змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Гібрыдная вайна

Усе апошнія гады Пуцін вядзе гібрыдную вайну супраць Захада. Гэта ёсьць вайна новага тыпу, у ёй спалучаюцца мэтады ваеннага, інфармацыйнага і палітычнага ціску. Ваенны складнік пакуль канцэнтруецца ў некалькіх гарачых кропках, перш за ўсё ва Украіне і Сірыі. Сваіх асноўных, заходніх праціўнікаў у гэтай таемнай вайне пуцінскія ўлады спрабуюць раззброіць з дапамогай маніпуляцыі грамадзкай сьвядомасьцю і подкупа эліт.

Гэта можа быць адкрыты подкуп праз афіцыйнае працаўладкаваньне ў блізкіх да расейскай улады бізнэс-структурах, як гэта было з былым нямецкім канцлерам Г. Шродэрам. Або непрапарцыйна высокая аплата розных дробных паслуг расейскімі кампаніямі і ганарараў за выступы, як у выпадку з былым дарадцам Трампа па нацыянальнай бясьпецы М. Флінам. Альбо подкуп праз ільготныя ўмовы працы з расейскімі карпарацыямі і крэдыты ў афіліраваных з Крамлём банках, як для партыі Марын Лё Пэн. А можа быць проста хабар, напрыклад, калі з крамлёўскага афшора ў афшор заходняга партнёра паступаюць сродкі па фіктыўных кантрактах.

У заходняй публікі неадпаведнае ўяўленьне аб тым, як працуе расейская машына маніпуляцый. У яе сьвядомасьці ёсьць адзін страшны Крэмль, які рулюе ўсім. У сапраўднасьці ў гібрыднай вайне задзейнічана шмат структур. Наверсе гэтай піраміды сам Пуцін, які прымае стратэгічныя рашэньні, напрыклад, мачыць Гіляры Клінтан або падтрымліваць Марын Лё Пэн. Ягоныя стратэгічныя ўказаньні рэалізуюць камандныя пункты гібрыднай вайны. Адміністрацыя Прэзыдэнта (перш за ўсё ўпраўленьня па культурных сувязях з замежнымі краінамі і па зьнешняй палітыцы), спэцслужбы і МЗС. Яны ў сваю чаргу дзейнічаюць праз буйныя карпарацыі, тыпу Газпрома, а таксама структуры РПЦ і паасобных алігархаў, кшталту Ул. Якуніна і К. Малафеева. Алігархічныя бізнэс-структуры і РПЦ – своеасаблівая цяжкая артылерыя гібрыднай вайны, якая адыграла вялікую ролю, напрыклад, у захопе Крыму і Данбаса.

Прапаганда – “баявая авіяцыя” гібрыднай вайны. Падчас звычайных ваенных дзеяньняў воля да супраціву суперніка здушаецца масіраванымі авіяцыйнымі налётамі. А ў гібрыднай гэтую ролю выконвае магутная прапагандысцкая атака. Так было і на ўсходзе Украіны перад пачаткам расейскага ўварваньня.

Прапаганду на Захад курыруе намкіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта А. Громаў. Пад ім тэлеканал RT і агенцыя Sputnik. Але гэта толькі бачная частка працы. Прапаганда вядзецца праз сеткі “сяброў Крамля”. Гэтыя сеткі ствараюць спэцслужбы, якія працуюць пад прыкрыцьцём розных культурніцкіх, дыпламатычных, бізнэс-структур і СМІ. У кожнай эўрапейскай краіне ёсьць група спікэраў (вядомых экспэртаў, палітыкаў, блогераў), гатовых агучваць мэсэджы крамлёўскіх PR-кампаній.

Вельмі важную ролю адыгрываюць “дывэрсійныя атрады” гібрыднай вайны – знакамітыя “фабрыкі троляў”, якія сеюць у Сеціве фэйкавыя навіны і панічныя чуткі. У Расеі пару гадоў таму засьвяцілася некалькі такіх кампаній, у якіх, зьмяняючы адзін аднаго, кругласутачна працавалі тысячы супрацоўнікаў, што выконвалі функцыі платных інтэрнэт-“троляў”. Яны пісалі пасты і камэнтары, якія дыскрэдытавалі апазыцыю і ўслаўлялі Пуціна. Адну такую кампанію ў Санкт-Пецярбуззе раскрылі яе былыя супрацоўніцы Вольга Мальцава і Людзьміла Саўчук.

Найбольш вядомы арганізатар фабрык троляў – былы кухар Пуціна Яўген Прыгожын, які валодае холдзінгам “Фабрыка мэлыя”. Фабрыкі троляў працуюць ня толькі на расейскую, але і на заходнюю аўдыторыю. Туды актыўна набіраюць людзей з добрымі ведамі замежных моваў.

Расейскія спэцыялісты па SMM (прасоўваньню ў сацыяльных сетках) арганізуюць сеткі троляў і ботаў непасрэдна ў заходніх краінах. У Нямеччыне і ў Францыі пры іхняй падтрымцы сёлета былі створаны бот-сеткі, якія прасоўваюць Мары Лё Пэн і AfD, што дыскрэдытуюць Макрона і Мэркэль. Маскоўскія маніпулятары актыўна вярбуюць спэцыялістаў па SMM у Эўропе.

Хакэры – “ракетныя войскі” гібрыднай вайны, здольныя на любой адлегласьці паразіць штабы праціўніка. У Расеі цалкам афіцыйна створаны “Войскі інфармацыйных апэрацый”, якія лічацца аднымі з самых магутных у сьвеце. Гэтыя падраздзяленьні удзельнічаюць у кібэрвайне супраць Захада разам са спэцслужбамі і зьвязанымі зь імі камэрцыйнымі структурамі, якія працуюць у вобласьці інфармацыйнай бясьпекі. Шматгадовыя чуткі аб удзеле ў дзяржаўным хакінгу супрацоўнікаў вядомай ва ўсім сьвеце лабараторыі Каспэрскага нядаўна нечакана атрымалі пацьверджаньне ад самых расейскіх уладаў. Топ-мэнэджэр гэтай кампаніі быў затрыманы разам з групай афіцэраў з цэнтру інфармацыйнай бясьпекі ФСБ за несанкцыянаваны камэрційны хакінг, ахвярамі якога сталіся высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі і бізнэсоўцы. Хутчэй за ўсё, і ў звычайнай сваёй “законнай” хакерскай працы супраць заходніх праціўнікаў ФСБ супрацоўнічае з гэтай кампаніяй.

Інфармацыя ад хакэраў-агентаў расейскіх спэцслужбаў зьліваецца “незалежным” заходнім хакэрам і ад іхняга імя ідзе ў СМІ. Спачатку такім чынам праводзіўся зьліў кампрамату на ўнутраных дысідэнтаў. Здабывалі яго расейскія спэцслужбы, а зьліваўся ён у сетку ад імя нібыта “незалежнага” хакэра Хэла (Сяргея Максімава), які цяпер засуджаны за хакінг у Нямеччыне. А ў апошнія гады гэтая тэхналогія актыўна выкарыстоўваецца для ўмяшальніцтва ў выбары ў заходніх краінах. Ахвярамі хакэрскіх атак і наступных зьліваў кампрамата сталіся Гіляры Клінтан і Дэмакратычная партыя ў ЗША, кандыдат на прэзыдэнта Францыі Эмануэль Макрон, Ангэла Мэркэль і ЦДУ ў Нямеччыне. Апошнім часам для абнародваньня атрыманага хакэрамі кампрамата актыўна выкарыстоўвае “Вікілікс”

“Партызаны” гібрыднай вайны – крайне правыя партыі “пуцінінтэрна”, якія сталіся галоўнымі праваднікамі палітычнага ўплыву Крамля на Захадзе. З гэтымі партыямі расейскія ўлады ўзаемадзейнічаюць ў асноўным праз некаторых алігархаў і палітыкаў, зьвязаных з аднаго боку з АП Прэзыдэнта, а з другога – са спэцслужбамі. Сярод стваральнікаў “пуцінінтэрна” праваслаўны алігарх Канстанцін Малафееў, які нядаўна засьвяціўся ў спробе перавароту ў Чарнагорыі, Уладзімір Якунін, Аляксанд Дугін і інш.

Цікава, што Крэмль разам з ультраправымі падтрымліваюць і некаторыя ўльтралевыя партыі, напрыклад, Die Linke ў Нямеччыне і Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі. Ідэалагічна іх з Пуціным аб’ядноўвае толькі антыамэрыканізм і эўраскептыцызм. Акрамя таго, многія левыя чамусьці пераносяць на крайне правую буржуазна-кансэрватыўную пуцінскую Расею старыя сімпатыі да СССР. Але, мабыць, яшчэ важней тое, што ў кіраўніцтве некаторых лявацкіх партый, асабліва з усходняй Эўропы, ёсьць людзі, зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі яшчэ з часоў існаваньня савецкага блоку. Так што маніпуляваць імі дастаткова проста.

Разам з правакансэрватыўнай публікай прыярытэтная мэтавая аўдыторыя пуцінскай прапаганды – рускамоўныя, што жывуць на Захадзе. Апошнім часам расейскія ўлады рэзка актывізавалі працу зь імі. Крэмль хацеў бы ператварыць іх у сваю “пятую калёну”, зрабіць іх лаяльнымі не краінам, у якіх яны жывуць, а Пуціну, і выкарыстоўваць іх у вялікай расейскай гульні ў Эўропе. Працу ў гэтым накірунку вядуць “вярбовачныя цэнтры” гібрыднай вайны. Адкрыта, пад выглядам культурніцкай або рэлігійнай дзейнасьці гэтым займаюцца фэдэральная агенцыя Россотруднічество, структуры РПЦ, вельмі багатая фундацыя “Русскій мір”, а таксама буйныя карпарацыі, напрыклад, Газпром, які фінансуе мноства мерапрыемстваў для расейцаў у розных краінах сьвету.

За культурніцкімі акцыямі хаваецца галоўная “падводная” палітычная частка. Актыўна вядзецца прапагандысцкая кампанія сярод рускамоўных (у Нямеччыне, напрыклад, яна накіравана супраць Мэркэль, за ўльтраправых з AfD. Падтрымліваюцца пракрамлёўскія арганізацыі, тыпу партыі расейскіх немцаў "Die Einheit".

Усе гэтыя інструманты выкарыстоўваюцца таксама для падтрымкі прарасейскіх эліт на выбарах, якім дапамагаюць крамлёўскія паліттэхнолагі, канстультанты, хакэры, SMMшчыкі, крэатыўшчыкі, а галоўнае спонсары.

Асобная тэма – шантаж спэцслужбаў, ахвярамі якога становяцца прыкметныя палітычныя дзеячы і нават кіраўнікі дзяржаў. Ёсьць дадзеныя, што сярод іх князь Манака Альбэрт, прэм’ер-міністр Вугоршчыны Орбан і нават прэзыдэнт ЗША Трамп.

У арміі гібрыднай вайны ёсьць і вайсковае крыло. Так званая ЧВК Вагнэра. Гэта ёсьць прыватная вайсковая кампанія, наёмнікі зь якой удзельнічаюць ў таемных расейскіх спэцапэрацыях у розных кропках сьвету, перш за ўсё ва Украіне і Сірыі. Гэтыя сучасныя ландскнэхты гатовыя ўмяшацца ва ўнутраны канфлікт у любой краіне.

Сытуацыі ў былых савецкіх рэспубліках асабліва небясьпечныя. Пуцін разглядае іх як сваю вотчыну, над якой часова страчаны кантроль. І вінаваты ў гэтым, на ягоную думку, усё той жа варожы Захад. Аднаўленьне расейскага панаваньня над страчанымі вобласьцямі былой расейскай імпэрыі – адна з галоўных мэтаў гібрыднай вайны. Сытуацыя ва Украіне – папярэджаньне аб тым, што палітычная і прапагандысцкая экспансія можа скончыцца сапраўднымі баявымі дзеяньнямі і рэкамі крыві. Як паказвае гісторыя расейска-украінскіх стасункаў, калі маніпуляцыйнымі мэтадамі дасягнуць свае мэты не ўдаецца, Крэмль пераходзіць да адкрытага гвалту. У гэтым галоўная небясьпека гібрыднай вайны, здольнай прывесьці сьвет на парог глабальнай катастрофы.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=58EF66EF112F6

/ 17-04-2017
Расея Пуцін Крэмль Захад Прапаганда Гібрыдная вайна
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Сяржант 2017-04-17

Душа напаўняецца трывогай. Пасьля правалу ў Сірыі і Украіне Масква будзе спрабаваць зрабіць пралом на Беларусі. Трэба рыхтавацца да абароны краіны.

Бяз тэмы Аўтар: Яр. 2017-04-17

"Усе апошнія гады Пуцін вядзе гібрыдную вайну супраць Захада."

---------------------------------------------

Недакладная фармулёўка. Расея вядзе гібрыдную вайну супраць Захаду пастаянна. Іншая справа, наколькі масштабна наяўныя рэсурсы дазваляюць ёй весьці гібрыдныя войны супраць заходніх ды іншых краінаў сьвету. За перыяд высокіх цэнаў на вуглевадароды,калі рэсурсы былі значныя, істотна ўзрос масштаб праводзімых Расеяй падрыўных дзеяньняў супраць сувэрэнных краінаў сьвету.

ервеур Аўтар: Менчанин 2017-04-17

Эта война началась не в 1991 и не в 1918.Эта война идет со времен Московского княжества.Как и наши предки мы защитим свой дом от безбожной Орды.

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-04-17

Очень хорошо кстати заметно как Путин пытается спровоцировать Трампа и США. Асад московская марионетка без указаний из Москвы шага не ступит, применение химического оружия это прежде всего провокация Кремля против Трампа, Путину хотелось поставить Трампа и США в унизительное положение ну и заодно проверить решиться ли Трамп на ответ, Трамп решился и ответил. Дальше Путин не успокоился и включил в ход уже свою северо корейскую марионетку которая начала по указанию из Москвы провоцировать Трампа и США ядерными испытания и угрозами ядерного удара по США. Следует иметь ввиду, что крыса сопротивляется и пытается натворить серьёзных дел, и это только через своих отмороженных марионеток типа Асада, а что она ещё сделает сама ? Надо быть готовым ко всему.

аолла Аўтар: Менчанин 2017-04-18

Что-то очень много эмоций и эпатажа, а мало трезвости и аналитики. Народ этого не понимает, а Москве и нужен хаос, как в Украине, так и в РБ. Только единое общество может представлять из себя силу.

аолла Аўтар: Менчанин 2017-04-18

Москва специально деморализует беларуское общество , чтобы ослабить народ, а Лукашенко специально все выполняет под ее диктат. Он вроде пешки в её руках. От РБ отвнрнулся весь мир и у Москвы развязаны руки. Создается впечатление спасительной РФ, но мы же знаем, что это политика и в ней нет ничего определенного. ОГП и иные лишены национальных лозунгов и находятся в сфере московского иждивенческого влияния.

Бяз тэмы Аўтар: журботны 2017-04-19

"Русский мир" - гэта вайна.

Бяз тэмы Аўтар: Revolution 2017-04-19

Найперш адкуль у гэтых прымiтыуных маскоускiх ардынцау грошы на гэтую гiбрыдную вайну? Проста выпампоуваюць нафту пры дапамозе заходнiх тэхналегiй ды заходнiх iнвестыцый! Пакуль Захад не зразумее, што Расея - гэта ракавая пухлiна якую не мае сэнсу лячыць - трэба выдаляць, будуць гiбрыдныя войны, мiжнародная напружанасць, процьма антынародных рэжымау, палiтычныя iнтрыгi. Найлепш было б - эканамiчна Расею адiзаляваць ад астатняга свету, увесцi эмбарга хаця б на энерганосьбiты. Няхай замест нафты гандлююць кедровымi шышкамi.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Віншаваньне
Мітынг у Менску, прысьвечаны ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы
Турчынаў: Для ўварваньня ва Украіну Расеі спатрэбіцца 2 гадзіны
Пакаленьне, якое ня ведае нічога, акрамя Пуціна, пачало дзейнічаць