змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Групоўка “Маскоўскі патрыярхат”

Праз тры гады расейскай агрэсіі, анэксіі Крыма і таго, як мітрапаліт УПЦ Маскоўскага патрыярхата Ануфры ня ўстаў падчас ушанаваньня ў Вярхоўнай Радзе Украіны загіблых ваяроў АТА, у Парлямант нарэшце ўнесьлі два заканапраекты, якія могуць абмежаваць дзейнасьць царквы краіны-агрэсара. Сярод іншага, у іх йдзецца пра адмысловы статус рэлігійных арганізацый з кіруючымі цэнтрамі ў дзяржаве, прызнанай агрэсарам, і магчымасьць мяняць падпарадкаванасьць рэлігійнай абшчыны са згоды большасьці членаў рэлігійнай грамады.

І хаця згаданыя заканапраекты яшчэ не прыняты і наўпрост не забараняюць дзейнасьць расейскай царквы ва Украіне, у Маскоўскім патрыярхаце ўжо пачалі на ўсю моц гукаць, што нібыта ва Украіне замахваюцца на свабоду веравызнаньня. А маскоўскі патрыярх Кірыла ўжо нават двойчы пасьпеў выступіць з крытыкай ініцыятыў украінскага парляманту: маўляў, менавіта УПЦ МП зьяўляецца адзінай кананічнай царквой ва Украіне, а іншыя – гэта “раскольнікі”.

Карэспандэнт “Вголосу” спытаў у дырэктара недзяржаўнай фундацыі Інстытута трансфармацыі грамадзтва Алега Соскіна:

-- Чым ёсьць маскоўскі патрыярхат ва Украіне? Гэта царква ці “пятая калона”?

А. Соскін: Групоўка “Маскоўскі патрыярхат” – гэта структура КГБ , і ўсім гэта вядома. Гэтая групоўка было створана пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1954 годзе. Тады Маскоўскі патрыярхат называўся 13-м аддзелам НКВД. Туды ўвайшлі нібыта “папы”, якія да гэтага займаліся жорсткімі катаваньнямі і расстрэламі людзей, якія заміналі рэжыму. Дзейнасьць Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата нічым не адрозьніваецца ад тадышняй структуры НКВД і сёньня. А яе лідэр Кірыл Гундзяеў не сьвятар, а кагэбіст, мільянэр і прапагандыст.

Сама ж РПЦ МП – гэта ФСБ-шная агентура, запоўненая выведчыкамі і забойцамі. І вельмі прыкра, што ва Украіне дзейнічаюць праваслашныя агенты ў расе. Бо маскоўскі патрыярхат у нас паўсюль – у Роўненскай, Валынскай вобласьцях ёсьць вельмі шмат жаночых кляштароў. І вось гэтыя ўсе “матушкі” зьяўляюцца членамі гэтай ФСБ-шнай расейскай сеткі. Пячэрская Лаўра ў Кіеве запоўнена маскоўскай агентурай у расах. У Цярнопальскай вобласьці ёсьць Пачаеўская Лаўра, а гэта ж кубло маскоўскіх атрадаў гэтай усёй нечысьці.

Зьвярніце ўвагу на цынізм: маскоўскі патрыярхат кананізуе расейскіх цароў, Сталіна паказвае на абразах. Але ва Украіне гэты Сталін вынішчыў галадаморамі і генацыдамі больш за 10 мільёнаў насельніцтва. Як мы можам ставіцца да такіх сьвятых Маскоўскага патрыярхата? Тут куды ні кінь, і так зразумела – для Украіны маскоўскі патрыярхат зьяўляецца ня больш, чымсьці падступным ворагам.

-- У Расеі нядаўна з бласлаўленьня РПЦ была забаронена царква Сьведкаў Яговы – маўляў, гэта ёсьць сэкта. А дзейнасьць маскоўскага патрыярхата ва Украіне можна назваць сэктай?

А. Соскін: Нават больш. Маскоўскі патрыярхат ва Украіне – гэта маскоўска-кагэбісцкая сэкта. Гэта філія іхніх спэцслужбаў на тэрыторыі Украіны. Вы паглядзіце на маральнасьць маскоўскіх папоў – сярод іх ёсьць вельмі шмат педафілаў, збачэнцаў. Маскоўскі патрыярхат прыкрывае злодзеяў у законе. Іхнія папы актыўна супрацоўнічаюць з расейскімі крымінальнымі структурамі ва Украіне. Празь іх ідзе шалёная прапаганда супраць Украіны. УПЦ МП не царква – іх нават сэктай не назавеш, бо гэта нешта значна горшае. Тыя ж Сьведкі Яговы не такія страшныя, як царква маскоўскага патрыярхата. І наогул, РПЦ МП – гэта незаконная структура. Бо расейскую царкву ліквідаваў Сталін, а аднавілі камуністы як адну са сваіх спэцслужбаў.

-- Як павінна было б адбывацца аднаўленьне? Пад чыім кіраўніцтвам?

Алег Соскін: На жаль, Філарэт з-за анафэмы ня можа ачоліць Украінскую памесную праваслаўную царкву. Але і гэта можна вельмі проста вырашыць: ёсьць Канстанцінопальскі патрыярхат. Пад ягоным амафорам мы былі яшчэ з часоў хрышчаньня Русі. І таму трэба да яго апэляваць. Далей можна зьвярнуцца да незаконна зьнятага пры ўдзеле таго ж Кірылы патрыярха Ерусалімскага Ірынея, запрасіць яго ва Украіну. А гэтых усіх маскоўскіх папоў трэба вытурыць прэч з Украіны. Прычым літаральна: пасадзіць у вагончыкі і ў лепшым выпадку накіраваць у Расею.

-- Але ў Маскве не пагодзяцца на незалежную ўкраінскую царкву.

Алег Соскін: Маскоўскі патрыярхат на тэрыторыі Расеі можа рабіць, што хоча. Але з тэрыторыі Украіны яны павінны сысьці прэч. І каб прыпыніць маніпуляцыі што да рэлігійнага пытаньня, адзінае, што мы можам зрабіць – гэта ліквідаваць царкву маскоўскага патрыярхата – гэта экзархат. Адзіная дапушчальная форма, у якой РПЦ МП можа існаваць ва Украіне – гэта экзархат. Тобок на тэрыторыі дзяржавы можа дзейнічаць толькі адзін прадстаўнік царквы замежнай дзяржавы і ўсё. А ўсё іншае – храмы, саборы, Лаўры – гэта ўсё павінна быць вернута Украінскай царкве.

Зрэшты, забараніць маскоўскі патрыярхат ва Украіне можна было ўжо даўно. Галоўнае, каб было жаданьне. Я пра гэта ўжо пятнаццаць гадоў кажу. Нельга дапусьціць дзейнасьць гэтай пятай калоны ва Украіне. Зразумела, што гэтая структура будзе ладзіць нам свае пратэсты, зразумела, што будзе магутная інфармацыйная вайна, яны будуць абараняць свой уплыў на мозгі ўкраінцаў. Але мы павінны разумець, што “сабака брэша – караван ідзе”. Няхай “пагаўкаюць”. Бо гэта ж наша краіна, наша тэрыторыя і нашы правілы. А Маскоўскі патрыярхат мы тут не жадаем бачыць, у яго ёсьць вялізазная Масковія – няхай там змагаюцца за духоўнасьць.

-- Ліквідацыя Маскоўскага патрыярхата ва Украіне будзе значнай стратай для Крамля?

Алег Соскін: Гэта будзе каласальная страта для Масквы. Зараз царква маскоўскага патрыярхата – гэта ці не адзіны спосаб кантролю над Украінай. Бо, як ужо мы казалі, для Расеі іхнія папы ва Украіне – гэта манутная сістэма агентуры, а для нас гэта, па сутнасьці, ворагі. Калі мы іх адсюль выкінем – Крэмль страціць Украіну – канчаткова і назаўжды.

Пераклаў з украінскай В. Буйвал.

Крыніца: http://replika.info/rizne/ugrupuvannya-moskovskiy-patriarhat-tse-struktura-kgb-tse-potuzhna-fsb-shna-agentura-zapovnena-rozvidnikami-ta-vbivtsyami-2/

/ 30-05-2017
Расея КГБ ФСБ РПЦ Русский мир Расейскія акупанты
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2017-05-30

РПЦ-КГБ.

Бяз тэмы Аўтар: 12121 2017-05-30

РПЦ -- абсалютнае сатанінскае зло. Шкада, што многім беларусам яно не ясна.

ваптпвтвп Аўтар: Менчанин 2017-05-30

РПЦ МП лишена религиозности и несет политическую идеологию по ситуации.Нам надо правдиво заявить о Литовской традиции БАПЦ и перейти к служебникам Киевской Митрополии Константинопольского Патриархата и добавить беларуских святых без их Дмитриев, Александров и без их царей.Канонизировать Константина Острожского и ных. Пора чувствовать себя народом, а не московской безрелигиозной имперской паствой,где поп поставлен сексотом над людьми,а не служит им,в чем его первоочередная задача.Где голос БАПЦ,где ее взгляд,или БАПЦ согласна с московскими попами и боится?

окно Аўтар: Менчанин 2017-05-30

БАПЦ следовало б активнее вести информационную работу в РБ,ведь РПЦ хочет зачистить инфополе в РБ.

Бяз тэмы Аўтар: Белпехота 2017-05-30

У Баранi пад Барысавам паслушнiца зарэзала iгуменью кляштару , не вытрымаушы збачэнскiх здзекау i катаванняу . Менты былi у шоке ад рэзультатау следства : ускрылiся дзiкiя i страшныя рэчы аб дзейнасцi нябожчыцы ..( "былой гбшнiцы ").Справу старанна замялi , паслушнiцу накiравалi у псixушку . Ненавiджу РПЦ - маральныя вырадкi сплош пераканауся шмат разоу.

слушна Аўтар: беларус 2017-05-31

так трымаць!

аолл Аўтар: Менчанин 2017-06-01

РПЦ в отличие от Литовского Православия , которое служило народу и Айчыне,обслуживало интересы царей и генсеков, чем раньше мы откинем эту пагубную традицию и не вернёмся к истокам Ефросиньи и Войшелка,тем наглее будет РПЦ. БАПЦ надо быть активнее в РБ и вести информационную работу среди верующих.

Пцрц Аўтар: Менчанин 2017-06-03

А в это время Вселенский Патриарх подтвердил стремление к признанию Поместной Церкви в Украине в такой тяжёлый час и выразил поддержку Украине.А где БАПЦ? Что она будет молчать, когда создадут Украинскую Церковь? На кого БАПЦ сможет опереться в РБ?

Бяз тэмы Аўтар: Revolution 2017-06-10

РПЦ Маскоускага патрыярхату - фiлiя гiтлерюгенда!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: