змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Празе

Шаноўныя сябры!

- Вы хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай?

- Добра ведаеце Беларусь і хочаце, каб іншыя таксама даведаліся?

- Вам не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце з намі.

Мы сардэчна запрашаем вас прыняць удзел у фармаванні беларускай Вікіпедыі.
Сустрэнемся, каб пісаць артыкулы ў сусьветнай, свабоднай экнцыклапедыі. З намі будуць прафесіяналы, якія дапамогуць і адкажуць на тэхнічныя пытаньні. Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэр - яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды. Можна заходзіць і выходзіць у любы момант, не трэба сядзець поўных 7 гадзін.

Дзе і калі: У беларускай Клюбоўні па адрэсе 5.května 1043/32, Praha-Nusle

20 красавіка (субота) 2013 года ад 11.00 да 18.00.

Праграма:
11.00 Пачатак. Агульная інфармацыя. Азнакамленне з правіламі і асаблівасцямі напісання артыкулаў у Вікіпедыі.
13.00 - 14.00 Абедзенны перапынак, фуршэт. Знаёмствы.
14.00 - 18.00 Напісанне артыкулаў, абмеркаванне.
18.00 Завяршэнне мерапрыемства і ўручэнне ўзнагародаў.

Пажаданні ўдзельнікам:
Паколькі для стварэння і рэдыгавання артыкулаў вам спатрэбіцца кампутар, то, калі ласка, бярыце з сабой свой ноўтбук. У клюбоўні будзе магчымасць далучыцца да інтэрнэту праз нашу WI-FI сетку, ці, ў каго не працуе, можна падлучыцца праз кабель. Таксама вы можаце загадзя напісаць артыкул, пра які будзе патрэбна праверыць, ці не існуе ўжо нешта падобнага ў Вікіпедыі.

Запрашаюць арганізатары:

Грамадзкае аб'яднанне Пагоня;

Беларуская Нацыянальная Памяць;

Спецыяліст па Вікіпедыі і сябра беларусаў Польшчы Томаш Бладынец.

 

У вас будзе мажлівасьць набыць кнігі Зянона Пазьняка і скарыстацца беларускай бібліятэкай:

 

Беларускія кнігі

 

Беларуская бібліятэка

 

/ 20-04-2013
Беларуская Нацыянальная Памяць Мерапрыемствы
Абмеркаваньне
Малайцы! Аўтар: Хмара 2013-04-20

Выдатная ініцыятыва.

Бяз тэмы Аўтар: беларуска 2013-04-20

Добрая справа,поспехаў усім!Жыве Беларусь!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: