змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Хто “камандуе парадам”?

23 кастрычніка насупраць комплекса Варшаўскага ўнівэрсітэту прайшоў пікет у падтрымку палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. У асноўным маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, было некалькі Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў. Фота на Радыё Свабода дэманструе ўсю кампазыцыю. Перад шэрагам пікетоўцаў стаіць Слава Сіўчык і нешта вяшчае ім у мэгафон. Фармальны аналіз паказвае, што Сіўчык проста пазіруе. Яму далі ў рукі мэгафон і папрасілі ўдаваць “камандны голас”. Ну, сапраўды, навошта гукаць у гукаўзмацняльнік, калі перад табой вельмі блізка стаяць некалькі чалавек, а побач няма ніякіх канкурэнтных шумоў? Усё чуваць і так. Але некаму важна было паказаць, хто “камандуе парадам”. Вось яны і паказалі.

На левым флангу стаіць сівы, 60-гадовы чалавек. Гэта Валеры Сядоў. Некалі ён быў вельмі вядомым дзеячам Народнага Фронту. Мужны, рашучы, бескампрамісны, ён трымаў палітычную галадоўку ў турме ў 1991 годзе. Савецкі тады яшчэ рэжым спрабаваў абвінаваціць яго ў тым, што падчас мітынгу ў Менску ён узьняў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над помнікам Леніну і гэтым “пашкодзіў помнік культуры”. Яго ўдалося тады вызваліць з турмы з дапамогай міжнароднай грамадзкасьці. А тут і СССР ляснуў. В. Сядоў пазьней адышоў ад Фронту, але заставаўся ў памяці фронтаўцаў як прыклад мужнасьці.

І вось мы раптам бачым, як ён стаіць і слухае пазіраваныя каманды вядомага правакатара Сіўчыка. Ці разумее ён, ці разумеюць усе астатнія, што нягледзячы на заяўленую тэму яны сталіся статыстамі чужога “парада”?

Ян Булыга / 24-10-2013
Псеўды Народны Фронт Сіўчык Варшава Валеры Сядоў
Абмеркаваньне
дзве супрацьлегласці Аўтар: Prijatel 2013-10-25

Для Мяне вобраз Мiкалая як Баравiчек, белы, чiстый грiб i радам з нiм бледная паганка сiвчiк.

Вершык Аўтар: Няхлюй 2013-10-25

Слава Сіўчык - камандзір,

Ён у мэгафон "гыр-гыр".

Ён ня паліць і ня п'е,

Толькі гранты ўсё бярэ.

Балада пра сорам Аўтар: Лірык 2013-10-25

А Валера наш Сядоў

Дажыў да такіх гадоў.

Быў ён некалі герой,

І вось за Сіўчыка гарой.

То Статкевіча цягае,

То пад Сіўчыка лягае.

Табой будуць карыстацца --

Як жа можна так прадацца?

Бяз тэмы Аўтар: Вася 2013-10-26

Ен i палiць, ен i п'е.

Служыць ен у кгб!

Скокі за грошы Аўтар: Праваслаўны 2013-10-26

Можна назіраць, як Сіўчык зьменьвае краіны, калі бачыць "больш тлусты шматок".

Некалькі год запар ён досыць шыкоўна жыў ва Украіне, здымаючы досыць непаганую кватэру ў Кіевае (гэта недзе ад 400 даляраў на месяц), возячы туды каманды з Беларусі і выдаючы ўсё гэта за актыўнасьць "Беларускага клюбу ва Украіне".

Але сур'ёзныя ўкраінскія палітыкі Сіўчыка разкусілі, а ў маргіналаў грошаў на яго патрэбы няма. Афёра (спроба) па выкачваньню грошаў з брата Станкевіча таксама нявыйшла... Таму і бачым Сіўчыка ўжо ў Польшчы )))

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: