змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні ўлады

(Травеньскі Сойм 2017 г. КХП–БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, -- “Беларусь мусіць быць вольнай” (друкуецца асобна). Асноўная інфармацыя тут пра расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (Захад 2017) і пра прынцыпы Народнай праграмы «Вольная Беларусь». З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы зазначылі, што тэма сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Беларусі зьяўляецца ўжо пастаяннай. Павялічваецца толькі колькасьць людзей, якія выразна бачаць крызісныя працэсы і не разьлічваюць на паляпшэньне ўмоваў свайго жыцьця, хутчэй наадварот. Гэта ўжо абсалютная большасьць нашага грамадзтва.

Апошнім часам з Расеі паступаюць зьвесткі пра актыўны вываз капітала за мяжу, перш за ўсё ў афшорныя зоны. Зразумела, што правіла мясцовага паўтарэньня ўсяго, што адбываецца ў Маскве, дзейнічае і ў рамках гэтай тэмы. Гэта ёсьць сьведчаньне набліжэньня краху рэжыму. З другога боку, практычна ўсе людзі самастойнага думаньня, творчага складу, прадпрыймальнай натуры перажылі абрабаваньне рэжымнымі структурамі, былі пазбаўлены ўсяго або значнай часткі таго, што было зароблена або створана іхнімі рукамі і інтэлектам, -- фірмы, грошай, ініцыятывы. Моладзь ужо ня бачыць пэрспэктывы паўнавартаснага жыцьця ў Беларусі, імкнецца выехаць на Захад. І ніхто ўжо не зьдзіўляецца гэтаму.

Грамадзтва ўжо разумее, што дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні аўтарытарнай улады. Усё больш людзей разумеюць, што гэта ёсьць акупацыйны рэжым, які абслугоўвае інтарэсы чужой дзяржавы і мае задачу аслабіць і зьнішчыць Беларусь. Незадаволенасьць расьце, і ў гэтых умовах трэба паказаць беларусам пэрспэктыву, шлях нацыянальнай кансалідацыі, змаганьня і перамогі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра ўзмацненьне савецкага маразма ў дзеяньнях дзяржаўных структур. У школах, замест таго, каб вучыць дзяцей, ствараюцца прымусовыя масоўкі на розныя рэжымныя мерапрыемствы. Работнікі бюджэтнага сэктару завалены працай па афармленьню непатрэбных папер і справаздач. У людзей складваецца ўражаньне, што ім адмыслова тлумяць голаў, каб ім не было нават часу задумацца над актуальнымі праблемі.

Рэзка ўпалі заробкі. Гэта прывяло да зьмены настрояў сярод асобаў, якія на працягу гадоў махалі рукамі, імпэтна праслаўлялі рэжым і пракліналі тых “кто ему мешает”. Апошнім часам яны сьцішыліся, пачалі задаваць пытаньні і разгублена аглядацца вакол. Нажаль, на многіх з людзей яшчэ дзейнічае маскоўская тэлепрапаганда, і яны заяўляюць, што “Лукашэнка дрэнны, а вось у Расеі добра і Пуцін малайчына”. Іх ня могуць пераканаць нават тыя, хто вяртаецца з заробкаў у Расеі і наглядзеўся на тое расейскае «дабро». Таму неабходная сістэматычная асьветніцкая праца з грамадзтвам. Трэба паказаць людзям, што ёсьць беларуская альтэрнатыва мізэрнаму існаваньню пад чужынскай акупацыяй. І Праграма “Вольная Беларусь” павінна дапамагчы гэта зрабіць.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

14 траўня 2017 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 16-05-2017
КХП-БНФ Народны Фронт Беларусь БНФ Сойм КХП-БНФ
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: кніганоша 2017-05-16

Інэртнасць нашых грамадзян здзіўляе. Усё выглядае як штучная раўнавага. Можа кепска скончыцца.

Бяз тэмы Аўтар: Дацэнт 2017-05-16

Многія людзі ведаюць, што хунта актыўна вывозіць грошы. Блін, абрабуюць да трусоў мільёны людзей. Сумны вадэвіль.

уеруер Аўтар: Менчанин 2017-05-16

Кто-то активно насаждает у нас Триколор и НТВ+. Хотят нас выставить неспособными строить свое гос-во.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Алесь Чахольскі і акупанцкі суд
Максім Танк: Не шкадуйце, хлопцы, пораху…
Анэкдот дня: Больш няма, пра што пісаць
Як эстонцы любяць эстонскае (відэа)