змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Дзяды ў Лошыцы. Нацыя жыве, пакуль памятае пра сваіх продкаў

11 лістапада 2017 г. у працяг восеньскіх Дзядоў адбылося ўшанаваньне памяці ахвяраў расейска-нкавэдзісцкіх рэпрэсій у Лошыцкім яры.
На запрашэньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ каля Палацу Культуры “Лошыцкі” сабралася некалькі дзясяткаў людзей. У 12.30 яны сшыхтаваліся ў калону і рушылі да Лошыцкага яру. Калона прайшла пад беларускімі нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі.

Мітынг каля Лошыцкага Крыжа адкрыў адказны за мерапрыемства намесьнік старшыні Партыі Сяргей Папкоў. Ён зачытаў выступ старшыні Партыі Зянона Пазьняка (публікуецца асобна). Выступілі таксама намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі і адказны сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі.

Намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі падзякаваў прысутных за іх ўдзел у мерапрыемстве. Ён адзначыў, што расейскія акупанты мэтанакіравана і сістэмна праводзілі палітыку фізічнага вынішчэньня беларускай нацыі. Калі б у іх была магчымасьць, яны б і сёньня стралялі беларусаў. Аб гэтым сьведчыць іхняя сёньняшняя прапаганда і палітыка. Гэта — ухваленьне Сталіна і ягонага рэжыму, усталяваньне помнікаў дыктатару і ягоным хаўруснікам. Сёньня, маючы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе ў Беларусі сваго стаўленьніка А. Лукашэнку, яны праводзяць у Беларусі палітыку русіфікацыі, знішчэньня беларускай адукацыі; эканамічная палітыка, знешнія дачыненьні, ваенная палітыка і г.д. падпарадкаваныя Маскве і не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і яе народу.

«Вось прыклад,– адзначыў палітык,– мы знаходзімся каля растрэльнага Лошыцкага Яру, дзе расейскі НКВД забіваў беларусаў. На гэтым месцы на касьцях нявінных ахвяраў усталяваныя гаражы. Калі б сёньняшні палітычны рэжым у Беларусі быў беларускім, нават больш скажу— нармальны чалавечы, такога б не было».

Нацыя жыве, пакуль памятае пра сваіх продкаў, ушаноўвае папярэднія пакаленьні і дбае пра будучыню: выхоўвае маладыя пакаленьні ў павазе да сваёй гісторыі, мовы, культуры і вучыць адрозніваць дабро ад зла. Для маладых беларусаў важна ведаць адкуль ідзе небясьпека, важна разумець, што расейская імпэрыя не адмовілася ад сваёй імпэрскай ідэалёгіі і імпэрскай палітыкі.

Таму, каб жыць на сваёй зямлі годна і свабодна трэба трымацца свайго і ўмець даваць адпор злу.

Адказны сакратар Партыі Алесь Чахольскі звярнуў увагу на тое, што і сёньня гінуць беларусы ад маскоўскіх імпэрцаў. Беларусы едуць на працу ў Расею, а там іх “кідаюць”, гэта значыць не плацяць грошы за працу і нават забіваюць.

Прамаскоўскі рэжым у Беларусі сьведама стварыў у краіне такую сітуацыю, каб найбольш актыўныя беларусы зьязджалі з краіны, адзначыў палітык.

Чахольскі зьвярнуўся таксама і да людзей зь міліцыі і спэцслужбаў, якія знаходзіліся непадалёк і пільна сачылі за мерапрыемствам. “Вы сёньня служыце не народу, а рэжыму. А хто вам будзе плаціць пэнсію, калі зьедзе з краіны актыўная частка беларусаў? Можа вы спадзяваецеся на маскоўскую імпэрыю? Дык калі ў Беларусь уварвецца маскоўскае арда, вaм тут месца ня будзе. Паедзеце на Далёкі Усход ці на Каўказ. А маскоўскую імпэрыю чакае чарговы пэрыяд распаду”,– адзначыў спадар Чахольскі.

На завяршэньне мітынгу людзі прасьпявалі духоўны гімн “Магтны Божа”

11.11.2017

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

  

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

 

Дзяды ў Лошыцы

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 12-11-2017
Дзяды Лошыцкі Яр Дзяды-2017
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе