змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Цытата дня: Нобэль…

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы Жарэс Алфёраў, які мае беларускае паходжаньне, у інтэрвію парталу «Изборский клуб» заявіў, што пасьля 1991 году расейскую мову ў Беларусі «выгналі са школаў».

На пытаньне журналіста, ці варта лічыць 7 лістапада сьвятам, Алфёраў адказаў наступнае:

«Несумненна. Мяне цешыць, як ставіцца да дасягненьняў савецкага часу Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. Пасьля 1991 году ў Беларусі прайшла такая ж рабаўнічая прыватызацыя, як і ў Расеі, расейскую мову выгналі са школаў».

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28845114.html

Як вядома тав. Алфёраў з катэгорыі “землякі” (нар. у Віцебску ў 1930 г., скончыў там школу). Дэпутат Дзярждумы ад кампартыі, ён рупіцца аб “русскім міры”, які, на яго думку ў вялікай небясьпецы ў сістэме беларускай адукацыі. Ён праявіў тут такую моц постмадэрнісцкай фантазіі, што прапануем перакваліфікаваць ягоную прэмію ў Нобэля па літаратуры…

Павел Гулевіч / 10-11-2017
Русіфікацыя Беларусь Нобелеўская Прэмія Русский мир Алфёраў
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Колька 2017-11-10

М-да, рускі Баярышнік не ашчаджае нікога....

Бяз тэмы Аўтар: Васіль 2017-11-10

"Ён праявіў тут такую моц постмадэрнісцкай фантазіі, што прапануем перакваліфікаваць ягоную прэмію ў Нобэля па літаратуры…"

Ха-ха-ха))) Добра сказана, даўно не смяяўся, чытаючы ваш сайт.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе