змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Горад Глупаў

Рыхтуюць цітушак

“Маладая Гвардыя Едіной Россіі” мае намер стварыць атрады для супрацьдзеяньня апазыцыі і хуткай падрыхтоўкі ўласных акцый. Пра гэта паведамляе “Дождь” са спасылкай на лідэра руху Дзяніса Давыдава.

Атрады, распавёў Давыдаў, мяркуецца стварыць ва ўсіх рэгіёнах. У першую чаргу яны павінны быць створаны ў Маскве і іншых мільёньніках, а таксама ў “праблемных для “Едіной Россіі” гарадах”. У кожнай групоўцы павінна быць 100-200 баевікоў, здольных “за гадзіну-дзьве выйсьці на вуліцу і выказаць сваю думку па розных пытаньнях”, а на працягу сутак – вывесьці на акцыю 1,5 тысячы чалавек.

Гаворачы пра дзеяньні супраць апазыцыі, лідэр МГЕР запэўніў: “Самы не кідаемся”. Дзеяньні супраць удзельнікаў пратэстных акцый, па яго словах, мяркуюцаа толькі ў выпадку, “калі апазыцыя пачне кідацца камянямі”. Рух павінен быць гатовы да адказу на падзеі, падобныя на ўкраінскі Эўрамайдан, зазначыў функцыянэр.

Наяўнасьць атрадаў баевікоў, па словах Давыдава, разбурыць міф аб тым, што апазыцыя кантралюе вуліцу.

З траўня, распавёў лідэр МГЕР, рух арганізуе сэрыю сэмінараў для навучаньня баевікоў “вулічным тэхналогіям”.

МГЕР была ўтворана ў 2005 годзе. Першыя гады яна функцыянавала вельмі актыўна, аднак пасьля масавых пратэстаў 2011-2012-на акцыі руху паступова сышлі на не. Апошнія гады дзейнасьць пракрамлёўскай маладзёжкі была амаль замарожана.

Функцыянэры МГЕР неаднаразова ўдзельнічалі ў розных правакацыях супраць апазыцыі, у тым ліку ў фабрыкацыі крымінальных спраў супраць актывістаў.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/Politics/Russia/Parties/m.269241.html

 

Пуцінюгэнды

Тут замітусіліся, што МГЕР (Малгвардыя Едросаў) вырашыла стварыць атрады па барацьбе з мітынгамі апазыцыі.

Маленькая гістарычная даведка. Ударнай сілай “Чорнай сотні” былі дворнікі (усе пазаштатнікі паліцыі, па-нашаму – дабрамільцы 60-х), рыначныя гандляры і прыказчыкі – народ моцны і да боек прызвычаяны: сьценка на сьценку ў прастольнае сьвята. Атрады “саюзаў барацьбы” дучэ і штурмавікі нацыстаў складаліся з вэтэранаў (уласна “штурмавікі” першапачаткова – гэта аналаг казацкіх пластуноў, спэцназ па захопу траншэй праціўніка).

Гэтых набяруць з самых тупых студэнтаў з украпленьнямі вэтэранаў Данбаса.

Толькі паўтарэньня польскага сакавіка 1968 года не атрымаецца. Тады шкалату з пралетарскіх сем’яў нацкавалі на сталічных “варшаўскіх) студэнтаў – на “паноў”. Але праз два з паловай гады – у сьнежні 1970-га – страйкуючых рабочых расстралялі ў Гданьску. І больш улада з пралетарыямі не заігрывала.

Быў ужо пастаўлены экспэрымэнт. Суркоў пасьля Першага Майдана стварыў пуцінюгэнды.

Ідэя была прыгожая – амаль як “План Шліфэна”. Са студэнтаў “Залатога кальца”, якія зайздросьцілі сталічным хіпстэрам і марылі атрымаць доступ да сацыяльнага ліфта, панарабілі атрадаў “хуткага рэагаваньня”. Тых самых, што потым празвалі “віватуючай гапатой”. Ідэя была ў выпадку чаго хутка перакінуць аўтобусамі ў першапрастольную. Па накірунках, што сходзіліся. Пакуль гэта былі напады на невялікія пікеты, усё шло някепска… Асабліва кур’ёзна было, калі затрыманыя міліцыяй за напады на пікет (і адразу выпушчаныя) у кастрычніку, закрываючы курткамі галовы, паказвалі чырвоныя селігерскія майкі, выдадзеныя ў ліпені – не мянялі, ці што.

У сьнежні 2007 года, калі былі першыя ўжо ўнахабку сфальшаваныя выбары і баяліся масавых пратэстаў апазыцыі з кааліцыі “Другая Россія”, у Маскву ўвялі гэты самы пуцінюгэнд. Былі распаўсюджаны ўлёткі пра тое, як на загад Нямцова і Лімонава “нязгодныя” пачалі захоп улады, але насустрач ім выйшлі вэтэраны ВОВ, на дапамогу якім і прышла “патрыятычная моладзь”. Пакуль "мОлодежь и пОдростки" віватавалі пад музон на Пушкінскай і каля Салавецкага Каменя ля Палітэхнічнага – калёна лімонаўцаў бесперашкодна падышла да чураўскага ЦВК.

6 сьнежня 2011 года тую ж гапату, але ўжо ўзброеную барабанамі, нагналі на плошчу Маякоўскага/Трыюмфальную (на 18-00 там быў прызначаны Лімонавым мітынг пратэсту – ён усю “Стратэгію 31” прывучаў да выйсьця туды ў крытычны момант).

Дзейнічаючы тэлепатычнымі пагрозамі, лімонаўцы і далучаныя розныя ўсялякія маладыя пратэстоўцы адабралі барабаны у “віватуючай гапаты” і вытурылі яе прэч. У барабаны крыху пагрукалі…

Праз некалькі дзён Суркоў быў адстаўлены, а пуцінюгэнды распушчаны або зьведзены да кадрыраванага складу. А Мішчанку ("Россия молодая") потым проста пасадзілі за раскраданьне ўрадавых грантаў.

Няма ніякіх прыкметаў таго, што і наступныя пуцінюгэнды будуць больш эфэктыўнымі.

Тым больш, што адна справа ў 2005-11 гг. гукаць на абарону Пуціна ад лібэралаў, і зусім іншая – гукаць на абарону Медведева, Усманава, Дзярыпаскі.

І яшчэ адно: ОМОН і паліцыю ня толькі біць нельга, у іхні бок дыхнуць небясьпечна – гэта караецца вельмі сурова у любым выпадку. Але даць САПРАЎДНЫ адпор пагромшчыкам, якія напалі…

Але такія намеры, сама гатоўнасьць распальваць вулічныя баі з дэманстрантамі ўжо ўказвае на паніку ўладаў.

Яўген Іхлоў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5AD759F03EA57

 

Абазвалі сьвіньнёй

У Сеціве вецэ-спікеру Дзяржаўнай Думы, тэлевядучаму пятру Талстому нагадалі, што ягоная дачка вучыцца ў амэрыканскім Ельскім унівэрсітэце. Раней ён параіў расейцам не карыстацца лекамі з ЗША, а прымаць пры хваробах народныя сродкі – кару дуба і настойку глога.

“Дачка патрыёта Пятрушы Талстога вучыцца ў ЗША і вядомая фразай: “Крый Божа вучыцца ў Расеі”. А вы і надалей слухайце казкі яе татулькі пра цудоўныя ўласьцівасьці кары дуба і карысць глога!” – напісаў у Твітэры карыстальнік Каспер Привидение.. Твіт знайшоў водгук сярод іншых карыстальнікаў, выклікаўшы шквал крытыкі на адрас Талстога і ягонай дачкі. У сацсетках дэпутата параўналі з насякомым і сьвіньнёй.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ura.news/news/1052331243

 

Расеяй кіруюць дэгэнэраты

Апошнія некалькі дзён аказаліся багатыя на драматычныя падзеі: мінулы тыдзень скончыўся ўдарамі ЗША і іхніх хаўрусьнікаў па сірыйскіх аб’ектах, зьвязаных з вытворчасьцю хімічнай зброі. А гэты тыдзень пачаўся з блакіроўкі Тэлеграма, што ў сваю чаргу спарадзіла цэлы шэраг падзей, месцамі даволі драматычных.

Сваю думку аб тым, што чакае пуцінскі рэжым ва ўмовах, калі адна адмоўная навіна зьмяняе іншую, якія настроі пануюць у бліжэйшым атачэньні расейскага прэзыдэнта, у інтэрв’ю «Русскому Монитору» выказаў вядомы фінансіст, палітычны і эканамічны аналітык Слава Рабіновіч.

Журналіст: Столькі падзей адбылося літаральна за некалькі тыдняў і нягледзячы на тое, што далёка ня ўсі яны зьвязаны паміж сабой наўпрасткі, -- яны так ці інакш дадаюць адна адну. Гэта і трагедыя ў Кэмерава, сітуацыя вакол падмаскоўных сьметнікаў, новыя санкцыі, бамбардоўка Сірыі, і ўрэшце гісторыя з блакіроўкай Тэлеграма. Яшчэ чатыры гады таму Вы, адразу пасьля анэксіі Крыма, казалі, што рана ці позна наступствамі ўсяго гэтага будзе тое, што пуцінскі рэжым наляціць на бэтонны мур. Зараз у Вас няма такога адчуваньня, што канец ужо блізкі?

С.Р.: Канец сістэмы настане не ад нейкай адной падзеі, не па адной нейкай прычыне. Пуцінскі рэжым, як і любы дэградуючы, губляючы кіруемасьць рэжым, так ці інакш сутыкаецца з нарастаючай лавінай адмоўных для сябе падзей, адэкватна адрэагаваць на якія ён проста ня ў стане. Я ўжо казаў аб тым, што пуцінская АЗГ сама для сябе зьяўляецца гэнэратарам “чорных лебядзей”, яна ўвесь час гэнэруе вось гэтую плынь падзей, якія ўсё прысьпяшаюцца – і гэтая плынь, у канчатковым выніку яго і зьнішчыць. Што ж тычыцца тэрмінаў, і што канкрэтна здарыцца з рэжымам, што прывядзе да яго падзеньня – гэтага пакуль ніхто ня ведае і прагназаваць ня можа, але тое, што гэта будзе сукупнасьцю выпадковых і заканамерных фактараў – гэта чысты мэдычны факт.

Ж.: Апошнія пяць гадоў існаваньня Савецкага Саюза былі багатымі на катастрофы – там быў і Чарнобыль, і крушэньне “Адмірала Нахімава”, і страшная чыгуначная катастрофа пад Уфой, калі сотні чалавек загінулі пры выбуху газа. Многія мяркуюць, што гэтыя непрадказальныя падзеі таксама аказалі немалы ўплыў на лёс СССР. Аднак і апошні, пасьлякрымскі, пэрыяд гісторыі Расеі так жа сама багаты на падобныя “Чорныя Лебедзі”. Гэта выпадковасьці ці заканамернасьці?

С.Р.: І кэмераўскія падзеі, і Валакаламск, і эфэкт ад усё больш і больш нарастаючых санкцый, і банкаўская сістэма, якая дзейснай зьяўляецца толькі на паперы, а ў рэчаіснасьці яна фактычна банкрут, і тыя санкцыі, якія яшчэ будуць задзейнічаны, і той кумулятыўны эфэкт таксічнасьці, што накопліваецца з 2014-га года, ад самага пачатку гэтых санкцый – усё гэта мае свой накопліваемы, сумарны эфэкт. Бо тое, што мы зараз назіраем у Крамлі – гэта ўсё недаўгатрывалае і працэсы разбурэньня тут будуць ісьці значна хутчэй, чым у пэрыяд СССР.

Пуцінская Расея адрозьніваецца ад Савецкага Саюза тым, што Саюз, па-першае, быў значна больш магутным, чым сёньняшняя Расея, а па-другое, ён валодаў куды больш закрытай эканомікай, якая ніякім чынам не была інтэгравана ў сусьветную фінансавую, эканамічную або гандлёвую сістэму. Ня лічачы экспарту нафты і газа і яшчэ нямногіх найменаваньняў, СССР на той момант мала чым залежаў ад Захада. Зараз азірніцеся па баках: куды ні плюнь – усё, што бачыш вакол, зроблена не ў Расеі, усё не імпартназамяняльнае. Пытаньне, гэта немагчыма замяніць – гэта цалкам асобнае пытаньне, і зараз мы яго абмяркоўваць ня будзем Але сьцісла можна сказаць, што цяперашнія і наступныя пакаленьні расейцаў таксама павінны дзячыць за гэтую сітуацыю Пуціна і ягоную АЗГ. Акрамя таго, што мы за гэтыя 30 гадоў цалкам разбурылі ўласную вытворчасьць, страцілі і працягваем страчваць тэхналогіі і спэцыялістаў, мы ўсе гэтыя гады ўсё больш і больш інтэграваліся ў сусьветную эканамічную і фінансавую сістэму. Таму зразумела, што ў такіх умовах выключэньня краіны з гэтай сістэмы, ёй доўга не пражыць. Гэта, ўласна, менавіта тое, што зараз адбываецца нібыта ў запаволеных здымках, як мінімум ад пачатку 2014 года, калі Пуцін вырашыў супрацьпаставіць сябе ўсяму цывілізаванаму сьвету.

Ж.: У 2014 годзе, памятаем, яны прасілі не сьмяшыць іхнія Іскандэры…

С.Р.: Зараз іхнім “Іскандэрам” выразна не да сьмеху…

Ж.: Якія настроі вакол Пуціна павінны пераважваць зараз, пасьля ланцужка гэтых падзей: санкцыі, удар па Сірыі і гэтак далей? Як яны (бліжэйшае атачэньне Пуціна – рэд.) павінны адчуваць сябе ў гэты момант?

С.Р.: Глядзіце: навошта Пуцін улез у Сірыю? У яго эканоміка ў 2013-м годзе, пры кошце на нафту 108 даляраў за барэль, ляцела ў бездань. У 2013 годзе стала зразумела, што дадзеная мадэль эканомікі ня здольная гэнэрыраваць эканамічны рост – яна ішла ў рэцэсію. Прычым, у 2013-м годзе амэрыканская эканоміка, УВП ЗША, рос на 4% штогод, а расейская эканоміка за той жа самы час расла ў тры разы павольней – 1,2%, увесь час зьніжаючыся ад квартала ў квартал. І для таго, каб не адказваць за свае злачынствы – палітычныя, эканамічныя, фінансавыя, за злачынствы па ўзурпацыі ўлады, Пуцін павінен быў зьмяніць парадак дня. Ён павінен быў зрабіць нешта псэўдагераічнае, каб застацца ў стагоддзях з пункту гледжаньня памутнёнай сьвядомасьці насельніцтва, павінен быў стварыць ілюзію абложанай крэпасьці і адцягнуць увагу ад усяго, што на той момант ужо тварылася ў эканоміцы. Ён наладзіў “Крымнаш”, ён разьвёў прапаганду і цемрашальства, пачаў капіраваць рыторыку Гітлера і Гёбэльса (тэлебачаньне – чысты Гёбэльс, а што тычыцца “Наваросіі” – гэта было проста “сьпісана” з прамоваў Гітлера), у канчатковым выніку ўсё гэта правалілася. Наступствы анэксіі Крыма аказаліся значна больш цяжкімі, чым гэтыя ідыёты маглі сабе ўявіць, а план “Наваросія” наогул сарваўся. Калі параўноўваць яго першапачатковы план па захопу Крыма разам з сухапутным праходам у Крым праз Марыюпаль, і калі разглядаць усё тое, што ён назваў тады “Наваросіяй”, з фактычна дасягнутым вынікам, то відавочна – гэта параза. Адпаведна, для яго сітуацыя абвастралася яшчэ горшым чынам, бо да таго, што ў яго было ў 2013-м годзе, дадаліся яшчэ міжнародныя санкцыі.

Ж.: А зараз наколькі сітуацыя для іх абвастраецца? Наогул, як яны сябе адчуваюць? Нейкі крызіс кіраваньня можа настаць зараз?

С.Р.: Ніхто ня ведае, як, што і дзе настане. Факт у тым, што любога кшталту дыктатар павінен мець нейкія перамогі, асабліва ў адносінах да Пуціна, які не нейкі там дыктатар, які мог бы быць выдатным (у розных сэнсах) гістарычным пэрсанажам, тыпу Напалеона або таго ж Гітлера, калі ўжо на тое пайшло. Гэты ж проста пахан. Ён пахан, які ўдае з сябе дыктатара, і ў гэтага пахана-дыктатара павінны быць ваенныя перамогі, а калі перамог няма – гэта дрэнна. Яшчэ горш – калі настае ваенная параза. Яшчэ ў 2014-м годзе я пачаў казаць пра тое, што, у прынцыпе, з цягам часу, гледзячы на тое, што вырабляе Пуцін, нават ня трэба спрабаваць прадаць яму вяроўку. Ён без чыёй-кольвечы дапамогі сам дастане гэтую вяроўку і недзе павесіцца. У прынцыпе, так яно і адбываецца, бо атрымаць ваенную паразу ў Сірыі, недзе ў чорта на рогах – такое нармальнаму чалавеку нават у галаву не магло б прыйсьці. А Пуцін гэта прыдумаў і фактычна атрымлівае зараз там ваенную паразу, і ня толькі ваенную, але і геапалітычную. Толькі ёсьць вялікая розьніца паміж тым, што ведаем мы, і што ведае парадку 140-ка мільёнаў чалавек. Гэта можна паглядзець па кожнай з абмяркоўваемых тэмаў. Напрыклад, у сьвеце з даверных крыніц, якімі зьяўляюцца афіцыйныя асобы і арганізацыі, такія, як кіраўнікі дзяржаў, міністры замежных спраў, ААН, НАТО і інш., гаворыцца, што абсалютная бальшыня ракет, выпушчаных па Сірыі, дасягнула сваіх мэтаў – мэтаў па нанясеньню шкоды аб’ектам асадаўскай хімічнай праграмы, праграмы па хімічнай зброі. Расейскае тэлебачаньне кажа аб тым, што да 70% гэтых ракет было састрэлена, прычым, састрэлена сірыскай СПА, якая выкарыстоўвае абсталяваньне 30-гадовай даўніны. Гэта ўжо паралельлная рэчаіснасьць, якая ўсё больш нагадвае КНДР, дзе паўночнакарэйскія касманаўты паляцелі да Сонца. Адначасова з гэтым, практычна ў адзін і той жа дзень, Лаўроў кажа аб тым, што, у адрозьненьні ад усіх іншых лабараторый, нейкая лабараторыя ў Швайцарыі, прааналізаваўшы атручваньне Скрыпалёў, сьцьвярджае, што атрутным рэчывам быў не “Навічок”, а рэчыва пад назовам BZ, якое прадукуецца ў вялікабрытаніі і ЗША. На наступны ж дзень гэтая швайцарская лабараторыя абвяргае словы Лаўрова і кажа, што яны на сто адсоткаў падпісваюцца пад усімі заключэньнямі лабараторый і арганізацый па дасьледваньню хімічнай зброі, якія былі дадзены раней, і што яд для Скрыпалёў – гэта адназначна яд “Навічок”, створаны ў Расеі. Але праблема ў тым, што і нібыта састрэленыя 70% ракет міжнароднай кааліцыі, і заява Лаўрова аб тым, што швайцарцы нібыта прызналі, што гэта рэчыва BZ, --- усё гэта перадаецца па расейскаму тэлебачаньню, а абвяржэньні такім спосабам не перадаюцца. Абвяржэньні бачаць толькі тыя, хто карыстаецца сецівам, і толькі тыя з карыстальнікаў сеціва, хто сочыць за падобнымі навінамі. Адпаведна, Пуцін і ягоная АЗГ якраз і жывуць на гэтую розьніцу паміж аўдыторыяй іхняга гёбэльсаўскага тэлебачаньня і той аўдыторыяй, якая можа знайсьці інфармацыю ў сеціве. А розніца гэтая пакуль што істотная.

Ж.: Дарэчы, ці была Сірыя рэальнай мэтай гэтых “Тамагаўкаў”, альбо ўсё ж хутчэй такі вось намёк Крамлю?

С.Р.: Мэты камплімэнтарныя, яны не ўзаемавыключныя, бо Асад знаходзіцца ў Сірыі і працягвае свае злачынствы выключна дзякуючы рэжыму Пуціна. Калі б не было падтрымкі Пуціна, Асада б там не было.

Што ж тычыцца эфэктыўнасьці гэтых дзеяньняў, то зьвярніце ўвагу на паводзіны Расеі і ЗША, якія зьмяшчаюцца ў адным эпізодзе з аднаго шырока вядомага амэрыканскага фільма (“Індыяна Джонс” – рэд.), Гэрысан Форд назірае, як супраць яго выскачыў чалавек з мечам і пагражае яму ня проста тым, што ён яго пасячэ на кавалкі, а тым, што ён такі хваткі і ўмелы: па-майстэрску жанглюе мечам і крывіць ваяўнічыя грымасы. Усё скончылася тым, што Індыяна Джонс сумным позіркам паглядзеў на гэтыя практыкаваньні ня больш за 5 сэкунд, а потым задуменна працягнуў руку па пісталет, стрэліў і забыўся пра мёртвага клоўна, што валяўся недзе ў пыле.

Наогул, апісаная сітуацыя – гэта тое, што адбывалася з расейскай рыторыкай з многіх крыніц, уключна з тым, што ракеты, маўляў, будзем састрэльваць, а таксама будзем зьнішчаць крыніцы агню. А я адразу сказаў, што будзе менавіта так, як у гэты эпізодзе з Гэрысанам Фордам. Так у выніку і здарылася.

Ж.: Яны ў адказ на санкцыі, на бамбаваньне вырашылі традыцыйна разбамбіць Варонеж. Гэтым разам хочуць забараніць увоз амэрыканскіх лекаў. Такое рашэньне заб’е тысячы расейцаў. Лекі ад раку, СНІДа, сур’ёзныя прэпараты ад сардэчнасасудзістых захворваньняў… Забараняюць Тэлеграм. Гэтыя рэчы ўжо паўз увагу людзей ужо ня пройдуць, бо тычацца іх наўпрасткі.

С.Р.: З цягам часу здольнасьці пуцінскай АЗГ маніпуляваць сьвядомасьцю насельніцтва зьмяншаюцца. Гэта адбываецца не адразу, але дакладна адбываецца. Можна працягваць маніпуляваць так, каб людзі нават не мелі падозры, што такія прэпараты існуюць. Аднак з часам лекары, якія пуцінскай АЗГ нічым не абавязаны, будуць паступова распавядаць сваім пацыентам, што, напрыклад, у Амэрыцы ёсьць лек новага пакаленьня, які мог бы дапамагчы. Раней ён нам пастаўляўся, і мы маглі яго або за вялікія грошы купіць, або па дзяржпраграме дастаць, а зараз яго нерэальна атрымаць, толькі калі нехта з нас у Амэрыку едзе і захоча купіць для сваіх патрэб. Праўда, яго яшчэ трэба было неяк праз мяжу правезьці, бо ў нас эмбарга на гэта ўсё, калі “для сябе” ўвозіш у вялікіх колькасьцях. Паступова так будзе. Яно ня можа быць адразу, але паступова будзе.

Ж.: Як Вы ацэньваеце сітуацыю з блакіроўкай Тэлеграма?

С.Р.: Падпішуся пад кожным словам, сказаным Паўлам Дуравым і многімі іншымі змагарамі і актывістамі Лічбавага Супраціву, за гэтыя некалькі дзён. Ад сябе дадам, што Расея кіруюць вайсковыя, палітычныя, эканамічныя, юрыдычныя і тэхналагічныя дэгэнэраты. Дарэчы, у мяне асабіста Тэлеграм працягвае працаваць у звычайным рэжыме як на айфоне, так і праз вэб. Не дамо пуцінскай АЗГ беспакарана працягваць дэмантаваць Канстытуцыйны лад!

Ж.: Па-вашаму: які “запас трываласьці” ў рэжыма?

С.Р.: Які запас трываласьці, ніхто ня можа дакладна сказаць. Вядомыя эканамісты і публіцысты, кшталту Іларыёнава, Аляксашанкі або Іназемцава, могуць колькі заўгодна казаць, што запаса трываласьці ў Расеі хопіць, напрыклад, на 5-10 гадоў.

Але няхай адкажуць на простае пытаньне. Дзе яны былі і што рабілі ў 1988 годзе, калі я эміграваў з СССР у Амэрыку? Ці маглі яны ў 88-м годзе прадказаць абвал Савецкага Саюза, які адбыўся ўсяго толькі праз тры гады пасьля гэтага? Я хацеў бы паслухаць іхняе прадказаньне магчымасьці абвалу Бэрлінскага мура: ці маглі б яны яго зрабіць у годзе гэтак 84-м, калі памёр Андропаў і прышоў Чарненка? Вось, што трэба пытацца, каб зразумець прагнастычныя здольнасьці, уменьне камэнтатараў даваць прагнозы, у тым ліку і на запас трываласьці. Калі прыляціць энная колькасьць “чорных лебядзей” адначасова, тады ўсе ўбачаць, што ўсе гэтыя прагнозы нейкім цудоўным чынам аказаліся няслушнымі, што здарылася памылачка. І трэба разумець: у тым, што адбываецца зараз у Расеі, вельмі шмат складовых частак, многія зь якіх пачынаюць рухацца паводле зусім непрадказальных алгарытмаў.

Калі ўзяць тыя ж ЗША – краіну з наладжанай і зладжана працуючай палітычнай сістэмай і эканомікай, то і там, напрыклад, прагназаваць пачатак наступнага эканамічнага спада даволі няпроста, а прадказаць запас трываласьці ў Расеі, якая ўжо цалкам выдаткавала свой Рэзэрвовы фонд і знаходзіцца на фінальнай частцы шляху вычарпаньня Фонда нацыянальнага дабрабыту; у Расеі, дзе не вядома, што будзе з золатавалютнымі запасамі пры такіх тэмпах разьвіцьця падзей, так абсалютна немагчыма проста таму, што такі пераломны момант можа настаць і ў вельмі хуткім часе, і наставаць яшчэ дастаткова працяглы пэрыяд.

Ж.: З Вашага пункту гледжаньня, якія санкцыі былі найбольш эфэктыўнымі ў плане нанясеньня ўдара па пуцінскай сістэме? Якія санкцыі Вы б увялі?

С.Р.: Вы ведаеце, я б не абмяжоўваўся адной толькі эканомікай і пуцінскімі алігархамі, хаця і гэта, зразумела, таксама вельмі важна. Але, акрамя гэтага, я б увёў самыя жорсткія санкцыі супраць пуцінскіх прапагандыстаў, супраць кампаній тыпу ВГТРК. Уводзіў бы дакладна такія ж санкцыі, як супраць “Русала” Дзярыпаскі; карпаратыўныя cанкцыі супраць расейскіх дзяржаўных СМІ, уключна з Russia Today. Зразумела, і пэрсанальныя санкцыі супраць Салаўёва, Канстанціна Эрнста не забыцца. Потым, я запрапанаваў увядзеньне такіх санкцый, як былі ўведзены ў пазамінулую пятніцу, 6 красавіка, у рамках існуючага санкцыйнага закона. Я б яшчэ больш актыўна пачаў выціскаць злачынны расейскі капітал з сусьветных фінансавых цэнтраў, такіх як Лёндан і Нью Ёрк, і я б увёў санкцыі на продаж Расеяй энэргарэсурсаў.

Ж.: А SWIFT?

С.Р.: Разумееце, адключаць SWIFT пры такіх умовах асабліва і не спатрэбіцца, бо мы ня хочам катаклізмаў на сусьветных фінансавых рынках. Калі б Расея была ізалявана, як Паўночная Карэя, то адключэньне SWIFTа ніяк не адбілася б на сусьветнай фінансавай сістэме. Аднак Расея цалкам у яе інтэгравана. Ня трэба забывацца, што на момант анэксіі Крыма расейскія кампаніі, уключна з дзяржаўнымі, былі вінаватыя міжнародным інвэстарам парадку 750-ці мільярдаў даляраў. Тры чвэрці трыльёна! Зараз гэтая сума істотна паменшылася прыкладна да паловы трыльёна шляхам пошуку ўнутраных рэсурсаў, у тым ліку і Рэзэрвовага фонду, друкаваньня рублёў і гэтак далей. І ўсяроўна сумы, якія нашы кампаніі вінаваты міжнародным інвэстарам, вялізныя. Адключэньне “Свіфта” можа быць расцэнена як нагода, дзякуючы якой яны могуць аб’явіць тэхнічны дэфолт у сувязі з міжнароднай сітуацыяй. Яны будуць часова вызвалены ад уплаты гэтых запазычанасьця у дапаведнасьці з форс-мажорнымі абставінамі. Гэта мы можам прасачыць па дынаміцы таго, што ўжо было супраць Расеі ўведзена, бо на той момант, калі Пуцін анэксаваў Крыі, эканоміка і гандлёвая сістэма былі інтэграваны ў сусьветныя інстытуцыі, як ніклі раней ва ўсёй гісторыі Расеі – дасавецкай, савецкай і постсавецкай. Гэтая інтэграцыя забясьпечвала вялікую частку Эўропы газам, сусьветныя рынкі істотнай доляй нафты і мэталаў, таму ўзяць і “заваліць” Расею такім чынам – гэта магло б стаць каталізатарам сусьветнага крызіса. Замест гэтага пуцінскую Расею “завальваюць” паступова і вельмі эфэктыўна ў той паступовасьці, дзе эфэктыўнасьць вымяраецца ня тым, як сістэма “завальваецца” – хутка або павольна, а тым, як яе “адключаюць” ад сусьветнай супольнасьці, уключна з сусьветнымі фінансавымі, таварнымі і іншымі ранкамі. Зараз вялізная колькасьць эўрапейскіх рынкаў проста зьняты, адлучаны ад Крыма. Дакладна так жа сама сьвет навучыцца жыць без расейскай нафты, без расейскага алюмінія – і ўсё гэта -- з нулявымі стратамі для сьвету, але абсалютна плачэўнымі наступствамі – для пуцінскага рэжыму і для ўсёй Расеі.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://rusmonitor.com/slava-rabinovich-rossiejj-upravlyayut-voennye-politicheskie-yuridicheskie-ehkonomicheskie-finansovye-i-tekhnologicheskie-degeneraty.html

 

Иконописцы, Сталин дал приказ!..

Актывісты грамадзкай арганізацыі “Нацыянальны камітэт+60” зьвярнуўся да патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылу з просьбай даць указаньне намаляваць “пуцінскую ікону Божай маці” з нагоды 1030-годдзя Хрышчаньня Русі.

У заяве арганізацыі гаворыцца, што Уладзімір Пуцін “зьяўляецца яркім прадаўжальнікам сьвяшчэннай справы Уладзіміра Хрысьціцеля”.

“Яму, паводле дадзеных з канфідэнцыйных крыніц, шматкроць было зьяўленьне Божай Маці на Валааме! Не сакрэт, што менавіта там валадар Расеі з года ў год засяроджваецца і прымае ключавыя рашэньні па багаславеньню Прасьвятой Дзевы!” – пішуць грамадзкія дзеячы.

Яны прапануюць намаляваць ікону з выявай Багародзіцы, якая моліцца, у поўны рост, але без немаўля. “Владыко Многомилостивый, молю Тя, да пребудет божественная благость на людех Святой Руси и светозарный луч славы Твоея да нисходит выну на Благоверного Владимира, мною избранного”. Зразумела, у галоўным варыянце сакральнай іконы да Багародзіцы на каленях зьвяртаецца сам Уладзімір Пуцін з просьбай быць заступніцай і настаўніцай, што ўказвае шлях да велічы і квітненьню Расеі!” – пішуць аўтары ініцыятывы.

Яны мяркуюць, што ікона згуртуе ўсіх праваслаўных вакол нацыянальнага лідэра.

“Нацыянальны камітэт+60” быў створаны пецярбургскімі грамадзкімі дзеячамі для сьвяткаваньня 60-годдзя Уладзіміра Пуціна, якое адбылося ў 2012 годзе. Аднак пасьля завяршэньня сьвяткаваньня камітэт ня быў распушчаны, а працягвае выступаць зь ініцыятывамі. Раней грамадзкія дзеячы прасілі далучыць Пуціна да ліку сьвятых.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.znak.com/2018-04-21/patriarha_kirilla_prosyat_sozdat_ikonu_s_putinym

 

Аўтакэфалія

Калі царкве ўсё ж будзе прадастаўлена аўтакэфалія, гэта будзе мець стратэгічныя наступствы для рэгіона.

-лінія паміж заходнім і русскім сьветамі, якую часта атаясамліваюць з рэлігійным падзелам (напрыклад, Сэмюэл Хэнцінгтан у “Сутыкненьні цывілізацый”) увесь час будзе перасоўвацца на ўсход;

-раскол паміж Усяленскім патрыярхатам і маскоўскай РПЦ стане рэчаіснасьцю. Бальшыня праваслаўных цэркваў, краіны якіх ужо і ў НАТО, і ў ЭЗ, канчаткова пераарыентуюцца на Канстанцінопаль. РПЦ ва Усходняй Эўропе ўпершыню сутыкнецца з сітуацыяй, калі “праваслаўе” (прычым большасьць праваслаўя) будзе азначаць “не за Расею”;

-узмацніцца экумэнічны рух паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі, што для пэўных сацыяльных груп дагэтуль мае значэньне.

Сама падзея, мабыць, увойдзе ў гісторыю ня толькі Украіны, Хаця нашы “знаўцы” з Фэйсбука ўбачаць у гэтым толькі падступную “паліттэхналогію”.

Сэргій Таран

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/blogs/taran/esli-ukrainskoy-cerkvi-taki-predostavyat-avtokefaliyu-rpc-vpervye-stolknetsya-s-situaciey-kogda-pravoslavie-budet-oznachat-ne-za-rossiyu-242339.html

 

Адбамбіліся па Варонежу

Вайна санкцый і антысанкцый, мер і супрацьмер, уключна з усім, што зьвязана з дыпламатычнымі высылкамі, дзейнічае і на ёмкасьць для грамадзян у атрыманьні віз. І калі на чарговы віток высылкі расейскіх дыпламатаў або псэўдадыпламатаў РФ адказала дыспрапарцыйна і нейкім сусім пачварным чынам, выслаўшы шмат соцень чалавек адначасова, то ў амэрыканскіх амбасадах і кансулятах Расеі зрабіўся недахоп пэрсанала, каб прымаць і абрабляць заяўкі на візы.

Тым больш, у амэрыканскіх амбасадах і кансулятах працавала вялікая колькасьць расейцаў, якіх вытурылі. Напрыклад, мой сябра працаваў у амэрыканскім кансуляце ў Санкт-Пецярбурзе на працягу апошніх 25 гадоў.

Іншымі словамі, гэта ўсё рукатворны сьнежны камяк праблем з боку Расеі – рукатворныя эканамічны, сацыяльны і палітычны крызісы. То бок рукатворнае ўсё. Дакладна так жа сама амэрыканскія авіякампаніі, якія зьдзяйсьнялі наўпроставыя пералёты з Расеі ў ЗША, сышлі з рынку рукатворным спосабам.

Другі момант, чаму супрацоўнікам “Аэрафлёту” не даюць візы ў ЗША, зьвязаны з тым, што многія зь іх зьяўляюцца супрацоўнікамі ФСБ, ГРУ і іншых такога кшталту арганізацый. Яны накіроўваюць сваіх супрацоўнікаў у “Аэрафлёт” для атрыманьня прыкрыцьця. Яны накіроўвацца на працу ў “Аэрафлёт”, пасьля чаго спрабуюць атрымаць візы ЗША, каб прыляцець туды ў якасьці нейкага сцюарда, другога пілота, які ня мае ніякага дачыненьня да авіяцыі, або проста, каб быць прадстаўніком таго ж “Аэрафлёту” у якім-небудзь нью-ёрцкім офісе або “старэйшым па зьмене” на стойцы рэгістрацыі ў аэрапорце. На самой справе гэта звычайныя супрацоўнікі спэцслужбаў, якім не павінна быць месца ў Амэрыцы пад прыкрыцьцём іхніх пасадаў у “Аэрафлёце”.

Наогул, кожнае дзеяньне пуцінскай АЗГ адпавядае формуле “бамбіць Варонеж”.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://apostrophe.ua/article/world/ex-ussr/2018-04-20/putin-snova-bombit-voronej-kto-postradaet-na-etot-raz/18059

 

Церква в Україні: на перший план виходить вже Кирило, а не Путін

Звернення українського президента, парламенту України і духовенства до Константинопольського патріарха із проханням про визнання автокефальної православної церкви в Україні виводить на перший план у протистоянні з сусідньою країною вже не президента Володимира Путіна, а московського патріарха Кирила. І, звичайно ж, об’єднує зусилля російської держави і церкви у прагненні не допустити української церковної самостійності.

Для Кирила це – не тільки релігійне питання, а й питання політичного виживання. Московський патріарх спробував приміряти на себе роль «збирача земель» задовго до того, як це вирішив зробити президент Путін. Після обрання патріархом Кирило, колишній глава церковної дипломатії, оточив свій трон прапорами всіх країн – колишніх радянських республік. Жоден російський президент навіть зараз не може дозволити собі подібний демарш. Інша справа – патріарх.

У цих чужих прапорах при патріаршому троні є своя, глибока символіка, яка суперечить традиціям світового православ’я. Якщо ми уважно подивимося на його карту, то побачимо: майже всюди кордони самостійних церков збігаються з межами самостійних держав! Майже всюди – але тільки не в колишньому Радянському Союзі і не в колишній Югославії! РПЦ не хоче йти не тільки з України, а й з Білорусі, Молдови, країн Балтії. Сербська православна церква опирається автокефалії церков у Македонії і Чорногорії. У багатьох випадках це вже призвело до церковних розколів різного роду. Про розкол в Україні ми знаємо. Але ось у Молдові діють дві церковні юрисдикції – московська і румунська. В Естонії – теж дві, Москви і Константинополя. У Македонії вже п’ять десятиліть діє невизнана церква, яка охоплює практично всіх православних віруючих цієї невеликої країни. А в Чорногорії, як в Україні – Сербській церкві протистоїть своя, невизнана, чорногорська.

Можуть запитати – а навіщо стільки складнощів? Чому не можна надати самостійність, якщо вже у народу є своя держава – і якщо в минулому православна ієрархія так робила практично завжди? Навіщо позбавляти мільйони людей можливостей традиційного духовного життя, тримати за межами визнаного православ’я цілі народи – як у випадку з українцями чи македонцями? Навіщо конфліктувати самим визнаним церквам?

Церковна організація як фундамент для реставрації імперій

У Москві або Белграді вам розкажуть про тисячі причин релігійної властивості. Але я назву одну – і вона буде правдивою.

Ця причина – надія на те, що «стара держава» незабаром відновиться. Якщо не за допомогою духу, так за допомогою зброї. І навіщо тоді надавати церковну самостійність її потенційним частинам? Навпаки, потрібно зберігати єдину церковну організацію як фундамент для реставрації імперій. Потрібно використовувати молитву і віру як політичну зброю.

Ось чому в Белграді були заскочені, коли Македонська православна церква звернулася до болгарських одновірців із проханням сприяти поверненню до лона світового православ’я. Ось чому після українського звернення до патріарха Варфоломія І патріарх Кирило заговорив про «цькування канонічної церкви в Україні» – хоча, зауважимо, ніхто навіть і не намагається ставити під сумнів права УПЦ (Московського патріархату) у разі появи нової помісної церкви. Але московського патріарха може турбувати зовсім не це.

Він постає перед втратою останньої імперської надії.

Віталій Портников

Крыніца: https://www.radiosvoboda.org/a/29183024.html

 

Пуціна назвалі фігурантам мафійнай справы

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа быць датычны да дзейнасьці так званай “тамбоўска-малышаўскай” групоўкі, суд над мяркуемымі членамі якой завершыўся ў сталіцы Іспаніі.

На лаве падсудных дэпутат Дзярждумы Уладзіслаў Рэзьнік, ягоная жонка Дзіяна Гундзін і яшчэ 16 чалавек – грамадзяне Іспаніі, Нямеччыны і Расеі. Іх абвінавачваюць у злачыннай змове і адмываньні грошай, пачынаючы з 1996 года. Пры гэтым лідэры АЗГ Ільля Трабэр і Генадзь Пятроў хаваюцца ад іспанскага правасуддзя ў Санкт-Пецярбурзе.

Рассьледваньне справы “тамбоўска-малышаўскай АЗГ” заняла больш за 11 гадоў. Паводле вэрсіі пракурораў, члены “расейскай мафіі” далучныя да легалізацыі сродкаў “абшчака” праз падстаўныя фірмы і пакупку нерухомасьці ў Іспаніі. Потым яна неаднаразова перапрадавалася па коштах, што расьлі, праз фірмы, кантралюемыя аднымі і тымі людзьмі, -- паводле вэрсіі пракурораў, у мэтах адмываньня грошай. Такім чынам легалізаваліся сродкі ад кантрабанды наркотыкаў, гандлю зброяй і сувязямі, мяркуе сьледства.

Падчас працэса былі прадстаўлены праслушкі тэлефонных перамоваў мяркуемага лідэра тамбоўскай АЗГ Генадзя Пятрова, з якіх высьветлілася, што праблемы “тамбоўскіх” дапамагалі вырашаць ня толькі чыноўнікі і сілавікі, але і асабіста Пуцін, піша The Insider.

Наўпрасткі прозьвішча расейскага прэзыдэнта ў аўдыёзапісах не згадваецца. Аднак іспанскія сьледчыя мяркуюць, што менавіта кіарўнік Крамля мяркуецца пад некаторымі ўмоўнымі абазначэньнямі, якія выкарыстоўваюць удзельнікі перамоваў.

Так, у адной з размоваў Пятроў абмяркоўвае пакупку нямецкіх вэрфяў з гендырэктарам Фінансавай лізінгавай кампаніі, якая ўваходзіць у дзяржаўную Аб’яднаную авіябудаўнічую карпарацыю, Наілем Малюціным.

Як вынікае з размовы, зьдзелка прабівалася праз Сяргея Калесьнікава, прадпрымальніка, які ўваходзіў у бліжэйшае атачэньне Пуціна, і суседа Пятрова па элітным доме на Каменнай высьпе. Пятроў і Малюцін абмяркоўваюць, тшо Калесьнікаў зносіўся з нейкім “Верхнім”, дапамагаючы Пятрову пралабіраваць нейкага чалавека.

Пасьля пакупкі вэрфяў Пятроў і Малюцін радуюцца, што акцыі пайшлі ўгару, Пятроў упэўнены, што гэта здарылася таму, што “ўсім зразумела, хто гэтым займаецца”.

16 траўня 2008 года Малюцін і Пятроў абмяркоўваюць нейкую сустрэчу з “нумарам першым”. Пазьней у судзе слухаецца размова Наіля Малюціна з Пятровым. У ёй фігуруе такая фраза: “Я з Сяргеем сувязь трымаю, усё нармальна па караблях, Верхні сказаў: добра, падумае”.

Яшчэ адзін запіс уключае размову з удзелам Пятрова і дэпутата Уладзіслава Рэзьніка. Яны абмяркоўваюць, што “найвышэйшы цар” ужо падпісаў патрэбную паперу, але турбуюцца, што на больш нізкім узроўні могуць пачацца праблемы.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://tengrinews.kz/russia/putina-nazvali-figurantom-protsessa-delu-russkoy-mafii-342640/

 

Агонія (Рас)Пуціна

Хоть история эта и старая,

но сегодня донельзя свежа:

«англичане убили Распутина,

а теперь докопались до Путина» -

как недавно Мария Захарова

рассказала, от страха дрожа...

А нядзіўна, што расейскі МЗС паставіў Распуціна і Пуціна ў адзін шэраг. Пуцін – дастойны пераемнік Распуціна. Ён такі ж шарлатан, выскачка і жулік на вяршыне ўлады, як і барадаты папярэднік.

Распуцін і Пуцін – галоўныя карупцыянэры свайго часу. Распуцін задаваў тон у карупцыйнай вакханаліі апошніх гадоў імпэрыі Раманвых. Пуцін робіць тое ж самае ў сучаснай Расеі. Абодва яны – беспрыдзельшчыкі. Селянін Распуцін хаміў міністрам і фактычна прызначаў прэм’ераў. ГБэшны клерк Пуцін па-хамску ўмешваецца ў сусьветную паліытку і нават спрабуе “прызначаць” пераможцаў на выбарах у іншых краінах.

І таму і іншаму да пары ўсё сыходзіла з рук. Іхнія фанаты ня верылі відавочным фактам, якія кампрамэтавалі куміраў. Распуцін здолеў наладжваць сэксуальныя оргіі ў рэстаранах, застаючыся сьвятым у вачах насьлядоўнікаў. Карупцыянэра і забойцу Пуціна паклоньнікі ўспрымаюць як змагара за мір і справядлівасьць.

Распуцін і Пуцін – рэакцыянэры і ізаляцыяністы, прыхільнікі захаваньня патрыярхальных, аўтарытарных традыцый.

Праўда, ёсьць паміж імі фундамэнтальнае адрозьненьне. Распуцін быў супраць удзелу Расеі ў сусьветнай вайне, а Пуцін – галоўны яе падпальшчык. Такое міралюбства Распуціна магчыма зьвязана з тым, што ён, валодаючы магутнай сэксуальнай сілай, не цярпеў на вядомы мужчынскі комплекс (у адрозьненьні, мабыць, ад Пуціна0. Яму ня трэба было самасьцьвярджацца з дапамогай войнаў і гвалту.

Вядомы фільм Элема Клімава пра Распуціна называецца “Агонія”. Менавіта гэтае вызначэньне дакладней за ўсё характарызуе новы прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

/ 01-05-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Русский мир РФ Пуцінізм рф
Абмеркаваньне
1917 Аўтар: Vital 2018-05-01

Дык гэта ж грамадзянская вайна. Заклікі да гвалту супраць сваіх жа мірных грамадзян, прычым той жа нацыянальнасьці!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: