змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Фэномэн “оказывающего содействие”

Як памятаем, паміж Масквой і яе васальным рэжымам у Менску не аднойчы ўжо здараліся “канфлікты”, якія з лёгкай рукі называльшчыкаў называліся “малочнымі войнамі”, “газавымі войнамі” і г.д. Такія “войны” часам працягваліся даволі доўга, суправаджаліся вэрхалам і дэманстрацыяй “беларускіх патрабаваньняў”, “патрыятычнай пазыцыі дэлегацый ад Лукашэнкі ў Маскве”… Пра ўсё гэта густа паведамлялі СМІ ўсяго сьвету, ведучы хроніку “ваенных дзеяньняў” афіцыёзных лукашыстаў “у абароне інтарэсаў Беларусі”. Спачатку мільёны беларусаў верылі ў гэтыя дымы і агні на маскоўскай сцэне. А потым пачалі заўважаць, што адзіным вынікам гэтых шумных “канфліктаў” было халуйскае выкананьне васальным рэжымам усіх умоваў Масквы і адпаведнае пагаршэньне жыцьця нашага грамадзтва. Усё больш людзей разумеюць цяпер, што мізансцэны і дымы-агні на тэму маскоўска-лукашыстоўскай “вайны” – гэта выключна піратэхнічныя спэцэфэкты і выкананьне сцэнічных абавязкаў прыгоннымі акцёрамі трупы пагарэлага тэатру паводле маскоўскай рэжысуры.

І вось грымнула “дыпламатычная вайна”, нават “вайна за культурную спадчыну”. Усе ведаюць, што заявіў адзін маскоўскі прахвэсар пра беларускую мову і Беларусь, “якіх няма”. Казалі яны там яшчэ і не такое, але тут раптам гэта не прайшло. У МЗС антыбеларускага рэжыму ў Менску выклікалі “на дыван” дробнага клерка амбасады РФ у Беларусі (чамусьці не абасадара Сурыкава), а ў адказ на гэта ў Маскве ў МЗС РФ выклікалі лукашыстоўскага амбасадара. Сусьветныя СМІ аж захлынуліся ад радасьці і пачалі гукаць пра Лукашэнку – абаронцу беларушчыны, які адварочваецца тылам да Расеі. Сэнсацыя, адным словам. А раптам возьмуць ды адклікаюць назад сваіх амбасадараў, сапраўднай вайной запахне…

Ды толькі вось кемлівыя беларусы пачалі рытарычна пытацца. Можа выведзены з Беларусі расейскія войскі і ваенная тэхніка або хаця б дэзавуявана дамова на чатыры з лішкам тысячы вагонаў для завозу ў Беларусь новых расейскіх войскаў у 2017 годзе? Можа рэжым у прыпадку раптоўнага “нацыяналізма” адмяніў злачынную татальную палітыку русіфікацыі – ну, хаця б адну школу вярнуў у беларушчыну? Можа адноўлены дзяржаўны статус нашых сьвятых нацыянальных сымвалаў? Нічога гэтага няма і ня будзе. Мы зьяўляемся сьведкамі чарговага шоў, якое на самой справе зьяўляецца прыкрыцьцём нейкіх іншых сумесных дзеяньняў “канфліктуючых бакоў”.

У справе згушчэньня дымавой заслоны сапраўдных дэмаршаў Масквы, як заўсёды, лідыруюць непараўнальныя “экпэрты” з “дэмСМІ” РБ. Яны апэратыўна (і без якой-кольвечы аналітыкі) паведамляюць пра “рашучыя дзеяньні” рэжыму і малююць карціну драматычнага маскоўскага-беларускага скандалу. Хаця не, на аналітыку яны ўсё ж спадобіліся. Вось “белрэдацыя” Радыё Свабода ўзяла і паведаміла, што маскоўскі прахвэсар, з філіпікі якога пачалася “дыпламатычная вайна” – гэта, аказваецца, адстаўны генэрал-лейтэнант замежнай выведкі Расеі Л. Рашэтнікаў. Карціна пачала праясьняцца. Для яе яшчэ большага “праясьненьня” “белрэдакцыя” папрасіла камэнтар у маскоўскага кандыдата геаграфічных навук Дз. Арэшкіна. І той выдаў сапраўдную дэмакратычную аналітыку з Масквы і з навуковага пункту гледжаньня даказаў, што генэрал-прахвэсар Рашэтнікаў “дэманструе глыбокае савецкае невуцтва”. Вось як! Пара, як бачым, далучаць тав. Арэшкіна да сьпісу калі не “сьвятых”, то хаця б “блаженных в земле русской просиявших”. Гэта ж які шчыры і верны сябра Беларусі! Пачытаем, што ён там далей распавёў, цытуем:

Калі зьявіўся Пуцін, Лукашэнка зразумеў, што быць расейскім дыктатарам яму ня сьвеціць, і вырашыў сканцэнтравацца на беларускай тэрыторыі. І заняўся цалкам супрацьлеглым — пабудовай агароджы паміж сваім сувэрэнітэтам і ўсходнім суседам. Сышлі ў нябыт выказваньні пра тое, што беларусы — гэта тыя самыя рускія, толькі са знакам якасьці. Наадварот — мы бачым спробы выбудаваць беларускую ідэнтычнасьць. І гэта зразумела: яму трэба кіраваць гэтай тэрыторыяй і ён спадзяецца перадаць яе свайму нашчадку. (…)

Спадар Рашэтнікаў — асоба не таго маштабу, каб думаць самастойна. Ён толькі артыкулюе тое, што ўлоўлівае ў калякрамлёўскай атмасфэры. А там цяпер вельмі заклапочаныя тым, што Беларусь пойдзе на збліжэньне з Эўропай, як тое здарылася з Украінай, і тым, што бачаць у Менску прывіды Майдану. Таму вядзецца падрыўная дзейнасьць супраць Лукашэнкі, якая раней была на ўзроўні маргінальных журналістаў агенцтва Regnum, а цяпер паступова выходзіць на ўзровень дзяржаўных чыноўнікаў. Для расейскай улады Лукашэнка цяпер не славянскі брат і ня «рускі віцязь», а стаўленьнік эўрапейскай закулісы, які вядзе сваю краіну да Майдану, падтрымлівае нацыянальную ідэю, ходзіць у беларускай вышыванцы. Будзе натуральным, калі хутка Лукашэнка загаворыць па-беларуску. Таму што куды яму падзецца — так атрымліваецца, што фармаваньне беларускай ідэнтычнасьці супадае з інтарэсам першай асобы краіны.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/oreshkin-reshetnikov/28193237.html

Вось такі маскоўскі экспэрт ад “рускай дэмакратыі”. Паўторым ягоны тэзіс: у Маскве “цяпер вельмі заклапочаныя тым, што Беларусь пойдзе на збліжэньне з Эўропай, як тое здарылася з Украінай, і тым, што бачаць у Менску прывіды Майдану. Таму вядзецца падрыўная дзейнасьць супраць Лукашэнкі”. “Экспэрт” можа забыўся, што Майдан у Кіеве быў накіраваны супраць улады ўкраінскага аналага Лукашэнкі, а падрыўная дзейнасьць супраць Украіны вялася якраз аналагам разбуральніка Беларусі – Януковічам. Няхітры маскоўскі дэмсафізм каго-небудзь можа і саб’е з панталыку, але ўжо нямногіх. Так што намаганьні “белрэдакцыі” у справе чарговага штукарскага надзьмуваньня манэкена абаронцы Беларусі са зьнешнасьцю начальніка рэжыму наўрад ці будуць эфэктыўнымі.

Але вернемся да асобы маскоўскага дэмакрата Арэшкіна. Пачытаем пра яго ў агульнадаступнай крыніцы:

Орешкин Д.Б.

Кандидат географических наук.

В 1993 совместно с Андреем Скворцовым и Александром Беляевым создал аналитическую группу «Меркатор» (Mercator Group). (…) Группа «Меркатор» обеспечивала по приглашению Центризбиркома аналитическую поддержку и отображение хода и результатов федеральных выборов депутатов Государственной думы и Президента России, сделала электронный Атлас кризисных ситуаций для Совета безопасности России.

В 2007 году баллотировался в Государственную думу от Союза правых сил.

12 июня 2012 года выступал на митинге на Болотной площади.

26 мая 2016 года в передаче «Разворот» на радиостанции «Эхо Москвы» заявил о возможности баллотироваться, а также о шансах на победу в выборах Президента Украины Надежды Савченко.

Крыница: Википедия.

Нават старэйшыя школьнікі цяпер ведаюць, што аналітычную падтрымку Цэнтрвыбаркаму ў Маскве і тым больш Савету бясьпекі Расеі ў спэцыфічных справах можа рабіць толькі “свой парень” для кіраўніцтва імпэрыі. Не, ён не генэрал ГРУ і нават не яфрэйтар. Такіх на Лубянцы прынята называць з савецкіх часоў “оказывающими содействие”. Як бачым, “оказывающий содействие” Арэшкін “содействовал” і на апазыцыйным нібыта полі. Прыведзены нават ягоныя подзьвігі. Гэта выступ падчас маштабнай правакацыі, арганізаванай маскоўскай псэўдаапазыцыяй разам з крамлёўскім рэжымам на Балотнай плошчы (у выніку якой арэшкіны, якія “выступалі”, пайшлі дахаты, а простыя грамадзяне пакаштавалі амонаўскіх дубінак і турмы). І заяву пра “прэзыдэнцкія шансы” лётчыцы Н. Саўчанкі (маскоўскі сцэнар з гэтай асобай набывае цяпер усё больш выразныя кшталты). Адным словам, заслужаны таварыш.

Былі ў яго заслугі і на беларускім фронце імпэрыі. Многія беларусы слухалі ў Сеціве ягоныя выступы пад крыклівымі тытуламі “Пуцін усё праіграў”, “Фініта ля камэдыя” і інш. І раптам “дэмэкспэрт” выдаў гады паўтара таму даволі доўгі відэа-ролік з усхваленьнем лукашыстоўскай эканомікі ў Беларусі, як усё ў нас квітнее і буяе ў параўнаньні з агульнарасейскім правалам. Прычым у той жа час з такімі “экспэртызамі” на славу “белорусской экономики, которую уверенно поднимает Лукашенко” публічна выступілі такія “дэмэкспэрты” з РФ, як Дэмура і Вэлер. Усе яны так усхвалялі “беларускую мадэль”, што беларусы ажно ў вакно зірнулі: можа чаго не заўважылі, што з Масквы бачна. Цяпер маскоўскія “дэмэкспэрты” раскажуць нам, як Лукашэнка з сваёй хеўрай будзе арганізоўваць Майдан у абарону нашага сувэрэнітэту.

І да чаго ж моцная спайка ў маскоўскіх “экспэртаў” са спэцамі з “дэмСМІ” РБ. Ды проста “скрепы” нейкія, даруйце за выраз. 

Сяргей Камароўскі / 26-12-2016
Акупацыя Лукашэнка Беларусь Лукашызм Расейскія акупанты Расейска-беларуская вайна
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Валік 2016-12-26

Свабодка ганебная ў чарговы раз аблажалася.

Бяз тэмы Аўтар: Рыцар ВКЛ 2016-12-26

Беларусаў у Маскве і на РС за дурачкоў лічаць.

нклн Аўтар: Менчанин 2016-12-26

Все это создано для обалванивания людей в целях Москвы. Для полной Независимости мы должны иметь экономическую уверенность в своих силах и в завтрашнем дне, а не в настроении олигархов. Надо просчитать возможности РБ в мировой экономике, а не на переферии Москвы.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: