змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Хроніка пікіруючай імпэрыі

“Лукамор’е” на каленях

У горадзе Міхайлаўка Валгаградскай вобласьці выхаванцаў дзіцячага садку “Лукамор’е” паставілі на калені ў сьнег для ўдзелу ў флэшмобе ў гонар 75-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве, якое адзначаецца 2 лютага, піша выданьне Free News Volga.

У гонар гадавіны ўкленчаных дзяцей сшыхтавалі ў форме лічбы “75”.

На сайце гарадзкой алміністрацыі Міхайлаўкі гаворыцца, што ў флэшмобе таксама ўдзельнічалі вучні 23 гарадзкіх школ.

“Флэшмоб з хэштэгам #75вызовпринят #СлавагероямСталинграда падхапілі ўсе – ад малога да вялікага”, -- заявілі ў адміністрацыі. Чыноўнікі апублікавалі фотаграфіі дзяцей і падлеткаў, укленчаных або седзячых, каб скласьці лічбу “75”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/v-volgogradskoy-oblasti-malenkih-detey-postavili-na-koleni-v-sneg-v-chest-stalingradskoy-bitvy-230125.html

 

Укленчаныя

Неверагодны дакладны сымвал пуцінскай Расеі. Дзеці ў дзіцячым садку, пастаўленыя на калені ў сьнег дзеля паказваньня лічбы 75 – да юбілею “сталінградскай бітвы” – сымвал пуцінскай (ды й ня толькі пуцінскай) Расеі, пра што, зразумела, наўрад ці думалі аўтары гэтага дзеяньня ў Валгаградскай вобласьці.

Чалавек як бяздушны сродак дзяржаўнага інтарэсу, чалавек – як пазл пампезнай дзяржаўнасьці, -- што яшчэ лепш за гэтую карцінку (чалавека на каленях) можа ілюстраваць “каштоўнасьці” рэжыму, дзе чалавеку адведзена роля безасобнага штыфціка?

І ўсё гэта ўбіваецца ў галовы з дзіцячых гадоў.

Каб быць “добрым хлопчыкам”, ты павінен стаць на калені ў сьнег. Ты павінен “цярпець” пэўныя “невыгоды” дзеля “агульнай карысьці”. Дакладней – дзеля агульнай прыгожай карцінкі (якую ты нават не пабачыш са сваёй кропкі).

Маўзалейныя шэсьці, дзе людзі складаюць частку карцінкі, бачнай толькі “правадырам”, -- з той жа катэгорыі аўтарытарных забаваў, якія сталіся часткай нацыянальнай псіхалогіі.

Бясконцы “правадырызм”, які і арганізуе безаблічныя “масы “ ва ўласных інтарэсах – з тым жа посьпехам можна назваць “саборнасьцю”, ідэалогіяй “статка” і “паствы”, дзе “пастух” маніпулюе “статкам” у “вышэйшых” і сакральных інтарэсах.

Ідэалогія сумна вядомай “вертыкалі” – як у “саўку”, так і ў пуцінскай Расеі – выяўляецца ў самых розных рэчах, ад ідэалогіі да пабытовых дробязяў – накшталт дзіцячага садку на каленях.

Нацыянальная псіхалогія – больш глыбокая і ўкарэненая рэч, чым тая або іншая ідэалогія, якая можа мяняцца, не закранаючы сутнасьці. І менавіта таму (даўно ўжо не савецкая) Расея была асуджана супрацьстаяць вольнаму сьвету нават пасьля краху СССР. Бо гэта канфлікт не ідэалогій, а каштоўнасьцяў.

Пэрспэктыва новага краху чарговай расейскай “вертыкалі” (аўтарытарнай і неэфэктыўнай) застаецца (на мой погляд) цалкам рэальнай, пакуль дзяцей тут ставяць на калені ў імя “вышэйшых інтарэсаў”.

Калі ж ты “устанеш з каленяў”? Дай адказ. Ня ведае адказу…

Аляксандр Хоц

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Здрадніка Украіны забілі сірыйцы

Загіблым пілотам састрэленага ў Сірыі расейскага штурмавіка Су-25 аказаўся былы ўкраінскі вайсковец Раман Філіпаў, родам з акупаванага Расеяй Сімферопаля. Пра гэта паведамляе “Новая газета” са спасылкай на крыніцу ў міністэрстве абароны РФ.

У Telegram-канале "Назіральнік” апублікаваны рапарт, які нібыта знайшлі ў адзеньні пілота састрэленага Су-25. У ім ёсьць просьба ўзнагародзіць дзяржаўнай узнагародай вайскоўца авіяцыйнай групы Рамана Філіпава.

Група незалежных рассьледвальнікаў Conflict Intelligence Team (CIT) напісала ў Telegram, што штурмавік з бартавым нумарам “Об сіні” (RF-95486) базаваўся ў Крыме на аэрадроме Баальбэк.

Таксама СІТ апублікавала фотаграфіі дакумантаў і асабістай зброі, якія знайшлі ў загіблага пілота.

“Мяркуючы паводле паўтары адстрэляных абоймы да пісталета АПС, можна меркаваць, што пілот адстрэльваўся і быў забіты ўжо на зямлі”, -- гаворыцца ў паведамленьні.

3 лютага ў раёне сяла Маасран ў сірыйскай правінцыі Ідліб паўстанцы, як мяркуецца, з пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу састрэлілі расейскі штурмавік Су-25. Самалёт загарэўся ў паветры і пацярпеў крушэньне. Пілот катапультаваўся і быў забіты пасьля прызямленьня.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/pogibshiy-v-sirii-pilot-su-25-okazalsya-byvshim-ukrainskim-voennym-iz-kryma-smi-230155.html

 

“Няшчасны домік” расейскага супэрапазыцыянэра Бялыха

Жонка былога губэрнатара Кіраўскай вобласьці РФ Мікіты Бялыха, асуджанага 1 лютага да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму за атрыманьне хабару, Кацярына адмаўляе, што ейны муж жыў “не па сродках”. Пра гэта яна распавяла выданьню “медуза”.

На пытаньне пра рэзыдэнцыю Бялыха на Чорным возеры, пра якую казала суддзя, яна адказала, што гэта “няшчасны домік”.

“Гэта двухпавярховы драўляны дом, дзе рамонт не рабіўся сто гадоў. Я пражыла на Рублёўцы шмат гадоў, і мне ёсьць з чым параўнаць. Дык вось у параўнаньні з маёнткамі маскоўскіх чыноўнікаў, мой дом на Рублёўцы падасца прыбудовай, а Мікітава рэзыдэнцыя на Чорным возеры – сараем для захоўваньня інструмантаў. Там няма ні більярдаў, ні тэнісных кортаў, ні басэйнаў. І што самае абсурднае – гэты дом нават не ў валадараньні Мікіты, яго прапануюць для пражываньня губэрнатару вобласьці. Як я разумею, у гэтай рэзыдэнцыі жыў і губэрнатар, які быў да Мікіты”, -- расказала Кацярына.

Паводле дадзеных Сьледчага камітэту РФ, 24 чэрвеня 2016 года Белых быў затрыманы з палічным пры атрыманьні хабару ў адным з рэстаранаў горада Масквы. Паводле вэрсіі сьледства, Бялых асабіста і праз пасярэдніка атрымаў 400 тыс. даляраў. Экс-губэрнатар заяўляў, што хабар яму ўручылі падманам.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/yahta-i-samolet-arendovany-na-chernom-more-neschastnyy-domik-zhena-osuzhdennogo-za-vzyatku-eks-gubernatora-kirovskoy-oblasti-belyh-otricaet-chto-on-roskoshno-zhil-230160.html

 

Крамлёўская рука

Віцэ-прэм’ер Украіны Вячаслаў Кірыенка ўпэўнены, што да магчымай спробы падпалу офіса “Таварыства вугорскай культуры Закарпацьця” у Вужгарадзе датычны расейскі бок.

“Ёсьць наўпроставая зацікаўленасьць Крамля ў тым, каб пасварыць нас з усімі суседзямі. Нашы ўскладненьні на польскім і вугорскім напрамках выгадныя перш за ўсё Расеі і шмат у чым ёю і рэжысіруюцца. Таму пляшку з “кактэйлем Молатава” сёньня ў Вужгарадзе трымала крамлёўская рука. Адназначна!” – напісаў палітык у Twitter.

У начы на 4 лютага ў будынку “Таварыства вугорскай культуры Закарапацьця” адбылося задымленьне. Пажар патушылі да прыезду выратавальнікаў. Паліцыя высьвятляе прычыны, прававая кваліфікацыя пакуль што не вызначана. Мэр горада Багдан Андріів заявіў, што ў будынак кінулі пляшкі з запальнай сумесьсю, але сур’ёзных пашкоджаньняў няма. У выніку інцыдэнта ніхто не пацярпеў.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/kirilenko-butylku-s-kokteylem-molotova-v-uzhgorode-odnoznachno-derzhala-kremlevskaya-ruka-230224.html

 

Непрызнаньне Пуціна

Сіаршыня Мэджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў мяркуе, што Україна і яе заходнія партнёры павінны прыняць адзіную пазыцыю непрызнаньня выбараў прэзыдэнта Расеі, якія Крэмль плануе правесьці ў анэксаваным Крыме.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю Крым. Рэаліі.

“Калі Пуцін будзе кіраваць Расеяй, то для яго павінна быць створана сытуацыя больш пагрозьлівая, чым здача, вяртаньне Крыма. Больш пагрозьлівымі ўмовамі можа быць выбух самой Расеі – распад, паўстаньне. Сучасны сьвет, нашы партнёры разам з Украінай у стане падрыхтаваць гэтыя ўмовы. Неабходна максімальна ўзмацніць санкцыі, ізаляваць Расею і ўсіх яе прадстаўнікоў ад усіх працэсаў, якія адбываюцца ў сьвеце і жыцьцёва важныя для самой Расеі”, -- заявіў Чубараў.

Па яго словах, правядзеньне выбараў прэзыдэнта Расеі ў Крыме “павінна зараз натхніць нас усіх прыняць адзіную пазыцыю непрызнаньня гэтых выбараў”.

“Як і непрызнаньня статуса той асобы, якая будзе абрана прэзыдэнтам у выніку правядзеньня выбараў і на тэрыторыі Крыма. Калі б зараз сьвет паставіў такую ўмову, Пуцін падпаў бы пад поўную пэрсанальную ізаляцыю”, -- упэўнены Чубараў.

27 студзеня Чубараў заклікаў крымчанаў усіх нацыянальнасьцяў байкатаваць выбары прэзыдэнта Расеі, якія 18 сакавіка плануюць правесьці на паўвысьпе.

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаны на 18 сакавіка 2018 года – гадавіну расейскай анэксіі Крыма. Адпаведны закон, які прадугледжвае перанос даты выбараў, адобрылі Дзяржаўная дума і Савет Фэдэрацыі Расеі і падпісаў расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ru.krymr.com/a/news/29017377.html

/ 07-02-2018
Расея Крах Расеі РФ
Абмеркаваньне
арьраь Аўтар: Менчанин 2018-02-08

Вон уже Лука заявляет,что может ввести миротворцев на Донбас.Под видом солдат РБ там будет ФСБ.Так его и держат для грязных дел.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?