змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Іх нельга пускаць у Курапаты

У “дэмСМІ” зьявілася вялікае інтэрв’ю з “галоўным дзяжурным па Курапатах ад рэжыму” П. Якубовічам. Што называецца, да раны можна прыкладаць – такія песенькі насьпяваў гэты дзеяч аб тым, як ён з рэжымам будзе “ствараць мэмарыял”.

https://www.svaboda.org/a/28777477.html

 

З нагрувашчваньня слоў і абяцанак зьвярнулі на сябе ўвагу дзьве. Менавіта пра “агароджу, у якую будуць уключаны крыжы” і пра кнігу Зянона Пазьняка аб Курапатах, абвешчаную экстрэмісцкай рэжымным судзілішчам. Мы разумеем, што тав. Якубовіч і згаданыя ім рэжымныя праектныя канторы спрэс “праваслаўныя атэісты” (як іхні галоўны начальнік), і ня ведаюць яны, што такое для хрысьціянаў Крыж Хрыстовы. Патрыёты не дапусьцяць, каб выява Сьвятога Крыжа была ператворана ў балалаечны дэкаратыўны элемэнт нейкага рэжымнага плоту. Беларусы будуць бараніць Крыж ад блюзьнерства. Што да другой абяцанкі, то яна выклікае сьмех. Амністыю кнізе аўтарства Зянона Пазьняка будзе абвяшчаць тав. Якубовіч? Што ж ён ня робіць гэтага ўжо скора год? Падаў бы ў суд, забясьпечыў бы друкаваньне ў СМІ хаця б фрагмэнтаў гэтай кнігі. Гэта ёсьць абяцанкі ад фальшывай асобы і фальшывай сістэмы.

А вось пра самае галоўнае “таварыш дзяжурны” не згадаў ні словам. Яны ўжо і грошы зьбіраюць на Курапаты пад засеньню рэжыму, і праектаў назьбіралі цэлую тэчку, і пра крыжы з памяцьцю сьлязьліва галосяць. Усё, маўляў -- рэжым прызнаў каштоўнасьць Курапатаў і трэба супрацоўнічаць зь ім. А ў той жа самы час працягваюцца судовыя справы супраць Алеся Чахольскага і Юры Беленькага з кіраўніцтва КХП-БНФ (паплечнікаў Зянона Пазьняка), ім ужо прысуджаны вялікі штраф за выступы на мітынгу ў абарону Курапатаў 3 сакавіка 2017 года. Антыбеларускі рэжым перасьледуе абаронцаў Курапацкай сьвятыні.

У сувязі з гэтым патрыёты павінны заставацца ў гатоўнасьці. І калі будзе трэба ставаць на шляху рэжымных мярзотнікаў, якія раптам пасунуцца ў Курапаты разбураць і нявечыць існуючы ўжо Народны мэмарыял “Лес Крыжоў”. Дарэчы, абарона сьвятыні дапаможа ў справе кансалідацыі грамадзтва і абуджэньня яго на абарону нашай Бацькаўшчыны.

Алесь Хадасевіч / 07-10-2017
Курапаты Рэжым Лукашызм Якубовіч
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-10-07

Тав. Якубовіч, мы ня хочам вас бачыць на тэрыторыі сьвятыні. Пшёл вон!

Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-10-07

Ваўкулакі.

Бяз тэмы Аўтар: Люстэрка 2017-10-10

МВД-НКВД ужо палезла "уборку" рабіць у Курапатах.

https://m.nn.by/articles/198737/

Трэба праверыць, ці ўсе крыжы засталіся на месцы пасля МВДШна-НКВДШнай "уборкі".

Бяз тэмы Аўтар: НП 2017-10-10

Правяралі. ОК. Ну, працавалі і дзякуй.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)