змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Фінал імпэрыі

Думка спрэчная, але я знаходжу замагільнае маўчаньне масаў у адказ на падвышэньне НДС і пэнсійнага ўзросту і станоўчым, і насьцярожваючым.

Насельніцтва “ўсмактала думку”, што выходзіць на мірны пратэст азначае тупа сьвяціцца перад сістэмай і падстаўляцца пад дуб’ё апрычнікаў. А яно, хаця і мазахіст у нейкім сэнсе, але зусім не да такой ступені. Зараз у Расеі пачынаецца апошні акт пуцінскага валадараньня. Умоўна назавем яго “нябачнай вайной нэрваў”. Пуціністы чакаюць, калі ў насельніцтва лясьне цярплівасьць, і рыхтуюцца да жорсткага здушэньня мяцяжоў, а насельніцтва, удаючы стойку “ў струнку”, чакае, калі гэты рэжым пасклізьнецца. А тое, што ён коўзае па тонкім лёдзе, ня бачыць толькі сьлепашары.

Як доўга працягнецца гэты пэрыяд, сказаць складана. Ён можа завершыцца ў жніўні, а можа цягнуцца год або два. Вельмі многае залежыць і ад зьнешнепалітычных фактараў.

Пазытыў у тым, што фатальная памылка рэжымам ужо зьдзейсьнена, і вельмі жорсткі разгром пуціністаў прадвызначаны. Ён, сапраўды, будзе бязьлітасны. І крый Божа некаму стаць на шляху “адпраўленьня праведнага народнага гнева”…

Х

Вось сёньня праверу сваю вэрсію, што гучала тыдзень таму так: “Калі ўсё прыстойна – брыты чампіёны, калі ўсё куплена – французы”. Супраць харватаў нічога ня маю. Проста зараз футбол зьліўся з палітыкай, мяч пагрузілі ў фашызм. Даруйце, фанаты футбола, але гэта Пуцін дакрануўся да вашай любімай гульні. А ўсё, да чаго ён дакранаецца, пачынае сьмярдзець гаўном і кравішчай.

Нікаму не жадаю перамогі, бо пераможа Лубянка. Ды яна ўжо атрымала свае дывідэнды…

Нічаму не вучыцца чалавецтва. Ні на чым. Хоць ты Алімпіяду 1936 успамінай, хоць пра Асьвенцым…

Відовішчы рулююць. Людзі і на ядзерны грыбок выйдуць паглядзець: такое відовішча! Упершыню ж… Ну, і ў апошні раз, зразумела. Больш жа не пакажуць…

Ну, ды няхай сабе.

Французы, адным словам. Нядоўга чакаць засталося. Буду рады памыліцца. Хаця, на самой справе, пофіг.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Гісторыя паўтараецца

У некаторых маіх знаёмых у 2014 годзе пад уплывам прапаганды паехаў дах. Што характэрна, апошнім часам многіх зь іх жыцьцё перавыхавала. Адзін на пэнсію зьбіраўся праз некалькі гадоў – кінулі, гатовы выходзіць на пратэсты. У іншага блізкую сваячаніцу хочуць пасадзіць як “Сьведку Яговы” – ён у шоку, лае Пуціна і Гундзяева. Трэці пацярпеў ад рэформы аховы здароўя ў Маскве, у чацьвертай сілавікі бізнэс адціснулі і г.д. Цяпер усім ім не да Крымнаша. Ворагі, кажуць, у Крамлі сядзяць, а ня ў Кіеве або Вашынгтоне.

Перафразуючы пастара Марціна Німэлера, можна сказаць:

Калі яны прышлі за апазыцыйнымі актывістамі, я маўчаў – я ня быў актывістам.

Калі яны прышлі за ўкраінцамі, я маўчаў – я ня быў украінцам.

Калі яны прышлі за крымскімі татарамі, я маўчаў – я ня быў крымскім татарынам.

Калі яны прышлі за ягавістамі, я маўчаў – я ня быў ягавістам.

Калі яны прышлі за мной – ужо не было каму заступіцца за мяне.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Змагайся за жыцьцё і волю!

Колишній в'язень гітлерівського концтабору "Освенцим" Ігор Маліцький, який живе в Харкові, закликав українського політв'язня Олега Сенцова жити далі. Про це він повідомив 14 липня у Facebook.

Маліцький попросив передати звернення Сенцову, який голодує:

Дорогі друзі, ДУЖЕ ПРОШУ, ДОПОМОЖІТЬ передати моє звернення Олегу Сенцову. Маю надію, що я ще не спізнився.

Дорогий друже, Олег. Звертаюсь до тебе, як колишній в"язень Освенциму та ще трьох концтаборів смерті фашистської Німеччини, як до в"язня, тепер уже путінських таборів. Не роби дарунок катам - тримайся!Борися за життя і свободу, так, як ми боролися і вижили, ще й добивали їх, а потім судили. Треба і зараз тобі вижити, звільнитись і потім судити цих катів щоб люди знали, з ким треба боротися, щоб не допустити повтору минулого, яке може статися зараз набагато страшніше, ніж це було у минулому. Люди Світу будуть скандувати "Слава Україні". Гарний початок цьому дав герой хорват.

ЖИВИ ДОРОГИЙ ОЛЕГ! ЖИВИ ЗАРАДИ СІМ"Ї, ДЕРЖАВИ, НАС, ПАТРІОТІВ УКРАЇНИ І НАЗЛО ВОРОГАМ!”

Сенцова було засуджено у РФ до 20 років позбавлення волі 25 серпня 2015 року. Російський суд визнав його винним у створенні в Криму терористичної спільноти і керівництві нею, спробі придбання вибухових пристроїв і незаконному зберіганні вогнепальної зброї і боєприпасів, двох терористичних актах та підготовці ще одного теракту. Сенцов своєї провини не визнав. 14 травня 2018 року режисер оголосив безстрокове голодування в колонії міста Лабитнангі Тюменської області. Він висунув вимогу звільнити 64 українських політв'язнів, але себе до списку не заніс. 26 червня прохання Путіна про помилування подавав генеральний секретар Ради Європи Турбйорн Ягланд. 13 липня стало відомо, що з проханням помилувати сина до Путіна звернулася мати Сенцова Людмила. У Кремлі пообіцяли розглянути прохання матері Сенцова, коли воно надійде в канцелярію президента РФ. Раніше Пєсков говорив, що Сенцов має сам ініціювати вирішення питання про своє помилування. Дінзе відповів, що український кінорежисер не буде цього робити.

Крыніца: http://gordonua.com/ukr/news/society/-kolishnij-v-jazen-osventsima-z-harkova-zaklikav-sentsova-zhiti-zaradi-sim-ji-i-derzhavi-266800.html

 

Не купляць у іх газ

Віталь Портнікаў заявіў у эфіры тэлеканала “Еспресо”:

“Тое, што кажа Трамп пра пастаўкі расейскага газа ў Эўропу, цалкам лагічна. Гэта можна толькі падтрымаць… Чаму калі эўрапейцы мяркуюць, што Расея – агрэсар, што яна ім пагражае, -- чаму яны залежаць ад яе энэргетычна? Чаму яны не правядуць такую дывэрсіфікацыю энэргетычных паставак, якая пакіне Расею сам-на-сам са сваёй трубой? Гэта адразу ж зьмяніла б зьнешнепалітычны курс Расеі на 180 градусаў. Бо ўсе спробы прадаць расейскі газ Кітаю паказалі, што ён нікому не патрэбны, акрамя Эўропы.

Зь іншага боку, навошта плаціць дадатковыя грошы за бясьпеку, калі можна плаціць крыху больш за газ? І тады ў вас будзе бясьпека. Бо бясьпека – гэта энэргетычная ізаляцыя Расейскай Фэдэрацыі. І тут Трамп абсалютна мае рацыю.

Калі ў іх будуць больш моцныя арміі, гэта будзе гарантыяй ня толькі адзінства Альянса, а гарантыяй таго, што НАТО здолее аказаць супраціў РФ і яе хаўрусьнікам, калі яны захочуць паспрабаваць Эўропу на трываласьць”.

“Паўночная плынь-2” – другі газаправод, які злучыць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора. Працягласьць маршрута – больш за 1200 км, магутнасьць новага трубаправода складзе 55 млрд кв. м газа ў год. Кошт праекта – 9,5 мдрд эўра, яго напалам фінансуюць расейскі “Газпром” і пяць эўрапейскіх кампаній. У “Газпроме” прагназуюць, што “Паўночная плынь-2” будзе ўведзена ў эксплуатацыю да канца 2019 года.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Летувы і Эстоніі лічаць “Паўночную плынь-2” пагрозай для энэргетычнай бясьпекі Эўропы. Прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Маравецкі назваў газаправод новай гібрыднай зброяй Расеі супраць Захаду.

Нямеччына, Фінляндыя і Швэцыя дазволілі праводзіць трубаправод на сваёй тэрыторыі. Данія – пакуль не.

Кіеў настойвае, што Расея павінна захаваць транзіт газа праз тэрыторыю Украіны пасьля будаўніцтва “Паўночнай плыні-2”. Па словах прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, пастаўкі газа праз Украіну будуць залежаць ад эканамічнай мэтазгоднасьці.

Паводле дадзеных амэрыканскага часопіса Foreign Policy, ЗША ў хуткім часе могуць увесьці санкцыі супраць пяцёх эўрапейскіх кампаній, задзейнічаных у праекце “Паўночная плынь-2”.

11 ліпеня Трамп падчас працоўнага сьнеданьня з генсекам НАТО Енсам Столтэнбэргам рэзка раскрытыкаваў эўрапейскія краіны. Ён таксама сказаў, што Нямеччына “знаходзіцца ў палоне Расеі”, бо купляе ў яе шмат энэргарэсурсаў.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/portnikov-diversifikaciya-postavok-gaza-v-es-ostavit-rossiyu-naedine-s-truboy-eto-srazu-izmenit-kurs-rf-266470.html

 

РПЦ абрала іншы шлях

Віталь Портнікаў сказаў у эфіры тэлеканала “Еспресо”:

Незалежныя праваслаўныя цэрквы ў многіх краінах Эўропы зьявіліся недзе з пачатку 19 – да пачатку 20 стагоддзя. Іх раней таксама не было. Калі не было незалежнай Румыніі, то не было румынскай царквы. Не было незалежнай Баўгарыі, не было незалежнай царквы. Калі не было нават незалежнай Грэцыі, гэтыя тэрыторыі кіраваліся з Канстанцінопаля, а не з Афін, як зараз. І такіх прыкладаў шмат.

Але РПЦ абрала іншы шлях. Шлях, які яна заўжды абірала ў сваёй гісторыі, -- падмену Бога валадаром. Служба не Богу, а д’яблу, уладзе. Гэта, на жаль, часта адбываецца не з выбарам расейскай царквы. Я не хацеў бы абвінавачваць расейскую царкву як такую, яе вернікаў, але расейскіх чыноўнікаў. Вельмі часта яны трапляюць у такое д’ябальскае спакушэньне. І што нам рабіць? Нам даводзіцца прадпрымаць нестандартныя крокі, каб выправіць памылкі нашых суседзяў, якія зьяўляюцца, па сутнасьці, гістарычнымі памылкамі.

Мы пазбавім іх ад д’ябальскай спакусы вырашаць нешта за бліжняга.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/portnikov-russkaya-pravoslavnaya-cerkov-vsegda-vybirala-put-podmeny-boga-pravitelem-i-sluzhby-dyavolu-vlasti-266416.html

 

Шмат шуму зь нічога

Цырк зьязджае. Агні згасьлі. Трамп і Пуцін разьвіталіся. Усі, хто можа пісаць, адпісаліся на тэму іхняй сустрэчы. І вось, што кур’ёзна: сьвет дзень і ноч абмяркоўваў (і ўсё яшчэ працягвае) мерапрыемства, якое нават нельга назваць падзеяй. Йдзецца пра сустрэчу лідэраў дзяржаў, якія ня маюць паўнавартасных адносінаў. Йдзецца пра сустрэчу, якая нічога ня можа зьмяніць ні ў адносінах Расеі і Амэрыкі, ні ў сусьветнай палітыцы.

Прычына? Ня толькі адсутнасьць інтарэсаў, якія злучаюць Амэрыку і Расею (перш за ўсё эканамічных), сумеснага палітычнага парадку дня і адзінства стратэгічнага бачаньня. Ня толькі тое, што абодва лідэры ня здольныя на кампрамісы, якія непазьбежна падарвуць іхняе лідэрства. Вось пайшоў бы Трамп на зьдзелку з Пуціным і яго неадкладна абвінавацяць у здрадзе амэрыканскіх інтарэсаў. Пагадзіцца Пуцін на здачу пазыцый, і ён страціць твар і арэол тэрмінатара, які так доўга ствараў. А як выйсьці з канфрантацыі без узаемных саступак?

Расейска-амэрыканскія саміты асуджаныя таму, што расейская сістэма заточана на аднаўленьне праз пошук ворага. Амэрыка зьяўляецца для Крамля ідэальным ворагам. І ня толькі таму, што зьяўляецца сусьветным шэрыфам (хто ж любіць шэрыфаў?), але й таму, што цалкам прадказальная і дагэтуль яе можна было дражніць і тузаць за хвост без пагрозы атрымаць рэшту. Праўда, як мы бачым сёньня, і ў лянотнага шэрыфа можа ляснуць цярплівасьць…

Так што спадзяваньні адных, што саміт “Трамп-Пуцін” прывядзе да разрадкі, наўрад і апраўдаюцца. Пры сістэмнай варожасьці любая разрадка завершыцца ўзаемным раздражненьнем. Як бывала ня раз. А страхі іншых, што Трамп усё прадасьць Пуціну, тым больш неабгрунтаваныя – амэрыканскі істэблішмэнт дэзавуіруе ўсе жэсты прэзыдэнта, якія ня ўпісваюцца ў жорсткі курс ў адносінах да Расеі. Як ён гэта рабіў дагэтуль. Як жа тады ацэньваць абяцаньні лідэраў пачаць “аднаўляць давер”, які яны выклалі ў Гэльсінках на заключнай прэс-канфэрэнцыі? Са здаровым скептыцызмам і іроніяй. Дарэчы, прэзыдэнт Пуцін быў больш стрыманы ў сваіх чаканьнях нармалізацыі. А вось прэзыдэнт Трамп ня мог стрымаць няўрымсьлівага аптымізма: “Адносіны зьмяніліся… Будзем часта сустракацца… Мы вырашым усе праблемы!” Трамп фактычна стаў на бок расейскай прэзыдэнта ў пытаньні, якое калоціць Амэрыку. Йдзецца пра абвінавачваньні Расеі ва ўмяшальніцтве ў амэрыканскія выбары. Трамп падтрымаў Пуціна, а не ўласнае ФБР, жахнуўшы амэрыканскую частку аўдыторыі. Трамп палічыў “узрушальнай” прапанову расейскага лідэра аб сумесным рассьледваньні расейскага “сьледа” ў амэрыканскіх справах. Крамлю пашэнціла з партнёрам па дыялогу! Можна толькі ўявіць, колькі лакшыны можна павесіць на трампаўскія вушы падчас дзьвюхгадзіннай асабістай гаворкі прэзыдэнтаў!

Акрамя Трампа, які пазабаўляў і ўзрушыў публіку, нічога сутнаснага саміт так і не нарадзіў. План стварэньня групы экспэртаў, бізнэсоўцаў і іншых прафэсій, якія б аднаўлялі супрацоўніцтва, выглядае як вяртаньне да знаёмай руціны. Такі ёсьць працэс расейска-амэрыканскіх зносінаў, які зазвычай заканчваецца адным і тым жа: бакі пачынаюць высьвятляць – хто каго шануе і чаму не шануе. І аказваецца, што размаўляць няма пра што, бо бакі прытрымліваюцца розных поглядаў нават на тое, што лічаць агульным інтарэсам. Можна быць упэўненым, што і гэтым разам усё вернецца да рытуалу ўзаемнай падозры.

Значыць, Расеі наканавана варагаваць з Амэрыкай, марнуючы свае рэсурсы? Расея генэтычна невыпраўляльная, сьцьвярджаў самы шанаваны ў Амэрыцы знаўца Расеі Рычард Пайпс. Ды, не – расейцы хочуць нармальнага жыцьця і стаміліся шукаць ворагаў. А вось расейская валадарачая эліта сапраўды генэтычна запраграмавана. Яна ня можа апраўдаць сваё валадараньне без прэтэнзій на дзяржаўнасьць. А дзяржаўнасьць для яе – зусім не дабрабыт народа. Дзяржаўнасьць – гэта суаднясеньне сябе з амэрыканскай элітай. Гэта магчымасьць гаўкаць на Амэрыку (але без пагрозы атрымаць зваротку). Гэта антыамэрыканізм – як спосаб лекаваньня ўласнай непаўнавартасьці.

Суаднясеньне з Амэрыкай, адзінай сусьветнай звышдзяржавай, дыялог зь ёю альбо варажнеча зь ёю – гэта і легітымацыя расейскага лідэрства. Вы скажаце: але ж да Пуціна прыязджаюць Мэркэль, Макрон і астатнія сусьветныя палітыкі. Гэтага мала для паўнавартаснага адчуваньня дзяржаўнага лідэрства. Саміт з амэрыканскім прэзыдэнтам для расейскага лідэра (прычым, любога) – гэта і спосаб задавальненьня ўласнай пыхі, і сістэмная патрэба, і аднаўленьне сувязі з савецкім мінулым, якое працягвае вызначаць расейскую палітыку, захоўваючы спадзяваньні на расейска-амэрыканскі парытэт. Але ж Крэмль, нават знаходзячыся ў сталым пошуку ворага, ня хоча канфрантацыі з Амэрыкай, скажаце вы. Зразумела, гэтыя рабяты не камікадзэ. Значыць, гаворка будзе пра спробы знайсьці спосаб балансаваньня на грані канфрантацыі. А лепш яе імітацыі: фэйкавае змаганьне з амэрыканскім гігантам і адначасова сяброўскія сустрэчы зь ім у рамках сусьветнага “Канцэрта”. Гэта філігранная гульня. Праўда, апошнім часам яна дрэнна йдзе ў Крамля. Акрамя таго, паўстае яшчэ адна праблемка. Бо Трамп, працягваючы лінію Абамы, спрабуе вызваліць Амэрыку ад сусьветных абавязацельстваў і адцягнуць краіну ў сваю ракушку. Значыць, вызваляецца месца сусьветнага шэрыфа. Расея ў сілу сваіх магчымасьцяў і нелюбові да навакольнага сьвету ўжо ня можа прэтэндаваць на гэтую ролю. І хто ж можа заняць месца Амэрыкі? Толькі Кітай. А тады ўсім мала не падасца. Наўрад ці гэтая пэрспэктыва можа падасца прывабнай і для расейскай эліты, якая ўсё яшчэ хоча некага брыкнуць. Кітай не брыкнеш.

Так што, Божа, барані Амэрыку!

P.S. Ах так, саміт у Гэльсінках. Ды забудзьцеся пра яго.

Лілія Шаўцова

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Чампіянат ганьбы завершаны. Ганьба працягваецца

Прэзыдэнт Расеі, над якім рабалепная ахова адкрыла парасон, і прэзыдэнты Францыі Іхарватыі, якія вымаклі пад улевай, -- гэта, мабыць, самая яркая карцінка чампіяната сьвету па футболу ў Расеі. Галы, пэнальці, радасьць пераможцаў – усё гэта забудзецца праз некалькі дзён, як забываюцца любыя футбольныя падзеі. У сьведамасьці фанатаў іх адсунуць новыя матчы, новыя галы, новыя героі. Для таго і прыдуманы футбол, гэтая беспамылковая машына генэрацыі відовішчаў і зарабляньня вялікіх грошай на маленькім мячыку і першабытных інстынктах чалавецтва.

У памяці застанецца менавіта гэты дождж ганьбы. У памяці застанецца мярзотная паслужлівасьць чыноўнікаў з ФІФА, якія ўжо ня ведалі чым дагадзіць ашалелым гаспадарам чампіянату. У памяці застанецца нечаканая расейская гістэрыка з нагоды цнатлівага харвацкага відэа са словамі “Слава Украіне!”. Гістэрыка, якая яшчэ раз паказала, што расейскую ўладу і яе прыхільнікаў цікавіць толькі вайна, а не футбол. Што нянавісьць дла яе – гэта пачуцьце, якое адсоўвае любыя прыстойнасьці нават у дні, калі Расеі было загадана ўдаваць міралюбнасьць і радасьць.

Я ня буду папікаць сусьветных лідэраў за тое, што яны наведвалі Расею ў дні гульняў. Палітык проста абавязаны быць са сваім электаратам ў хвіліны найбольшага трыюмфа абывацеляў.

Справа не ў самых візіцёрах. Справа ў тым, што Пуціну наогул падарылі гэты чампіянат. Дазволілі Расеі прадэманстраваць, што ніякія войны і забойствы, ніякае парушэньне міжнароднага права не адбіваецца на рэпутацыі. Дазволілі карумпаванай расейскай уладзе зарабіць на сваіх жа суграмадзянах, у чарговы раз абрабаваць іх на будаўніцтве інфраструктуры. Чампіянат толькі скончаны, а спартовыя аб’екты ў расейскіх гарадах ужо разбураюцца, “спаўзаюць”, развальваюцца на часткі. І гэта толькі пачатак. Большая частка з таго, што пабудавана ў часы Пуціна, рана ці позна абваліцца і забярэ жыцьці многіх нявінаватых людзей. Пуцінская Расея – малох сьмерці. І для суседзяў Расеі, і для самых жыхароў гэтай няшчаснай агрэсіўнай краіны.

Чампіянат ганьбы скончаны. Але ганьба працягваецца. Сёньня непрадказальны, экстравагантны і некампэтэнтны Дональд Трамп сустракаецца з Уладзімірам Пуціным у Гэльсінках.

Спадзяюся, ён там не вымакне.

Віталь Портнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.espreso.tv/article/2018/07/16/vytalyy_portnykov_chempyonat_pozora_zavershen_pozor_prodolzhaetsya

 

Райх крышталізуецца

Гэты чампіянат стаў крызісным момантам для пуцінскай улады. І, падобна, што Пуцін выйграў гэты пераломны момант. Крызіс скончыўся. У яго ўсё атрымалася. Бабло зноў перамагло дабро.

Лепшы ў сьвеце чампіянат, ФІФА, што ляжыць ля ягоных ног і матляе хвосьцікам, прэзыдэнты Францыі і Харватыі на трыбунах, поўнае, абсалютнае яднаньне Расеі ў імпэце футбольнага перамогашаленства, какошнікі і шчасьце, і, урэшце, як вішанька на торціку – доўгачаканая сустрэча з Трампам. Тры-чатыры гады таму Пуцін і марыць пра такое ня мог. Пра ізаляцыю ўжо ніхто ня кажа – ён зноў рукапаціскальны. Пра ўзмацненьне санкцый тым больш ніхто ня кажа – навошта ўзмацняць санкцыі ў адносінах да цалкам рукапаціскальнай краіны, якая падарыла сьвету такі цудоўны чампіянат?

Тыя, хто піша, што сустрэча Пуціна і Трампа скончылася нічым – у корані ня маюць рацыю. Яна скончылася перамогай Пуціна. У пакой перамоваў увайшлі два правадыры, кожны са сваёй звышідэяй у галаве, а выйшлі… Арнольд Шварцэнэгэр піша, што Трамп глядзеў на Пуціна, як хлопчык-фанат на свайго куміра – вось-вось папросіць аўтограф. Даволі дакладнае параўнаньне. Але я б усё параўнаў з пачынаючым дробным хуліганчыкам, якога пусьцілі ў падваротню да старэйшай шпанюгі, і там ён, разьзявіўшы рот, зьнізу ўверх глядзіць на ўжо зусім дарослага ўрку, што адседзеў – неабвяргальны аўтарытэт, паўбоскі, зайздрасьць і ідэал, жаданьне быць такім жа. Камэрс і бандыт – сюжэт стары, як сьвет.

Сустрэча Пуціна і Трампа скончылася рукапацісканьнем.

Спыненьнем курса на ўзмацненьне ізаляцыі Мардора.

Цяпер зноў можна гандляваць. Галяндскім фірмам зноў можна будаваць крымскі мост. Нямецкім пастаўляць генэратары. Можна зноў купляць нафту і газ. Зноў заключаць шматмільярдныя кантракты.

Байкота больш няма. Гаворка пра байкот больш не ідзе зусім.

Перавагі аўтакратыі перад дэмакратыяй. Нічога ня зробіш. У дэмакратыі кожны новы лідэр пачынае свае ўласныя новыя скокі ад сваёй уласнай новай печы. У аўтакратыі незьмяняльны дыктатар можа гадамі, дзесяцігоддзямі праціскваць сваю лінію.

Упэўнены – ён і “Паўночную плынь-2” цяпер працісьне. Пабудуе, пабудуе, не сумнявайцеся.

Думка, якая мне патрапіла ў сеціве і зь якой я цалкам згодны – калі б Гітлер не пачаў гнаць коней, а дзейнічаў бы па паўзучай лініі Пуціна – ён дагэтуль бы сядзеў на троне, праглынуўшы палову Эўропы.

Падобна, Пуцін умацаваўся ў галоўнай сваёй думцы – калі Захад купляць доўга, нудна і шмат, не шкадуючы грошай, заліваючы яго грашыма ва ўсі шчаліны, ня ў дзьверы, дык у вакно, у кожную новую фортку, якая адчынілася замест дзесяці зачыненых – урэшце рэшт яго можна купіць. Ня той, дык іншы. Не Сарказі, дык Макрон. Не Макрон, дык Лё Пэн. Яшчэ пара хваляў уцекачоў, і ўжо зусім ня выключана, што і ў Францыі мы атрымаем неадэкватнага лідэра са сваёй звышідэяй у галаве. Не Абама, дык Трамп. Не мыцьцём, дык катаньнем. Не пагрозамі, дык баблом.

Здавалася б, гэта толькі пачатак супрацьстаяньня дыктатуры, але не, падобна, гэта быў яго пік. І цяпер сінусоіда пойдзе на спад. Эўропа не захацела пачынаць канфрантацыю з Пуціным. Яна вырашыла пераседзець яго. Перачакаць пуцінскае валадараньне.

Зноў тая ж самая памылка, што і семдзесят гадоў таму.

Нельга уміратвараць дыктатара. Яны гэтага не разумеюць. Дыктатару можна толькі біць па руках, толькі адказваць сілай на сілу. Яны разумеюць толькі гэта.

Але гэта яшчэ паўбяды.

Бяда ў тым, што ў той жа самы час яму ўдалося купіць і сваіх.

Незалежна ад палітычных поглядаў і лаяльнасьці канкрэтна да яго.

Не Крымнашам, дык Перамогашаленствам. Не перамогашаленствам, дык футболам.

І вось ужо ўся краіна надзяе какошнікі і скача ў адзіным парыве шчасьця з крыкамі “Ра-сі-я! Ра-сі-я! Пабедааа!” вакол мяча.

У мяне ў стужцы палова расейскіх лібэралаў гаворыць зараз пра адно. Пра тое, што яны ўпершыню адчулі, што ў Расеі зьяўляецца нацыя. Пра гэтую лучнасьць пішуць усе. І Хадаркоўскі. І калегі з “Новой”. І канал зь імем “Сталінгулаг”. Сталін, б…, ГУЛАГ.

І яны маюць абсалютную рацыю.

У Расеі сапраўды нараджаецца нацыя.

Усё як паводле падручніка. Райх крышталізуецца.

І Яўгенія Альбац ужо сэлфіцца з Сіманьян. На “Дожде” выступае Прылепін. Нюта Фэдэрмэсэр уваходзіць у перадвыбарчы штаб Сабяніна.

І Пётр Вярзілаў, адказваючы мянту на крыкі: “Шкада, што зараз не трыццаць сёмы год! Расею абасраць хочаш!” – адказвае яму: “Я за Расею так жа сама, як і Вы”.

Так жа сама, як і Вы.

Так, у Расеі нараджаецца нацыя. Зь нейкімі ўнутранымі супярэчнасьцямі – тыпу, адпусьціце палітзьняволеных – але ў цэлым яны ўсе, і мент, і апазыцыянэр, цяпер – “так жа сама, як і Вы”.

Праблема ў тым, што нацыя, якая злучаецца не на аснове свабоды, правоў чалавека, дэмакратыі, лібэральных каштоўнасьцяў – а на аснове перамогашаленства вакол какошніка – можа даць толькі новы нацызм дваццаць першага стагоддзя.

Ды ён ужо пачынаецца.

Нацыя, у якой былы дэпутат Дзярждумы Кажэўнікава і самая чытэльная газэта краіны ў асобе расава слушнай арыйкі Асламавай разважаюць пра няслушны колер скуры зборнай Францыі, і гэта ня толькі не выклікае супраціву, а падхопліваецца дзесяткамі тысяч чалавек – такая нацыя ня можа нарадзіць нічога добрага.

Мардор, зразумела, разваліцца. Іншага варыянта ў яго проста няма. Пытаньне толькі ў тым, колькі часу гэта зойме і колькі яшчэ жыцьцяў ён пасьпее забраць. Вялікай крывёй або малой.

У трыццаць трэцім у Нямеччыне таксама ніхто не хацеў ваяваць. У трыццаць дзевятым ужо нікога не пыталіся.

Пакуль жа яму зноў усё сышло з рук. А значыць, рукі ў яго зноў разьвязаны.

Не, у “Групу Сямёх” яго пакуль ніхто ня пусьціць. Але ўзмацняць супрацьстаяньне таксама ўжо ніхто не зьбіраецца.

А санкцыі… Ну, санкцыі, і санкцыі. Вісяць і вісяць. Зусім некрытычна ўжо.

Уражальнае супадзеньне – калі я дапісаў да гэтага радка, мне патэлефанаваў выдавец са Штатаў і парасіў напісаць артыкул – што мы ўсе будзем рабіць, калі НАТО ўсё ж разваліцца, і мы застанемся з Трампам у кішэні? Гэта добра, што такія думкі прыходзяць адначасова ўсім людзям па абодва бакі акіяна.

Я ня ведаю, што рабіць Захаду.

Але я магу меркаваць, што трэба рабіць Украіне.

Так, у Расеі нараджаецца нацыя.

І мы павінны быць гатовыя да яе нараджэньня.

Захад хоча пераседзець у сваёй норцы – і складана яго за гэта вінаваціць.

Але норка Украіны зусім не такая глыбокая, як, скажам, у Брытаніі.

Менш за трыста кілёмэтраў ад мяжы да сталіцы.

І мне здаецца, што пры такім раскладзе выключаць варыянт, што сапраўды ўсё можа пайсьці дрэнна, надта аптымістычна.

Пойдзе або ня пойдзе – яшчэ ня факт. Але калі пойдзе – лепш быць да ўсяго гатовым.

Украіне трэба станавіцца моцнай.

Прафэсійная армія паводле стандартаў НАТО – гэта выдатна. Гэта проста выдатна! Але…

Эўропа і НАТО перайшлі на кантрактныя арміі з тае прычыны, што Эўропа і НАТО перайшлі на лакальныя кропкавыя канфлікты недзе па-за акіянам. Для такіх войнаў мабільная прафэсійная кампактная армія – ідэальная.

Але калі вы, скажам, Ізраіль, над якім навісае выдатна ўзброены агрэсіўны, утрая пераўзыходзячы па колькасьці насельніцтва і ў дзесяць разоў па мабілізацыйнай магутнасьці сусед, у вас няма іншага спосабу, акрамя як будаваць Цахал.

Так, з усеагульнай бранкай. Так, нават жанчын. Так, на тры гады. Так, інстытут рэкруцёрства. Так, потым да канца жыцьця раз на месяц на зборы. Так, дваццаць адсоткаў падатку на армію. Так, з кожнага. Так, назаўжды.

Не для таго, каб перамагчы ў вайне.

Як раз для таго, каб не ваяваць.

Каб пры першым поглядзе ў кожнага гопніка ўзьнікала думка – ня трэба лезьці да гэтых рабяткаў. Навешаюць.

Бо нельга ў такіх умовах, калі сьветапарадак, што склаўся ў сорак пятым годзе, перастае існаваць і па ўсім сьвеце пачынаецца разброд і хістаньне, залежаць ні ад каго. Нельга сядзець і чакаць, пачне чарговы Трамп або чарговы Макрон з Пуціным у дзёсны цалавацца, альбо не.

Сваё трэба будаваць.

Я б прапанаваў яшчэ раз падумаць над гэтым.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B4F0DC10854E

 

Украінца катуюць у расейскай турме

Маці асуджанага ў справе “Крымскіх дывэрсантаў” украінца Яўгена Панова Вера Кацялянц распавяла, што ў ейнага сына пасьля катаваньняў токам крышацца зубы і баляць дзёсны, паведамляе “Крымская праваабарончая група”.

“Ён ніколі ні на што не скардзіцца, церпіць, нават калі баліць. Пачынае гаварыць, калі ўжо сілаў няма цярпець. Гэтым разам сказаў, што ёсьць праблемы з дзёснамі.

Мэдыкаў там няма, і лекаў ніхто не дае А калі пачнеш надта патрабаваць – пасодзяць у “адзіночку”. Але на зубы скардзяцца многія, і часам, калі набіраецца пэўная колькасьць хворых, прывозяць з горада стаматолага, які проста вырывае хворыя зубы”, -- распавяла жанчына.

Таксама яна дадала, што ў СІЗА складана перадаваць лекі, бо для гэтага неабходна атрымаць адмысловыя сэртыфікаты і чакаць іх ад трох дзён да трох тыдняў.

Нагадаем, 13 ліпеня падкантрольны Расеі Вярхоўны суд анэксаванага Крыма прыгаварыў да васьмі гадоў калёніі строгага рэжыму фігуранта справы “ўкраінскіх дывэрсантаў” Яўгена Панова. Ён прызнаны вінаватым у “незаконным захаваньні і перавозцы зброі і баепрыпасаў”, “замаху на кантрабанду зброі і баепрыпасаў”, “падрыхтоўцы да дывэрсіі ў складзе арганізаванай групы”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B4F7F7E18676

/ 31-07-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-07-31

РФ явно готовится к чему-то более крупному,ведь в Москве привыкли играть по-крупному,а западной бюрократии с ее биржами и корпорациями нужны рынки ,обороты и т.д. Власть Украины так и продолжает торговлю с РФ и находит там рынки сбыта, а народу предлагается военная демагогия, вместо европейского уровня жизни.

няма ніякага даверу да расейцаў, пакуль не пачнуць каяцца Аўтар: журботны 2018-07-31

...Мне ўсё падабаецца ў запісах гэтых так званых экспэртаў, акрамя аднаго: яны, нажаль, адстойваюць прынцыпы левага лібэралізму, усе гэтыя сотнікавы, портнікавы, бабчанкі, што кажуць "пра правы чалавека і лібэральныя каштоўнасці" і нясуць поўны брэд сівой кабылы пра трампа, нічога ня кажуць пра тое, што Расея і расейцы павінны панесьці пакараньне за генацыды народаў і ПАКАЯЦЦА!

іншага шляху няма ў іх. інакш, праз нейкія 10-20 гадоў, будзе НОВАЯ "дэмакратычная" расея, ну альбо яе парэшткі, і яны ізноў будуць правакаваць усіх на канфлікт, і зноў красьці землі вакол сябе. Я ведаю, так яно і будзе.

Альбо канчатковая дэзінтэграцыя Расеі і забарона пуцінізма і СУД і ПАКАЯНЬНЕ.

Альбо праз пэўны пэрыяд часу ўсё паўторыца. Так ці йнакш. Гэта бачна як Божы дзень

сто Аўтар: Менчанин 2018-08-01

Вроде в СССР история стала частью пропаганды, что потом было мы увидели. Люди должны понимать культурные и политические ценности РБ, которые должны быть наполнены смыслом, а не пустыми лозунгами.

2 журботны Аўтар: Менчанин 2018-08-01

Пока история у нас будет выполнять идеологическую функцию, как при КПСС,и прикрывать насущные проблемы, никаких перемен не будет. Так никто и не решает проблем народа.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?