змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Cпроба змовы ў Расеі

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін звольніў 16 генэралаў з МУС, СК і МНС. У прыватнасьці, пасады страцілі кіраўнік упраўленьня СК па Ханты-Мансійскай акрузе, кіраўнікі чатырох рэгіянальных цэнтраў МНС (Далёкаўсходняга, Уральскага, Прыволжскага і Паўночна-каўказкага), паведамляе “Медуза”.

Па словах крыніцы ў РІА “Новості” – усе звальненьні адбыліся раптоўна.

Адна з вэрсій, якая цыркулюе пасярод крамлёўскага атачэньня Пуціна ў цяперашні момант – сарвана спроба змовы вайскоўцаў супраць Пуціна, у якой удзельнічаў у тым ліку і шэраг супрацоўнікаў ФСБ, з чым былі зьвязаны папярэднія арышты, паведамляе іншая крыніца. Таксама зараз працягваецца праца па арыштах сярод супрацоўнікаў спэцслужбаў, кампаніі Касперскага і вайсковых.

Падзеі, што папярэднічалі гэтым звальненьням, мелі на мэце дыскрэдытацыю “адной з вежаў Крамля” і ўключалі, у прыватнасьці, так званы зьліў “лістоў Суркова”. У цэлым, у цяперашні момант у асяроддзі вайскоўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў выразна вісіць атмасфэра недаверу – паведаміла крыніца.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://lenta.ge/2017/03

/ 17-03-2017
Расея Пуцін Генэрал
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: орля 2017-03-17

Вось гэта ўжо падзея. Не самы арышты, а тое, што ёсьць, аказваецца, сілы і супраць Путлера.

Гісторыя паўтараецца як фарс Аўтар: Джон Жарптушкін 2017-03-18

Пакуль Чэхаславацкі корпус вёз праз Сыбір золата, Антанта ўсебакова аказвала дапамогу Калчаку. Калі золата з Расеі Вывезьлі, Калчак стаў не патрэбен.

Так будзе і з Пуціным.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Сэнсацыя дня: Поп-Гапон знайшоўся!
Антыбеларускі рэжым нанёс чарговы ўдар па беларусах
Як паводзіў бы сябе сапраўдны палітычны лідэр
Падсадныя пра “гражданское примирение”