змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Черёмушки” або парны партрэт двух тыранаў

У жоўтую тканіну, сатканую з дэзінфармацыі, падтасоўкі фактаў, фальшывых акцэнтаў і поп-гапонаўскай “аналітыкі” запушчана “чырвонай ніткай” яшчэ адна маніпуляцыйная тэма. Ткачы з цэху “дэмСМІ” ўзяліся за стварэньне сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва парнага партрэту двух тыранаў – Лукашэнкі і Ярузэльскага. Бліжэйшы час пакажа, якая мэта гэтага “рукоделия”, але ўжо на пачатковым этапе зразумела, што йдзецца пра чарговую лубянскую “інтэлект-ініцыятыву” з мэтай адцягненьня ўвагі беларусаў ад сапраўды важных праблем і для збочваньня з шляху нацыянальнага Адраджэньня. Сярод іншага, йдзецца пра публікацыю ў “белрэдакцыі” Радыё Свабода вялікага інтэрв’ю з аўтарам маскоўскай біяграфіі польскага генэрала і палітычнага дзеяча Войцэха Ярузэльскага. У якасьці кароннай ілюстрацыі гэтага матэр’ялу РС выставіла фотапартрэты згаданага генэрала і начальніка антыбеларускага рэжыму (патрэт згаданага начальніка мае падкрэсьлена карыкатурны характар). І з чаго яны раптам? Гэтыя дзьве асобы належаць да розных (хаця і блізкіх па часе) гістарычных пэрыядаў, ніколі не сустракаліся, не рабілі ніякіх узаемных выказваньняў наконт партнёра. Гэта той выпадак, калі два боты зусім не пара. Але “свабодаўцы” не сумеюцца і гнуць сваё…

Няма сумневу, што постаць генэрала Ярузэльскага надзвычай цікавая, нават фэнамэнальная для гістарычнага дасьледваньня, інтэлігентнага чытаньня і навуковых параўнаньняў. Але паўстаюць пэўныя (рытарычныя) пытаньні. Чаму “свабодаўцы” выцягнулі ў свой эфір маскоўскага спэца тав. П. Чаромушкіна зь ягонай сьвежа надрукаванай манаграфіяй пра Ярузэльскага? Гэта што за падзея для нас – выданьне кніжкі ў Маскве? Мы тут пры чым? Польскія палітыкі, дасьледчыкі, удзельнікі падзей таго часу ўжо напрацавалі цэлыя стосы надзвычай рэвэляцыйнага навуковага, мэмуарнага, аналітычнага, папулярнага матэр’ялу па тэме, створаны дакумэнтальныя фільмы ў жанры факту і рассьледваньня. Праца над тэмай працягваецца, але ўжо зараз існуе даволі поўны рысунак генэзісу фэномэна Ярузэльскага і ярузэльшчыны. У “белрэдакцыі” ёсьць моўны бар’ер? Дык папрасілі б каго з нашых паланістаў, тыя б і дапамаглі ім. Але ж з маскоўскім выданьнем яно, мабыць, прасьцей і весялей.

Дзякуй, што “белрэд” пазнаёміла ў дзьвюх словах з аўтарам маскоўскай біяграфіі. Чытаем пра жыцьцё тав. Чаромушкіна. “Работал в ТАСС и в еженедельнике «Эхо планеты», проходил стажировку в отделении ТАСС в Польше. Почти 15 лет проработал в пресс-службеи в политическом отделе посольства США в Москве. В конце 2000-х – собкор агенства «Интерфакс» в Вашингтоне”. Як кажуць маскоўскія дысыдэнты, “каков пострел, везде поспел”. Нават цяпер уладкаваўся ў расейскай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Не напісана толькі, якія зоркі на сініх пагонах у гэтага вэтэрана “пяра, плашча і кінжала”. Хаця, напэўна, мундзіра на людзях ён ніколі не надзяваў. І вось гэты кадр піша кніжку пра падзеі, у якіх ён (як засланец Масквы) прымаў непасрэдны ўдзел якраз у пэрыяд ярузэльскай дыктатуры ў Польшчы. Мы дапускаем, што лубянскі сабкор у сувязі з новай пасадай у расейскай дэмжурналістыцы ўзяў і зьмяніў свой сьветапогляд. Ды толькі ня памятаем, каб ён публічна сарваў з сябе сінія пагоны або прынамсі пакаяўся ў дзяржынскіх грахах. Пра ўсё гэта “свабодаўцы” ня згадваюць ні словам. Яны прапануюць нам прыпасьці да гэтай “чыстай крыніцы” гістарычнай інфармацыі і далучаюць да яе сваё параўнаньне асобаў тыранаў.

Пераказваць і аналізаваць тэкст інтэрв’ю падрабязна мы ня будзем, ён таго ня варты. У ім столькі няпраўды, паўпраўды і чвэрцьпраўды, што ўсё становіцца зразумелым адразу. Сказана, напрыклад, што Ярузэльскі ўдзельнічаў у выправе польскага войска ў Чэхаславакію ў 1968 г. А было ня так, ён на працягу ўсяе гэтай апэрыцыі сядзеў у Варшаве і адтуль камандваў арміяй (гісторык абавязаны быў бы зазначыць гэта). Ёсьць проста сьмешныя пасажы. Чаромушкін сэнтымэнтальна распавядае, як Ярузэльскі “стаў русафілам”, бо “перажыў ліха разам з рускім народам”. Аўтар нават не згадаў, што саветы ня проста выслалі сям’ю Ярузэльскіх у Сібір, а і забілі ягонага бацьку (такое было “ліха” у гэтага русафіла). Кур’ёзна чытаць, як ён “перажываў” наступствы “антысэміцкай чысткі ў войску” у 1968 г. Чаму ж не згадаў Чаромушкін, што менавіта Ярузэльскі быў галоўным (!) выканаўцам гэтай ганебнай праграмы, што ён вытурыў з войска нават генэралаў, якія былі стваральнікамі ягонай асабістай кар’еры? Але ён “потым перажываў”. Ну, і г.д. У цэлым зразумела, што кніжка маскоўскага спэца – гэта суцэльны панэгірык здушальніку Польскай рэвалюцыі.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28217338.html

 

І ўрэшце самае галоўнае. Чаму (як кажуць простыя людзі, “якога хрэна?”) да ўсяе гэтай маскоўскай гаварыльні прыплялі фотапартрэт Лукашэнкі? Ды далі “сэнсацыйны” тытул разьляпістаму па аб’ёмах тэксту? – “Чым Лукашэнка падобны да Ярузэльскага”. Нідзе ў словах Чаромушкіна начальнік рэжыма не згадваецца. Параўнаньня, параўнальнай аналітыкі, высноваў зь яе ў тэксьце проста няма. А парны партрэт ёсьць. Мяркуем, што для гэтага і гарадзіўся ўвесь “свабодаўскі” гарод.

Мяркуем, што ў бліжэйшы час гэтае параўнаньне знойдзе свой працяг. Нам будуць даказваць, што пры ўсёй агульнай брыдкасьці і шкоднасьці тыранам “ничто человеческое не чуждо”, што яны здольныя перажываць, думаць пра народ і хацець яму дабра (па-свойму, па-тыранску, зразумела). Вось і Ярузэльскі душыў-душыў свой народ, а потым адбіўся ад рук Масквы і арганізаваў “круглы стол” з апазыцыяй, пасябраваў з Валэнсай, распачаў новы, дэмакратычны пэрыяд у гісторыі сваёй краіны. Тэарэтызатары-параўнальшчыкі не згадаюць, што ўжо раскрыта: Валэнса – гэта агент спэцслужбаў Болек, а выкарыстоўвала яго ў якасьці вывескі група левакоў міхнікаў-кураняў. Што сапраўдныя польскія патрыёты-антыкамуністы былі супраць махінацыі “круглага стала” і выступалі за поўны дэмантаж прамаскоўскай сістэмы і пакараньне яе злачынцаў.

Нам будуць распавядаць казкі аб тым, як “беларускі Ярузэльскі” (вядома хто) можа сесьці за “круглы стол” з “беларускім Валэнсай” (Статкевічам або Лябедзькам, даруйце за параўнаньне) і павесьці нашу краіну “польскім рэфармацыйным шляхам”. Нагаварыць тут можна тысячу і адну ноч. Абы знайшліся вушы, якія будуць слухаць.

Замест яснай прапановы думаць і дзейнічаць ў інтарэсах сваёй нацыі і дзяржавы, маніпулятары падсоўваюць нам чарговую гарбушку, зьлепленую ў Маскве. Абы заняць людзей, абы было, аб чым менціць языкамі. Яны шчодра аплочаны за сваю міфатворчасьць. Але няўжо знойдуцца людзі, якія бясплатна павераць у гэтую ахінею? 

Валеры Буйвал / 09-01-2017
Лукашэнка Радыё Свабода ДэмСМІ Ярузэльскі
Абмеркаваньне
Не схаваць Аўтар: Бенедзікт 2017-01-09

Няма ніякіх сумневаў, аналізуючы за шэраг гадоў працу канкрэтных журналістаў Беларускай рэдакцыі "РС", хто зь іх і на што зарыэнтаваны, на якія і чые мэты.

Ды і немагчыма гэта схаваць - свае прыхільнасьці і памкненьні ў такой "кіпучай" працы.

Надзея на будучыню Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-01-09

Ідуць вялікія перамены, зьвязаныя з электаральнай рэвалюцыяй у ЗША. Магчыма, будзе лепш, калі фінансаваньне левалібэральным смі перакрыюць. Ня ім беларусамі звацца, а мы сваё захаваем.

Бяз тэмы Аўтар: Ларыса 2017-01-09

А як у камэнтах на радСвабодзе людзі кінуліся параўноўваць Луку з Ярузэлькіным! Хлебам не кармі, дай учапіцца за любую, нават самую туфтовую блясну.

нклн Аўтар: Менчанин 2017-01-09

Радио Свабода является частью русского неолиберализма и куплена их олигархами, как светочами Свободы и демократии. Украина пошла по этому пути либерализма и теперь расхлебывает это братство. Вообще-то люди делают карьеру и зарабатывают бабки, только с беларуской тематикой. Олигархи РФ вхожи во все бизнес-структуры евробюрократии и проводят там свои интересы. Возле них крутятся светоч Лебедько, Богданкевич, Статкевич, Санников и т.д. Заметьте события в Минске в 2010 году проводились как отголосок московских протестов.Это далеко не самостоятельные люди.

Нам патрэбен Парасюк Аўтар: Мікола))) 2017-01-09

Усё ж падабенствы праглядаюцца.

Па-першае, абодва стаўленікі імпэрскай Масквы і абодва трымаюцца на вайскова-гэбэшным ціску Расеі, абодва прыгнятаюць грамацкую патрыятычную супольнасць. Адзінае, што Ярузэльскі не русіфікаваў палякаў, хаця такога і загаду не было.

Па-другое, Ярузэльскі ўвёў ваенны стан і самастойна пачаў здушэнне Польскай Рэвалюцыі, каб апярэдзіць маскоўскую інвазію і зняцце яго з пасады. І на гэта можа пайсці Лукашэнка. Лукашэнка хоча самастойна русіфікаваць і абкрадаць беларусаў, але ня хоча, каб гэта рабіла іншая хвігура, кшталту Франца Клінцэвіча.

Па-трэцяе, Лукашэнка пры пагрозе небяспекі для ягонага жыцця адразу ж забудзецца, што абяцаў "адстрэльвацца як Альендэ да апошняга патрона" і пачне круглыя сталы. А не Лукашэнка, дык "либералъ" Макей (балазе, досвед такі ў апошняга ёсць). Чым раней пачне, тым больш магчымасцей захавацца для яго і сіл, што гуртуюцца вакол яго.

Беларусам у такім разе патрэбен НАШ УЛАДЗІМЕР ПАРАСЮК. Калі ва Ўкраіне псэўдаапазыцыя, не пытаючыся думкі Майдану, уклала здрадніцкую ўгоду з Януковічам (пагадненні 21/02/14), якая прадугледжавала фармаванне кааліцыйнага ўраду і захаванне Яныка ва ўрадзе да канца 2014 г., то Уладзимер выйшаў на Майдан і сапсаваў усю гэбоўска-псэўдаўскую схэму.

пра Болека Аўтар: Міхнік 2017-01-09

Беражыце Белсат - крыніцу беларушчыны.

стылізм...)) Аўтар: Мікола))) 2017-01-09

Заметьте события в Минске в 2010 году проводились как отголосок московских протестов.

=============

У сэнсе? Маскоўскія пратэсты адбыліся ў 2011-2012 гг., але гэта ўжо пазней. І арабская вясна - Туніс, Эгіпет, Лібія... - адбылася пазней. У гэтым сэнсе мы былі першымі.

Але вось ПАДАБЕНСТВА Ў КОЛЕРАХ кампаніі ГАВАРЫ ПРАЎДУ І ГРУПЫ НАВАЛЬНАГА нельга не адмаўляць - быццам адзін стыліст рабіў ))

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-01-10

Нам патрэбныя некалькі ліцьвінаў-беларусаў Адамаў Грынявіцкіх.

Каваленку Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-01-10

Ігнатаў Грынявіцкіх, Сярожа.

пра Лёлека Аўтар: Жоржык 2017-01-10

Беражыце Белсат -- крыніцу гэбоўскай лабуды пра Беларусь.

2 Мiкола Аўтар: Менчанин 2017-01-10

Это одна шайка. Они вместе разделяют либеральные ценности.Просто готовили вместе и с одной идеологией. У нас просто выборы были раньше чем в РФ вот и создается впечатление, что в РБ отдельно, на самом деле они якобы борятся на разных фронтах за демократию в РФ. Западу нужен свой человек в Кремле, вот они и подобрали Санникова, который сможет работать с Москвой, но это оказалось провалом. Лишь в Украине Майдан достиг цели, когда народ увидел опасность национальным ценностям и опасность оккупации. В Москве Путин прочно и надолго. Лукашенко подчинен ему

2 Жоржык Аўтар: Менчанин 2017-01-11

Пустая трата денег и сил.Там не тот формат.Больше соплей, чем аналитики и пропаганды. Грантовская атмосфера, а не патриотическая.

Бяз тэмы Аўтар: Юстас 2017-01-12

Свободке далеко до Нашей Нивы, вот те уже где проститутки под контролем КГБ.

игнат Грынявицки Аўтар: Галина 2017-01-12

Джон и Жоржык! Вы разумныя!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: