змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Дэмакратычны” маразм

Я памятаю даўні час, калі Навабеліца называлася горадам. Цяпер толькі на старых фотаздымках застаўся інфармацыйны подпіс фотаатэлье – “г. Ново-Белица, 1961 год”. І партрэты людей, большасьці зь якіх ужо няма. Астатнія пасівелі, пасталелі, састарыліся. Беліца (як усё жыцьцё называюць сваю мясцовасьць тубыльцы) заўсёды мела нейкі правінцыйна-лакальны характар, знаходзілася на мяжы дзьвюх зьяваў – горада і вёскі. Тут нават Ленін каля кіно “Мір” нейкі слаба манумэнтальны, нейкі па-свойску местачковы (нядаўна яго рэстаўравалі і абклалі новымі гранітнымі плітамі). Каласальныя транспаранты з Брэжнявым (якому мастакі-афарміцелі ўвесь час падмалёўвалі грудзі для новых ордэнаў) пачыналіся за Сожам – у Гомелі. Ніхто і не ўспамінаў, што ўвосень 1943 года наша Беліца на працягу амаль месяца была сталіцай БССР, калі фронт праходзіў па Сажы, а па гэты бок засядалі ЦК КПБ і Вярхоўны Савет БССР.

Як і паўсюль у саўдэпіі нас, -- дзятву, -- выганялі са школы зьбіраць “мэталалом”. На суботніках часам адбываліся больш карысныя дзеяньні. Пад самае неба вырасьлі ўжо вербы і клёны, што мы пасадзілі былі пад тэмпэрамэнтным кіраўніцтвам настаўніцы Клары Аляксееўны. Праз дзесяцігоддзі яна (габрэйка па нацыянальнасьці) адзіная выступіла па-беларуску на юбілейнай сустрэчы выпускнікоў. У 1999 г. наша школа ўжо вярнулася ў кандовае русіфікатарскае становішча. Але былі 1991-95 гады, калі маладыя настаўнікі і дзеці хадзілі ў беларускую школу, дзе вучылі і вучыліся на роднай мове.

На жаль, з тае пары з Навабеліцы ў інфармацыйную прастору паступаюць з ласкі “дэмСМІ” у асноўным нейкія абсурдныя і недарэчныя паведамленьні. Тэндэнцыя насьцярожвае. 10 кастрычніка Радыё Свабода завяршыла свой дзень інфармпрадуктам пад тытулам “Дэмакратычны паход у Навабеліцу”. Назоў закручаны “крута”, адразу прыцягвае да сябе ўвагу. Так і бачыш, як мясцовыя дэмакраты бадзёра маршыруюць на Беліцу шыхтом і з песьняй “Взвейтесь кострамі…”

Прадчуваньне не падманула, з малой радзімы паступіла чарговая доза дэммаразма. Цытуем РС:

Восем дэмакратычных арганізацыяў Гомеля распачалі 10 кастрычніка грамадзка-палітычную кампанію “Навабеліца”. Прадстаўнікі руху “За свабоду”, Партыі БНФ (маецца на ўвазе псэўда-БНФ ад галіхвэ Янукевіча – В.Б.), “Дэмакратычнага форуму”, “Нашага дому” ды іншыя зь ліку падпісантаў сумеснага пагадненьня спрабуюць вырашыць у Навабеліцкім раёне Гомеля, адным з чатырох у горадзе, лякальныя пытаньні, кшталту, «Новы двор», «Новая дзіцячая пляцоўка». Дзеля гэтага яны плянуюць арганізаваць жыхароў, падштурхнуць іх да актыўнасьці. «Адначасова мы пачынаем падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы, прапануючы жыхарам прававую дапамогу, а таксама новых кандыдатаў у дэпутаты зь ліку прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый», — гаворыць актывістка руху «За свабоду» Галіна Краўчанка. (Канец цытаваньня).

Атрымліваецца так. “Дэмакраты” будуць хадзіць паходам і штурхаць сустрэчных мінакоў у бок удзелу ў выбарчых шоў дыктатуры. Калі стомленыя электаральным падманам людзі будуць пасылаць іх куды падалей, тыя будуць прэзэнтаваць сваіх дэмкандыдатаў. Адначасова дэмтурысты будуць штурхаць мінакоў на вырашэньне пытаньняў кшталту “Новы двор”, “Дзіцячая пляцоўка”. Не самы зьбіраць мэталалом і дапамагаць пабудаваць гэтыя аб’екты (калі ім так закарцела), а “падштурхоўваць да актыўнасьці”. Адным словам, у ціхамірнай Беліцы разгортваецца палітыка эўрапейскага ўзроўню.

“Поўны сур’ёз”, зь якім Радыё Свабода апісвае гэтую буфанаду, на самой справе мяжуе з поўным маразмам. І куды глядяць сёньняшнія сатырыкі? Панове, чытайце рэпартажы РС, тут набярэцеся безьліч хлестакоўскіх сюжэтаў. Ня трэба будзе голаў ламаць на пустым аркушом.

У фінале просіцца нешта з незабыўнай савецкай паэзіі:

Повсеместно,

Где скрещены трассы свинца,

Или там, где кипенье великих работ,

Сквозь века,

    на века,

        навсегда,

            до конца:

— Коммунисты, вперед! Демократы, в поход!

Валеры Буйвал / 11-10-2013
Псеўды Радыё Свабода Псеўда-БНФ Янукевіч ДэмСМІ Валеры Буйвал Дэмакраты
Абмеркаваньне
Мая пазыцыя Аўтар: Няхлюй 2013-10-12

Трэба здаваць рэжымных правакатараў у рукі рэжымнай жа паліцыі. Хай самі між сабой разьбіраюцца.

Дакладнасьць перакладу Аўтар: Раман Тык 2013-10-12

Для інфармацыі, калі можа каму спатрэбіцца тлумачыць замежнікам сытуацыю ў нашай краіне, дык "псэўдаапазыцыя" па-ангельску натыўна будзе fake opposition.

Отпор Аўтар: Гомельские демократы 2013-10-12

Как Вам не стыдно, автор! А ещё земляк.Мы хотим поднять жителей района на активную жизненную позицию, а Вам смешно. Хотя Свобода тоже могла бы быть посерьёзней. А то описала нашу деятельность в каком-то водевильном стиле. Никому нельзя доверять, никому.

?? Аўтар: Барух 2013-10-13

А наагул ці ёсьць там нармальныя людзі, што займаюцца палітычнай дзейнасьцю? Можа засталіся толькі вось такія шуты гарохавыя?

гомельскіе дермократы Аўтар: беларуска 2013-10-13

"Мы хотим поднять жителей района на активную жизненную позицию, а Вам смешно."

Вы спачатку сябе падыміце да ўзроўню жыхароў,беларусы,дзякуй Богу ,усё лепш і лепш разбіраюцца ў жыцьцёвай пазыцыі.За вашымі пустымі і правакацыйнымі лозунгамі пойдуць адзінкі і тое ненадоўга.

Байкот вашым псеўдавыбарам!

Ваша галоўная мэта- утрымаць рэжым дзеля зарабленьня Іўдавых срэбрэнікаў.Нічога добрага вы не зрабілі і не зробіце дзеля Беларусі і яе народа.

Гаўрылы ў паходзе Аўтар: Ляпіс-Трубецкой 2013-10-13

Гаўрылы ў паход ідуць

На Навабеліцу кадлою.

Рэжым прабрала ажно жуць --

Капцы калхознаму застою!

Гаўрылы -- дэмакраты ўсе,

Яны за "выбары" гарою.

Электарату пакрысе

Прапішуць лек ад гемарою.

Яны грамадзтва растрасуць,

Растумкаюць і расштурхаюць...

Ды толькі беліцкія ждуць --

Каб гнаць за Сож прадажны хары.

Ганьба нашага народа Аўтар: Марыя 2013-10-13

Такія вось "гомдемократы" -- гэта ганьба для нашага народу. Спадзяемся, што жыхары Навабеліцы пагоняць іх ад сваіх парогаў пад ср..ку.

Дэмхаза ў Гомлі Аўтар: Рурык 2013-10-13

З расповедаў гомельскіх людзей і з СМІ вядома, што кантора выдзеліла ў Гомлі цэлы дом, які цяпер называецца "дэмакратычным цэнтрам" ці неяк падобна. Там зьбіраецца ўся гэтая грант-шалупонь. Мабыць з сваёй канторскай дэмхазы яны й пасунуліся паходам на няшчасную Навабеліцу.

Ганіце апушчаных! Аўтар: Гамельчук 2013-10-13

Дарагія землякі, ганіце гэтых фальшывых клоўнаў з сваіх дамоў і кватэр! Не купляйцеся на іхнае балбаценьне. Байкот псэўдавыбарам і псэўдаапазыцыі!

Бяз тэмы Аўтар: М.Н. 2013-10-13

Цікава, на якіх дурыкаў разьлічана гэтая камічная інфармацыя на Радыё "Свабодзе"?

Беларусцы Аўтар: Данута 2013-10-13

Ну, гэта Вы, шаноўная, дарма так іх ацанілі. За Юдавых 30 срэбнікаў ніхто зь іх заднюю частку з крэсла не падыме. Яны разьлічваюць на чарговым абалваньваньні людзей зарабіць тышчонкі па дзьве-паўтары зялёных.

"Огласіте весь спісок, пожалста..." Аўтар: Лыцар 2013-10-14

Просім НарПерамогу пазнаёміць нас з імёнамі і біяграфіямі гомельскіх дзеячыкаў з мясцовых філіяў "За свабоду", псэўда-БНФ і г.д. Калі можна, партрэты таксама. Заадно людзі з Навабеліцы будуць ведаць, каго гнаць ад сваёй хаты.

Легіён Аўтар: Марта 2013-10-14

Імя ім -- легіён. Ну, легіёнам гэтая шушара становіцца падчас "выбарчых кампаній". Дзеліцца на дзесяткі і сотні, вызначае аплату за кожны падпісны ліст і г.д. А так псэўдаапазыцыйная шушара -- гэта легіёнчык памерам з цэнтурыю. З усяго Гомеля ўсе зьмяшчаюцца ў адну гэбэ-дэм-хазу.

Балада пра "дэмакратаў" Аўтар: Лірык 2013-10-14

Хлопцы, ч'і вы будзеце?

Хто вас ў бой вядзёт?

Хто пад красным знаменем з доларам ідзёт?

Гэ-э-гэй, з доларам ідзёт.

Мы хлапцы канторскія,

Усе да аднаго.

Фэйсы бутафорскія,

Ну а вам чаго?

Мы заробім грошыкі,

Мы -- не то што вы.

Назьбіраем ў кошыкі,

У банкі і ў штаны.

А цяпер на выбары

Усіх мы пазавем.

Тупайце, як кібаргі,

Вы за намі ўсьлед.

псэўды Аўтар: Віталь Z! 2013-10-14

Вунь Паганяйла заявіў, што хоча бараніць на народным судзе шклоўскага байструка. То што гэта за "праваабаронцы"?

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: