змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Іх ужо і не пытаюцца…

У нас, аказваецца, цэлая галубятня для галубоў міра. Усе, хто ўмее сьвісьцець, лезьце на дахі – будзем запускаць курлыкаў і пасылаць знакі суседзям.

А калі сур’ёзна, то навучыліся хлусіць, не чырванеючы. Цікава толькі, на якіх дурачкоў разьлічана гэтая галубіная рыторыка. Вось БелаПАН нас парадваў гарантыямі для ўсёй планэты. У амплуа гаранта выступіў вядомы міністр рэжымнага МЗС тав. Макей:

 

Макей: Мы не хочам размяшчаць у сябе замежныя воінскія базы

"Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя нейкія замежныя воінскія базы", — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 кастрычніка на закрыцці першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі.           

У Беларусі разумеюць, што размяшчэнне такой базы "будзе выкарыстана нашымі партнёрамі па той бок мяжы для адэкватнага адказу і гэта прывядзе да нагнятання напружанасці", сказаў Макей. Паводле яго слоў, думка пра тое, што Беларусь з-за сваіх цесных адносін з Расіяй нібыта ўяўляе пагрозу для кагосьці з суседзяў — для Украіны, для Балтыйскіх краін або для Польшчы, спрабуюць навязаць штучна.

"Зразумела, калі пачынаеш апраўдвацца, адназначна будзе здавацца, што ты ў чымсьці вінаваты. Мы ў адказ цвёрда заяўляем, што з нашай тэрыторыі ніколі не зыходзіла пагроза ў дачыненні да ніводнай з краін і не будзе зыходзіць. Мы ніколі не маем намер пачынаць вайну ў дачыненні да некага. Мы не хочам быць крыніцай напружанасці , — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі ваеннай базы неаднаразова ўздымалася расійскім бокам апошнія некалькі гадоў. Так, вясной 2013 года міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, знаходзячыся з візітам у Мінску, паведаміў аб планах Расіі размясціць на тэрыторыі Беларусі авіяполк. У кастрычніку 2014-га галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-палкоўнік Віктар Бондараў заявіў пра намер Расіі стварыць у Беларусі ў 2016 годзе авіябазу, на ўзбраенні якой будуць знаходзіцца знішчальнікі Су-27.

У верасні 2015 года ўрад Расіі афіцыйна прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну падпісаць з Беларуссю пагадненне аб размяшчэнні расійскай авіяцыйнай базы на беларускай тэрыторыі. Аднак у кастрычніку таго ж года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гаворкі пра стварэнне авіябазы з Расіяй не вядзецца. "Яна нам не патрэбна", — падкрэсліў Лукашэнка.

Асцярогі з нагоды магчымага размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз і фарміраванняў зноў абвастрыліся на фоне сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017", якія прайшлі на тэрыторыі дзвюх краін 14—20 верасня.

Крыніца: БелаПАН

 

Яны ня хочуць “дадатковыя нейкія базы”… Яны “за мір”… “Яна нам не патрэбна”… Папярэднія гады і з асаблівай выразнасьцю месяцы да, падчас і пасьля вучэньняў “Захад-2017” далі масу прыкладаў таго, што расейскія войскі ўсіх відаў перасоўваюцца праз некантралюемую, неахоўваемую расейска-беларускую мяжу калі хочуць, калькі хочуць і хто хоча. Прычым не паведамляюць пра гэта мясцоваму рэжымнаму начальству і “гарантам міру” усіх узроўняў. Ніхто ў іх з Масквы ні пра што ўжо даўно не пытаецца. Слова “дазвол” у дачыненьнях васала з сюзэрэнным начальствам няма і быць ня можа. Эшалёны з масамі чужога войска з тэхнікай бесперапынна грукаталі на нашых чыгунках каля трох месяцаў, паветра гуло ад “пуцінскіх сокалаў” – гэта было ўступленьне  расейскай ваеншчыны на “Захад-2017”. А вывелася гэтая арда з беларускай тэрыторыі прыкладна на працягу двух дзён (!) пасьля афіцыйнага заканчэньня манэўраў. Так нам паведамілі ў афіцыйных рэлізах. І мы гатовыя былі ўжо паверыць у гэты цуд лагістыкі (хаця украінскае, польскае і балтыйскія мінабароны не паверылі). Ды толькі вось і ў нас веры не засталося. Тым больш, што ў Маскве ўзялі ды аб’явілі тэндэр на забесьпячэньне расейскіх войскаў, разьмешчаных у Беларусі. Там з гэтым ня крыюцца, там гэта дэманструюць усяму сьвету. А мясцовы “голуб міра” нешта нам “загружае” (як кажуць студэнты) пра “авіябазу, якой няма і якой яны ня хочуць”.

Cave mentiaris.

Сьцеражыся хлусьлівага.

Сяргей Камароўскі / 09-10-2017
Акупацыя Расея Беларусь Макей Войска Войскі Захад-2017
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: у чалме 2017-10-09

Што ж з гэтага ўсяго будзе?!

Бяз тэмы Аўтар: Ходок 2017-10-09

Сапраўды, вельмі трывожна на душы. Колькі яшчэ будзе цягнуцца гэтая бадзяга? Людзі пасьлеплі-паглохлі.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!