змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

“Цуды” ад ГРУ РФ. Агентура рыхтуе беларусаў да вайны

«Прысутныя тут мужчыны возьмуць удзел у вайне за Святую Русь». «Падпалкоўнік ГРУ» выступіў у мінскім праваслаўным манастыры

«Хутка нашу Радзіму, якая называецца Святая Русь — без падзелу на Белую, Малую і Вялікую, — чакае сур’ёзнае выпрабаванне вайной. Нашым мужчынам, прысутным тут, гэтая інфармацыя асабліва спатрэбіцца. Бо я ўпэўнены, што яны возьмуць у ёй удзел», — прадказвае мужчына ў расійскай вайсковай форме ў актавай зале нядзельнай школы Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Як пазначана на афішы, тут адбываецца сустрэча з «воінам Хрыстовым Антоніем».

Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр — вялізная праваслаўная карпарацыя на ўскрайку Мінска. З гадамі манастыр разросся да васьмі храмаў, шматлікіх майстэрань, гасцініцы, кінастудыі.

«Падпалкоўнік расійскага ГРУ Антон Маньшын», — так прэзентуе сябе выступоўца — пачынае расповед з пераліку свайго вайсковага досведу. Кажа, што прайшоў дзве вайны ў Чачні, удзельнічаў у падзеях на Данбасе, засвяціўся і ў Сірыі.

Прамова спецназаўца ўяўляе сабой набор нерэалістычных вайсковых баек, пераплеценых з прапагандай «рускага свету». Але прысутным Маньшын, відавочна, падабаецца. Яны час ад часу хапаюцца за галаву, слухаючы гісторыі ягоных пахаджэнняў. Хоць мерапрыемства і шырока не рэкламавалася, у залі сабралася пад сотню чалавек, у тым ліку манахіні, а таксама бацькі з дзецьмі.

«Воін Хрыстовы» абяцае расказаць пра «цуды Божыя на вайне». У Маньшына ёсць некалькі фірмовых гісторый, якія ён цягае з сабой з сустрэчы на сустрэчу. Цікава, што ў інтэрнэце ёсць асобны форум ягоных нядобразычліўцаў, якія выкрываюць хлусню падпалкоўніка. Частка сюжэтаў пазычаныя ім з успамінаў «афганцаў». Вось толькі падзеі перанесеныя ў Чачню, і іх удзельнікам становіцца сам Маньшын. (…)

«Сусветнага тэрарызму не існуе. Не верце ў гэты міф, які распаўсюджваюць СМІ! — чаргуе палітінфармацыю, байкі і малітвы Маньшын. — Тэрарызм прыдумалі амерыканцы і брытанцы, каб хутчэй распачаць Трэцюю сусветную вайну, каб знішчыць Расію». Прысутныя ўхвальна заківалі.

 

Падпалоўнік ГРУ ў царкве ў Навінках

 

Падпалоўнік ГРУ ў царкве ў Навінках

 

Падпалоўнік ГРУ ў царкве ў Навінках

 

Падпалоўнік ГРУ ў царкве ў Навінках

Крыніца: https://m.nn.by/articles/197200/

/ 13-09-2017
Акупацыя Расея Беларусь КГБ ФСБ Лубянка РПЦ Русский мир Вайна ГРУ Расейскія акупанты
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-09-13

Гэта капец...

Бяз тэмы Аўтар: Яўген 2017-09-13

Што гэта, як не нахабны, непрыкрыты нацызм! Ужо па царквам ходзяць з бласлаўлення царкоўных ўладаў! Гітлераўцы таксама мелі на спражках словы:"З намі Бог", але тое і гэтае - блюзнерства! Хай іх судзіць Бог!

ГЛЯБАЛЬНЫ РАСЕЙСКІ ТЭРАРЫЗМ Аўтар: аўтар ... 2017-09-13

«Сусветнага тэрарызму не існуе. Не верце ў гэты міф, які распаўсюджваюць СМІ!"

Я згодзен, ёсьць не сусьветы тэрарызм, ёсьць проста ГЛЯБАЛЬНЫ РАСЕЙСКІ ТЭРАРЫЗМ, які кіруе ў тым ліку і ўсякімі джыхадзістамі.

Бяз тэмы Аўтар: Лёкса 2017-09-13

РПЦ-расея-гэта вайна.Беларусам трэба далей трымацца ад гэтага сатанінізма.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: