змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Дзеім далей

(Ліст на кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне ў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мы дзеім і крок за крокам набліжаемся да перамен, на якія мусім уплываць.

...Важна, што ў верасьні не адбылося катастрофы, якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашу невялікую фронтаўскую (і адзіную беларускую), цяпер партыю  мы зрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэба было зрабіць. Грамадзкая штодзённая ўвага да небясьпекі расейскіх ваенных манэўраў у Беларусі шмат значыла. Беларусь на фоне міжнароднай занепакоенасьці не павінна была маўчаць. І нам удалося ўзьняць гэты наш беларускі голас.

Я ўжо адзначаў у выступе на апошнім мітынгу, што Маскве не атрымалася разьвязаць вайну на Далёкім Усходзе і сутыкнуць Амэрыку з Паўночнай Карэяй, хаця Расея (застаючыся ў ценю) рабіла брутальныя і нават адчайныя высілкі, каб Пн. Карэя справакавала Амэрыку на ўдар. Масква пралічылася на захадзе і на ўсходзе. Гэта ўсё адыграла адпаведную ролю і пакуль што адтэрмінавала расейскую агрэсію ва Усходняй Эўропе. Але маскоўскія намеры застаюцца. Падрыхтоўка працягваецца.

Няма сумненьняў (і выведка суседніх краін тое даказвае), што расейцы пакінулі ў Беларусі і схавалі значную частку свайго войска і тэхнікі. А рэшту адвялі на новыя рубяжы ў стан гатовасьці да інвазіі. Расейцам удалося схаваць свае аддзелы, дзякуючы спрыяньню рэнегацкага рэжыму ўлады ў Беларусі і дзякуючы таму, што Беларускае войска апынулася (дзякуючы, ізноў жа, рэнегацкаму рэжыму) пад камандваньнем расейскіх генэралаў, палкоўнікаў і шпіёнаў. Бянтэжыць, аднак, што беларусы, звычайныя людзі Беларусі, да гэтага часу не зафіксавалі і ня выявілі месцазнаходжаньня расейцаў. Мімікрыя, відаць, добра прадумана.

Тым часам, заўважце, калі б у Беларускім войску (і ў цэлым у грамадзтве) была беларуская мова, схаваць чужое войска было б немагчыма. Вось яна цана ўнутранай акупацыі рэнегатаў і цана здрады. Плянуюць крымскі сцэнар. Ведаючы гэта, трэба адпаведным чынам і абавязкова рыхтавацца да барацьбы. Але найперш неабходна выявіць схованкі акупантаў. Выявіўшы, прыступіць да дзеяньняў па вызваленьні тэрыторыі.

Для нас цяпер важна падрыхтаваць сьвяткаваньне Дзядоў у Курапатах. І, адпаведна, трэба абавязкова пасьпець зрабіць усе падрыхтоўчыя справы, якія былі адкладзеныя на цэлы год.

Вельмі цяжка (асабліва ў паваротныя моманты), што ў нас няма нацыянальнага друку, радыё і тэлебачаньня і беларускага інтэрнэту. Але, памятайма, што адтуль чуваць толькі словы. Дзеяньні за намі. Яны ўсё і вызначаць...

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!

8 кастрычніка 2017 г.

Зянон Пазьняк / 12-10-2017
Зянон Пазьняк Беларусь Змаганьне Барацьба Супраціў
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-10-12

Пасыўнасьць нашых людзей ўражвае. Нібыта ўсё гэта сон, нібыта ўсё гэта не з імі.

Бяз тэмы Аўтар: Тысяцкі 2017-10-12

А тут і папы-гапоны са сваім маршам на 21 кастрычніка на зусім ужо неактульную тэму. Усё робіцца, каб засьціць галоўнае -- акупацыю нашай краіны. Ды толькі не выйдзе нічога ў фальшывых.

Схованкі! Аўтар: Натальля 2017-10-15

Дай Бог, каб тут беларус праявіў сябе! ) загадкавы мы усе ж народ!.. )

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маналог “героя перестройки” (відэа)
За Попом-Гапоном, товарищи! (відэа)
Нячысты міф на тэму БНФ
Гэтага пэрсанажа нельга пускаць у Курапаты!