змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Чаму Джойс ня стаў Пазьняком?

Прачытаў водгук Антона Лявіцкага (малады інтэлектуал зь Нямеччыны) на "Палын-палын...".  Лявіцкі падвёў, што ў рамане выяўлены аўтарскі расізм, нацыяналізм і ксэнафобія (прапушчаныя чамусьці "фашызм" і "тэрарызм"). І таму аўтар, паводле крытыка, ня стаў Джойсам. (Дакладна так ў загалоўку водгука спадара Лявіцкага і заінтрыгавана). Ў рамане, маўляў, таксама больш "сацрэалізму", чым ў Мележа.

Сам раман у артыкуле, практычна, не разглядаецца. Ацэньваецца аўтар рамана (дакладней, уяўленьні пра аўтара). Бяруцца цытаты пэрсанажаў рамана і прыпісваюцца (трэба разумець) прымітыўнаму і абмежаванаму сьветапогляду пісьменьніка (дарэчы, тыповы прыём прапаганды).

Увогуле, вялікае гора бывае ад розуму. Часам цяжка зразумець, пра што піша спадар Лявіцкі і пры чым там Джойс. Але галоўныя развагі, паўтаруся, прывязаныя да нэгатыўнай ацэнкі маёй палітычнай асобы і, відаць, палітычнай справы. Ну, тут ужо нічога не парадзіш. Буду цярпець.

Праўда тыя, хто маю палітычную справу лепш ведаюць, дык і пішуць па-іншаму. Не былі палітыкі пісьменьнікамі ды паэтамі ў вачах людзей і ня будуць, хоць пісалі шмат хто (і добра пісалі), бо палітыка над усім і ў любы час усё можна сьпіхнуць на палітыку.

Але калі настане Вольная Беларусь (а яна настане), то шмат што зьменіцца ў беларускім сьвеце і ў галовах людзей.

18 травень 2017 г.

Зянон Пазьняк / 19-05-2017
Зянон Пазьняк Нямеччына Палын-палын...
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: журботны 2017-05-19

што лібэрасты, што маскоўцы-імпэрцы-гэбістыя, што грантасмокі - усе яны дзеці зла

сабака брэша,караван идзе Аўтар: беларуска 2017-05-19

Ды хто таки Лявицки для беарусау и Беларуси!? НИХТО,пустое месца.А Зынон Пазьняк -ЛИДАР нацыи, Вялики ЧАЛАВЕК.

Бяз тэмы Аўтар: Radykal 2017-05-19

Даўся ім у знакі той Джойс. Сп. Максымюк на "Свабодзе" ўсю дарогу заклікаў беларускіх пісьменьнікаў пераходзіць на расейскую мову, бо тады, маўляў, у нас урэшце зьявіцца свой Джойс. Відаць, галоўная прычына такой увагі да гэтага сапраўды значнага пісьменьніка - гэта тое, што ён, будучы ірляндцам, пісаў па-анґельску і па-француску. Сп. Максымюк, сп. Лявіцкі і рэшта гэтага леґіёну, як здаецца, бачыць сакрэт посьпеху Джойса выключна ў тым, што ён не валодаў ірляндзкай мовай.

У якасьці Джойса сп. Зісер з кумпаняй прапхнулі-ткі беларусам расейскамоўную комуністычную пропаґандыстку Алексіевіч. Але нумар не прайшоў: расейцы перасмыкаюць плячыма, чытаючы ейную публіцыстыку, ды папракаюць аўтарку кепскім валоданьнем расейскай мовай ды беднасьцяй слоўніка. Чаго вартая выссаная з пальца ці пачэрпнутая ў расейскай прэсе совецкага часу "праўдзівая" гісторыя пра мэдычную сястру, якая выцягнула з мора замест параненага салдата ці то бялуху, ці то бялугу. Розьніцы паміж бялугай і бялухай рускаязычная публіцыстка ня ведае, таму замест "душышчыпацельнай" гісторыі атрымаўся анэкдот. Джойс-жа, перш за ўсё, быў выдатна адукаваным чалавекам з добрай ведай антычнае літаратуры. І анґельскай мовай валодаў дасканала, значна лепей за "сапраўдных" анґельцаў.

Кажуць, што Быкаў не атрымаў Нобэля менавіта таму, што комітэт не хацеў пакрыўдзіць "прыгнечаную расейскамоўную большасьць", і згаджаўся сур'ёзна разгледзець ягоную кандыдатуру толькі ў выпадку, калі Алексіевіч дабравольна адмовіцца ад кандыдацтва. Але Алексіевіч цалкам сур'ёзна ўважае, што ніводзін беларускамоўны пісьменьнік паводле вызначэньня ня мог пісаць лепей за яе, рускаязычную, бо беларуская мова не дазваляе выказаць ніякіх глыбокіх думак, пагатоў-жа - пранікнуць на бяздоннае дно "загадачнай рускай душы".

Ня Джойс ім патрэбны, а канчатковая ліквідацыя беларускае культуры ды беларускамоўнага пісьменьніцтва. І тут напішы ты ім хоць "Вайну і мір", то абплююць ці замоўчаць.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-05-19

Масква паставіла Луку, а Бэрлін разваліў БНФ. Лявіцкі жыве ў Нямеччыне і таксама любіць "харашо пакушать". :)

Жыве вечна! Аўтар: Sigizmund 2017-05-19

"....I так прамiнуў Нэрон, як мiнае лiхая бура, навальнiца, пажар, вайна цi

паморак. А базылiка Пятра валадарыць i дасюль з Ватыканскiх высяў над

народам i светам.

Недалёка Капэнскае брамы стаiць i дасяння маленькая каплiчка з прыцёртым крыху напiсам: "Quo Vadis, Domine?""

врорц Аўтар: Менчанин 2017-05-20

Так ещё со 2 мировой Москва использовала борьбу с фашизмом в своих целях и подкупала многих деятелей на Западе. Евреи очень многие купились на эту уловку и пошли на службу СССР.

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-05-20

Нікмнасьці пабрэшуць за міску супу і ў будку схаваюцца.

Нэафіт у Эўропе Аўтар: Бенедзікт 2017-05-20

Тут справа такая, Антон Лявіцкі не першы (і на жаль не апошні)чалавек з постсаўдэпіі, які апынуўшыся ў Зах. Эўропе, горача і без уласнай крытычнай разумовай сэлекцыі ўспрымае «новыя каштоўнасьці» лева-ліберальных колаў заходняга грамадзтва, не разумеючы іх паходжаньня і іх наступствы для таго ж грамадства.

Падобныя адносіны, да ўзгаданага, тлумачацца атрыманай у пост саўковым грамадзтве нецярпімасьцю (натуральнай, асабліва для моладзі) да заганаў гэтага грамадзтва. Таму, апынуўшыся на Захадзе частка нашых грамадзянаў шчыра прымае лева-ліберальныя «новыя каштоўнасьці» памылкова разумеючы іх, як альтэрнатыву саўковаму.

Такі самападман даволі шырока распаўсюджаны сярод нашых маладых інтэлектуалаў – журналістаў і іншых творчых асобаў. Прыкладаў на жаль хапае. Так што Антон Лявіцкі далёка не адзіны ў сваім неарыгінальным нэафітстве.

PR Аўтар: Белпехота 2017-05-20

Ну i прапануйце яму пiсаць водгукi далей .... на творы " Чук i Гек " i " Цiмур , ды яго каманда " , па якiх навучаюць скора сто год беларускiх дзяцей - там аудыторыя шматкроць больш шырокая , сацрэалiзму процьма , прыдатнасць для беларускай адукацыi нiякая.Але ж не ... На крытыцы нябожчыка Гайдара ,ды злачыннауладнай адукацыi не раскруцiшся , не папiярышся . Пабрахаць на Пазняка у гэтым сэнсе - выгадна.

Бяз тэмы Аўтар: ladzia 2017-05-20

.

гэта як з бахарэвічам, што колісь для "ўласнага ўзьлёту", вырашыў у якасьці батута для сабе, купалам пакарыстацца.

.

цяпер чарогвы "інтэлектуал зь нямеччыны", з тым самым комплексам (калі і праўда, як сцьвярджаецца, "інтэлектуал", а не "на рабоце").

што на якасць водгуку "інтэлектуала", аднак аніяк не ўплывае.

.

Бяз тэмы Аўтар: менскі студэнт 2017-05-20

атрымаў вялікае эстэтычнае задавальненне і патрыятычнае натхненне падчас чытання рамана.

дзякуй велізарны, Зянон Станіслававіч.

Адозва на раман Аўтар: Andrej 2017-05-22

Зянон Пазьняк напісаў раман, ужыўшы ўласны досьвед 60-х. Так і хочацца запытацца, ўжыўшы слёган да фільму "Амэрыканскія графіці" (Джордж Лукас), троху яго зьмяніўшы, "А дзе ВЫ былі ў 60-я?".

Спадзяюся, хутка настануць новыя "60-я", час калі ўсё яшчэ толькі наперадзе і час, які да нечага прывядзе.

Ад самога тэксту адчуў сапраўдны, чысты смак беларускай мовы бязь каўгаснага адценьня. Такой, сапраўднай эўрапэйскай і заходняй мовы, дзе, што называецца "ўсё ёсьць і ўсё на месцы". Што на ёй размаўляць ня толькі "магчыма, пажадана і патрэбна", а нават проста добра для душы, яна ёсьць фактарам добрага настрою, калі гаворыш на нашай мове, то ўнутры сябе пачынаеш адчуваць гармонію.

Вялікі дзякуй!

Радыкалу Аўтар: НП 2017-05-22

Шаноўны аўтар, вашыя думкі і абагульненьні настолькі цікавыя. Просім напісаць тэкст на гэтую тэму, не абмяжоўваючыся рамкамі камэнта. Варта паставіць яго, каб прачыталі многія.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Кіеў. Патрыёты сарвалі сход грантаўскай структуры (відэа)
Алесь Гарун: Ты, мой брат…
Сапраўдныя змагары і сурагат (відэа)
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ГАЛОЎНЫМ