змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Хлусяць

24 траўня Радыё Свабода выдала адказ некалькіх асобаў на заклік Зянона Пазьняка быць пільнымі перад “мерапрыемствам у Курапатах кшталту лукашысцкага суботніка”. Адказ атрымаўся “поўны гнева”. Выказаліся Ю. Губарэвіч з “За свабоду”, Р. Кастусёў з псэўда-БНФ і А. Дзімітрыеў з “Говправду”. Яны казалі пра “манаполію КХП-БНФ”, “навешваньне ярлыкоў”, сваім удзеле ва ўсталёўваньні крыжоў і пра тое, што “не рабілі з гэтага піяру”.

У сувязі з гэтым мусім нагадаць, што згаданых трох асобаў, якія выступілі з пазыцыі пакрыўджаных недаверам, мы ніколі ня бачылі на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні. Ніколі на працягу чвэрці стагоддзя пасьля адкрыцьця Зянонам Пазьняком праўды пра трагедыю Курапатаў. У абаронцаў Курапатаў застаецца недавер да гэтых асобаў і да тых, хто стаіць за імі.

У тым жа сюжэце РС выказваўся Р. Раманоўскі (“Нас не цікавяць палітычныя ідэі. Нас цікавяць толькі тыя людзі, у якіх прачынаецца адчуваньне патрэбнага стаўленьня да гэтай трагічнай памяці…”). Гэтаму спадару мы нагадваем наступнае: нас таксама цікавяць гэтыя людзі, “у якіх прачынаецца адчуваньне”. Але мы ня можам давяраць людзям, “адчуваньне” якіх пачынаецца з хлусьні і дэзынфармацыі.

Валеры Буйвал, Алесь Чахольскі

/ 25-05-2013
КХП-БНФ Курапаты Раманоўскі Алесь Чахольскі Валеры Буйвал
Абмеркаваньне
Ганьба падстаўным і фальшывым! Аўтар: Казік 2013-05-25

Сёньня ў Курапатах на іхным "суботніку" не было ні Кастусёва, ні Губарэвіча. Былі 30 асобаў начале з падпалкоўнікам Кузняцовым і інжынэрам Раманоўскім. З гэтых 30-ці каля 10 былі журналісты. Вось дык "суботнік на ўсю краіну"! А столькі было шуму.

Бяз тэмы Аўтар: Head 2013-05-25

Наперадзе "мастадонты" псэўдаапазіцыі, а за імі ціхенька Кузьняцоў. "Калі ня можаш перамагчы- ўзначаль". Відаць, такая зараз тактыка ў канторы з мэтай заблытаць усё усталяваньнем крыжа "загінулым польскім афіцэрам". Ды так, папіярыцца. Вядома.

родина Аўтар: кайдан 2013-05-25

Кому нужна московско-олигархическая компашка защищающая московские экономические ценности в Минске?

Бяз тэмы Аўтар: Бенедзікт 2013-05-26

Курапаты - духоўны падмурак беларускага супраціву расейскай акупацыі.

Таму і праводзяцца гэтыя атакі, рознай прарасейскай нечысьцю, на Беларускае Сьвятое Мейсца.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: