змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Фронт і тыл імпэрскай вайны

Крымнаш з нагайкамі ў Маскве

З нагоды “казакоў”, якія нападалі на мітынгоўцаў нібыта ў дапамогу паліцыі.

Перш за ўсё, трэба зазначыць, што лібэральная інтэлігенцыя якая ва ўпор не заўважала “Крымнаш” усе гэтыя чатыры гады акупацыі, заплюшчвала вочы на рэпрэсіі ў адносінах да крымскіх татараў, урэшце сутыкнулася тварам у твар з крымскімі прышэльцамі.

Тады, 26 лютага 2014 года ў Сімфэропалі, проста напярэдадні ўвядзеньня расейскіх войскаў, толькі што ўтворанае Аксёнавым “народнае апалчэньне”, якое складалася з вось гэтых “казакоў” учыстую прайграла “плошчу” абаронцам адзінства Украіны, крымскім татарам перш за ўсё. З адной толькі простай прычыны. Усе гэтыя “казакі” малайцы сярод авечак. А як атрымаюць адэкватны супраціў – адразу тушуюцца. Яны і тады, у Сімфэропалі, як учора на Пушкінскай плошчы, хаваліся за міліцыяй.

Цяпер высьвятляецца, што фінансаваў іхнюю перавозку ў Маскву і навучаньне тактычным навыкам па разгону мірных мітынгоўцаў урад Масквы. На нашы падаткі.

Артыкул 31 Канстытуцыі РФ дэкларуе права грамадзян мірна зьбірацца, без зброі. Закупленыя мэрыяй Масквы нагайкі або батагі, або чым там “казакі” лупцавалі дзяцей – ні што іншае як халодная зброя, якая ў адпаведным законе вызначаецца як “зброя, прадназначаная для паражэньня мэты з дапамогай мускульнай сілы чалавека пры непасрэдным кантакце з аб’ектам паражэньня”.

Што ж учора адбылося? А адбылося тое, што расейская ўлада губляе манаполію на ўжываньне гвалту сваімі карніцкімі ворганамі (паліцыяй, расгвардыяй і г.д.) і дэлегуе гэтыя паўнамоцтвы неабмежаванаму колу асобаў. Ці то “казакам”, “анархістам”, “нацыяналістам”, “нэалібэртарыянцам”, “паклоньнікам лятаючага макароннага монстра”. Каму заўгодна. І калі сёньня можна зьбірацца з нагайкамі, то заўтра можна сабрацца з траўматамі, а пасьлязаўтра з сур’ёзным агнястрэлам. І ўжываць яго ня толькі супраць сваіх апанэнтаў, але і супраць той жа паліцыі, чыноўнікаў і іншых незаўгодных пэрсаналіяў.

Гэта ўсё ўжо было пройдзена і мы заходзім на новае кола. Магчыма, яно нават да лепшага, што так складваецца. Так больш шчыра і зразумела. І так, скрыню Пандоры ўжо ня трэба закрываць, яна 4 гады як расчынена наўсхрыст.

Мікалай Полазаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Брэнд “казакі”

Ведаеце, чаму ўчора Крэмль выпусьціў супраць дэманстрантаў пераапранутых “казакоў”? Як зазвычай, для разводкі заходніх лахоў. Стандартная пуцінская тактыка: “гэта не мы”. “Не мы зьбіваем пратэстоўцаў. Проста ў краіне ўнутранае сутыкненьне казакоў і лібэралаў. А мы толькі разводзім бакі, што супрацьстаяць. Ну часам даводзіцца камусьці ўламіць.

Брэнд “казакі” на Захадзе добра вядомы. Ніхто не будзе высьвятляць, ці не хаваюцца за ім наёмныя пуцінскія бандыты. Зноў схаваюць гэтае пойла, як праглынулі хлусьню пра “грамадзянскую вайну на ўсходзе Украіны”.

Да ўчорашняга.

Усё самае мярзотнае жлаб’ё мабілізавана на абарону пуцінскага недастальца. Улады адраджаюць “сьвінцовыя мярзоты” часоў захаду расейскай імпэрыі. Казачкі з нагайкамі і чарнасоценцы з НОДа лупцуюць студэнтаў. Ахранка з дапамогай новых Азэфаў стварае фіктыўныя “рэвалюцыйныя” арганізацыі і сама іх потым раскрывае (справа “новай велічы”). Таўстапузыя папы моляцца за цара і заклікаюць выкараніць крамолу. Прадажныя газэтчыкі-шчаўкапёры гатовыя за грошы скласьці любую байку. Хапугі і і шарлатаны, што прысмакталіся да ўлады, раздаюць адзін аднаму пасады і падрады, арганізуюць тэрыторыяльныя захопы ў сваіх камэрцыйных інтарэсах. Краіна ўвязваецца ў бессэнсоўную і небясьпечную каланіяльную вайну (гэтым разам не на Далёкім, а на Блізкім Усходзе).

Расейскія ўлады шмат у чым вярнулі сістэму ў стан 1904 года, забыўшы, што потым былі 1905-ты і 1917-ты. Яны адрадзілі горшыя ахоўныя традыцыі. Апазыцыі давядзецца адраджаць рэвалюцыйныя традыцыі расейскага вызвольнага руху?

Свастыка пуцінізма

Так званая “георгіеўская стужачка” – свастыка пуцінізма. Да ВОВ яна ніякіх адносінаў ня мае. Гэтая стужачка была толькі чарговым вынаходніцтвам пуцінскіх піяршчыкаў, якія засвойваюць казённыя бюджэты. А цяпер яна стала сымвалам агрэсіі супраць Украіны, анэксіі Крыма, інтэрвэнцыі ў Сірыі, мілітарысцкай прапаганды, якая распальвае агрэсіўную нянавісьць, жлобскую самазадаволенасьць і хамскае нахабства.

Свастыка таксама была бяскрыўдным графічным сымвалам, пакуль яе на ўзбраеньне не ўзялі нацысты. А цяпер яна забаронена ў шмат якіх краінах, у тым ліку і ў Нямеччыне. Магчыма ў постпуцінскай Расеі каларадскую стужачку таксама забароняць. У любым выпадку яна стане саромным напамінам пра часы шавіністычнага шаленства. Расейцы будуць саромецца гэтага сымвала, як немцы – свастыкі. Начапіць на своей парадны строй каларадскую стужачку стане так жа сама непрыстойна, як наляпіць на яго блін каровінага гною.

Язычніцкая “хросная хада”

Шэсьце “Бессмяротнага палка” – ня проста PR-акцыя, пакліканая згуртаваць насельніцтва вакол улады. Гэта важны абрад новай цывільнай дзяржаўнай рэлігіі. Па форме ён груба зьлізаны з праваслаўнай хроснай хады. Зьнешняе падабенства складана не заўважыць. Толькі замест абразоў з выявамі сьвятых людзі нясуць павялічаныя фотаздымкі “дзядоў”. А гэта ўжо з культу продкаў у розных веравызнаньнях, якія хрысьціяне называюць паганскімі. Такім чынам шэсьце “Бессмяротнага палка” – хрысьціянскі па форме і паганскі па зьместу абрад. Так жа сама як і ўся новая сінкрэтычная цывільная рэлігія.

Апошняе такое шэсьце дэманструе, што расейская дзяржава становіцца тэакратычнай. Яе кіраўнік ператвараецца ў нейкага першасьвятара дзяржаўнай рэлігіі, якая выходзіць далёка па-за рамкі афіцыйнага праваслаўя. У гэтую цывільную рэлігію ўваходзяць культы: Перамогі, які ўключае паганскі культ “дзядоў”, што ваявалі, вяртаньня “сакральнага Крыма”, нацыянальнага лідэра, патрыятызма і г.д.

Нездарма наперадзе леташняй “хроснай хады замест сьвятара з абразом ішоў Пуцін-сын з партрэтам Пуціна-айца, а на шэсьце, як напісаў адзін патрыёт, “зышоў сьвяты дух Перамогі”.

Падачка вэтэранам

Сям’і Медведева ў год падаюць у тры разы больш, чым падораць усім расейскім вэтэранам разам узятым.

Мільярдэр Пуцін сваім указам падаў у гонар 9-га траўня вэтэранам на беднасьць па 10 000 рублёў (132 эўра). Гэта менш, чым месячная дзіцячая дапамога ў пераможанай Нямеччыне. І ў разы менш, чым дзяржава штомесяц плоціць там гультаям, якія не працавалі ў жыцьці ні дня. Параўноўваць гэтую мізэрную суму з пэнсіямі нямецкіх вэтэранаў проста няёмка.

А ў гэты час прымаецца рашэньне аб шматмільярднай дапамозе расейскім алігархам, якія патрапілі пад санкцыі.

А ў гэты час сотні мільёнаў выдаткоўваюцца на пампезныя шоў і парады ў гонар “Дня Перамогі”.

А ў гэты час мільярды ідуць на пуцінскую “патрыятычную” прапаганду.

А ў гэты час сукупныя выдаткі дабрачынных фондаў, якія ўтрымліваюць сям’ю сіраціны Дзімона Медведева, складаюць 3 681 545 000 рублёў. Гэта амаль у тры разы больш, чым дзяржава падасьць на 9 траўня ўсім вэтэранам Расеі і Балтыі разам узятым (1 273 670 000). Разьлічана зыходзячы з колькасьці вэтэранаў у 2017 годзе, дадзеныя вікіпэдыі.

І пасьля гэтага хаця б адна пуцінская гніда насьмеліцца сказаць, што ўсе гэтыя пераможныя ўрачыстасьці не брыдкая фальшывая хлусьня, што ў Расеі сапраўды шануюць памяць вайны і клапоцяцца аб вэтэранах?

Казкі Пуціна

Сьвежы вецер у Крамлі, вясна, абнаўленьне. Новы Пуцін і новы Медведев, новая Голікава і новы Казак, новая Галадзец і новы Гардзееў і, зразумела, новы Мутко павядуць краіну “у прарыў у навуцы і тэхналогіях”, да “абнаўленьня гарадоў і сёлаў, разьвіцьця нашых рэгіёнаў”. У новай каманды “часу на расхістваньне няма”. Усе апошнія 18 гадоў яна пасьпяхова расхіствалася. І ўрэшце расхісталася да неабходнай амплітуды. Прэлюдыя скончылася. Цяпер справа пойдзе хутка. “Магутны рывок наперад” непазьбежны.

Новая каманда Пуціна-Медведева падрыхтавала прарыўныя травеньскія ўказы ўзамен на нявыкананыя былой камандай Пуціна-Медведева старых прарыўных травеньскіх указаў. Па іх мы будзем жыць доўга, шчасьліва і, мыбаць, як і належыць у фіналах казак, памрэм у адзін дзень… вайны.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

“Бес смертный орк”

Гэты “бес смертный орк” – была слушная, з пункту гледжаньня Расеі, прапагандысцкая акцыя для 2014-2015 гадоў.

Тады ў іх заставаліся ілюзіі, што вайну супраць Украіны можна будзе падаць пад зачэпкай барацьбы з фашызмам, абаронай правоў рускамоўных і г.д., і т.п. А значыць, зьнізіць і нават цалкам зьняць адмоўны эфэкт ад захопу Крыма і вайны на Данбасе.

Але ў 2018 годзе гэтая бітва ў асноўным прайграна. Прычым “з грукатам”. Прэвалюючае ўспрыняцьце Расеі сёньня – гэта аўтарытарная, недаразьвітая краіна з агрэсіўнай мілітарысцкай зьнешняй палітыкай.

І апэляцыя да “вялікага сьвята перамогі” толькі ўзмацняе ў сьвеце гэтае ўражаньне, працуючы супраць Расеі. Тым больш, што штогод гэтае “сьвяткаваньне” і ў самой Расеі, і сярод расейцаў у сьвеце набывае ўсё больш карыкатурныя формы (бо іншыя падыходы патрабуюць пераасэнсаваньня сутнасьці расейскай дзяржаўнасьці, а значыць – для Расеі іх не існуе).

Тут бы Расеі спыніцца і прыдумаць нейкія новыя немілітарызаваныя, гуманныя і гуманістычныя глабальныя ініцыятывы, якія, з аднаго боку, падкрэсьлівалі б скрэпы “русского міра”, а з другога – падкрэсьлівалі б незакамплексаванасьць тварукі.

Нешта накштал "Боярышника благотворящего” (што, акрамя ўсяго, дапаможа Расеі ў разы нарасьціць экспарт адпаведнай настойкі і пакрыць выдаткі на стрымліваньне новаадноўленага выгляду другога флёту ЗША) або “Уповаем только на Господа” (тут, акрамя распаўсюджваньня праваслаўя, можна падзарабіць на продажы абразоў і сьвечак), "Ну, вы там держитесь" (акцыя накіравана на тое, каб узмацніць веру ў прарасейскай публікі ў тое, што грошы ўсё ж будуць).

А з “палком” трэба завязваць. Тым больш, глузду ад яго ніякага, а на выдаткі на стужачкі можна цэлы год утрымліваць “ЛНР” і “ДНР”.

Багдан Ярэмэнка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Інаўгурацыя

Гэтыя 18 гадоў могуць увайсьці ў расейскую і сусьветную гісторыю як цудоўная ілюстрацыя эпохі страчаных магчымасьцяў, няспыннага ператворваньня дзяржавы, якая толькі што пазбавілася ад камуністычнай пошасьці і раздумвае аб новых варыянтах разьвіцьця краіны, у класічны паразытычны арганізм, які залежыць выключна ад коштаў на энэрганосьбіты, а не ад ініцыятывы і працы сваіх грамадзян.

Чэрчыль казаў, што капіталізм – гэта нераўнамернае разьмеркаваньне багацьця, а сацыялізм – нераўнамернае разьмеркаваньне нікчэмнасьці. Пуцінізм – гэта ўсяго толькі нераўнамернае разьмеркаваньне прыбыткаў ад энэрганосьбітаў, а значыць – шлях у нікуды. Зараз ужо мала хто памятае, што ў момант прызначэньня Пуціна на прэзыдэнта Расеі – а ён быў менавіта прызначаны ельцынскай сям’ёй, выбары сталі толькі фармальным народным адабрэньнем рашэньня групкі прайдзісьветаў, што згуртаваліся ля пахіленага стальца, -- гэтая краіна была тэрыторыяй бурных жарсьцяў, у якой толькі-толькі праглядалася мерцьвячына, што паралізавала яе цяперашняе існаваньне. Толькі што расейцы ачунялі ад эканамічнага крызіса 1998 года, які прадэманстраваў ім усю ўразьлівасьць эканомікі краіны. Працягвалася каўказкая вайна, якая патрабавала неадкладнага перагляду самога характару існаваньня Расейскай дзяржавы, па сутнасьці – адкрыцьця формулы выключэньня суб’екта са складу Расейскай дзяржавы, калі гэты суб’ект ня хоча ў ёй быць. Кланы счапіліся ў лютай бойцы за ўладу – карумпаванай сям’і Ельцына супрацьстаяў ня менш карумпаваны клан маскоўскага мэра Юрыя Лужкова, які аб’яднаў намаганьні з часткай чэкістаў-вэтэранаў на чале зь Яўгенам Прымаковым і рэгіянальнымі элітамі, якія тады ўзначальвалі прэзыдэнт фактычна ўжо сувэрэннага Татарстану Мінцімэр Шайміеў і піцерскі мэр Уладзімір Якаўлеў, імпэтны апанэнт пуцінскага настаўніка Анатоля Сабчака.

Гісторыя Расеі майгла пайсьці інакш, калі б яе не вызначала адна-адзіная на той момант матывацыя – імкненьне Ельцына і ягонага атачэньня да захаваньня атрыманых рэсурсаў і бясьпекі. Гісторыя Расеі магла б пайсьці інакш яшчэ ў 1998 годзе, калі б Ельцын даў перавагу захаваньню на пасадзе прэм’ера, а потым зрабіў бы сваім пераемнікам стваральніка “Газпрома” Віктара Чарнамырдзіна. Тады Расея стала б энэргетычнай імпэрыяй, кіраўніцтва якой больш за ўсё імкнулася б да памнажэньня даходаў газавых і нафтавых карпарацый. Тады не “Газпром” быў бы зброяй Расеі, а Расея – зброяй “Газпрома”, што наўрад ці прывяло б да зьяўленьня агрэсіўнага монстра, у якога перамянілася пуцінская дзяржава. Але Ельцын і ягоная нягеглая сямейка, дачка Тацьцяна і зяць Валянцін Юмашаў, баяліся каго заўгодна, хто хаця б неяк нагадваў ім асобу. Ад Чарнамырдзіна яны пазбавіліся. Пуцін ім спадабаўся менавіта тым, што быў нікім – ды нікім і застаўся.

Але гэты “паручык Кіжэ” мог і прайграць намэнклатурна-рэгіянальнай партыі. У кадравым сэнсе гэта няшмат што зьмяніла, нават зараз многія вядучыя прадстаўнікі расейскай намэнклатуры, уключна з цяперашнім старшынёй Дзяржаўнай Думы Уладзіславам Валодзіным і старшынёй Савета Фэдэрацыі Валянцінай Матвіенкай – выхадцы з прымакоўскага кола, з апазыцыйнага ельцынскай сям’і “Отечества”, а зусім не пасьпешліва створанага тадышнім пуцінскім заступнікам Барысам Беразоўскім “Едінства”. Але мог быць зусім іншым палітычны курс краіны.

Скажуць, што Прымакоў і Лужкоў былі ня меншымі, а тое і большымі шавіністамі, чым Пуцін. Па-за якім-кольвечы сумневам, Прымакоў – проста нейкае засыпанае нафталінам пудзіла, якое да апошняга дня жыцьця не заўважыла, што ХХІ стагоддзе ўжо настала. Лужкоў – іржавыя кусачкі ў руках сваёй жонкі Алены Батурынай, хітры злодзейчык, які дэманстраваў патрыятызм з дапамогай перамешваньня дзярма ў Севастопалі. Але гэтыя двое здолелі пермагчы толькі з дапамогай рэгіянальных эліт. Расея магла б быць краінай пераможнага фэдэралізма у фэадальным сэнсе. А фэадалы былі б не зацікаўлены ні ў войнах, ні ў прыросьце тэрыторыі, ні ў павелічэньні ваенных выдаткаў ашалелага цэнтра. Яны былі б зацікаўлены ў мірным разьвіцьці сваіх тэрыторый, у ператварэньні кожнай зь іх у палітычны і эканамічны арганізм, які склаўся. Расея ператварылася б у краіну дзесяткаў малых ельцыных, што ў гістарычнай пэрспэктыве аблегчыла б тое, без чаго ні Расея, ні расейскі народ проста ня могуць разьвівацца – дэмантаж сучаснай Расейскай Фэдэрацыі, выдзяленьне зь яе здольных самастойна разьвівацца нацыянальных дзяржаў, кансалідацыю расейскіх тэрыторый пры іх магчымым разьдзяленьні на тыя, што імкнуцца да Эўропы – ад Калінінграда да Екацерынбурга і тых, якія імкнуцца да Азіі – ад Екацерынбурга да Уладзівастока.

Перамога Пуціна – гэта ня проста посьпех ельцынскай сям’і. Гэта ня проста перамога блока часткі чэкістаў і бандытаў, які кіруе краінай па сёньня. Гэта яшчэ і трыюмф цэнтралізма, які ўжо адзін раз атрымаў перамогу – у 20-я, пры Сталіне – і завёў краіну ў тупік у 80-х. Рэгіянальныя эліты сталі прыдаткам цэнтра, тэрыторыі аддадзены ім проста на кармленьне, у іх разьвіцьці яны не зацікаўлены.

Гэта тое, што адбываеца з расейскім нацыянальным арганізмам. За гэтыя 18 гадоў адбываецца тое, чаго ніколі не было ні ў імпэрскай, ні ў савецкай гісторыі – прысьпешаная асіміляцыя расейцамі нярускіх народаў Расейскай Фэдэрацыі прыводзіць дадэградацыі самых расейцаў як нацыі. Бо расейцы ня столькі асімілююць іншыя народы, колькі самы прымаюць у сябе іхнія этнічныя і сацыяльныя асаблівасьці, гэта дыфузія, а не асіміляцыя. Усё часьцей прадстаўнікі малых народаў Расеі – ад каўказцаў да буратаў – называюць сябе ўжо не расейцамі, але рускімі, хочуць быць рускімі. Здавалася б, які нечаканы посьпех імпэрскай нацыі! Але гэта зусім не азначае, што расейцы перастаюць быць самымі сабой. То, што мы назіраем у гады кіраваньня Пуціна – гэта бясконцая агонія расейскага народу. Народа, пазбаўленага палітычнай ініцыятывы, стваральнага эканамічнага пачатку і які губляе на нашых вачах сваю этнічную тоеснасьць.

Розныя формы “перамогашаленства”, якія выкарыстоўваюцца крамлёўскай прапагандай для таго, каб схаваць гэтую трагічную тэндэнцыю – ад культываваньня памяці пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне да захопу Крыма і Данбаса – усяго толькі сімулякры, пакліканыя падмяніць сутнасьць таго, што адбываецца.

А сутнасьць у тым, што на момант перамогі Пуціна ў 2000 годзе Расея ўсё яшчэ была краінай, здольнай да ўзяемадзеяньня з Захадам, нават краінай, здольнай у будучыні стаць часткай Захада. Бальшыня жыхароў “расейскай Расеі” альбо адчувалі сябе эўрапейцамі, або маглі стаць такімі. Дарэчы кажучы, калі Барыс Ельцын у 1991 годзе не захацеў стварэньня “абрэзанага” СССР з жадаючымі – то бок краінамі Цэнтральнай Азіі – ён кіраваўся менавіта гэтым меркаваньнем, разумеючы, што новы саюз непазьбежна станецца азіяцкім, і Расея ў яго складзе будзе адкінута ў Азію.

За 18 гадоў Пуціна адбыўся ня толькі палітычны, але і цывілізацыйны пераварот. “Новыя рускія” ў масе сваёй – ужо азіяты, а не эўрапейцы. Эўропа ім чужая. Яны ў яе ня хочуць. Эўрапейскімі – і тое ўсё менш – выглядаюць толькі цэнтры асобных расейскіх вялікіх гарадоў, накшталт Санкт-Пецярбурга і Масквы. А гэта азначае, што Расея можа і захаваць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць, але пры гэтым стаць не часткай заходняга сьвету, а прыдаткам Кітая. Так, і расейскім народам часоў Расейскай імпэрыі і СССР таксама давядзецца канчаткова ахвяравацца. Слова “рускія” будзе азначаць зусім іншую нацыю – ня тую, што ўзьнікла ў часы Уладзімірскай Русі ў выніку сімбіёза славянскіх каланістаў і фіна-вугорскіх плямёнаў, а тую, што паўстае зараз у выніку паглынаньня расейцаў каўказкай, цэнтральнаазіяцкай і мангола-сібірскай цывілізацыйнымі і этнічнымі складнікамі.

Што гэта азначае для Украіны? Можна было, зразумела, пачаць зь вяртаньня акупаваных тэрыторый – яле ня гэта галоўнае. Важна іншае. У выпадку праявы Расеі як эўрапейскага праекта – а шлях да гэтага ўсё яшчэ не заблакаваны цалкам, ён адкрываецца пры ўмове дэмантажу пуцінскага рэжыму і трыюмфа нацыянальна-рэгіянальнага фэдэралізма – Україна мае ўсе шанцы стаць геапалітычным цэнтрам новага рэгіёна Эўропы. Уласна, цэнтрам Усходняй Эўропы ад Будапэшта да Екацерыньурга.

А калі Пуцін утрымаецца і працягне кансэрваваць гэты кашмар, які ён набудаваў для ўласнага ўзбагачэньня і бяьспекі ельцынскага сямейства, Расея назаўжды застанецца ўскраінай Азіі, а мы назаўжды застанемся ўскраінай Эўропы. І наш з Расеяй дыялог заўжды будзе дыялогам двух варожых цывілізацыйна ўскраін, якія з цяжкасьцю разумеюць каштоўнасны шэраг адзін адна адной. Зразумела, рана ці позна мы навучымся так жыць і будзем успрымаць гэты вечны крызіс як норму, але значна лепш знаходзіцца ўнутры кантынэнта, чым на яго ветранай скале.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://lb.ua/news/2018/05/07/397044_russkaya_agoniya.html

 

Ваенны рэсурс Расеі

Міністр абароны Украіны Стэпан Палтарак заявіў у інтэрв’ю “Обозревателю”:

Нам з вамі марыць, што Расея адмовілася ад агрэсіўнай палітыкі ў адносінах да Украіны, дакладна рана. РФ, акрамя двух тэрарыстычных армейскіх карпусоў, сфармаваных у Данецкай і Луганскай вобласьцях, разгарнула магутную групоўку на мяжы з Украінай. Там прыкладна 80 тыс. асабовага складу, 900 танкаў, больш за 1 тыс. артсістэмаў, больш за 400 установак залпавага агню. Расея аднавіла тры армі, задачай якіх падчас халоднай вайны было ствараць напружанасьць у Эўропе.

На сёньня, паводле дадзеных разьведкі, у Расеі няма групоўкі, здольнай правесьці паўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Але створаная інфраструктура дае магчымасьць нарасьціць ваенны рэсурс у пэрыяд ад двух тыдняў да двух месяцаў – у асноўным сіламі Заходняй і Паўднёвай вайсковай акругаў.

РФ пачала ўкладваць вялізныя сродкі ў разьвіцьцё сваіх узьроеных сілаў ня сёньня і таму мае пэўныя перавагі, асабліва ў частцы ядзернага, ракетнага патэнцыяла, авіяцыі. У той жа час “правісаюць” сухапутныя войскі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/poltorak-zayavil-chto-rossiya-sposobna-narastit-voennyy-resurs-dlya-polnomasshtabnoy-agressii-protiv-ukrainy-v-period-ot-dvuh-nedel-do-dvuh-mesyacev-245141.html

/ 15-05-2018
Расея Русский мир РФ Расейская імпэрыя рф
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2018-05-18

Распавядаю усім у каго есьць мозг і ў каго німа, але можа зьявіцца калі-небудзь. Беларусь мае суперідэялегію. Заснаваную на арыйскай віцязя-вікінгаўскай-рускай (ня блытаць з маскальскай) гісторыі, потым на літоўскай (ня блытаць са жмудзінскай і польскай ).

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: