змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Галеча і шлях да вайны

Разарваная на шматкі эканоміка, рэйтынг улады, які працягвае імкліва зьніжацца, і нарастаючыя міжусобіцы на Каўказе нічаму не навучылі Уладзіміра Уладзіміравіча. А хутчэй наадварот – толькі раззлавалі канчаткова здурэлага прыстарэлага дыктатара.

Сёньня стала вядома, што РФ накіравала ва ўсходнюю частку Лібіі для падтрымкі камандуючага Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) маршала Галіфы Гафтара некалькі дзесяткаў вайскоўцаў элітнага падраздзяленьня спэцназа, а таксама атрад супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня Генштаба.

Вайскоўцы рыхтуюць армію маршала Гафтара, якому РФ таксама пастаўляе цяжкое ўзбраеньне.

На ўсходзе Лібіі ўжо было заўважана расейскае ўзбраеньне – супрацькарабельныя крылатыя ракеты “Калібр” і зэнітныя ракетныя комплексы С-300.

Акрамя гэтага ў двух гарадах на паўночна-усходнім узьбярэжжы Бэнгазі і Табруку былі адкрыты дзьве вайсковыя базы пад прыкрыцьцём “ЧВК Вагнера”.

Усё паказвае на тое, што войнаў ва Украіне і Сірыі Пуціну падалося мала і гэтым разам ён вырашыў улезьці ў Лібію, якая толькі што пачала падымаць галаву пасьля падзеньня ў 2011 годзе канібальскага рэжыму Кадафі.

Да уварваньня ў Лібію афіцыйнай легенды кшталту “барацьбы з тэрарызмам на далёкіх подступах” не прыдумана. Для катэгорыі насельніцтва з дыягназам “вата галаўных мазгоў” будзе разыгрывацца сцэнар “помсты за таварыша Кадафі” і “павелічэньня тэрыторыі ўплыву РФ”.

На справе гэта ёсьць чарговая прыхамаць Ягонай Вялікасьці, якая пажадала нанесьці яшчэ адзін удар па Захаду. Але, як зазвычай бывае – удар будзе нанесены па Варонежу і іншым расейскім гарадам.

Варта мець на ўвазе, што новая вайна будзе весьціся ўжо не бюджэтам “даКрымнага” 2014, а рэшткі “Велічнага” 2018.

Грошай няма, але ў Лібію залезьці трэба. Сярэдняму класу здрыгануцца, прадпрымальнікам сярэдняй рукі запасьціся супакойваючым, а бюджэтнікам… Хіба, памаўчым…

Х

Рашалы

Тут у мас-мэдыях зьявіўся “шэраг заранёў ілжывых прыдумак” – нібыта ў Лібіі ўжо напоўніцу разгарнулася “ЧВК Вагнер” і нават ужо там вайсковыя базы наладжвае.

Зразумела, ніякіх афіцыйных пацьверджаньняў, толькі афіцыйныя аправяржэньні.

Калі чуткі гэтыя пацьвердзяцца (дарэчы, перакід у Сірыю вайсковай тэхнікі пачалі яшчэ задоўга да афіцыйнага абвяшчэньня кампаніі), нас гэта ніколькі ня зьдзівіць.

Так, у Лібіі зараз бардак круцейшы за сірыйскі ў нечым. Але зьнешняй палітыкай ў нас зараз займаецца зусім ня толькі МЗС. У іншых фэдэральных ведамстваў ёсьць свой. І яны яго актыўна рэалізуюць па-за межамі шматпакутнай Радзімы.

У чым тут расейскі інтэрас, спытаеце вы. У Лібіі мы што забыліся?

А пра агульнанацыянальны інтэрас яны ўжо даўно ня думаюць. Што добра для генэралаў з мінабароны – добра і для Расеі. Зьнешняя палітыка ў нас даўно прыватызавана.

Х

Абвал

Па ўсёй краіне, па ўсіх напрамках пачаўся злом.

Злом парадкаў, якім амаль 20 гадоў.

Гэта відавочна для любога, хто глядзіць на факты. Для ўсіх, хто даўно выключыў тэлевізар.

Раней унутраную гніль хавалі за дэкарацыямі – цяпер яны сталі абвальвацца: пэнсіі, рост падаткаў, рост коштаў, разьведка, эканоміка, царква, спорт, балота ўкраінскай і сірыйскай войнаў, варожасьць сьвету, гістэрычная губэрнатарская чахарда, падзеі па Паўночным Каўказе.

На гэтым фоне, відавочна, растуць пратэсты, расьце нязгода людзей з уладамі, расьце варожасьць. Грамадзтва неяк раптам ацьверазьвела, зразумела для сябе, што ў будучыні яго нішто добрае не чакае, што валадары яму зусім “не бацькі родныя” а ўзбагачаная на краіне кліка, якая паціху абклала сябе муром “росгвардыі”.

Адразу, адлюстроўваючы новую рэчаіснасьць, рэзка ўпаў рэйтынг Пуціна, які выбіў пэнсійным рабункам з-пад сябе зэдлік – сваё сацыяльнае апірышча.

І пэрспэктываў для роста рэйтынга Пуціна няма. Больш таго, тое, што ён яшчэ адносна высокі, мае простую прычыну – так бы мовіць, “прыхільнікі Пуціна” пакуль ня бачаць моцнай фігуры, каб перакінуцца на яе бок. Яны пакуль “давяраюць” Пуціну, бо баяцца хаоса. Але ён ужо адгуляны пэрсанаж, які не апраўдаў даверу.

Зьмякчэньні, якія ўлады спрабуюць запрапанаваць грамадзтву, не працуюць. Надта мала і надта позна. А пайсьці насустрач грамадзтву – гэта значыць яшчэ больш паскорыць злом існуючага парадку. Цгцванг – любы ход прайграе.

Паніка вярхушкі добра бачная па запушчаных сёньня чутках аб канстытуцыйнай рэформе. Гэта гаворыць пра тое, што там адчайна спрабуюць знайсьці спосаб для таго, каб захаваць сябе ва ўладзе – падмануць, стварыўшы бачна зьменаў і выдаліўшы ў цень галоўных, пакінуўшы для іх усё.

Але гэта мы ўжо праходзілі (з Медведевым-прэзыдэнтам), і адна кіруючая кліка (у Арменіі) ужо хадзіла гэтай дарогай з вядомым вынікам.

Галоўная навіна апошняга часу – група Пуціна перастала вызначаць ход падзей у краіне. Яна моцная і можа на іх уплываць, але галоўнае ў тым, што краіна імкліва выходзіць з-пад іхняга кантролю, закіпае, жыве сваім жыццём і нічога добрага валадарачай групе не абяцае.

Гэта немагчыма спыніць, вяртаньня назад ня будзе.

Пераклад з расейскай.

t.me

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BBE493960DA5, http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BBDA20A11DF7, http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BBC8CAE0EE0C

 

Ці праіснуе РФ да 2024 года?

Расейскія вайскоўцы засьвяціліся ў баявых дзеяньнях ужо ў чатырох краінах: Украіне, Сірыі, ЦАР і Лібіі. Гэта нагадвае сітуацыю пачатку 1980-х. Незадоўга да краху СССР савецкія іхтамнеты ўдзельнічалі ў канфліктах у Аўганістане, Анголе, Эфіопіі, Ліване, Мазамбіку.

Барадаты Салжаніцын гістэрыў тады, што вольны сьвет губляе краіну за краінай і ў хуткім часе бальшавікі сажруць мягкацелы Хазад. Хітраваны з НТС разводзілі амэрыканцаў на бабкі, распавядаючы пра глыбаказаканспіраваную сетку сваіх прыхільнікаў у Расеі, разьлічаную на дзесяцігоддзі падпольнай барацьбы з камунізмам. Знакаміты пісьменьнік і філосаф А. Зіноўеў казаў, што СССР устойлівей, чым любая іншая краіна сьвету. І толькі сьціплы дысідэнт Амальрык ужо даўно напісаў кнігу “Ці праіснуе Савецкі Саюз да 1984 года?”.

Гісторыя паўтараецца. Пуцін наступае на старыя, яшчэ савецкія граблі. Ці праіснуе Расейскяа Фэдэрацыя ў сучасным выглядзе хаця б да 2024 года або надарвецца ў канфліктах па ўсім сьвеце і ў спусташальнай гонцы ўзбраеньняў?

Х

Рэлігійная дэакупацыя Украіны

Спэцслужба блізкая да правала.

Я ніколі ня стаў бы пісаць пра ўнутрыцаркоўныя справы. Аднак РПЦ ў яе сёньняшнім выглядзе – хутчэй не рэлігійная арганізацыя, а спэцслужба, якая мае прапагандысцкія, разьведвальныя і ахоўныя функцыі. Яна, побач з ФСБ, ГРУ, дзяржаўным тэлебачаньнем, -- адзін з асноўных інструмантаў вядзеньня гібрыднай вайны. Яе задача – забесьпячэньне лаяльнасьці да Крамля праваслаўных, як знутры, так і па-за межамі краіны. Таму зусім ня дзіўна, што праблемы РПЦ афіцыйна абмяркоўваюць прадстаўнікі іншых спэцслужбаў і сілавых ворганаў на Савеце бясьпекі Расеі.

У адрозьненьні ад астатніх спэцслужбаў РПЦ мае магчымасьць зусім свабодна і легальна працаваць на тэрыторыі іншых краін. Больш таго, ва Украіне кіраўніцтва РПЦ праз сваіх мясцовых прадстаўнікоў можа ўзьдзейнічаць на вялікую частку насельніцтва, што ва ўмовах расейскай агрэсіі ўяўляе сур’ёзную пагрозу бясьпецы краіны. Гэта, як калі б ФСБ магла мець легальныя аддзяленьні ў любой украінскай вёсцы.

Расейскія вайскоўцы акупавалі Крым і частку Данбаса, а акупанты ў расах кантралююь рэлігійнае жыцьцё ў большай частцы Украіны. Вызваленьне Украіны ад духоўнай акупацыі РПЦ па вызначэньню супаставімае з непазьбежным у будучыні вывадам з украінскіх тэрыторый расейскіх узброеных сілаў.

Пасьля нядаўніх рашэньняў Сінода Канстантынопальскага Патрыярхата рэлігійная дэакупацыя Украіны становіцца непазьбежнай, хаця, зразумела, наперадзе яшчэ гады напружанага змаганьня. Спадзяюся, што Раеся рана ці позна таксама вызваліцца ад духоўнага прыгнёту крамлёўскай спэцслужбы “РПЦ”.

Х

Расейскія афіцыйныя асобы ўжо пацьвердзілі, што прычынай выбуха ў Керчы стаў тэракт. Рэпутацыя пуцінскага рэжыму такая, што на яго падае першая падозра.

Матыў відавочны. Пуціну патрэбная нагода для новай атакі на Украіну. Толькі так ён можа адцягнуць увагу насельніцтва ад унутраных праблем і падняць свой падаючы рэйтынг. Акрамя таго, ён безумоўна разьюшаны правалам РПЦ ва Украіне і, мабыць, прагне помсты. Фармальная нагода для гэтага яму можа даць тэракт, які спішуць на СБУ, нейкіх міфічных бандэраўцаў або праўкраінскіх крымскататарскіх “ісламістаў” (нагода яшчэ і для зачыстак татараў у Крыме).

Калі расейскія ўлады заявяць, што падазраюць у керчанскай трагедыі ўкраінцаў, а на растэлебачаньні пачнецца новы віток антыўкраінскай гістэрыкі, значыць, хутчэй за ўсё, “самы і падарвалі”.

Апдэйт. Сітуацыя мяняецца літаральна штогадзіну. На пачатку ўсё так і было, на ТБ пачалася антыўкраінская гістэрыя з удзелам Скабеевай і іншых. Але потым нешта пайшло ня так, забойцай быў абвешчаны студэнт Расьлякоў, а тэракт перакваліфікаваны на масавае забойства. Ня верыцца, каб такое маштабнае злачынства мог падрыхтаваць адзін чалавек. Што там было на самой справе, даведаемся ў хуткім часе.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Двойка па паводзінах

Уся Расея сёньня ў адзіным парыве згуртавалася супраць футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева. Дэбош, які яны наладзілі з нагоды 10-годдзя свайго сяброўства, стаў галоўнай тэмай Рунета. Пра яго выказваюцца і прэс-сакратар прэзыдэнта, і футбольныя функцыянэры, і шэраговыя фанаты, і проста людзі, што ня маюць ніякіх адносінаў да футбола. І калі звычайных людзей абураюць недастойныя паводзіны футбалістаў, то ў камэнтарыях “эліты” скразіць непрыхаванае раздражненьне з-за зьбіцьця людзей з “абслугі Пуціна” – кіроўца з прапагандысцкага Першага канала, кіраўнік фірмы, якая распрацоўвае машыны для кіраўнікоў краіны, высокапастаўлены чыноўнік. Усе яны павінны адчуваць сябе недатыкальнымі ў захопленай чэкістамі краіне. А футбалісты ўзялі і надавалі кожнаму па пысе без павагі да статуса.

Але Какорын і Мамаеў паводзяць сябе так, як іх вучыў таварыш Пуцін, як загадала родная краіна. Хіба не расейцы былі ў захапленьні, калі Пуцін “адціснуў” Крым у парушэньне ўсіх магчымых правілаў? Хіба не расейцы пляскалі ў ладкі каля тэлевізараў, калі ім распавядалі пра зьнішчэньне “укропаў” у Данбасе? Хіба не расейцы радаваліся бойні ў Алепа? Я ўжо не ўспамінаю пра псіхоз у дні нападу Расеі на Грузію або дывановых бамбардовак Грознага… Чаму дзяржава можа, а футбаліст – не? Таму што дзяржава моцная? Дык і футбаліст таксама не слабак. І які-небудзь баец Хабіб Нурмагамэдаў які наладзіў дэбош пасьля матча ў Амэрыцы, таксама не слабак. Што і спрабуе даказаць.

У нацыстоўскай Нямеччыне маладыя людзі хацелі быць падобнымі на фюрэра. У сучаснай Расеі маладыя людзі хочуць быць падобнымі на Пуціна. Што гэта значыць? А тое, што той, хто майнейшы, заўсёды мае рацыю, што ён не павінен думаць пра наступствы сваіх дзеяньняў, жывем тут і зараз, заўтра ніколі ня будзе, а калі што, націсьнем кнопку, ператворым сьвет у радыёактыўны пыл, і ніхто ніколі не даведаецца, што мы на самой справе закамплексаваныя слабакі. Пуцін адціскае тэрыторыю Украіны і пасылае “Герояў Расеі” труціць “падонкаў”. Кадыраў не цырымоніцца ні з Інгушэціяй, ні са сваімі крытыкамі і тымі, хто яго абразіў. Хабіб пасылае ў невядомасьць пуцінскага паклоньніка Цімаці і зьбівае ўсіх, хто трапляе яму пад руку пасьля спаборніціва на рынгу. Какорын і Мамаеў дэбашыраць у Маскве і чысьцяць фізіяноміі каму хочуць. У параўнаньні са сваёй краінай і сваёй уладай яны анёлы.

Спартовыя камэнтатары ў Расеі называюць Какорына і Мамаева “гопнікамі”, а не футбалістамі. Але чаму яны не заўважаюць, што іхняя ўласная краіна ў зьнешней палітыцы і ўзаемаадносінах з уласнымі грамадзянамі паводзіць сябе не як дзяржава, а як “гопнік”?

Какорын і Мамаеў, мяркуючы па іхніх запісах у сацыяльных сетках, адзначалі ня толькі дзесяцігоддзе свайго кранальнага сяброўства, але і дзень народзінаў Пуціна. Прэзыдэнт – іхні сапраўдны кумір, чалавек, які выхаваў нацыю Какорыных і Мамаевых.

Х

Улада непрафэсіяналаў

Аварыя “Саюза” – яшчэ адно сьведчаньне ўсугубленьня дэпрафэсіяналізацыі Расейскай дзяржавы як такой. Так заўжды бывае, калі дзяржавай пачынае кіраваць змычка падпалкоўнікаў з бандытамі – чамусьці тое, што мы неаднаразова бачылі ў краінах Афрыкі, павінна цяпер разьвівацца інакш?

Спачатку новыя валадары яшчэ прыслухоўваюцца да парадаў прафэсіяналаў, Але потым яны канчаткова пераконваюцца ва ўласнай геніяльнасьці, у тым, што ня богі гаршчкі абпальваюць. Яны пачынаюць расстаўляць на ключавыя пасады такіх жа няўмекаў, як яны самы – а прычыны няўдач бачыць у дывэрсіях і шкодніцтвах, у тым, што амэрыканцы прасьвідроўваюць дзіркі ў “Саюзах”.

Дзімітры Рагозін быў цалкам на сваім месцы, калі разыгрываў ролю правадыра “нацыянальнай апазыцыі”, глашатая інтарэсаў абражаных расейцаў – нармальная праца агента сярэдняй рукі. Але калі чалавека ягонага ўзроўню і кваліфікацыі накіроўваюць кіраваць ваенна-прамысловым комплексам, а потым “Роскосмасам” – крах непазьбежны.

Дзімітры Усьцінаў, зь якім так любілі параўноўваць Рагозіна, усё ж меў прафэсійную адукацыю. Больш таго, такія, як Усьцінаў, здолелі зьявіцца ва ўладзе менавіта таму, што Сталін пераканаўся ў недзеяздольнасьці тадышніх камісараў Рагозіных і ўсіх іх перастраляў.

Але Рагозіну лёс ягоных папярэднікаў не пагражае. І не таму, што Пуцін не крыважэрны. А таму, што Пуцін таксама непрафэсіянальны.

Х

“Грушнікі” – героі Расеі

У сталінскія часы была складзена песьня пра савецкіх чэкістаў, якая нядоўга, праўда, праіснавала з-за згадкі ў ёй аднаго з галоўных катаў той эпохі, у сваю чаргу рэпрэсаванага “жалезнага наркама” Мікалая Яжова. Песьня, як і належыць агіткам, услаўляла подзьвігі “сталінскіх сокалаў”, паслужліва тлумачачы – вось менавіта таму “сацкія чэкісты баявыя носяць ордэны”. Але нават у гэтым тлумачэньні адчувалася нейкая няёмкасьць. Нават тады было зразумела, што работнікі службы ні ў якіх баях ня ўдзельнічаюць, калі рызыкуюць жыцьцём – то хутчэй чужым, а не сваім, і наогул выконваюць катаўскія функцыі. А якія чэкісты – героі?

Я прыгадаў старую песеньку, калі стала вядома, што абодва салсбэрыйскія “турысты” – хаця гэтых людзей падазраюць у выкананьні абавязкаў катаў, а ніяк не спэцагентаў – узнагароджаны прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным званьнем герояў Расеі. Прынамсі, так мяркуюць дасьледчыкі, якія распавялі нам, хто хаваецца за фальшывымі лічынамі Пятрова і Башырава – і гэта вельмі падобна на праўду. Бо памкненьне работнікаў савецкіх, а потым расейскіх спэцслубаў атрымліваць за свае злачынствы ўзнагароды агульнавядома.

Між іншым, само зьяўленьне званьня героя Савецкага Саюза шмат у чым зьвязана з гэтым самым памкненьнем. Бо нават у СССР баявыя ордэны мелі канкрэтна прапісаны статут, і неяк няёмка было ўзнагародзіць такім ордэнам за ўдзел у незразумелай – або, калі быць дакладным – зусім зразумелай спэцапэрацыі.

А ў выпадку з наданьнем званьня героя ўсё зусім інакш. Так у адным і тым жа сьпісе апынуліся людзі, якія зьдзяйсьнялі сапраўдныя подзьвігі на палях баёў, чэкісты, якія за гэтымі людзьмі шпіёнілі або абвяшчалі іх “ворагамі народа”, і звычайныя партыйныя чыноўнікі, якія вешалі сабе на грудзі адну за адной залатыя зоркі на юбілей.

Нейкі час прысутнічала нейкае падабенства сораму – і чэкістаў з партработнікамі часта ўзнагароджвалі “паралельнай” зоркай героя сацыялістычнай працы. Але потым сорам быў канчаткова страчаны. І гэтая пераемнасьць страты сораму – тое, што набліжае былыя савецкія рэспублікі з Савецкім Саюзам. Калі вы проста прачытаеце сьпіс герояў Расеі і герояў Украіны, вы зразумееце, пра што я.

І, зразумела, ужо пуцінскія часы трыюмфавала любоў да таемных указаў, да герояў, пра якіх вы ня знойдзеце ніякай згадкі ў афіцыйнай дакумантацыі – бо яны засакрэчаны так, як у савецкі час былі засакрэчаны кіраўнікі касмічнай праграмы.

Звычайныя атрутнікі, адзінай функцыяй якіх зьяўляецца распырскваньне яда ў чужых гарадах, па ступені сакрэтнасьці і гераізма прыроўніваюцца да Сяргея Каралёва. І гэта – цалкам лагічна. Бо калі савецкія кіраўнікі лічылі галоўным дасягненьнем сваёй дзяржавы касмічную праграму і sputnik, то галоўнае дасягненьне пуцінскай Расеі – гэта novichok.

Х

Лубянскі патрыярхат

Калі зьяўляецца сапраўдная праблема – у Маскве цалкам забываюцца пра маскіроўку. Колькі сілаў было змарнавана, каб даказаць: РПЦ ва Украіне – гэта Украінская праваслаўная царква. Проста Украінская праваслаўная царква. Адзіная Украінская праваслаўная царква. Без якога-кольвечы Маскоўскага патрыярхата. Як абураліся маскоўскія прапагандысты ў Расеі і Украіне – у тым ліку і самы прадстаўнікі царквы – калі патрыярх Філарэт казаў пра тое, што УПЦ МП пасьля прадастаўленьня аўтакэфаліі Украінскай царкве будзе існаваць ва Украіне як Расейская праваслаўная царква. Якая расейская? Яна – украінская!

Але вось пасьля аднаўленьня сапраўднай кананічнай тэрыторыі Канстантынопаля ва Украіне сапраўдны патрыярх РПЦ Уладзімір Пуцін зьбірае яе сапраўдны сінод – савет бясьпекі Расеі. І на гэтым, сапраўдным, а не на падробным кірылаўскім сінодзе абмяркоўваюцца праблемы “Расейскай праваслаўнай царквы ва Украіне”. Расейскай. Не Украінскай. Украінская – яна для лахоў, якія павінны паверыць любой шыльдачцы, што сьпешна прыбітая ля чужога храма.

А між сабой слены расейскага савбеза могуць размаўляць шчыра і называць рэчы сваімі сапраўднымі імёнамі.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.273265.html, http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BC03A4687B8B, https://ru.krymr.com/a/vitalij-portnikov-pochemu-grushniki-geroi-rossii/29538753.html, Фэйсбук

 

Скачкі на крызе

Ад пуцінскіх рыўкоў загадана пераходзіць да скачкоў. “Мы ўсе можам так падскочыць, што мала не падасца” – заявіў правадыр на гістарычнай сустрэчы з Хабібам, і кожны расеец узброіўся скакалкай. Хто багацейшы – залез на батут. Зараз яны як падскочуць – і затрасе плянэту-матухну.

Першым падскочыў Старшыня Кастытуцыйнага суду Валеры Зоркін, які заявіў, што Канстытуцыя Расеі мае недахопы, якія можна ліквідаваць пропачнымі зьменамі. Напрыклад, адсутнасьць належнага баланса ў сістэме стрыманьняў і супрацьвагаў, ухіл на карысьць выканаўчай галіны ўлады, недастатковую выразнасьць у разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж прэзыдэнтам і ўрадам, і вызначэньне статуса адміністрацыі прэзыдэнта і паўнамоцтваў пракуратуры. Гэты скачок – сур’ёзны замах на ўсяўладнасьць Пуціна і “Апэшачкі”, і выразна некім замоўлены. Чый нябачны цень стаіць за дадзеным дэмаршам – сказаць складана, але ён толькі пацьвярджае здагадку аб тым, што ў Крамлі ідуць схаваныя тэктанічныя працэсы.

Другі скачок зьдзейсьнілі экспэрты кудрынскага Камітэту грамадзянскіх ініцыятываў, прадказаўшы “новую Балотную”. На думку Міхаіла Дзімітрыева і Сяргея Беланоўскага, зафіксаваны прыкметы трох фундамэнтальных зьменаў у грамадзкай сьвядомасьці: высокая гатоўнасьць расейцаў да пераменаў, прыкметы выцясьненьня спадзяваньня на моцную ўладу запытам на справядлівасьць, а таксама аслабленьне спадзяваньня на дапамогу дзяржавы пры імкненьні разьлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы. Акрамя гэтых вабнотаў, расейцы перасталі ганарыцца тым, што “за мяжой нас усе баяцца”, і пераключылі ўвагу на ўласную кішэню. Пры гэтым, многім яшчэ ёсьць што губляць, і яны не гатовы “выйсьці з зоны камфорта”. “Расьце бюджэтная напружанасьць, -- патлумачыў Беланоўскі. – Аўтарытэт улады падае, і на ўсё гэта накладаюцца экстрэмальныя сітуацыі – недзе пратэсты з-за звалкі, недзе мост абваліўся. Ёсьць рызыкі, што калі колькасьць такіх выпадкаў перавысіць крытычную масу – 10-20 адначасова, то фэдэральная ўлада ня здолее даць рады з сітуацыяй”. Праўда, Крэмль упэўнены, што ня кожны расеец рызыкне скочыць на ўзброенага да зубоў расгвардэйца, якому пакуль што не затрымліваюць заробак. Але грошай у казьне становіцца ўсё менш. Масіў непрыемнасьцяў такі, што давялося нават засакрэціць даклад аб магчымых наступствах санкцый, якія будуць прыняты праклятымі амэрыканцамі ў 20-х чыслах лістапада. Але пушному зьверу ўсё адно: засакрэчаны ён ці не. Ён абавязкава зьявіцца на парог да кожнага і ўнушальна нагадзіць, забіўшы веру ва ўсё добрае. А навошта вам Пуцін, калі няма былой велічы? Навошта гэты лядашчы дзед, калі страх выпарыўся? Каралеўская галеча выклікае агіду больш, чым лахманы бадзягі. Хочацца падскочыць і задушыць самадзержца хаця б скакалкай.

Каб гэтага не адбылося – увагу насельніцтва ўзмоцнена адцягваюць. Калі ўжо не атрымалася атруціць Скрыпаля – загадана прадставіць забойцаў апошнімі недарэкамі. Гэты “Чапіга-Мішкін” такі сьмешны – сьмешней за Чабурашку! Нават шпілямі таемна захапляцца ня ў стане, інтэрв’ю складна даць ня можа: балбоча як першакласьнік. Ну, які ж ён забойца? Какорын з Мамаевым – і тыя больш небясьпечгыя: адштурхаюць так, што мячыкам сябе адчуеш. Паглядзіце на чачэнца, які кінуў слоік у падлетка. Зьвярніце ўвагу на выхаваўчы працэс Рамзана Кадырава, які выклікаў супляменьніка на дыван разам з бацькамі, і прымусіў хулігана прасіць прабачэньня. Зьвяртайце ўвагу на што заўгодна, толькі ня думайце пра галоўнае! Між тым, і гібель Літвіненкі, і здушэньне Глушкова, і сьмерць Патаркацышвілі, і “павешаньне” Беразоўскага – факты неаспрэчныя. Пуцінскія забойцы забіраюць жыцьці мэтадычна, па ўсім сьвеце. Але нават у інтэрнэце ўсіх пераконваюць: забудзьцеся пра забітага бітамі Лесіна, і пра падарванага Шарамета – таксама забудзьцеся. Лепш пасьмейцеся з “вясковых”, якія весела папаліся ў Солсбэры! Яшчэ крыху – і забойства пасажыраў МН-17 таксама ператвораць у анэкдот. Па сутнасьці – гэта – адзіная сур’ёзная рэч, якую Пуцін баіцца больш за любыя “пякельныя санкцыі”, бо ведае: менавіта ён асабіста аддаў загад аб зьнішчэньні цывільнага лайнэра, і калі гэта будзе даказана – і яму, і ягонай камарылье настане поўны і беспрасьветны капец. Ці трэба казаць, што апэрацыю па зьнішчэньню ўлік праводзіць ня толькі ФСБ, але і лубянскія агенты, якім літаральна наводнена СБУ. Можа, таму і падрываюцца вайсковыя склады ва Украіне? Але гэтыя выбухі са справай малайзійскага Боінга ніхто зьвязваць не рызыкуе. Мабыць, так ямчэй.

Ну, а пакуль ў абдымках са здаровым сэнсам з Расеі паскакаў капітал. Паводле вынікаў трэцяга квартала, прыватны сэктар вывез з краіны больш за 19 млрд даляраў. Ды й самы расейцы толькі ў верасьне забралі з банкаў паў-трыльёна рублёў. Гэтыя фінансавыя скачкі – адчайная спроба выратваць апошняе, што засталося. Банкіры вырабляюцца ў камэрцыйных прапановах, спрабуючы “ўцюхаць” насельніцтву новыя крэдыты, але яно і так па сутнасьці – банкрот. Чысты адток укладаў з банкаў будзе захоўвацца яшчэ пару месяцаў, да аб’яўленьня рашэньня ЗША па санкцыях. А яно чакаецца суровым. І тады застанецца толькі адно: аддаць з Крамля апошнюю каманду – падскочыць усёй краінай, каб ссунуць плянэту з наезджанай арбіты.

“Зона камфорта”, у якой так доўга цешыўся дурны постсавецкі абывацель, звужаецца. Тае, як крыга, на якой дзесяцігоддзямі дрэйфавала “стабільная” пуцінская Расея. І ў гэтай крыгі два лёсы: яна або растае з прычыны натуральнага пацяпленьня, або перакуліцца. У дадзенай сітуацыі лагічней ставіць на другое. Бо, як сказаў крамлёўскі чалюскінец, “мы ўсе можам так падскочыць, што мала не падасца”.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/1048-pryzhki-na-ldine.html

 

20 гадоў…

Дзяржаўны і пасадавы злачынца Валеры Зоркін – т. зв. “Старшыня” т. зв. “Канстытуцыйнага суду”, УЖО даўно павінен ісьці пад суд: перш за ўсё за допуск Пуціна да т. зв. “выбараў прэзыдэнта” ў 2012 і 2018 гг. Зоркін цудоўна ведаў і ведае, што згодна з Канстытуцыяй РФ, Пуцін дасягнуў канстытуцыйнага крэсу сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў яшчэ ў 2008 годзе: два тэрміны запар (гэта – больш строгае вызначэньне, чым проста “два тэрміны”, бо два тэрміны можна толькі запар). І Зоркін не зрабіў нічога, каб не дапусьціць Пуціна вярнуцца ў прэзыдэнцкае крэсла на незаконныя 3-ці і 4-ты тэрміны. Мала таго, усяляк спрыяў гэтаму вяртаньню. І, у дадатак, дазволіў пуцінскаму крэслатрымальніку Медведеву павялічыць працягласьць аднаго тэрміна прэзыдэнцтва з 4 да 6 гадоў, адразу на 50% -- пад Пуціна.

Зараз дзяржаўны і пасадавы злачынца Валеры Зоркін “загаварыў” аб зьменах у Канстытуцыі – агучвае чарговую замову свайго гаспадара. Міжнароднаму тэрарысту і ваеннаму, дзяржаўнаму і пасадаваму злачынцу Пуціну, які хаваецца за маскай кіраўніка дзяржавы, неабходна пераскочыць праз “праблему 2024 года”. Мы ня ведаем дакладна, што яны там прыдумалі, але можна меркаваць наступнае: Пуцін стане Старшынёй т. зв. “Дзяржсавета” і частка прэзыдэнцкіх паўнамэцтваў (або ўсе?) пяройдзе (пяройдуць?) – нават не да Дзяржсавета, а да яго Старшыні. А пасада Старшыні Дзяржсавета будзе пажыцьцёвай. Дзяржпераварот набірае фінальны ход.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://www.obozrevatel.com/abroad/putinu-svetit-do-20-let-tyurmyi-statya-uk-rossii.htm

 

На браме Царграда

Сваю далікатную працу па царкоўнай ізаляцыі Масквы Канстантынопальскі (Усяленскі) патрыярх, першы што да гонару ў праваслаўным сьвеце, выконвае значна больш віртуозна, чым заходні сьвет сваю – па палітычнай і эканамічнай блакадзе пуцінскага рэжыму. І за гэтай далікатнай працай хаваецца фатальная для Масквы гістарычная рэчаіснасьць: яна становіцца ізгоем ня толькі для цывілізаванага сьвету, але і для ўласнай, вельмі сьціплай па сусьветных маштабах праваслаўнай ойкумэны, якая здавалася цалкам кіруемай.

Адпадзеньне Маскоўскай патрыярхіі і Расеі ад сям’і “сусьветнага праваслаўя” завершыць працэс культурна-цывілізацыйнай маргіналізацыі былой імпэрыі, пазбавіўшы яе апошніх праваслаўных хаўрусьнікаў, ды й наогул паставіўшы яе праваслаўе пад вялікі сумнеў. Сапраўды, чаму мы цяпер павінны лічыць праваслаўнай пуцінскую царкву, якая разарвала зносіны з усімі астатнімі праваслаўнымі цэрквамі?

Дык вось, увечары 11 кастрычніка Канстантынопальскі сінод абвясьціў сваё ключавое рашэньне. Вялікае бачыцца на адлегласьці, але мне здаецца, я не памылюся, калі назаву яго самым сэнсацыйным у гісторыі праваслаўя за апошнія сто гадоў. Усяленскі патрыярхат з гэтай пары не прызнае ніякіх правоў Маскоўскага патрыярхата на тэрыторыі сярэднявечнай Кіеўскай мітраполіі. У першую чаргу, зразумела, гэта тычыцца Украіны, але на ўсялякі выпадак трэба мець на ўвазе, што ў гістарычныя межы той мітраполіі ўваходзілі таксама сучасныя Беларусь, Летува і некаторыя раёны РФ.

Канстантынопаль афіцыйна дэнансаваў свій дакумант 1686 года, якім, з улікам абстаноўкі таго часу, ён часова перадаваў Маскоўскаму патрыярхату права высьвячаць Кінўскага мэтрапаліта, абранага Саборам ягонай мітраполіі. Пры гэтым пастаўлены ў Маскве Кіеўскі мітрапаліт быў абавязаны працягваць лічыць сваім прадстаяцелем Канстантынопальскага патрыярха і згадваць ягонае імя на кожнай богаслужбе. Такі, свайго кшталту, кандымініум двух патрыярхаў.

Але Масква адразу ж груба парушыла ўмовы акту 1686 года, захапіўшы поўны кантроль над Кіеўскай мітраполіяй. Яна нават ліквідавала саму гэтую мітраполію з усёй яе самастойнасьцю, раздрабіўшы Украіну і Беларусь на масу самастойных япархій, якія кіраваліся наўпрасткі з Масквы або Пецярбурга.

Канстантынопаль, зразумела, быў не ў захапленьні ад такога самаўпраўства, але вымушаны быў маўчаць доўгія 230 гадоў, пакуль ня ўпала Расейская імпэрыя, спрачацца зь якой для яго ня мела сэнсу. Ужо на пачатку 1920-х Канстантынопаль прадаставіў аўтакэфалію (поўную самастойнасьць) Польскай царкве – менавіта таму, што яе складалі заходнія часткі Кіеўскай мітраполіі. Польская аўтакэфалія была ня чым іншым, як анонсам украінскай аўтакэфаліі, якая непазьбежна павінна была настаць пасьля вызваленьня ўсёй тэрыторыі Украіны ад таталітарнай акупацыі.

Працэс гэтага вызваленьня пасьля 1991 года заняў ва Украіне доўгія 23 гады, але ў 2014 годзе стаў неабарачальным, а значыць, неабарачальнай стала і аўтакэфалія Украінскай царквы. Калі б патрыярх Кірыл валодаў стратэгічным бачаньнем, а Крэмль ня быў бы настроены на крайнія формы міжнароднай ізаляцыі Расеі, РПЦ магла б захапіць гэты трэнд, згуляць на апераджэньне і сама прадаставіць аўтакэфалію Украінскай царкве. Але коснасьць незмяняльнай “эліты” і імпэрскі снабізм не далі ёй гэта зрабіць. Таму цяпер яна губляе ўсё.

З учорашняга дня ў Кіеве афіцыйна дзейнічае “стаўрапігія” Канстантынопальскага патрыярхату. Гэты экзатэрычны грэцкі тэрмін на расейшчыну перакладаюць па-рознаму – у прыватнасьці як “патрыяршае падвор’е”. Старажытны храм Спаса на Берастове, разьмешчаны проста ля муроў Кіева-Пячорскай Лаўры, стане цяпер афіцыйным прадстаўніцтвам Канстантынопальскага патрыярхата, дзе будуць служыць ягоныя экзархі – арцыбіскуп Даніла і біскуп Іларыён, прызначаныя яшчэ 7 верасьня. На цяперашнім этапе іхняя дзейнасьць у Кіеве засяроджваецца на скліканьні агульнага сабору біскупаў трох галоўных у краіне праваслаўных юрысдыцый – Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП), Украінскай аўтакэфальнай Царквы (УАПЦ) і Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП), ад якога, аднак на цяперашнім этапе чакаецца зусім нешматлікае прадстаўніцтва.

Гэты агульны сабор канстытуіруе адзіную аўтакэфальную Царкву Украіны і абярэ яе канананічнага прадстаяцеля, якім хутчэй за ўсё стане 89-гадовы патрыярх Філарэт (Дзенісенка). Учорашняе рашэньне Канстантынопальскага сінода стала ягоным асабістым трыюмфам, так што цяпер украінскія СМІ параўноўваюць яго з Махатмай Гандзі і Нэльсанам Мандэлай. Доўгія 26 гадоў Філарэт, які быў пэўны час месцаахоўнікам Маскоўскага патрыяршага стальца, цярпеў ад сваіх субратоў у РПЦ насьмешкі і ганьбаваньне, атрымаў ад іх нават анафэму, але не сышоў са свайго шляху да незалежнасьці Украінскай царквы. І вось, на схіле ягонага зямнога жыцьця Бог вянчаў ягонае цярпеньне прызнаньнем і афіцыйным зьняцьцем анафэмы. Сапраўды эпічны сюжэт у духу праваслаўнай хагіяграфіі!

Маскоўская патрыярхія скажа сваё слова ў адказ на сваім сінодзе ў Менску 15 кастрычніка. Слова гэтае хутчэй за ўсё будзе гістэрычным. Пазбавіўшыся міжнароднай падтрымкі, цалкам падпарадкаваўшыся ізаляцыянізму Крамля, РПЦ ня можа запрапанаваць праваслаўнаму сьвету якую-кольвечы канструктыўную альтэрнатыву, а можа толькі стаць у позу ганарлівай перавагі і пайсьці па шляху аўтаркіі. У бліжэйшай гістарычнай пэрспэктыве такая лінія паводзінаў РПЦ адкрывае магчымасьці для абвяшчэньня аўтакэфаліі Беларускай царквы і для распаўсюджваньня юрысдыкцыі Канстантынопаля на тэрыторыю самой Расеі, дзе ў праваслаўных вернікаў урэшце зьявіцца рэальнае выйсьце з кананічнага рабства карпарацыі Пуціна-Гундзяева. Дык вось, распад імпэрыі пачынаецца з царквы?

Аляксандр Салдатаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://graniru.org/Society/Religion/m.273288.html

 

Расейская рэчаіснасьць

Пуцінская стабільнасьць валіцца на вачах. Проста пагружаючыся ў хаос у лепшым выпадку 90-х, а хутчэй у нешта больш старажытнае. Набліжаны да галоўнага барына каўказкі клан атрымлівае ў падарунак землі іншага народа. Царкоўны раскол. Вайна ахоўнікаў, эліт, сяброў, прыдворных і іншых, што лічаць сябе набліжанымі. У Крамлі ўзнагароджваюць пацярпелых ад зьбіцьця ў шынку халопаў, даруйце, чыноўнікаў. Гэта цяпер заслуга перад Айчынай. Другой ступені.

Усё дрэнна і выходзіць з-пад кантролю? Дададзім шавінізму. Дзяржаўнага. Пасуе антысэмітызм. У Лазараўскім раенным судзе горада Сочаў ідзе разгляд крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара “БлогСочи" Аляксандра Валава. Абараняючы свае правы, Валаў уступіў у спрэчку з судзёй. На што суддзя, то бок асоба, што мае афіцыйную ўладу, Мікалай Трухан задаў пытаньне: “Валаў, вы габрэй або хто?”. Будучы габрэям па нацыянальнасьці, Валаў адказаў станоўча, на што суддзя зазначыў: “Ну тады мне з вамі зразумела”, пасьля чаго абвясьціў перапынак у паседжаньні. У іншых рэгіёнах зьявілася нейкая арганізацыя “БЖСР”, якая пачала рассылаць у габрэйскія арганізацыі лісты з пагрозамі адпомсьціць расейскім габрэям за састрэлены сірыйцамі самалёт.

У краіне – цемра і змрок, нягледзячы на залатую восень. Валадараць ці то бандыты, ці то тыя, якія проста лічаць, што ўсё дазволена, супрацоўнікі розных ворганаў, якія павінны быць праваахоўнымі. Дасьледчык Amnesty International Алег Казлоўскі, накіраваны ў сталіцу Інгушэціі Магас для маніторынга масавых пратэстных мітынгаў, быў выкрадзены, зьбіты, паддадзены зьдзекам і інсцэніроўцы пакараньня сьмерцю невядомымі, што назваліся супрацоўнікамі ворганаў бясьпекі. Гэта – наша рэчаіснасьць. Гэта – пуцінская апрычніна.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BC4AC64C37FF

 

Па кім звоніць звон?

Для “лібэральнага публіцыста” царкоўнай “афарбоўкі” Алега Козырава самаізаляцыя РПЦ стала, зразумела, не дабром для Расеі, а “найвялікшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя”, як для Пуціна некалі – развал СССР.

“Лібэральны публіцыст” страшна заклапочаны сумным лёсам імпэрскай царквы, якая духоўна “акармляла” (прыкрывала) палітыку вайны і акупацыі. РПЦ зьяўлялася (і зьяўляецца) адной з важных “скрэп” імпэрскай палітыкі рэжыму і “русского міра”, куды спрабавала зацягнуць і ўкраінцаў.

І вось – вялікі сум. Разрыў векавых каранёў. Але чамусьці патрыётаў-лібэралаў хвалююць толькі “карані”, -- а не “ваўчыныя” кветачкі і ягадкі – над імпэрскімі “каранямі”.

З любога гуманнага пункту гледжаньня, ізаляцыя гэтага зла, пазбаўленьне яго імпэрскіх мацак, -- вялізнае дабро ня толькі для Украіны, але і для Расеі, якая (хаця б так) вяртаецца зь імпэрскіх “прастораў – у свае нацыянальныя межы – загніваючай, агрэсіўнай архаікі.

Хрысьціянскі арганізм (як я разумею) абараняецца ад “ракавай пухліны”, якая ня мае да хрысьціянства ніякіх адносінаў. Ізалюючы яе ў межах агрэсіўнага і цемрашальскага “ўтварэньня”, якім даўно стала РПЦ.

Лёс царквы – у дадзеным выпадку – толькі адлюстраваньне палітычнай ізаляцыі, якую гадамі прасоўваў “правадыр і настаўнік”. Вынік – у наяўнасьці. Сьледам за краінай-ізгоем мы атрымалі і царкву-ізгоя. А чаго мы, уласна, хацелі пры шчыльнай спайцы рэжыму з РПЦ?

Гэта пакуль не гісторыя кшталту царкоўнага краху на пару з манархіяй на пачатку мінулага стагоддзя, -- але ўжо і не званочак, а хутчэй, звон – у вушы. Хаця наўрад ці ў царкве разумеюць па кім ён звоніць.

Аляксандр Хоц

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BC60E0CED3A8

 

Вось гэта ўжо сапраўдны раскол

Старшыня аддзела зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў) заявіў, што Канстантынопальскі патрыярхат страціў права называцца цэнтрам усёй праваслаўнай царквы: “У нас больш няма адзінага каардынуючага цэнтру ў праваслаўнай царкве, і мы павінны гэта вельмі выразна ўсьведамляць. Канстантынопальскі патрыярхат ў якасьці такога цэнтра самаліквідаваўся”.

Такім чынам, Масква – як я і прадугледжваў ў чэрвені 2016 года, пасьля адмовы РПЦ удзельнічаць ва Усяленскім Саборы на Крыце – будзе ствараць сваё “усяленскае праваслаўе”, а, хутчэй за ўсё, і свой “сусьвет” – дзе яе разумеюць.

Аднак, заявы аб магчымым захаваньні насельнікаў-панцеляймонаўцаў на Афоне паказваюць, што прынцыпы нельга даводзіць да фанатызму.

Дадатак. Пра войны і міры.

Падумаем, а абмеркаваньні, ці пачнецца рэлігійная вайна з-за спрэчкі з нагоды царкоўнага рашэньня 330-гадовай даўніны, яшчэ 100 і нават 140 гадоў таму здаваліся б грубым антыцаркоўным пасквілем у духу Анатоля Франса або Леа Таксіля.

Сьцьверджаньням, што Крымская вайна пачалася з-за спрэчі аб ключах ад Віфлеемскага храма, ня верылі нават тыя, хто пісаў аб гэтым гнеўныя ноты.

Як і праз 60 гадоў, тыя, хто думаў пра хлебны экспарт праз Пратокі, жаўнерыкам у акопах распавядалі пра Крыж на Сьвятую Сафію. Бо тыя газэты, дзе пра экспарт – у акопы не траплялі.

Але і ангельскім-французкім хаўрусьнікам-спонсарам казалі: не дасьцё нам Канстантынопаль – ня ўтрымаем жаўнерыкаў у акопах, яны ваююць толькі дзеля Крыжа на Сьвятой Сафіі.

Толькі ў 1917 годзе бальшавікі на нямецкія грошы зрабілі патрэбныя наклады франтавых газэт, дзе вельмі даходліва распавялі і пра Крыжы Сафійскія, і пра экспарты Дарданэльскія.

Яўген Іхлоў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5BC60207CE99A

/ 17-10-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: