змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Імпэрскі абсурд

Весялей, але карацей

Тэлевядучы Кірыл Клейменаў заявіў ў эфіры праграмы “Время” на расейскім “Першым канале”:

Зразумела, мы з вамі жывем у вялікай краіне. Нашы касьмічныя караблі і спадарожнікі баразьняць касьмічныя арбіты. Нашы ракеты далятаюць да Сірыі і кладуцца там дакладна ў мэту. Няма пытаньня ў сусьветным парадку дня, у якім нашу думку можна ігнараваць. Больш таго, мы – неад’емная і важнейшая частка сусьветнай гісторыі. Такіх краін, як наша, наогул менш, чым пальцаў на адной руцэ.

Узяць хаця б краіны Заходняй Эўропы. На працягу без малога 500 гадоў яны вызначалі лёс і выгляд астатняга сьвету. А цяпер жывуць сабе ў перапынках паміж прыёмамі ежы, любяць пагаварыць на розныя важныя тэмы – пра кошты і каштоўнасьці. У хуткім часе, мяркую, наогул палітычныя выбары адменяць за непатрэбнасьцю: навошта множыць клоўнаў за немалыя грошы, калі ўсяроўна рашэньні прымаюць разумныя людзі па той бок Атлантыкі.

Кажуць нам у адказ эўрапейцы: “Затое ў нас паветра чысьцей, мэдыцына лепш і людзі жывуць даўжэй, хаця і больш сумна”. А ў нас – весялей, але карацей.

Пераклад з расейскай.

http://gordonua.com/news/worldnews/evropeycy-zhivut-dolshe-no-skuchnee-a-u-nas-veselee-no-koroche-rossiyskiy-televedushchiy-kleymenov-245451.html

 

Дыктатары вельмі дрэнна канчаюць

Дыктатары зазвычай перабольшваюць свае здольнасьці кантраляваць сітуацыю. На перадачу кантролю над украінска-расейскай мяжой Пуцін дакладна ня пойдзе, бо гэта будзе азначаць поўны правал, капітуляцыю. Хаця 95% людзей, якія былі на інаўгурацыі Пуціна, мараць аб сыходзе Расеі з Данбаса, а пытаньне пра Крым – зьвесьці да доўгіх перамоваў. Без Пуціна яны б на гэта вельмі лёгка пайшлі. Яны губляюць вялізныя грошы, якія захоўваюцца на Захадзе. І задаюцца пытаньнем: навошта нам уся гэтая марока з-за аднаго чалавечка? Можа, неяк інакш вырашыць гэтае пытаньне? І гэтыя ідэі будуць у іх сасьпяваць.

Для разгону пратэстаў у РФ упершыню выкарысталі строеных бандытаў. Ва Украіне іх называюць цітушкамі. Яны ўдаюць незалежных грамадзян, таму могуць дзейнічаць беспакарана. Улада даручае ім брудную працу, якую сама рабіць ня можа. Маладое пакаленьне адкідвае пуцінскі рэжым. Рана ці позна гэта дасьць сабе адчуць. Запалохаць моладзь па ўсёй краіне не атрымалася. А Пуцін сам ніколі ня сыйдзе. Бо ў яго адна дарога – пад трыбунал. Таму ён будзе бараніць сваю ўладу да апошняга. Аднак досьвед паказвае, што такія дыктатары вельмі дрэнна канчаюць – іх зьмятае альбо народны бунт, альбо змова ўнутры бліжэйшага атачэньня. Не пазьбегне гэтага лёсу і Пуцін.

Мы назіраем сэрыю зьнешнепалітычных правалаў Масквы: зьбіцьцё пуцінцаў у Сірыі, зьнішчэньне іранскіх вайсковых аб’ектаў Ізраілем і гэтак далей. Прычым РФ ніяк не адказвае. За панты даводзіцца адказваць – а ім проста няма чым. Таксама трэба зазначыць поўны правал у КНДР і сітуацыю ў Арменіі. Да Крамля дайшло, што ён прайграе гібрыдную вайну. Мяркую, Масква будзе намагацца аб нечым дамовіцца з Захадам, каб зьнізіць градус напружанасьці. І перш за ўсё пазьбегнуць разбуральных пэрсанальных санкцый. Бо кошт пытаньня – 1 трлн даляраў. Гэта актывы прыватных асобаў з РФ, якія знаходзяцца ў ЗША. Але без саступак па ўкраінскаму пытаньню ніякога аслабленьня санкцый ня будзе. А для Пуціна любое адступленьне па Украіне – гэта палітычная сьмерць у Расеі. Мяркую, спроба наладзіць адносіны з Захадам будзе беспасьпяховай і абвострыць канфлікт унутры расейскай палітычнай эліты.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/piontkovskiy-95-lyudey-kotorye-byli-na-inauguracii-putina-mechtayut-ob-uhode-rossii-s-donbassa-245347.html

 

ВОВаны і іхняя рэлігія

Любыя неапалагетычныя ацэнкі падзей Вялікай Айчыннай вайны (ВОВ) выклікаюць у расейскіх уладаў і журналістаў гістэрыку, якая нагадвае рэакцыю ісламістаў на “зьнявагу прарока Мухамэда”. Найбольш фанатычныя прыхільнікі гэтага культа ВОВ нагадваюць ісламістаў, па аналогіі зь якімі іх можна называць “ВОВістамі” або “ВОВанамі”. Асноўная догма ВОВізма: “Мы выратавалі ўвесь сьвет: і подлых габрэяў, і тупых амэрыкосаў, і падступных англічан, і хітрых хахлоў (хаця наогул, усіх іх, гадаў, лепш было б і не ратаваць). А цяпер нам усе вінаватыя. Тыя, хто ў гэтым сумняваецца, -- няўдзячныя фашысты”.

Вованы нават не задумваюцца аб тым, што іншыя народы таксама ваявалі супраць нацызма, што нацызм як гістарычная зьява быў асуджаны на правал, што калі б Расея прайграла вайну, Нямеччына ўсяроўна была разьбіта, як і ў Першай сусьветнай вайне, калі хаўрусьнікі пасьля Берасьцейскага міру абышліся і без Расеі, што самой дзяржавы, якая перамагла ў ВОВ (то бок СССР), даўно няма, а сучасныя расейцы ў абсалютнай большасьці ніякіх адносінаў да падзей сямідзесяцігадовай даўніны ня маюць. Як і догмы іншых рэлігій, сымвал веры ў ВОВ не патрабуе рацыянальных доказаў: “вверу, таму што абсурдна”, як казалі пасьлядоўнікі Тэртуліяна.

Як і ісламісты, ВОВаны спрабуюць навязаць свой культ усяму сьвету, а тых, хто ставіць пад сумнеў іхнія догмы, абвінавачваюць у блюзьнерстве і спрабуюць пакараць. Калі, на думку Макса Вэбэра, пратэстантызм стаў у свой час асновай эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця Эўропы, бо матываваў людзей на дасягненьне асабістых посьпехаў у жыцьці, то культ Перамогі ў Вялікай Айчыннай, які дае на халяву адчуваньне велічы, абсалютна дэструкцыйны і дэматывуе расейцаў: а чаго напружвацца, мы ж і так вялікія і ўвесь сьвет выратавалі.

Галоўны ВОВан Расеі – ВОВан Пуцін. Служыцелі культа ВОВ – ягоныя чыноўнікі і прапагандысцкая абслуга.

Наогул культ ВОВ – рэлігія халяўшчыкаў, якія прымазваюцца да чужых перамог. Тыповы ВОВан нагадвае ўнучка-захрыбетніка, які шыкуе перад сябручкамі на пэнсію дзеда і адчувае сябе пры гэтым цваным і багатым. Прыхільнікі “рэлігіі ВОВ” ставяцца да рэальных вэтэранаў вайны як марадзёры, што абкрадаюць загіблых на полі бою. ВОВаны прысабечваюць эмацыйнае задавальненьне ад чужых подзьвігаў, за якія іншыя заплацілі жыцьцямі. Дзяды ваявалі і гінулі, а ўнукі іх абабралі: прысабечылі чужую славу і радыя па вушы. Рэальныя вэтэраны атрымліваюць ад гэтага культа вельмі мала. Яны жывуць горш за сваіх былых пераможаных праціўнікаў у Нямеччыне, а выдаткоўвае на іх дзяржава непараўнальна менш, чым на пампезныя абрадаваыя дзеяньні ў рамках “рэлігіі ВОВ” кшталту сьвяткаваньня 9 траўня.

Асноўны сакральны сымвал рэлігіі ВОВ – “георгіеўская стужачка”, якую ВОВаны на сьвяты чапляюць сабе на розныя месцы, як папуасы каралі, падораные прыезжым падарожнікам.

Калі ісламісты – фанатыкі, то высокапастаўленыя ВОВаны ў асноўным проста прайдзісьветы, якія спрабуюць ўмацаваць з дапамогай гэтага культа свае ўладу і прывілеі. Яны прадаюць свой ВОВ-опіюм для народа, каб насельніцтва і надалей, знаходзячыся ва ўрапатрыятычным дурмане, не скардячыся цярпела іхняе ярмо. Самы яны людзі абсалютна цынічныя, ні ў што ня вераць і служаць тым багам, культ якіх у дадзены момант больш выгадны.

Я з вялікім піетэтам стаўлюся да таго вялікага эпізода Другой сусьветнай вайны, які быў названы сталінскімі ўладамі для падняцьця баявога духа насельніцтва “Вялікай Айчыннай”. Тым больш, што ў гэтай вайне ўдзельнічалі мае сямейнікі, а тэрарыстычны сталінскі рэжым супрацьстаяў у гэтай вайне яшчэ больш страшнаму, прынамсі для іх, рэжыму – гітлерскаму. Захоўваць памяць пра вайну, падтрымліваць вэтэранаў безумоўна трэба. Але, як казаў гогалеўскі гараднічы: “Яно, канешне, Аляксандр Македонскі (у нашым выпадку – удзельнікі вайны – І.Э.) герой, але навошта ж крэслы ламаць?” Навошта ўсе гэтыя дарагія ВОВ-абрады, фанатычны “ВОВізм”, пэрыядычныя ўсплескі агрэсіі супраць ВОВ-“блюзьнерцаў”?

Рэлігія перамогі набывае характар таталітарнага культа, які навязваецца грамадзтву, які стаў важнай часткай шавіністычнай дзяржаўнай ідэалогіі, якая фармуецца. Уся гэтая ВОВ-гістэрыя – сьведчаньне таго, што дзяржава ў Расеі становіцца ўсё больш ідэалагізаванай, рухаецца ад аўтарытарызма да таталітарызма.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Масква “спартовая”

Нямецкая кампанія ARD заявіла, што адмова ў расейскай візе яе супрацоўніку Хаё Зэпэльту, які зьбіраўся асьвятляць чэмпіянат сьвету па футболу – “унікальная падзея ў гісторыі спартовай журналістыкі ARD і з пункту гледжаньня асьвятленьня такой буйной падзеі, як чэмпіянат сьвету па футболу, беспрыцыдэнтнае ўмяшальніцтва ў свабоду прэсы”.

Гэтай заявай, мяркую, справа і абмяжуецца. На Захадзе не гатовыя прызнаць, што само рашнэньне аб прадастаўленьні Расеі права праводзіць чампіянат – сур’ёзная памылка. Што Расея не гатовая захоўваць стандарты, якія павінны шанаваць дзяржавы, што прыймаюць у сябе спартовыя мерапрыемствы такога ўзроўню. Што сам алімпійскі лёзунг “О, спорт, ты мір!” недатычны да краіны, чыя палітыка зьвязана выключна з войнамі. А ў спорце палітыка гэтай краіны зьвязана выключна з допінгам. Што і даказана адмовай у візе Зэпэльту – чалавеку, чым рассьледваньні прывялі да раскрыцьця гэтага допінга і ганьбе Расейскай дзяржавы і расейскага спорту. Калі нехта на Захадзе меркаваў, што ў сувязі з чампіянатам па футболу Расея пасаромецца не пускаць спартовага журналіста, які пісаў пра допінг, то ён памыляўся. Расея даўно ўжо нікога і нічога не саромеецца. І рэакцыя нямецкага тэлеканцэрна і міжнародных журналісцкіх арганізацый нікога ў Крамлі не хвалюе.

Што цікава, калі год таму Україна адмовілася дапусьціць на Эўрабачаньне парушальніцу ўкраінскага заканадаўства Юлію Самойлаву, у Маскве абураліся і сьцьвярджалі, што музыка – па-за палітыкай, а пра закон на час песеннага фэстывалю можна і забыцца. Зэпэльт нічога не парушаў. Вось толькі спорт па-за палітыкай не апынуўся.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Пляўкі ў перамогу

Калі я ў чарговы раз сутыкаюся са сьвяткаваньнем “перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” ў Расеі і анэксаваным Крыме, заўсёды задумваюся над тым, ці разумеюць удзельнікі мерапрыемстваў, у якую бездань цынізма яны трапляюць на кожным сьвяце. І як кожная новая гадавіна ператварае памяць аб ахвярах і бітвах Другой Сусьветнай вайны ў бесаўскі карнавал.

Людзі якія ідуць з партрэтамі сваіх сямейнікаў па вуліцах расейскіх і крымскіх гарадоў, павінны разумець: больш за ўсё іхнія родзічы не хацелі новай вайны і нянавісьці. Збольшага, гэта былі простыя людзі. Не міфалагічныя героі, якія паміралі зь імем Сталіна на вуснах – а звычайныя людзі, якія воляй гісторыі апынуліся ў крывавай мясярубцы. І гэтыя людзі не хацелі паўтарэньня вайны – якімі б ні былі іхнія ідэалагічныя погляды. Савецкая фраза “Абы не было вайны”, якую ведае кожны, хто жыў у СССР або зносіўся зь яго грамадзянамі – родам адтуль. Верш Еўтушэнкі “Ці хочуць рускія вайны?” – родам адтуль.

Падмена фразы “Абы не было вайны” на фразу “Можам паўтарыць” – гэта трагічная зьмена сьвядомасьці цэлага грамадзтва, сапраўдны плявок у мінулае. Сьвяткаваньне Дня Перамогі ў анэксаваным Крыме, на зямлі, шчодра палітай крывёй украінскіх удзельнікаў баёў за паўвыспу – яшчэ адзін такі плявок. Бо сьвяткаваньне гэта арганізоўваюць людзі, якія гналі з Крыма ўнукаў гэтых загіблых і параненых жаўнераў вайны, зьнішчалі Украіну, краіну, якая была неад’емнай часткай агульнай перамогі. Трэці плявок – гэта нежаданьне ўспамінаць, што дэпартацыя карэнных народаў Крыма – а сярод іх былі і героі вайны – стала яшчэ адным вынікам перамогі.

І таму перамога ў нас іншая, чым у нашых хаўрусьнікаў, амэрыканцаў і брытанцаў. У іх гэта быў трыюмф свабоды, у нас – трыюмф уласнага зла, якое ўзмацнілася пасьля перамогі над чужым злом. І ў Крыме гэты трыюмф зла праявіўся напоўніцу – а калі аказалася, што ўсё ўжо скончана і мы жывем звычайным мірным жыцьцём, зноў убіўся ў сілу.

Менавіта таму пасьля вайны ўсе эмоцыі нашых дзядуль і бабуль выліліся ў фразу “Абы не было вайны” – ды і тую сёньня спрабуюць адабраць.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/29218598.html

 

“Вялікі пост” для харчовага ланцужка

Паміж “больш ніколі” і “можам паўтарыць” – вялізная адкрытая бездань. Гэтай безданьню пуцінізм і расколвае грамадзтва на дзьве няроўныя часткі. Адна адкідвае вайну і ўсё імпэрскае, другая – цалкам аддаецца гібельнай эйфарыі перамогашаленства. Але вось адскрыгаталі танкі, адгрымелі салюты, і назаўтра расейцы абудзіліся з тым жа самым страхам. Непрывабная рэчаіснасьць упарта лезе ў вочы, і ніякая паралельная тэлекарцінка ня ў сілах яе зьмяніць. Колькасьць расейцаў, якія жывуць менш чым на 7 даляраў на дзень (а гэта – сусьветны ўзровень галечы), вырасла да 63,7%, а 13,8% расейцаў і зусім выдаткоўваюць менш за 4 даляры. Гэта – узровень яшчэ ня Конга, але ўжо – Таджыкістана.

Усё, на што цяпер здольны Пуцін – гэта запоўніць пустэчу новымі паперкамі з чарговымі “травеньскімі ўказамі”. Невыканананыя абяцанкі шасьцігадовай даўніны выкінуты на памыйку і забыты. Нязьменным застаецца толькі адзіная ні на чым не заснаваная хацелка аб уваходжаньні Расеі ў “пяцёрку вядучых эканомік сьвету”. Гэтае навязьлівае трызьненьне бухторыць сьвядомасьць лідэругі з зайздроснай пэрыядычнасьцю. Гэты Гандурас чухаўся ў лістападзе 2007 года, потым абвострыўся ў красавіку 2012-га, і вось цяпер – зноў высыпаў на гніючым чалавечым целе. Добра, што з цягам часу былыя абяцаньні забываюцца, і іх можна выкарыстаць зноў.

Між тым, крамлёўская харчовая база звужваецца, і ператраска ўраду ў гэтых умовах як нельга дарэчы. Па ўсёй верагоднасьці, перамагаюць “сечынскія” ястрабы. Гэта азначае, што ва ўмовах дэфіцыту грошай правіла разьмеркаваньня пяройдуць на “посную” дыету. Рэгіянальныя князькі са сваімі “сьвечнымі заводзікамі” працягнуць дастаўляць у Маскву як мае быць “па паняцьцях” аброк, а накіраваныя “на паніжэньне” чыноўнікі фэдэральнага маштаба атрымаюць кожны – сваю сінэкуру, паводле прыкладу Аркадзя Дварковіча, якога з віцэ-прэм’ераў пераводзяць на адказны фронт “Сколкава”. Харч больш сьціплы, але ён пакуль што ёсьць, і заўсёды можна сказаць, што “Міхал Іваныч сваех ня кідае”. Затое Віталя Мутко – наадварот – уцягваюць у крэсла віцэ-прэм’ера. Саджаюць без лішняй сарамлівасьці. А чаго саромецца, калі ўсе ўсё разумеюць: Мутко – эфэктыўны “смотряшчій”, і ніводзін смачны кавалак не пройдзе міма ягонага пільнага вока. Так было і з “распіліядай”, і так будзе цяпер у вобласьці будаўніцтва. Гэты сэктар практычна невычарпальны ў плане крадзяжу. Можна зьнесьці ўсё што заўгодна і пабудаваць хаця б на паперы. А потым зноў на паперы зьнесьці і паўторна збудаваць. “Ноў крыміналіці, ліцмі фор май хард ін інгліш…”

Некаторы час Пуціну яшчэ ўдасца захоўваць нейкае падабенства балансу ўнутры “маліны”. Але гэтая хісткая раўнавага не працягнецца доўга – хаця б таму, што разбалансіроўцы будуць спрыяць зьнешнепалітычныя паразы і заходнія санкцыі, якія ўжо даволі падтачылі сістэму знутры. Яна, зразумела, трымаецца на прапагандзе, але з кожным днём эфэкт зомбаскрыні зьніжаецца. Апошнія месяцы ў пэрыяд пуцінскага пераўстанаўленьня краіна жыла пад дэвізам “даешь дозняк, потом – поздняк”, і гістэрыла да самазабыцьця, але нават скурочаная страхам імпэрская псіхіка мае свой крэс. Аднойчы яна спустошыцца і на зьмену “маніякальнаму ўздыму” прыйдзе суіцыдальная дэпрэсія. “Нізы” пачнуць бурчэць, а пазьней – абурацца. Прызначаным Пуціным мясцовым фэадалам будзе ўсё складаней трымаць насельніцтва ў абсалютнай пакорлівасьці, паралельна падтрымліваючы ўласныя бізнэсы і задавольваючы растучыя апэтыты “фэдэралаў”. І аднойчы настане той самы момант, калі кожны фэадал задасца пытаньнем: “А ці застаўся сэнс захоўваць усю гэтую няўклюдную і хісткую канструкцыю?” Узьнікненьне менавіта гэтай крамольнай думкі і стане апошніяй кропкай перад абвалам сістэмы. Калі рэгіянальныя фэадалы вырашаць адмовіцца ад паслуг фэдэральнага арбітра – яго ўжо нішто ня выратуе. Як некалі Гарбачова, літаральна выціснутага з палітычнага жыцьця ва ўмовах новай утвараемай рэчаіснасьці.

Зразумела, Пуцін – не Гарбачоў. Ён, хутчэй – антыпод Гарбачова, і ў нейкім сэнсе – прыклад удалага прайдзісьвета і палітычнага авантурыста. Але законаў гісторыі ніхто не адмяняў і, адкладаючы свой сыход да бясконцасьці, учорашні “фартовы хлапец” ужо выйшаў на фінішную лінію палітычнага банкрута. Так, ён сам загнаў сябе ў гэты лабірынт без выйсьця. Правілы гульні былі такімі ад пачатку: ад самага першага выбуховага акорда ў 1999-м, і ўвесь наступны ланцуг злачынстваў толькі наматываўся на асноўны стрыжань пабудаванай “вертыкалі”. Але за ўсё даводзіцца плаціць, і логіка падзей не пакіне Пуціну ніякага іншага выбару, акрамя “сваечасовага сыходу”. Наўрад ці ён пагодзіцца “сысьці ў цень” дабраахвотна, бо за 18 гадоў непадзельнага цараваньня прызвычаяўся быць носьбітам абсалютнай ўлады і сакральным аб’ектам усеагульнага замілаваньня. Таму, хутчэй за ўсё, Пуцін будзе “раптоўным”. А ўжо ці адбудзецца гэта ў спальне або “на міру”, дзе “смерть красна” – не так важна.

Калі па швах рыпеў СССР, у Гарбачова не было прасторы для манеўра: ні для эканамічнага, ні для сілавога. Але ў яго хапіла розуму не чапляцца за ўладу, што высклізвала, каб не праліваць лішней крыві. Пуцін паспрабаваў падсьцяліць саломку ў выглядзе Расгвардыі, якая падпарадкоўваецца наўпрасткі ягонаму асабістаму ахоўніку. Але менавіта целаахоўнікі, як паказвае гісторыя, без шкадаваньня здраджваюць сваіх гаспадароў, і наўрад ці Золатаў будзе выключэньнем у момант жорсткага і вырашальнага выбару.

Бандыцкая элітка ўступіла ў пэрыяд скарочваньня зьвеньняў харчовага ланцужка. У такіх умовах неабходна аслабляць фэадальны смычок, у адваротным выпадку ў “элітах” непазьбежная самаацэнка сэнсаў і арыентыраў. А ні таго, ні іншага Пуцін запрапанаваць ужо ня ў стане. Таму ад яго будуць выбаўляцца. А ўжо якім чынам гэта адбудзецца – абсалютна няважна.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/873-velikij-post-dlya-pishchevoj-tsepochki-2.html

 

Прайдзісьветы на службе ў Расеі

На эфіры ў Салаўёва ўцякач з Украіны Маркаў кінуў у Сіманенку жменю дробных (30 срэбнікаў!) і абазваў яго юдай за тое, што лідэр КПУ застаўся жыць у Кіеве. За экзэкуцыяй сумна назіралі луганскі камуніст Спірыдон Кілінкараў, які чамусьці не жыве ў вольным ад фашыстаў Луганску, і данецкая рэгіяналка Лена Бандарэнка, якая чамусьці не жыве ў вольным ад фашыстаў Данецку.

Мізэрнае відовішча. Купка здраднікаў грызецца ў расейскім тэлевізары. Незайздросны лёс людзей, што ненавідзяць сваю радзіму.

Нам, зразумела, пашэнціла, што Расея заўсёды ставіла ва Украіне на самых мізэрных і ні на што ня вартых прайдзісьветаў, якія аказаліся вартыя толькі на тое, каб камічна лаяцца ў праграме ў Салаўёва.

Дзяніс Казанскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Кампартыя і Україна

Украінскі журналіст, карэспандэнт УНІАН у РФ Раман Цымбалюк заявіў выданьню “ГОРДОН”:

“Забароненая КПУ – гэта пятая калёна ў нашай краіне. Да пэнсіянэраў, якія іх падтрымліваюць, яны ставяцца так: як шкада, што старэюць, бо ўсё больш складана будзе выкарыстоўваць. Зразумела, Расеі хацелася б вярнуць Сіманенку ў Раду, з трыбуны якой ён будзе распавядаць пра ўкраінскіх карнікаў. Але як гэта зрабіць – у Маскве ня ведаюць.

Расея выкарыстоўвае КПУ і Сіманенку для дыскрэдытацыі Украіны. Зьдзіўляцца гэтаму ня варта. Дарэчы, менавіта КПУ праводзіла так званы рэфэрэндум у Луганску. Па сутнасьці, гэта партыя калабарантаў. Шкада, што КПУ забаранілі ў 2014-м, а не ў 1991 годзе. Тады б шмат з таго, што адбылося, з намі б не здарылася. Задача “украінскіх” прыхільнікаў Крамля на расейскім ТБ – забаўляць народ, які заўжды перамагае. Ідэальная карцінка для расейскага тэлебачаньня – украінцы, якія высьвятляюць між сабой адносіны. Гэта дазваляе ім падкрэсьліваць тэзіс пра “грамадзянскую вайну” і адсоўваць на задні план Расею. У цэлым гэта працуе менавіта такім чынам”.

8 траўня СБУ правяла ператрусы ў кіраўнікоў КПУ, у тым ліку ў Сіманенкі і лідэра “Камсамола Украіны” Міхаіла Канановіча, а таксама ў офісе партыі ў Кіеве.

У спэцслужбе заявілі, што на даручэньне расейскіх куратараў прадстаўнікі КПУ арганізоўвалі праплочаныя акцыі пратэста для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, і паказалі знойдзеныя пры ператрусах агітацыйныя матар’ялы, якія, паводле дадзеных СБУ, хацелі распаўсюдзіць 9 траўня.

Як піша “Обозреватель”, СБУ затрымала грамадзяніна РФ па прозьвішчу Гагічаеў, які супрацоўнічаў з Сіманенкам і рыхтаваў падпал машыны дырэктара Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Володымыра Вятровіча.

Падчас ператруса ў Сіманенкм супрацоўнікі СБУ знайшлі пісталет з глушыльнікам і 120 патронаў да яго.

10 траўня СБУ дапытала лідэра КПУ. 13 траўня стала вядома, што Сіманенка выехаў у Расею. Там ён узяў удзел у перадачы “Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым” у эфіры фэдэральнага тэлеканала “Россія-1”.

Спікер Службы бясьпекі Украіны Алена Гітлянская ў камэнтары выданьню “ГОРДОН” паведаміла, што абмежаваць перасоўваньні Сіманенкі можна толькі праз суд.

Пераклад з расейскай.

Цытата:http://gordonua.com/news/politics/cimbalyuk-rossii-hotelos-by-vernut-simonenko-v-radu-s-tribuny-kotoroy-on-budet-rasskazyvat-ob-ukrainskih-karatelyah-246129.html

/ 17-05-2018
Расея Пуцін Русский мир РФ Расейска-украінская вайна рф
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-05-20

РБ стоит вернуться к своим славным истокам и не следовать сциалистическому утопизму БНР, делить людей на русских и поляков. Все , живущие в РБ являются гражданами РБ, иначе мы не выйдем из манипуляций Москвы, которая заявляет на международной арене. что лишь она может держать эти земли в порядке, приводя анархию Речи Посполитой в пример.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: