбэшчаная Эўропа паводзіць сябе так жа сама нерашуча, як напярэдадні Другой сусьветнай: няхай усё застаецца, як і раней, нельга лішні раз хваляваць выбаршчыкаў. А выбаршчык, як зазвычай, складаецца з “троечнікаў-сярэднячкоў”, ня здольных пралічыць відавочных рызыкаў. Ды й ня ў іх справа: “шэранькая большасьць” заўжды боўтаецца паміж выдатнікаў, якія бяруць на сябе функцыю лакаматыва чалавецтва, і двоечнікамі, здольнымі на безрассудныя і адчайныя ўчынкі на грані подзьвіга. Гора, калі ўлада, як хамэлеон, імкнецца афарбавацца ў шэры колер, каб спадабацца такой большасьці. І – катастрофа, калі адказная “шэрасьць” прыходзіць ва ўладу, як гэта здарылася ў Расеі ў 1999-м.

Колькі ні лай Трампа – “шэранькім” яго не назавеш. Так, ягоная сустрэча з Кімам – палітычнае шоў. Але і знак, што Амэрыка здольная “тварыць палітыку” сама, не азіраючыся на напалоханых эўрапейскіх партнёраў. Тролінг у выглядзе “вяртаньня Расеі ў Вялікую васьмёрку” і фраза “здыміце нас прыгожымі і худымі” – усяго толькі элемэнты для большай відовішчнасьці. Дональд любіць пажартаваць перад тым, як прымушае вас праглынуць горкую пілюлю. Калі КНДР стане бяз’ядзернай – санкцыі зь яе будуць зьняты, і Трампу ўдасца зрабіць тое, што не атрымалася ў Клінтана, які таксама сустракаўся з Кім Чэн Ірам, але далей за ўзаемныя дэкларацыі бакі не прасунуліся. Між тым, Трамп робіць чарговую громкую заяву аб “недапушчальна высокім кошце на нафту”. Гэта азначае, што ў Белым доме ўсур’ёз разглядаецца сцэнар, пры якім Амэрыка залівае нафтай усю плянэту, абясцэньваючы гразішчу да камфортнага для Вашынгтона ўзроўню. У гэтым выпадку меркаваньне, што “Пуціну пара падрыхтавацца” ужо не выглядае дурным. “Міхал Іваныч” нездарма шукае сустрэчы з Дональдам: хоць у Аўстрыі, хоць у чорты на рагах – яму пазарэз трэба зь ім “перацерці”. Ці то бацінак лізнуць, ці то прад’явіць новы кампрамат. Але для Трампа гэта ўжо ня важна. Ён знаходзіцца прыкладна ў тым жа становішчы, што і Пуцін. Калі апасрэдаваная змова з Крамлём мела месца – Дональду сьвеціць імпічмант і турма “за здразу радзіме”. І каб гэта не здарылася, Трамп будзе ўсімі сіламі спрабаваць задушыць Вовачку ў сяброўскіх абдымках. А потым можна будзе спрабаваць высунуцца паўторна, калі ягоную кандыдатуру рызыкнуць падтрымаць рэспубліканцы, якія зусім не ў захапленьні ні ад ягоных дэманстрацыйных паводзінаў, ні ад паху, што йдзе ад рассьледваньня Мюлера.

У такой зьнешнепалітычнай канфігурацыі Пуцін наладжвае ператраску ва ўласнай адміністрацыі, узмацняючы яе супрацоўнікамі спэцслужбаў. Ён -- у кальцы ворагаў, у поўнай самоце. Яшчэ пара-тройка гадоў таемнага генацыду, які немагчыма спыніць у прынцыпе – і Расея ператварыцца ў імпэрыю без народа. А з Усходу падціскае Кітай, які літаральна купляе крамлёўскую вярхушку, выдзяляючы ўсё новыя грошы пад карупцыю. Бо зразумела, што 600-мільённая пазыка для ВТБ будзе раскрадзена, а плаціць па рахунках будзе Расея, якая распадаецца. І плаціць, хутчэй за ўсё, тэрыторыямі.

Доўгі час Расея служыла тэрытарыяльным і ментальным буфэрам паміж Усходам і Захадам – паміж Кітаем і Эўропай. Вынікам пуцінскага валадараньня будзе зьнікненьне гэтага буфэра, і падпаўзаньне Кітая да эўрапейскіх межаў. З патрахамі куплены пацучыны Крэмль не стане заслонам для неспатольнага Цмока з Паднябеснай. А калі атупелая ад сытасьці Эўропа гэта ўсьведаміць – будзе ўжо надта позна. І на экспансіянісцкім шляху ў адкормленага Цмока застанецца толькі адна перашкода: як ні дзіўна, ЗША. І вось тады Эўропе давядзецца забыцца аб рознагалосьсях і “гандлёвых войнах”, і злучацца з Амэрыкай у больш жорсткіх абдымках.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://rusmonitor.com/krysinaya-ehpokhaj-imperii.html

/ 03-07-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Русский мир РФ Пуцінізм рф
Абмеркаваньне
иооллл Аўтар: Менчанин 2018-07-09

Ведь ясно, что чемпионат был рассчитан на западную публику для затирания проблем с Украиной и представления имперского величия и щедрости для нужных людей. А тем временем в самой РФ проводят антинародные законы, пока население в угаре патриотизма болеет за "наших".

ароо Аўтар: Менчанин 2018-07-13

Вроде по российской эсхатологии Третий Рим пал, а четвертому не бывать. К чему тогда имперские усилия сегодняшних россиян?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай