змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Ігар Эйдман: Гімназіст і паганцы

Гімназіст Мікалай Дзесятнічэнка з Новага Урэнгоя зьдзейсьніў страшнае блюзьнерства ў адносінах да новай расейскай дзяржаўнай рэлігіі – Культу Перамогі ў ВОВ. Гэтая жорсткая пляменная паганская рэлігія ня церпіць спачуваньня. Яна дзеліць сьвет на абсалютнае дабро (“нас”) і абсалютнае зло (“фашыстаў”), да якіх аўтаматычна далучаюцца ўсе, хто “нам” супрацьстаіць. Тыя, хто супраць “нас” – не бываюць ахвярамі. Яны – заранёў вінаватыя злачынцы. “Мы” ж, наадварот, ніколі ні ў чым не вінаватыя. “Нашы” не зьдзяйсьняюць злачынстваў. Іхні бот сьвяты. А забітыя і згвалтаваныя “намі” цывільныя жыхары – “выдумка” і “самы напрасіліся”.

Спроба Дзесятнічэнкі паглядзець на гісторыю вайны па-хрысьціянску міласэрна (або з пазыцыі сьвецкага гуманізма) натуральна выклікае нястрыманы гнеў жорсткіх жрацоў паганскага Культу Перамогі. Гэтым жрацам спатрэбілася новае чалавечае ахвярапрынашэньне богу вайны, якому ян служаць. І яны патрабуюць крыві маладога вальнадумца.

Ігар Эйдман

Крыніца: Фэйсбук.

 

Дзесятнічэнка распавёў у Бундэстагу, што наведаў пахаваньне жаўнераў вэрмахта каля Капейска, і выказаў думку, што многія загіблыя немцы не хацелі ваяваць.

Пасьля выступу Дзесятнічэнкі дэпутат Заканадаўчага сходу Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Алена Кукушкіна зьвярнулася ў рэгіянальную пракуратуру, дэпартамант адукацыі і ў гімназію, дзе вучыўся школьнік, екацерынбургскі блогер Сяргей калесьнікаў паскардізся на яго ў ФСБ, Генпракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта.

Маці Дзесятнічэнкі сказала, што яму цяпер паступаюць пагрозы, а ў сродках масавай інфармацыі школьніка зьневажаюць і кажуць, што “яго сустрэнуць”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/eydman-gimnazist-sovershil-strashnoe-koshchunstvo-po-otnosheniyu-k-rossiyskoy-gosudarstvennoy-religii-kultu-pobedy-218353.html

/ 28-11-2017
Другая Сусьветная вайна
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)