змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Дзяржаўны крок Украіны – Закон аб адукацыі

Пісьменьніца Аксана Забужка пракамэнтавала выданьню ГОРДОН рэзкія выказваньні палітыкаў Вугоршчыны, Румыніі, Польшчы і Малдовы з нагоды прынятага ва Украіне Закона “Аб адукацыі”:

Спаліліся ўсе, хто чакаў, калі Пуцін раздробіць Украіну, і прыглядаўся да свайго смачнага кавалка. Ім ужо грамадзкасьць адказала на ўзроўні жарту: “Дык зачыніце ў сябе ўкраінскія школы. Вой, у вас такіх няма!” Проста крыўдна, што ўжо 2017 год, а пуцінскі ўплыў не зьмяншаецца. Прывід імпэрыялізма блукае па Эўропе. І на такія фантомы Пуцін, як на жыўца, ловіць сваіх памагатых. Вось так – адрыжкай імпэрыялізма – ХХ стагоддзе сьведчыць пра сябе. Мы проста павінны гэта разумець і асэнсаваць, як змагацца, як не паддавацца, як на гэта адказваць. Але чым больш жорсткімі будуць санкцыі да Расеі, тым цішэй будуць галасы тых, хто марыць аб сваім кавалачку Украіны.

У сапраўднасьці праблема ёсьць, і ня толькі на Закарпацьці. Старэйшае пакаленьне там яшчэ на ламанай расейшчыне можа размаўляць, а дзяцей і ўнукаў, відавочна, настройваюць атрымаць вугорскія пашпарты. Такіх людзей вельмі ўмоўна можна назваць грамадзянамі Украіны. У іх няма грамадзянскай сьвядомасьці. Яны не інтэграваныя ва ўкраінскае грамадзтва. Я неяк ляцела на самалёце з жыхаркай баўгарскага сяла з Адэскай вобласьці. Разумею, што ня ўсе такія, але тады мне стала страшна: яны ж яшчэ і галасуюць! Каго яны мне выбіраюць? Яны, як іншапланэцяне. Яны сядзяць і чакаюць, хто ж прыйдзе. Такіх мы бачылі на Данбасе і ў Крыме. Гэта ўсё парэшткі “саўка”. Для іх СССР – яшчэ рэчаіснасьць, а з 1991 года яны знаходзяцца ў транзітным стане і не ўспрымаюць усур’ёз, што нейкая Україна тут зьявілася. Цяпер людзі павінны зрабіць выбар. Прыняты закон, і грамадзяне павінны ведаць мову і гісторыю гэтай краіны.

Зараз мы раздаем пашпарты направа і налева, як туалетную паперу. Іспыта на грамадзянства ў нас няма. А закон аб адукацыі – добры і слушны крок, каб нарэшце ўвесьці тое, што ёсьць ва ўсіх краінах, якія сябе шануюць і ўмеюць сябе бараніць: прыняць прыстойны закон аб грамадзянстве. Паспрабуйце ў той Вугоршчыне атрымаць пашпарт. У Нямеччыне можна 10-20 гадоў пражыць і не атрымаць грамадзянства. Там трэба рэальна прайсьці іспыт на веданьне мовы, гісторыі, канстытуцыі. Людзям, якія тут нарадзіліся, якія зьяўляюцца дзецьмі носьбітаў украінскага пашпарта, такія веды павінны забясьпечваць украінская мова. Дзеля таго мы яе і ўтрымліваем і плацім падаткі. А эмігранты павінны вучыцца і здаваць экзамен. Неабходны падзел на рэзыдэнтаў і грамадзян. А крок ад віда на жыхарства да атрыманьня ўкраінскага пашпарта павінен быць не ў адзін год, не ў адзін адукацыйны і культурны бар’ер.

Пераклад з расейскай.

Крыніца:  http://gordonua.com/news/politics/spalilis-vse-kto-vyzhidal-kogda-putin-razdrobit-ukrainu-i-primeryalsya-k-lakomomu-kusku-zabuzhko-o-reakcii-na-zakon-ob-obrazovanii-209079.html

 

Што гэта за гістэрыка?

Сьвет шалее. У адказ на падпісаньне новай рэдакцыі закона Украіны аб адукацыі міністр замежных спраў Вугоршчыны заявіў, што “Вугоршчына заблакуе і накладзе вэта на любы крок Украіны на шляху да далейшай эўрапейскай інтэграцыі”.

Складваецца ўражаньне, што многія нашыя суседзі і партнёры, успамінаючы пра Украіну, кідаюцца ў нейкае глыбокае геапалітычнае дзяцінства; і ўпэўнены, што ў любым пытаньні мы ў першую чаргу павінны паклапаціцца аб іхніх інтарэсах, і толькі потым успомніць аб сваіх.

Для тых, хто ў танку: Україна не забараняе вугорскую мову. Україна не забараняе адукацыю на вугорскай мове. Мы ўсяго толькі ветліва просім вучыць НЯ ТОЛЬКІ вугорскую мову, а ведаць і вучыць яшчэ і ўкраінскую. Кропка. І гэта не апраўданьне, а лікбез. У астатнім – калі ласка.

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан наогул выказваецца, як падлетак: “Мы гарантуем, што Україна пацерпіць у будучыні”. WTF?!? Што гэта за гістэрыка ў духу “прыйдзе вайна папросіш хлеба”?! І пры ўсёй павазе да пана Орбана, хто яго пераканаў, што ён можа вырашаць, якой павінна быць мапа ЭЗ, каму туды можна, а каму – не.

Мабыць, нашы вугорскія калегі забыліся, што Украіна – гэта пакуль адзіная краіна на кантынэнце, грамадзяне якой фізычна заплацілі жыцьцямі за свой выбар. Рэакцыя пана Орбана мала чым адрозьніваецца ад абурэньня расейцаў, якія не разумеюць, чаму мы забараняем уезд ва Украіну тым, хто парушыў законы і Канстытуцыю пры перакрочваньні дзяржаўнай мяжы ў Крыме.

Глыбока ўнутры я касмапаліт, мяне цяжка абвінаваціць у нейкім шавінізме. Але, сябры, пара прызвычайвацца, што ў гэтым доме ёсьць свае традыцыі, законы, Канстытуцыя, свае раны і боль. І так, з гэтым усім давядзецца лічыцца.

Мустафа Наем, журналіст, Кіеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Мы толькі вучымся абараняць свае інтарэсы

Україна не стане членом ЄС поки не стане сильною. А ми лише вчимося захищати свої інтереси більше, ніж загравати з кимось. Загравання зі східним сусідом призвели до війни. І цей досвід ми зобов'язані взяти до уваги. Якщо Орбан оголошує нам холодну війну - це його вибір і помилка. Бо відверто кажучи українські дипломати мали б активніше відстоювати права українців в Угорщині, і права навчання українською там за рахунок угорських платників податків в перших класах і вивчення української надалі, включно з ВУЗами. Ми це гарантуємо угорцям на практиці, виконуючи всі свої міжнародні зобов'язання. А вони нам ні.

Бо насправді Орбан націоналіст, який хоче аби значні території на заході України були значно більш угорськими, аніж українськими. Поганий підхід. Не дієвий. Шантаж називається.

Це все, що хочеться сказати у відповідь на заяву Угорщини про блокування українських євроінтеграційних прагнень.       

Вікторія Сюмар, народны дэпутат Украіны

Крыніца: Фэйсбук.

/ 27-09-2017
Расея Украіна Вугоршчына Украінская мова Мова
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-09-27

Малайцы украінцы! Трымайце ўдары! Да гэтага, мяркую, вы былі гатовыя. І рабіць гэта трэ было 26 гадоў таму, з першага дня незалежнасьці. Але ніколі ня позна.

Бяз тэмы Аўтар: людцы 2017-09-27

Многія халяўшчыкі хацелі б пакарыстацца Украінай і Беларусяй. За дурачкоў нас маюць. Ага, шыш!

закон аб супраціве асіміляцыі Аўтар: Vital 2017-09-27

Ды ўсё прасьцей. Людзі жывуць думкамі ўчорашняга дню. Колькі вою будзе ад "Зьвёнзку Полякув на Бялорусі" і ў нас падчас беларусізацыі. :-) Але пытаньне значна больш складанае: патрабуецца распацаваньне пэўных законаў аб абароне ад асіміляцыі / глабалізацыі.

Бяз тэмы Аўтар: ёсьць мова,ёсьць нацыя 2017-09-27

Во якая моцная зброя МОВА! Беларусы наступныя.Таму трэба распаўсюжываць сваю мову,размаўляць на ёй,пісаць і чытаць. У нас наперадзе шмат працы.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: