змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Будні Масковіі

Вяроўка

Хірург Залдастанаў зьбіў прапагандыста Дарэнку. Цікаваў на крамлёўскім прыёме і накіраваў у кароткі накаўт. Пацукі таксама крыўдзяцца і кусаюць адзін аднаго, і гэта добра. Магчыма, аднойчы мы ўбачым у наўпроставым эфіры, як Сечын парве зяпу Мілеру, а Кадыраў высмакча вочкі Медзьвядзімцы. І тады на 1-м канале можна будзе запускаць рэаліці-шоў “Адціснуць усё”. І Ротэнбэрг з-пад галівудскага струмка заводскай пары будзе рэальна мачыць Дзярыпаску, а смяцяр Чайка – душыць сьвінячай тушай чыканутага Грэфа. Вось гэта будзе рэйтынг! Вось гэта – відовішча! – з камэнтарамі Салаўёва і тэлефанаваньнямі ў студыю. “Прадстаўся, мярзота!” – “Гэта Вася з Мухасранска! Я паставіў сваю стыпэндыю на перамогу Германа Аскаравіча, а яго задушыў Чайка. Што мне цяпер рабіць?” – “Задушыся, Вася! Бяры прыклад з Грэфа!..”

Да пачатку бурчэньня ягнятаў засталося ня так шмат часу. Наперадзе – пахмельная восень, галодная зіма і разьюшаная вясна, і Крамлю трэба тэрмінова дакруціць недакручаныя шрубкі – напоўніцу. А для надзейнасьці – паставіць дадатковыя заклёпкі, каб ніводная пархатая авечка не надумала прабляяць нешта антыпуцінскае. Амэрыка рыхтуе новыя санкцыі, ад якіх крамлёўскім апарышам “задабрэе”, а сілаў для “асімэтрычных адказаў” у іх няма. Застаецца толькі хвастаць уласную атару, стрыгчы па дарозе ў зачынены наглуха загон. Авечкі яшчэ не да канца зразумелі, што пэнсіі – гэта наогул не пра іх. Быдлу пэнсіі не належыцца: “іх трэба рэзаць або стрыгчы”. Нават калі ты ня лічыш сябе жывёлай, і ўяўляеш прадпрымальнікам – табе нагадаюць, хто ты ёсьць на самой справе. Пуцін адмяніў таямніцу аўдыта, і гэта – лагічна. Калі дзейснае заканадаўства абавязвае аўдытараў раскрываць інфармацыю толькі на запыт праваахоўчых ворганаў і судоў, то з 1 студзеня 2019 года на іх будзе накладзены абавязак дзяліцца зьвесткамі на першае патрабаваньне ФНС у 10-дзённы тэрмін. А падаткавікі ў Расеі – тыя ж апрычнікі: калі схопяць за холку – жывым з камэры ня выйдзеш. Гэта – знак для кожнага прадпрымальніка: “Забівай дзьверы і вокны сваёй малапрыбытковай установы і бяжы з краіны куды вочы глядзяць, пакуль на табе не спыніўся позірк згаладнелай дзяржаўнай рэптыліі”.

А, каб стала зусім ужо зразумела – зяпу разьзявілі разанскія казакі. І, адарваўшыся ад абдымкаў з бярозкамі, запатрабавалі мільён даляраў для стварэньня “Рэестра ворагаў народу”. Гэта трэба было зрабіць даўно, бо гестапа выразна не дае рады: адлоўлівае нейкія адзінкі памагатых на старонках сацсетак і доўга міндальнічае з слабадушнымі гіпстэрамі. Пара скласьці сьпісы і, закруціўшы па вушы рукавы, махнуць сярэднявечнымі нагайкамі. Біцьцё на Пушкінскай абарзелы маладняк нічаму не навучыла: ён працягвае лезьці дзе ня трэба і гадзіць у Сеціве. Але тэхналогіі сьценкі, дыбы і кантрольнага стрэлу ў патыліцу эфэктыўней за любыя вынаходніцтвы – прынамсі, пакуль чалавецтва не прыдумае тэхналогію масавага ўваскрашэньня. А гэта не ўдалося нават вядомаму Ісусу. Так што, актыўна памаліўшыся на вобраз Пахана, можна сьмела брацца за прарэджваньне электарата, што заплутаў. Бабы яшчэ нараджаюць. Манька не народзіць? – за яе гэта зробіць Зульфія з Таджыкістана.

У змаганьні з ворагамі бальшавікам было прасьцей: накіравалі ў забугорныя далячыні “Філасофскі параход” і, заканапаціўшы краіну, адкрылі дамбу рэвалюцыйнага тэрора, адкуль хлынулі рэкі крыві. Іхнім унукам больш складана: даводзіцца ўвесь час маскіраваць свае клыкі, хаваць капыты і хвост пад цывільным адзеньнем. Але плямы і пах крыві ўсё адно выдаюць іх разам з казьлінымі рагамі на башке. І вось ужо даводзіцца забіраць уласных атожылкаў з лёнданскіх навучальных установаў, бо англічанка вырашыла, што ад гэтых невіноўных казьлянят таксама тхне цалкам парнакапытным смуродам. Формула “сын за бацьку не адказвае” саступае месца іншай: “яблык ад яблыка недалёка падае…”, і даваць казларогім маладзёнам эўрапейскую адукацыю неяк ня хочацца. Ты іх адукуеш, а яны ў адказ выльюць у Тэмзу які-небудзь удасканалены “Навічок” – і млей пасьля гэтага ўсім Букінгэмскім палацам…

“Філасофскага парахода” ня будзе. Кожны – сам стваральнік уласнага паратунку. Сам зьбірае рэчы і “падбівае сродкі”, сам купляе квіткі на цягнік або самалёт, сам наладжвае сваё жыцьцё падалей ад Радзімы-Салтычыхі. Калі ў вас ёсьць дзеці – вы адказныя за іхні паратунак, за іхнюю эвакуацыю. Калі іх няма – лепш і не нараджаць іх зусім: зьверацмок знойдзе спосаб іх зжэрці, і ніякая бацькоўская абарона не дапаможа. Устанеце муром – і вас зьнясуць, і дзяцей падушаць, ды яшчэ з асаблівай жорсткасьцю. Яна патрэбная Сістэме для таго, каб ніхто ня надумаў думаць пра супраціў, каб усе маўчалі, а ў крайнем выпадку – бляялі.

Размовы “апазыцыі” аб тым, што “Расеі патрэбна мірная дэмакратычная рэвалюцыя” – з разраду таго ж бляяньня ў загоне. Расеі ня трэба нічога, бо яна ўжо мёртвая, і рэкі крыві, якія вось-вось пальюцца замест лавы з лубянскага вулкана, пакліканы затапіць яе тэрыторыю ў апошні раз перад канчатковым распадам. Імпэрыя, якая стагоддзямі трымалася на крыві, зьнікне толькі яшчэ з большай крывёй. І хваля дзяржаўнага гвалту, якая зараз набірае сваю моц, будзе згашана цунамі жорсткіх і расчалавечаных мас. І ўжо тады тэрмінова скакаць у бізнэс-джэты давядзецца чайкам, валодзіным, рагозіным і іншым усманавым. Бо, калі не пасьпеюць – будуць гойдацца ў дарагіх баціначках на сьціплых ліхтарных слупах. А перад тым як павіснуць, -- пазайздросьцяць тым, хто мірна пасьпеў на ўласнае дзяржаўнае пахаваньне. Як Гаварухін. Або Кабзон. Або апошні яшчэ круціцца ў коме? Падкажыце яму: няхай не затрымліваецца на гэтым грэшным сьвеце. Бо – “не думай о верёвке свысока…”

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://rusmonitor.com/aleksandr-sotnik-ne-dumajj-o-verjovke-svysoka.html

 

Рэцэпт – саджаць

У Крамлі і МЗСе ня могуць прыхаваць сваё абурэньне дзеяньнямі новага кіраўніцтва Арменіі. Не, армяне не папрасіліся ў НАТО і да Эўразьвяза, здаецца, не зьбіраюцца далучацца. Яны зьдзейсьнілі значна больш страшны з пункту гледжаньня расейскіх уладаў учынак, літаральна замахнуліся на сьвятое – пачалі саджаць высокапастаўленых карупцыянэраў.

У пуцінскай карціне сьвету карупцыя валадара краіны – ягонае натуральнае права, а ўлада карупцыянэраў – сакральная. Жорстка падтрымліваючы гэтую ўладу ў Расеі, Пуцін імкнецца дапамагаць ей утрымацца і ў суседніх краінах, якія лічыць сваімі васальнымі тэрыторыямі. Ён можа пагарджаць Януковічам або Саргсянам, але імкнецца абараніць іх ад заслужанага пакараньня. Бо калі ў Арменіі або Украіне “халопы” (так ён успрымае людзей) расправяцца з сваімі гаспадарамі, нешта падобнае потым можа адбыцца і ў Расеі. Дурны прыклад павінен быць здушаны ў корані, каб не зрабіцца прыцягальным для ўласных падданых.

Прыкладна так жа сама разважалі Кацярына 2 і Мікалай 1 у часы эўрапейскіх рэвалюцыйных падзей. Апошні, як вядома, нават спрабаваў ператварыць Расею ў жандарма Эўропы. Пуцін хоча зрабіць Расею жандармам былога СССР, які падтрымліваў бы на яго тэрыторыі аўтарытарныя карумпаваныя рэжымы і нэафэадальныя сацыяльныя адносіны. Менавіта паўстаньне супраць палітыкі Януковіча, які насаджае такі рэжым ва Украіне, выклікала расейскую інтэрвэнцыю. Менавіта спроба разбурыць яго ў Грузіі зрабіла Саакашвілі пуцінскім пэрсанальным ворагам №1. Цяпер на чарзе кіраўнік Арменіі Пашынян.

Пашынян разумее, што для таго, каб зьмяніць сістэму, трэба для пачатку перасаджаць карумпаваную алігархію. Інкш яна, абапіраючыся на накопленыя вялізныя фінансавыя рэсурсы, сарве любыя рэформы. Калі б адразу пасьля памаранчавай рэвалюцыі ва Украіне Юшчанка зрабіў так жа рашуча, Януковіч ніколі не прышоў бы да ўлады. Але Юшчанка ня стаў саджаць Кучму, ягонага зяця Пінчука, іхняга партнёра Ахметава і іншых прадстаўнікоў крымінальнага алігарха-чынавенскага тандэма. Замест гэтага ён пачаў актыўна супрацоўнічаць з алігархатам і праваліў рэформы.

Пашынян пазьбегнуў паўтарэньня сумнага досьведу свайго ўкраінскага калегі і адразу ж перасаджаў карупцыйную вярхушку начале з былым прэзыдэнтам Саргсянам. У Арменіі ў рэфарматараў зьявіўся шанец на посьпех. А значыць практычна непазьбежная таемная вайна Крамля супраць новага армянскага кіраўніцтва.

Х

Закон захаваньня нянавісьці

Гэтым летам Лявада-цэнтр стаў крыніцай дзьвюх невялікіх сэнсацый. Спачатку ён паведаміў пра грунтоўнае зьніжэньне рэйтынга Пуціна, а потым пра рэзкае паляпшэньне адносінаў расейцаў да краін Захаду. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Вынікі дасьледваньняў сьведчаць пра існаваньне шматгадовай заканамернасьці: чым мацней расейцы ненавідзяць Захад, тым мацней яны любяць сваю ўладу (і наадварот). Усе ўспышкі антызаходняй, антыамэрыканскай гістэрыі суправаджаліся ростам рэйтынга Пуціна. Пікі ягонай папулярнасьці прыходзіліся на 2003 (ваенная апэрацыя ЗША ў Іраку), 2008 (расейска-грузінская вайна), 2014 і наступныя гады (расейская агрэсія супраць Украіны і Сірыі). Зараз у сувязі са шматдзённым братаньнем з замежнымі заўзятарамі, што прыязджалі на ЧС па футболу, і раманам з Трампам атмасфэра абложанай крэпасьці ў грамадзтве стала рассейвацца, а патрыятычнае самаўзбуджэньне – падаць, што імгненна адбілася на адносінах да замежных краін і рэйтынгу Пуціна.

Я б назваў гэтую заканамернасьць “Законам захаваньня нянавісьці ў грамадзтве”. Бальшыня расейцаў традыцыйна жыве ў сацыяльна дыскамфортных умовах. Яны не задаволены жыцьцём і раздражнёны на тых, хто “жыве лепш”. Ім патрэбны вораг, адказны за ўсе іхнія праблемы. Традыцыйна ў расейцаў было два “ворагі”: замежнікі (і іншародцы) і ўласныя ўлады (усе кіруючыя і прывілеяваныя).

Агульны аб’ём нянавісьці ў грамадзтве нязьменны. Мяняецца яе склад, суадносіны паміж нянавісьцю да ўнутранага і зьнешняга ворага. То расьце нянавісьць да замежнікаў, а да ўласных кіруючых і багатых скарачаецца, то адбываецца зваротны працэс. То расейцы ў патрыятычным імпэце наладжваюць нямецкі пагром у Маскве, то ўжо праз некалькі гадоў гатовыя братацца з немцамі, а ўласных гарадавых топяць у Мойцы.

У Крамлі ведаюць пра гэты закон і намагаюцца ўвесь час падтрымліваць антызаходнюю гістэрыю. Для гэтага патрэбныя нагоды. Калі Захад іх не дае, даводзіцца прыдумваць самым: напрыклад, крыху пахуліганіць на міжнароднай арэне, каб выклікаць агонь на сябе і наладзіць з гэтай нагоды гістэрыку ў стылі “нашых б’юць”. Апошняй такой апэрацыяй было атручваньне Скрыпалёў перад выбарамі Пуціна. Цяпер, мабыць, давядзецца нешта новенькае прыдумляць.

Х

ЦАРская Расея

Зараз усе пішуць пра тое, што Цэнтральна Афрыканская Рэспубліка (ЦАР), дзе загінуў Архан Джэмаль, вельмі небясьпечная краіна. А ў гэты час у Ніжнім Ноўгарадзе на працягу нейкіх 10 дзён забілі двух журналістаў: спачатку супрацоўніка мясцовай ГТРК Дзяніса Суворава, а потым карэспандэнта АіФ Сяргея Грачова. І гэта ня выклікала вялікага скандала і нават нейкай бачнай рэакцыі расейскай грамадзкасьці. Ніхто нават асабліва не зьдзівіўся – у ЦАРскай Расеі і не такое бывае.

Ёсьць адчуваньне, што “гады-фізікі на пары раскруцілі кульку наадварот”, і Расея цяпер не ў хваленай Эўразіі, а ў цэнтральнай Афрыцы знаходзіцца. Так, скіфы – мы, цэнтральна-афрыканцы – мы, з раскосымі і сквапнымі (да чужога дабра і жыцьцяў) вачыма.

Пара ў якасьці афіцыйнай ідэалогіі замест эўразійтсва нейкае цэнтральна-афрыканства абвясьціць. А краіну перайменаваць у ЦАРскую (Цэнтральна-Афрыканскую (псэўда)Рэспубліканскую) Расею. Так будзе дакладней.

Х

Сацыяльная піраміда расейскай дэспатыі

Ва ўсходніх дэспатыях уся зямля (асноўны тады сродак вытворчасьці) належала валадару. У Расеі буйнейшыя сыравінныя карпарацыі і банкі: Газпром, Роснефть, Сургутнефтегаз, Сбербанк, ВТБ дэ факта таксама належаць асабіста прэзыдэнту Пуіну. Ён прызначае ў гэтыя кампаніі вышэйшы істэблішмэнт, ягонае ёсьць апошняе слова ў прыняцьці стратэгічных рашэньняў. Ён жа фактычна распараджаецца маёмасьцю і даходамі гэтых карпарацый, можа вывесьці з абароту для сваіх патрэбаў любую суму, што пэрыядычна й робіць праз свае “кашалі” (кшталту вядомага Ралдугіна).

Усе жыхары краіны – васалы, падданыя валадара. Па-за залежнасьцю ад сацыяльнага статуса яны павінны служыць свайму сюзэрэну. Рабочыя пампуюць нафту і газ, узбагачаючы валадара і ягоных слуг. Настаўнікі абавязаны выхоўваць новае пакаленьне ў духу “патрыятызма”, то бок адданасьці прэзыдэнту. Алігархі плоцяць даніну першай асобе і ейнаму атачэньню, выконваюць іхнія далікатныя даручэньні, напрыклад, падкупляюць замежных палітыкаў. Дысыдэнты, што не жадаюць служыць рэжыму, выціскаюцца з краіны альбо маргіналізуюцца.

На другім паверсе піраміды – бліжняе кола валадара. Яго можна назваць вярхушкай апрычніны. Касьцяк – супрацоўнікі (у т. л. “былыя”) спэцслужб. Яны кантралююць працу ўраду, прадстаўляюць інтарэсы прэзыдэнта ў бізнэсе, у тым ліку ў кіраўніцтве буйных кампаній, абслугоўваюць дзярж. замовы, дахуюць алігархат і крымінальны бізнэс, да кантрабанды какаіна. Сярод іх Сечын, Патрушаў, Шайгу, Ротэнбэргі, Цімчанка, Бортнікаў і г.д. У гэтай жа кампаніі на становішчы пуцінскай шасьцёркі – пацешны прэм’ер Медведев.

На наступным этапе – алігархі, наўпрост не зьвязаныя з чэкісцкім колам, і ў асноўным яны ўзьняліся яшчэ пры Ельцыне. Іх можна параўнаць з земскімі баярамі часоў Івана Жхалівага. Яны багацей за многіх апрычнікаў, але цалкам залежныя і плоцяць ім даніну. Гарант іхняга існаваньня – прэзыдэнт. Хаця ён пэрыядычна кідае на зьядзеньне баяр, што сталіся нялюбымі (ад Беразоўскага і Хадаркоўскага да братоў Магамэдавых), бальшыня зь іх знаходзіцца пад ягонай асабістай апекай (Абрамовіч, Авэн, Алікпэраў і далей паводле сьпісу Форбс). Калі б ня гэты дах, апрычнікі даўно б захапілі актывы земскіх.

Далей – апрычныя дружыны: спэцслужбы, суддзі, пракуроры, кіраўніцтва паліцыі, армейскія чыны.

Ніжэй – стацкія чыноўнікі, якія, як і алігархі, знаходзяцца ў поўнай залежнасьці ад апрычнікаў і плоцяць ім даніну. Бліжэйшае апрычнае кола дахуе губэрнатараў, мэраў, міністраў і г.д. Калі чыноўнік губляе гэтую апеку, адбіраюць ягоныя актывы, а самога саджаюць у астрог.

На наступным паверсе – блазны, што забаўляюць валадара і дураць ягоных падданых. Гэта зоркі эстрады, тэлебачаньня, усялякія раскручаныя акцёры, журналісты, палітолагі, папы і г.д. Бальшыня зь іх зьвязаны з апрычнікамі, у тым ліку па бізнэсу.

Яшчэ ніжэй – кваліфікаваныя рабы разумовай працы, крэатыўны клас буйных гарадоў. Яны працуюць на апрычнікаў і земскіх баяраў, дапамагаючы ім упарываць насельніцтву тавары, крэдыты, паслугі, (дэз)інфармацыю. Яны ж лечаць валадарную вярхушку, вучаць яе дзяцей, праектуюць для яе дамы і г.д.

Побач – дробныя дзяржслужачыя на падхопе ў апрычных ватажкоў.

Потым ідуць каштоўныя рабы – работнікі рэсурсаздабываючых галінаў, якія пампуюць для гаспадароў краіны валютную выручку.

Ніжэй стаяць звычайныя рабы – шэраговая інтэлігенцыя (бальшыня лекараў, настаўнікаў), рабочыя і сяляне.

Яшчэ ніжэй – жабракі, уключна з бальшынёй пэнсіянэраў, інвалідаў, беспрацоўных. Улады падаюць ім на беднасьць грошы і пэрыядычна спрабуюць іх забраць.

X

Парадоксы гібрыднай вайны

Новыя амэрыкаснкія санкцыі яшчэ не прыняты, а рубель ужо абваліўся. Расейская эканоміка нагадвае рахітычнага, баязьлівага баксёра з чаплінскай камэдыі, на якога варта толькі замахнуцца, і ён сам ад страху валіцца на рынг. Відавочна, што рэзка абвастрыўшы санкцыі, Захад пазбавіў бы расейскія ўлады эканамічных рэсурсаў для вядзеньня гібрыднай вайны і лёгка выйграў бы яе. Але ён гэтага ня робіць.

Упэўнены, што і зараз у працэсе прыняцьця і рэалізацыі, санкцыі будуць сутнасна зьмекчаны і выхалашчаны (як было ўжо ня раз). Не для таго Трамп пасьля “вялікай сустрэчы” ў Гэльсінках запрашаў Пуціна ў Белы дом, каб так жорстка пакрыўдзіць сябра Валодзю. Пакуль Трамп ва ўладзе, нейкіх катастрафічных для Крамля санкцый ня будзе.

Парадокс гібрыднай вайны ў тым, што Захал можа лёгка выйграць яе, паказаўшы цьвёрдасьць і волю. Але Крэмль у ходзе гэтай вайны ўсімі сродкамі спрабуе дамагчыся, каб ва ўладзе ў заходніх краінах не было людзей, якія валодаюць такой волей. І пакуль абставіны яму моцна спрыяюць.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

У Крамля скончыліся парадкі дня

Крэмль ня здолеў знайсьці ніводнага парадку дня, які змог бы засьціць падвышэньне пэнсійнага ўзросту і тым самым зьнізіць градус грамадзкага накала.

Станоўчых парадкаў дня не існуе ў прынцыпе – эфэкт чампіяната сьвету быў вычарпаны на працягу 2 тыдняў пасьля фінальнага сьвістка, а новых перамог і мерапрыемстваў падобнага ўзроўню ў намацальнай пэрспэктыве не прадугледжваецца.

Ад перамог на сусьветнай арэне бальшыня прытомных людзей ужо банальна ванітуе.

Адмоўных парадкаў дня рэжым Пуціна банальна баіцца, бо ня можа быць упэўнены, як яны могуць адбіцца на настроях насельніцтва. І ў гэтым ён мае рацыю: на тэмы “што там у хахлоў” і “праклятая Эўропка” народ адкажа “прычым тут яны наогул? Вы нам за пэнсію патлумачце!”.

А ў адказ: цішыня… Крыць няма чым. Шулер цалкам вычарпаў свой круцельскі арсэнал.

Рэжым Пуціна забыўся адзін важны, можна нават сказаць, ключавы момант. “Індывід станоўча глядзіць на калектыўныя плсьпехі, пакуль усё адносна добра ў яго самога”. А калі адціскаюць (прычым самым нахабным і бесцырымонным спосабам) пэнсію, падвышаюць НДС, ды й наогул паводзяць сябе, проста скажам, пыхліва – тут ужо не да “скрэпак” праваслаўных і ўжо тым больш не да асаблівага шляху разьвіцьця.

Як мы і пісалі прау месяцаў таму: летнія карніцкія рэформы – гэта не вядомыя правы чалавека, на якія 78% насельніцтва пляваць з высокай званьніцы. Гэта ўдар па якасьці жыцьця, прычым даволі адчувальны. А ўжо інстынкт самазахаваньня ня здолелі выкараніць ні саўковая ўлада Сталіна, ні постсаўковая ўлада Пуціна.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B65F0CF12439

 

Краіна перадсьмяротных задавальненьняў

Кажуць, што народ валодае генэтычнай памяцьцю. Напрыклад, у ім глыбака сядзіць страх, як вірус, што застаўся пасьля рэпрэсій на працягу многіх стагоддзяў, і таму насельніцтва лёгка прымусіць баяцца зноў. А яшчэ кажуць, што народ стагоддзямі ня жыў, а выжываў, і найменшае паслабленьне ў выглядзе “адлігі ад дзяржавы” адразу выклікала ажыўленьне грамадзкіх працэсаў і творчы росквіт. Але калі народ генэтычна памятае голад і холад – чаму ж ён працягвае цярпець цяперашні спэц-прыгнёт? І ці можна лагічна патлумачыць шалёнае захапленьне, што бурліць у справаздачы Рассельгаснагляду аб зьнішчаных з 2015 года прадуктах? Усяго было зьнішчана 862 тоны прадуктаў жывёльнага паходжаньня – у асноўным малочнай прадукцыі, а з садавіны і гародніны часьцей за ўсё зьнішчаліся яблыкі з Польшчы і турэцкія таматы. За апошні год Рассельгаснагляд знайшоў больш за 350 тон кантрабандных прадуктаў жывёльнага паходжаньня і 7,5 тон – расьліннага. Можаце не сумнявацца: гэта ўсё – якасная ежа. Затое са студзеня па травень 2018-га Расея закупіла 412 тон пальмавага алею. Пры гэтым толькі ў траўні было імпартавана больш за 77 тысяч тон гэтай атруты. Пытаньне: як народ, што памятае голад, можа працягваць галасаваць за Пуціна і цярпець ягоных бандытаў, што зьнішчаюць ежу і прымушаюць расейцаў труціцца ядам? Няўжо насельніцтва настолькі атупела, што ня можа зьвязаць у адно прычыну і наступства? Пытаньне з разраду рытарычных. Так, атупела. Так, зьехала з глузду ад страха. Так, пацягнулася па новаму кругу безнадзеі.

ФСБ само стварае арганізацыю “Новое велічіе”, само заваблівае ў яго маладых людзей, само правакуе, само ўзбуджае крымінальныя справы, само сьведчыць і судзіць. ФСБ павінна быць зьнішчана. Усе супрацоўнікі ФСБ павінны быць альбо люстрыраваны, альбо пасоджаны, альбо – фізычна ліквідаваны. ФСБ – тэрарыстычная арганізацыя фашыстоўскага кшталту, ад якой не павінна застацца нічога, акрамя страшнай памяці пра яе зьверствы і супрацоўніцтва з Гестапа. Але сёньня тэрарысты з Лубянкі сеюць хаос, якім маюць намер кіраваць. І ў пэрыяд пачатку расейскай смуты ў іх будзе атрымлівацца. Гэта потым, калі “зьнізу” пачнуцца працэсы ў адказ, выкліканыя масавым абрабаваньнем, хаос выйдзе з-пад кантролю, але не зараз. Сёньня ў Крамля і Лубянкі – самы камфортны этап, здольны працягнуцца ад года да трох гадоў. У гістарычнай пэрспэктыве гэта – імгненьне, але ў рамках чалавечага жыцьця – пэрыяд дастаткова доўгі. Па меры пагружэньня Расеі ва “ўсёсакрушальны” санкцыйны кашмар, Крэмль будзе ўзмацняць грамадзянскі тэрор. Усё часьцей будуць заводзіцца крымінальныя справы за “абразу вернікаў” і “экстрэмізм”, а досьвед правакацыі з “Новым велічіем” цалкам можа быць пашыраны і пастаўлены на плынь. ФСБшнікам і “эшнікам” патрэбны дасягненьні, павышэньні па службе і заахвочваньні. А яшчэ – доказы эфэктыўнасьці сваёй ублюдачнай працы. І яны будуць хапаць і саджаць, правакаваць і прыцягваць.

Страляць і вешаць іх пачнуць пазьней, калі краіна затрашчыць па швах, калі перагрызецца паміж сабой цяперашняя брыгада пуцінскіх алігархаў, і “вертыкаль” расколецца на некалькі частак. Вось тады зьнізу ўздымуцца масы мсьціўцаў, часткова – у адчаі, часткова – якія далучыліся да крымінала, і пачнуць “аднаўляць справядлівасьць”, рабуючы нарабаванае. І пад кісьцень іхняга гневу патрапіць любы, хто не пасьпеў схавацца або зьехаць. Гэта будзе таксама тэрор, але зусім іншы. Без правіл, без спробы прыкрыцца хаця б нейкім законам. Масавы гоп-стоп са сьмяротным вынікам. І кожны лінчавальнік знойдзе, за што адпосьціць каму заўгодна: хоць учорашняму чыноўніку, хоць спэцслужбісту, хоць нават выпадковаму мінаку, што патрапіў на шляху ягонага злачынства. Гэта стане кульмінацыяй працэса расчалавечваньня, які ў Расеі ідзе вось ужо два з паловай дзесяцігоддзя, ад самага пачатку першай чачэнскай вайны. А потым імпэрыю разарве ў шматкі. І ніхто ня будзе пра яе шкадаваць, бо – не да гэтага: трэба наладжваць жыцьцё на тэрыторыях, што адкалоліся, дамаўляцца – калі не з кітайцамі, то з мясцовымі, прыстасоўвацца да новых умоваў альбо да больш жорсткіх – крымінальных, бо ў той жа Сібіры або на Урале крымінал расквітнее так, як не квітнеў нават у “ліхія 90-я”.

Усё гэта будзе. А пакуль Медведев пагражае Грузіі “страшным канфліктам”, калі тая насьмеліцца ўступіць у НАТО. А яна ўступіць абавязкава. І Україна ўступіць. І калі Крэмль рашыцца на новую агрэсію – гэта толькі прысьпешыць крах Луьянскага Райха. Вайсковы бюджэт толькі ЗША на 2019 гд складае 718 млрд. даляраў – у той час, як бюджэт усёй РФ у той жа пэрыяд складзе каля 314 млрд. даляраў. З кім тут ваяваць? З Медведевым у дзіцячым вазку, замаскіраваным пад танк? Зь вялікім Пуціным, які перасоўваецца на 15-сантымэтровых абцасах, каб здавацца вышэй і больш унушальна? З танцоркай Марыяй Захаравай? Калі Расея просіць грошай у тых жа ЗША “на сірыйскія патрэбы” – хто каго “пераваюе”?

У сувязі з падвышэньнем НДС да 20%, у Расеі падвысіцца плата за ЖКХ. Хаця, ня толькі яна. Вырастуць кошты на ўсё, і гэта – толькі пачатак катастрафічнага працэсу дэвальвацыі нацыянальнай валюты з наступным яе абвалам. “Ёсьць Пуцін -- ёсьць санкцыі, няма Пуціна – усяроўна будуць санкцыі! – такая формула безвыходнасьці, якую пакіне пасьля сябе ў спадчыну гэты рэжым. Бо плаціць за Паўднёвую Асэцію, Абхазію, Крым, Данбас і Сірыю давадзецца напоўніцу. Пуцін палез у Афрыку? – дадайце, калі ласка, у рахунак. Усяроўна ён астранамічны і няўздымны. Усяроўна наканавана перажыць яшчэ адно глабальнае абрабаваньне, каб потым ухапіцца за зброю і зьдзейсьніць масавае кравапусканьне з успарваньнем жыватоў – усім запар, без разбору. Так што падлічвайце і запісвайце. Якія там у нас планы? “Ветлівы аншлюс Беларусі?” Танкавы кідок на Астану? Бітва за Нарву? Дадайце да ўжо падлічанага. Ад нас ня зьменшыцца. Усяроўна імпэрыі ня жыць, а так хаця б пакуражымся на пасьледак – з дыскатэкай, блэк-джэкам і шлюхамі.

Таму адказ на душаразьдзіральнае пытаньне “што ж рабіць, да д’ябла?”, гучыць вельмі проста. Рабіце ўсё, што хочаце. Імпэрыю ўжо ня выратаваць, і вы сыйдзеце разам зь ёю. І ў перадсьмяротны пэрыяд, пакуль не пачалася агонія, вам можна ўсё: красьці, рабіць подласьці, анэксаваць, хлусіць і пагражаць сьвету “чырвонай кнопкай”. Дык атрымайце ж апошняе задавальненьне, пасьля чаго – памрыце.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/965-strana-predsmertnykh-udovolstvij.html

Х

“І прыйдзе збаўца…”

Апошнім часам у Крамлі кіпяць сапраўдныя афрыканскія жарсьці. Цікаўнасьць да “чорнага кантынэнта” закіпела і набрыняла не выпадкова. І справа зусім не ў забойстве ў ЦАР расейскіх журналістаў, якія прыбылі туды, каб зьняць рассьледваньне пра дзейнасьць ЧВК Вагнера, што прысмактаўся да мясцовай залатой жылы. Зразумела, сама па сабе такая экспэдыцыя была поўным шаленствам, бо лезьці з відэакамэрай у таемнае логава Прыгожына – усяроўна што дабраахвотна пайсьці на сьмерць. Шкада, што гэтага не разумеў Хадаркоўскі, які блаславіў іх на гэты ваяж, але ён апошнім часам шмат што не разумее і ня хоча разумець. Загіблы Архан Джэмаль пры жыцьці дэклараваў, што вайна – гэта ягоная праца, і што ён літаральна апантаны ёю. Гэта прафэсійная дэфармацыя стала для яго і ягоных калег сьмяротнай. Што, зразумела, не памяншае пачварнасьць зьдзейсьненага забойства.

27 ліпеня Пуцін зрабіў заяву, на якую мала хто зьвярнуў увагу. “Прапрацоўваем ідэю правядзеньня саміта Расея – Афрыка з удзелам кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаў”, -- сказаў ён. А 30 ліпеня ў Зімбабвэ прайшлі парляманцкія выбары, на якіх перамагла партыя Зімбабвэ “Афрыканскі нацыянальны хаўрус Зімбабвэ – Патрыятычны фронт”, якая атрымала 109 месцаў. Здавалася б, пры чым тут Расея, і да чаго вядзе аўтар гэтых радкоў?

У нетрах Лубянкі і ГРУ даўно прапрацоўваюцца сцэнары ўтрыманьня ўлады атачэньнем Пуціна. І, падобна, яны знайшлі аптымальны варыянт, і паступова прыступаюць да яго рэалізацыі, на хаду рэагуючы на ўкрапленьні новай рэчаіснасьці. Дамовіцца з Трампам не атрымалася, Вялікабрытанія шалее, шлагбаўмы на Захад зачыняюцца – адзін за адным. І позіркі спэц-банды зьвярнуліся ў бок Афрыкі. Зімбабвэ валодае гіганцкімі радовішчамі плаціны, і з прычыны таго, што Пуцін абвесьціў пра “падрыў даверу да амэрыканскага даляра”, прынята рашэньне адкрыць антысанкцыйныя шляхі праз зімбабвійскія каштоўнасьці. У гэтай краіне ўжо напоўніцу круціць расейскае ГРУ, і ўжо дасягнуты дамоўленасьці аб выпуску плацінавых манэт, якія будуць біць у Расеі з расейскай плаціны, а назад – увозіць ужо адмытыя зімбабвійскія зьліткі. І ніякага круцельства. Геніяльная схема! Добра, калі мафія валодае ўласнымі манэтнымі дварамі і друкаркамі. У такіх умовах можна ўсталёўваць які заўгодна курс рубля і ўздымаць альбо апускаць яго ў ёмкі для сябе момант. Прывязка рубля да нафты працуе зладжана, і валюта з насельніцтва выпампоўваецца планамерна, час ад часу падсьцёбваемая разагнанай інфляцыяй. Гэтым і тлумачыцца фокус, што нафта можа патаньнець, а бэнзін, прадукты і паслугі ўсяроўна даражэюць. А гэта з насельніцтва выпампоўваюць грошы. І не “навошта”, а таму што. Па-першае, праект “Едіная Россія” сябе вычарпаў, і прынята рашэньне яго плаўна зачыняць. Першыя ластаўкі ў асобе “жалезьнякоў”, “якія зьмянілі прыярытэты”, ужо пацягнуліся ў бок, дзе дзьме новы палітычны вецер. У хуткім часе мы станем сьведкамі масавага зыходу ўчорашніх “едіноросаў” з парэпанай і нікому не патрэбнай партыі. Па-другое, насельніцтва ўжо рыхтуюць, як сабаку Паўлава, да зьяўленьня новых нулёў на банкнотах. Яно легкадумна праглынула прэзэнтаваныя дзьвюхсотрублёўкі і нават “экспэрымэнтальныя” купюры ў 2 тысячы рублёў, хаця такі намінал павінен быў устрывожыць. Як правіла, такое адбываецца за год-два да пачатку гіпэрінфляцыі. Ужо існуе адбітак дзесяцітысячнай банкноты брудна-зялёнага колеру, на якой паказаны Растоўскі Крэмль. Ужо забраны з абарачэньня 10 і 50-капеечныя манэты, і насьпела неабходнасьць забраць манэты вартасьцю ў 1 і 2 рублі. На зьмену ім ужо адбіты 25, 50 і 100-рублёвыя манэты. Інфляцыя будзе разганяцца так імкліва, што насельніцтва як сьлед не пасьпее нешта зразумець і, канешне, зноў страціць усё. Ці трэба казаць, што ў адзін цудоўны дзень паваляцца цэны і на “залатую” маскоўскую нерухомасьць, шалёнае будаўніцтва якой таксама ўпісваецца ў агульную канцэпцыю выпампоўваньня грошай з насельніцтва – тут і цяпер, пакуль усё не ляснула.

Абвал адбудзецца непазьбежна, і да гэтага моманту Пуцін і ягоная братва падводзяць краіну плаўна, імкнучыся “не палохаць фраера”. Хутчэй за ўсё, здарыцца гэта ўвесну або ўвосень 2019-га, калі сітуацыя ўнутры краіны будзе даведзена да найвышэйшай кропкі кіпеньня. Здарыцца разам з трагічнай адстаўкай урада Медведева і выкідваньнем на памыйку “едросаўскай” скрэпы, але “сьвята месца пустым не бывае”, і на зьмену ёй ужо будзе створана новая партыя. Партыя “Возрожденіе”. І калі па ўсёй краіне пачнуцца галодныя бунты – яна на чале зь яе натхняльнікам Уладзімірам Пуціным, закатае рукавы і кінецца ў самае пекла – “ратаваць Расею”. У яе ўвойдуць мяцежная дзева Ксенія Сабчак і нават Навальны са сваімі адэптамі, а апальных едінаросаў проста “пусьцяць пад нож” пад вясёлае галёканьне раззлаванага плебса, які прагне неадкладна і пабольш.

Для наданьня містычнага складніка крамлёўскаму Збаўцу спатрэбіцца новы Патрыярх. Апошнім часам з Гундзяевым адносіны зусім сапсаваліся. Нельга на афіцыйным прыёме нават у вузкім коле казаць у твар Пуціну, што “вы – усяго толькі Прэзыдэнт, абмежаваны тэрытарыяльна і па часе, а вось я – фігура пажыцьцёвая, і мая канфэсійная ўлада распаўсюджваецца па ўсім сьвеце”. Гэта называецца – “паблытаць рамсы”, так што “раптоўнасьць” неспатольнага бізнэсоўца ў залатых шатах – пытаньне вырашанае. Духоўнік Пуціна Шаўкуноў ужо прасунуты ў мітрапаліты, і гатовы, на выпадак, сьціпла прыняць “посах, што выпаў з аслаблых рук былога Патрыярха”.

Уладзімір Пуцін, апантаны мэсіянскай ідэяй “збаўленьня Расеі”, зробіць яшчэ адзін “фінт вушамі”. Паказальна расправіўшыся з “партыяй жулікаў і злодзеяў” і нарадзіўшы сьвежую групу палітычных пачвараў, ён запрэзэнтуе новую Канстытуцыю, і 80% праставатых расейцаў за яе, зразумела, прагаласуюць. А ў ёй, любай, будзе заканадаўча замацавана новая форма перадачы ўлады, бо адзінае, што па-сапраўднаму хвалюе Пуціна -- гэта пажыцьцёвая ўлада, і толькі яна. А сваім мэсіянствам гэты “збавенны Чорны плашч” яшчэ задзяўбе ня толькі Расею, але і ўсё чалавецтва.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/959-i-pridjot-spasitel.html

 

Добра ўладкаваліся

Ах, як цудоўна ўладкаваліся жыхары расейскага райху. Як анэксаваць Крым і Данбас – для іх няма ніякіх законаў, ёсьць “права моцнага”, бязмежжа. А як губляць нафтагазавыя грошы на фінансавых санкцыях – дык дзе ж вы, “міжнародныя прававыя нормы”? Як саджаць і катаваць да сьмерці ні ў чым не вінаватых грамадзян іншай краіны – дык гэта “руская вясна”, “барацьба з тэрарызмам”. А калі чуюць адчайныя заклікі змагацца за жыцьцё ахвяраў райху любым коштам – дык гэта “цывілізаванасьць”, “заклікі да вайны”. Людажэрцы за цывілізаванасьць, прастытуткі за маральнасьць… Гэта ўсе ўжо праходзілі, гэта састарэла, рабяты, так не атрымаецца. І жыцьцё, і гісторыя расставяць усіх па месцах. Ваша “жыцьцё па-за вайной” больш за ўсё нагадвае карпаратывы ахоўнікаў Аўшвіца. Вы павінны разумець адно. За ўсе вашы маленькія радасьці, атрыманыя за кошт чужых жыцьцяў, паламаных лёсаў, давядзецца плаціць. І з кожнай хвілінай чужых пакутаў вы самы ўздымаеце сябе цэньнік.

Айдэр Муждабаеў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Заяўка на рэвалюцыю

Агучаны амэрыканцамі сьпіс новых санкцый зрабіў эфэкт малітвы экзарцыста. Ахоплены крымінальнай праказай хворы пост-савок пачаў пацець – моцна, у некалькі струмкоў, Канвульсіўна гістэрыць, пагражаць і плакаць. Да гэтага ён напружана рагатаў усімі Іскандэрамі, а тут – як адрэзала. Цярпеньне заходняга палітычнага істэблішмэнта ўпала Крымам уніз і зьверху накрылася Сірыяй, багата абліўшыся ядавітым “Навічком” і ўмяшальніцтвам Крамля ў “забугорныя” выбары. Заклапочанасьці больш ня будзе, а будзе канстатацыя факта: Расея ператварылася ў тэрарыстычны анклаў, дзе ролю тэрарыста выконвае захопленая бандытамі дзяржава.

Самы ганстэры забегалі па Крамлю акі прусакі, што лагічна вытлумачальна: ніколі яшчэ іх не прыціскалі так моцна і шчыльна да халоднай сьценкі. Спачатку прагучаў дыпламатычны плач Лаўрова, які заявіў пра гатоўнасьць Расеі да новай сустрэчы паміж Пуціным і Трампам. Але плач прыстарэлай Яраслаўны за акіянам, па ўсёй верагоднасьці, не дачулі, бо адтуль пачулася толькі маўчаньне. МЗСаўская дваровая дзеўка Крамля можа колькі заўгодна насіцца па завулках з крыкамі “Каму? Каму?”, але па факце яна ўжо выйшла ў наклад, перастаўшы быць цікавай для пераборлівай кан’юнктуры. Таму другую партыю ваяўніча выканаў міністр абароны Шайгу. Разваліўся ў крэсьле, як бюджэт краіны, і сказаў, што з Расеяй з пазыцыі сілы размаўляць нельга, пасьля чаго параіў немцам “спытацца ў дзядуляў”, як ім было ваяваць з расейцамі. Гэты дзіўны “генэрал арміі”, што ні дня не служыў у самой арміі і “герой Расеі”, што ня зьдзейсьніў ніводнага подзьвіга, калі не лічыць гераізмам вылізваньне пуцінскіх лытак, мог бы спытаць і ў савецкіх вэтэранаў, як ім было на фронце, калі целамі іхніх таварышаў Сталін і Жукаў літаральна закідвалі гітлерскі Вэрмахт, але ён чамусьці пытацца пра гэта ня стаў. Проста ў парадыгме перамогашаленскага сьцьверджаньня “можам паўтарыць” значна больш выгадна распавядаць пра факт нядаўняй і чужой перамогі, чымсьці – пра яе сапраўны кошт у дзесяткі мільёнаў трупаў. Так, гэтая перамога – чужая, і належыць яна ня тым, хто сёньня ею гарлапанна “ганарыцца”, а тым, хто рэальна сядзеў у акопах і, рызыкуючы жыцьцём, хадзіў пад кулямі. І Шайгу ў тых акопах не было. Як, аднак, і Пуціна. Таму ўсе гэтыя д’ябальскія “нагадваньні” – з шэрагу танных маніпуляцый, разьлічаных на аднаклетачных дэбілаў, чые мазгі цалкам заглынула “зомбаскрыня”.

Калі адкінуць палітэсы і глупыя пагрозы – у сухой рэшце мы бачым гістэрыку і разгубленасьць. Ніхто ня ведае, што з гэтым рабіць і як з гэтым жыць. Даляр “сыходзіць да сямідзесяці” і сьціпла маўчыць пра рэальныя пэрспэктывы, а Валодзін наўпрасткі заяўляе пра гатоўнасьць адмовіцца ад “дзяржаўных пэнсій”. Калі аўтар гэтых радкоў уносіў удакладненьне, сьцьвярджаючы, што расейцы маюць справу не з “пэнсійнай рэформай”, а з “дэфолтам” – у яго кідалі каменьне. Цяпер гэтае каменьне паляцела ў адваротны бок, набываючы ўласьцівасьць бумэранга, запушчанага, праўда, не “русафобам” Сотнікам, а спікерам Дзярждумы. І пытаньне, што павісла ў паветры некалькі тыдняў таму, застаецца вісець: “Навошта расейцам карміць дзяржаўныя ворганы і адлічаць падаткі невядома на што, калі гэтыя грошы не вяртаюцца ім ні ў якім выглядзе? – ні ў выглядзе пэнсій або прыстойнай адукацыі, ні ў выглядзе сучаснай мэдыцыны і сваечасовага капрамонту? Навошта наогул нешта кудысьці адлічаць? І ці трэба расейцам такая дзяржава, што здольная толькі на “распіл” бюджэта, паліцэйскае сачэньне і фабрыкацыю крымінальных спраў з нязьменным абвінаваўчым прысудам?” Калі сказаць усе гэтыя пытаньні, што чапляюцца адно за адно – ствараецца ўнушальны ланцужок у выглядзе пятлі, што зашморгваецца на шыі кожнага грамадзяніна Расеі: ці то “студэнта прахалоднага жыцьця”, “які не соўкаецца ў палітыку”, напалоханага абывацеля альбо яшчэ ўчора “заквашанага стабільнасьцю” пэнсіянэра.

Ліквідацыя пэнсій – гэта наогул заяўка на рэвалюцыю. Ня будзем ўдавацца ў абмеркаваньне “недалёкасьці саўкоў” – яны такія, якія ёсьць. Яны не разумеюць, што ўсе гэтыя пасьлядоўнікі марксістаў здольныя толькі забіраць і дзяліць, што лагічна прыводзіць да пустых паліцаў і кашалёў, якія прадзьмуваюцца ўсімі ветрамі. Яны і зараз ня зьвязваюць пагаршэньне свайго становішча з анэксіяй Крыма, заяўляючы: “Гэта было яшчэ ў 14-м! І неяк дажылі ж да 18-га!..” Дажылі, але толькі дзякуючы інэрцыі “мірна заклапочанага” Захада. Але часы зьмяніліся: проста амэрыканцам абрыдла гульня ў “дыпламатычнага цярпілу”, і яны вырашылі, урэшце, увайсьці ў расчынены Пуціным палітычны сарцір. Увайшлі ўсім дружным калектывам у памяшканьне, пасьля чаго пачалі “мачыць” нашага дагэтуль недакранальнага. Чуеце ваяўнічыя віскі і эратычныя стоны? – а гэта лубянскага мача падымаюць з каленяў за каўнер, каб уразнастайніць пазыцыі.

Што ж тычыцца насельніцтва, то яно наогул знаходзіцца “у незразумелках”. Унутры савецкага тушканчыка ідзе нябачная барацьба паміж двума страхамі: страхам патрапіць у жоравы рэпрэсіўнай машыны пуціншчыны і страхам застацца без сродкаў на існаваньне. Які з гэтых двух страхаў будзе мацней, сказаць складана, але гісторыя падказвае, што, усё ж, другі. Бо тушканчык, што адчаяўся і раззлаваўся, можа раздзьмуцца да памераў слана і вытаптаць усё вакол сябе па плошчы ўсёй краіны. Але для гэтага павінны павінны апусьцець паліцы і змарнець рахункі, каб у вузкалобай галоўцы, урэшце, загучаў лейтматыў пазбаўленца: “Губляць больш няма што!...” Менавіта ён вызначае просты выбар, адзін з двух: альбо самым станавіцца да сьценкі, альбо ставіць да яе тых, хто давёў Расею да такога гаротнага стану.

Ну, а плаціць па рахунках усё адно давядзецца, колькі ні страляй і ні падымай на вілы злодзейскую сволач. Бо крайні ўсяроўна – ты, сярэднестатыстычны грамадзянін Расеі, які столькі гадоў маўкліва цярпеў, пагаджаўся і разводзіў рукамі: “Ах, ад мяне нічога не залежыць”. Расейская смута праедзе калёным жалезьзем па кожным, і схавацца ад яе ня ўдасца нікому. Птушку-Тройку запрагалі доўга і грунтоўна. А цяпер – паехалі, што ўжо там?.. Но, любая!

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/975-zayavka-na-revolyutsiyu.html

 

Кузькина мать зовёт!

Таварышы “саўкі” і грамадзяначкі “саўчыхі”! Вось і настала жнівеньскае сьвята на ўсіх Савецкіх вуліцах, плошчах і завулках, вось і паляцелі па іх рознаколерныя шматкі, радуючы вока абывацеля, ужо падрыхтаванага да ўсяго. І толькі адбіты Астанкінскай тэлевежачкай Салаўёў сумуе ў Твітэры: “Дзіўнае побач, -- піша ён, сьцякаючы сьлязой рэпціліі. – У адзін і той жа дзень ад Трампа перадаюць ліст Пуціну і ўводзяць санкцыі супраць Расеі. Адчуваньне, што ў іх левая рука ня ведае, што творыць правая”. Салаўёўскі кангнітыўны дысананс не лекуецца ніяк і нічым, бо фігурант не разумее, што ў ЗША няма цара. Там – не манархічная форма кіраваньня, як у “пост-саўку”, і Трамп можа пісаць лісты каханьня крамлёўскаму пляшыўцу хоць штодня, а санкцыі ўсё адно будуць уводзіцца паводле раскладу. На сьняданак – аздараўляючыя, на абед – падбадзёрываючыя, на вячэру – супакойваючыя. А каб у савецкай ваеншчыны вочы не вылупліваліся да самай патыліцы – эканамічную коску адсякуць цалкам, каб патлы вядзьмаркі Халоднай вайны не напружвадлі распаленыя паўшар’і. Увядзеньне павінна быць поўным, і кліент адчуе яго настолькі глыбака, наколькі дазволіць яму эмацыйнасьць.

“Драконаўскія санкцыі” супраць мафійнага Цмока? – гэта нармальна і лагічна. У Кангрэсе і Белым доме доўга рыхтаваліся, вылічваючы самы пасуючы момант, і акурат да жніўня ён насьпеў. Разам спляліся і карніцкія меры, і кошты на энэргарэсурсы, што пахіснуліся. Вашынгтон ня толькі нанес адразу некалькі ўдараў па эканамічнаму, энэргетычнаму і бізнэс-сэктару пуцінскага алігархата, але і абвясьціў пра далейшыя санкцыйныя намеры, наступствы якіх, у выпадку іх рэалізацыі, стануць сапраўды ўсесакрушальнымі – літаральна, без “двукосься”. То бок, 80 рублёў за даляр да лістапада і “сотачка” да Новага года могуць проста ўвасобіцца ў жыцьцё, і ніякая Сахіпзадаўна тут не дапаможа. Адзінае, што яна здолее зрабіць – гэта ўключыць друкарку і “пераняць перадавы досьвед” Вэнэсуэлы, на прарывы якой “саўкі” і “саўчыхі” даўно павінны былі зьвярнуць увагу і прымерыць на сябе, але аднаклеткавыя так упарта “ня лезьлі ў брудную палітыку”, што ў выніку ўляпаліся ў фашыстоўскае балота, куды і занурыліся па самае пяшчотнае горла. Асабліва чыканутыя распавядаюць пра пасьпяховае абразаньне бюджэтаў на рознага кшталту празьмернасьці і падлічваюць фінансавую выгоду. “Адмоўся і сэканом” – заклікаюць беражлівыя. – Адкладзі ў слоічак рублёвую лічынку, і наступным летам здолееш дастойна адпачыць усёй сям’ёй на эўрапейскім пляжы!..” Пра тое, што сэканомленыя за год умоўныя сто тысяч рублёў могуць проста ператварыцца ў трыста даляраў, “саўкі” не думаюць. Іхняе шэрае рэчыва, угноенае тэлевізійнымі фікальнымі масамі, ня ў стане зьвязаць прычыну і наступства. Яно наогул не адказвае за мысьлярны працэс, загадваючы, у асноўным, жавальнымі і хапальнымі рэфлексамі. “Саўкі” з “лепшай у сьвеце адукацыяй” ахвотна зараджалі ваду перад тэлеэкранам, пілі яе, пасьля чаго ляцелі здаваць усе свае зьберажэньні якому-небудзь Маўродзі. Ці трэба казаць пра цяперашніх “гігантаў постсавецкай думкі”, якія ад нараджэньня глуздам не вучыліся, затое ахвотна куплялі дыпломы і “пуцінізьдзілі” дысэртацыі…

Увесь гэты кампот з патрыятычнай гістэрыкі і гіпатэтычнай гатоўнасьці ваяваць у бліжэйшай пэрспэктыве адрыгнецца са “скрыні” і абалье зомба-гледачоў з ног да галавы. Крэмль заявіць аб тым, што “ЗША па факце абвясьцілі нам вайну на зьнішчэньне”, і ў башке кожнага бандэрлога завые сірэна ўперамешку з песьняй “Вставай, страна огромная”. А куды ўставаць, калі ніхто паўзьці ня можа – па тых жа эканамічных прычынах: ножкі ж санкцыямі адсеклі. Адразу ж – як у “чорным анэкдоце”: “Няма ножак – няма і мульцікаў”, і замест іх пачнецца напампоўваньне зь “ядзерным чуханьнем” вядомай “ядзернай кнопачкі”.

Уся пуцінская палітыка з самага першага дня ягонага знаходжаньня ва ўладзе зводзіцца да адчайнай спробы прайсьці няпройдзены шлях Андропава: что б зрабіў Юры Уладзіміравіч, калі б не памёр і на ягонае месца не прышоў бы Гарбачоў з праклятай Перабудовай. Менавіта гэта і зрабіў бы: “закручваў бы шрубкі”, напоўніцу саджаў, заканапачваў краіну, пашыраў рэпрэсіўныя меры. Адказам на амэрыканскія санкцыі, безумоўна, стане вопль аб “актывізацыі ўнутраных ворагаў”, увядзеньне выяздных віз і адмена мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Бо “вяртаньне ва ўлоньне СССР” павінна быць поўным, з усім шырокім прэйскурантам, зацьверджаным у нетрах КГБ-ФСБ. І няхай пазалоціцца мэмарыяльная шыльда Андропаву на сьцяне Лубянкі, і няхай зазьзяе німб збаўцы над царавай плешшу.

Зразумела, што падобная пэрспэктыва задавальняе далёка ня ўсіх жыхароў шматлікіх крамлёўскіх вежаў, і можна сьмела меркаваць, што барацьба паміж імі абвострыцца ўжо ў бліжэйшыя дні. Шызафрэнічнасьць постсаўкоў пакажа сьвету нябачаныя дагэтуль альянсы: напрыклад, узьяднаньне дзеда Гундзяя і таты Зю. Экзатычныя зьліяньні перахлынуць самую шалёную фантазію. Варта прагназаваць зьяўленьне якой-небудзь партыі “Сувэрэнная Расея” – з абяцаньнем ператварыць кожнага расейца ў птушку Фэнікс, заштурхаўшы яго ў ядзерны агонь і адрадзіўшы ў недатыкальнай пячоры пасьля непазьбежнай перамогі.

Але гэта ўсё – атракцыёны для ніжэйшага стану. І ў той час, як у Омску на Дзень горада насельніцтва ў забаўляльна-выхаваўчых мэтах прымярае на ўласнай шыі пятлю ад шыбеніцы – “вярхі” пасьпешліва вымываюць з краіны ўсю валюту, якую толькі могуць вывесьці, і ўжо косяцца на свае “бізнэс-джэты”. Тут галоўнае – не згубіць цудоўны момант паміж “яшчэ рана і ўжо позна”. Такі шалёны азарт з прылівам адрэналіну адчувае гулец казіно, які злавіў фарт і імкнецца выціснуць усё з рудеткі, якая яшчэ круціцца. Выйграюць ня ўсі. Але аб сканчэньні гульні краіна даведаецца, як заўсёды, пост-фактум.

Лепшым выйсьцем было б ужо сёньня накіраваць Пуціна на прыём да Андропава, але побач з гэтым “гігантам на хадулях” – суцэльныя пігмеі, і наўрад ці яны наважацца наладзіць правадыру падобную аўдыенцыю. Таму тонкасьці “санкцыйнай сэксалогіі” адчуе ўся краіна. Як некалі адчулі на сабе савецкія грамадзяне. Увядзеньне адбылося. Расслабцеся, каб працэс распаду пайшоў мягчэй. Вы так баяліся вяртаньня “ліхіх 90-х”? – дык сардэчна запрашаем у “савецкія 80-я”!

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/971-sanktsionnaya-seksologiya-vvedenie.html

 

Харызма здохла

Жнівень у зэніце. У хуткім часе пачнецца новы палітычны сэзон. На працягу 10 месяцаў мы будзем зьдзіўляцца, шукаць дно, замацоўвацца. Апошнія падзеі, апытаньні, сацыялогія, усё што бачаць і чытаюць у Крамлі, гаворыць аб наяўнасьці сур’ёзных збояў ва ўспрыняцьці грамадзтвам і ўладай галоўных тэм асноўнага парадку дня. Глядзяць на адно – бачаць рознае. Асноўныя тэмы: зьнешняя палітыка, запыт на перамены, эканамічны курс, павышэньне пэнсійнага ўзросту, карупцыя, ацэнка дзейнасьці сілавых структур.

Сацыялогія фіксуе сіндром стомленасьці грамадзтва. Імітацыя палітыкі абыходзіцца ўсё даражэй і ўжо не дасягае канчатковага выніку. Стома і недавер – не праз знак “роўнае”. Усё складаней. Чым больш тэлевізар патрабуе даверу, тым ўсё большай стомленасьцю адказваюць падведамственыя масы. Нібыта кажучы: “няхай, яшчэ раз паверым, прымем, але ўжо далей ты як-небудзь сам разьбірайся”.

Прапануемыя “новыя твары”, запыт на зьяўленьне якіх ёсьць у грамадзтва, з-за сваёй слабасьці і адсутнасьці лідэрскіх якасьцяў – даверу не выклікаюць. Харызма здохла. Адмоўны адбор на кіруючыя пасады прапарцыйны стомленасьці. Новыя кандыдаты ва ўладу, ці то ва ўрад, у губэрніі або ў дэпутаты розных узроўняў – здаюцца “горш немагчыма”. Аказалася, магчыма. Яшчэ як магчыма.

Адукацыю і культуру абклалі сталіністы. Мутко навязалі назло ўсяму сьвету. Сам прэм’ер ужо нават перастаў быць сьмешным. Літаральна па ўсіх новых прызначэнцах фіксуюцца адмоўныя чаканьні. Адзінае выключэньне – Кудрын.

На гэтым фоне актывізуюцца даволі небясьпечныя, папулісцкія трэнды – рост левых настрояў (з патрабаваньнем перадзела маёмасьці, падвышэньня падаткаў на багацьце, адабраць і падзяліць), патрабаваньні рэпрэсій ў адносінах да чыноўнікаў-карупцыянэраў і глабальных рэпрэсіўных чыстак. Чаканьне актывізацыі абароны нацыянальных моваў і тэмы аўтанамізацыі нацыянальных анклаваў.

Зноў назіраецца наладжваньне міжэлітных сетак з актыўным уключэньнем рэгіёнаў і мясцовых бізнэсаў. Папярэднік “Едіной Россіі” – “Отечество” і “Вся Россія”.

У верасьні новы палітычны сэзон пачнецца ў фармаце структурнага крызісу, які ўсугубляецца зьнешнепалітычным парадкам дня. Санкцыі ашалелі і ўпершыню становяцца сістэмнай скаардынаванай гісторыяй. Іх тэрміны наўпрасткі зьвязаны з працягласьцю знаходжаньня ва ўладзе сучаснай расейскай палітычнай эліты і галоўнае : асабіста Пуціна. Гэта можа доўжыцца яшчэ гадоў 20-25. Стома і апатыя ўсё больш паглынаюць вярхі і нізы.

Абвастраюцца канфлікты паміж элітнымі групамі за рэсурсы ад рэалізацыі нацпраектаў, за атрыманьне дзяржаўных ільгот і, наадварот, магчымасьць патрапіць у сьпісы на забіраньне звышпрыбыткаў. У такой сітуацыі кіруючы рэжым не апынаўся з пачатку 2000-х гадоў.

Аляксей Пушнікаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B76680AE3427

 

Уляпаліся

Як назваць сітуацыю, калі ты мяркуеш, што сарваў банк, а на самой справе прагуляўся ўшчэнт – глупства, неадэкватнасьць, памутненьне сьвядомасьці?

Як назваць палітыку, якая прывяла дзяржаву, што заўжды была ў вышэйшай сусьветнай лізе, да ролі краіны-ізгоя? Бо йдзецца не пра адзін-два правалы, якія можна выправіць. Йдзецца пра дзеяньні, якія загналі Расею ў тупік, зь якога незразумела, як выбрацца. Трэба ж было дакаціцца да таго, што самая сяброўская для расейцаў Грэцыя пачала вытурваць расейскіх дыпламатаў.

Сёньня Расея апынулася перад пагрозай санкцыйнай блакады, якая будзе больш жорсткая за папярэднюю. Да цяперашніх санкцый, якія рэгулярна аднаўляюцца, мы адаптаваліся і знайшлі ў санкцыйным плоце шчаліны, якія дазваляюць нягегла выжываць і нават ёрнічаць. Хіханьні скончыліся. Амэрыка абяцае новую ўдаўку, ад якой будзе цяжка пазбавіцца. Сыдуць цяперашнія маскоўскія валадары, а ўдаўка застанецца нам у спадчыну. Вось пэнсіі пад пытаньнем, а ўдаўка гарантуецца! Папраўка Джэксана-Вэніка, уведзеная амэрыканцамі супраць Расеі ў 1974 г., была зьнята толькі ў 2012, калі даўно зьніклі абгрунтаваньні, паводле якіх яна была прынята.

“Калектыўны Захад” зусім не спрабуе абваліць расейскую эканоміку – навошта ім гэты галаўны боль? Зваліць прэзыдэнта Пуціна? Лухта! Заходнія санкцыі ніколі не прыводзілі да зьмены рэжыму. Йдзецца пра фармаваньне мэханізма, які б прымушаў расейскі валадарачы клас плаціць за яго ўпэўненасьць ва ўседазволенасьці – ня толькі дома, але і па-за домам. Праблема, праўда, ў тым, што наша ўлада будзе спрабаваць ускласьці санкцыйны цяжар на грамадзтва. Расейцы будуць аплочваць кульбіты сваёй улады. Наогул лагічна. Бо яны падтрымлівалі яе палітыку. У кожным выпадку, да нядаўняга часу.

Але супакойваючая кашуля для валадарачай эліты – гэта яшчэ ня ўсё задавальненьні, якое нам давядзецца атрымаць. Заяўленыя амэрыканскія санкцыі (нават у выпадку іх змякчэньня) ствараюць для Расеі новую геапалітычную сітуацыю. Па-першае, звужваецца магчымасьць для яе дзяржаўнай ролі, то бок надломваецца хрыбет расейскай сістэмы. Па-другое, разбураецца створаная яшчэ ў савецкі час канструкцыя падтрымкі жыцьцядзейнасьці Расеі за кошт заходніх фінансавых і тэхналагічных рэсурсаў.

Расейская ўлада зрабіла невыбачальную памылку, вырашыўшы, што Амэрыку можна тузаць за хвост і выпрабоўваць бяскона яе цярпеньне. Раздражніўшы Амэрыку, Крэмль ня проста ператварыў Расею ў фактар амэрыканскай палітычнай барацьбы. Амэрыканцы зрабілі тое, што зрабіла расейская ўлада ў сябе дома ў адносінах да Амэрыкі: антырасейская пазыцыя стала крытэрыем амэрыканскага патрыятызма і амаль нацыянальнай ідэяй. Стомленыя ад ролі глабальнага шэрыфа Злучаныя Штаты раптам адтрымалі дозу адрэналіну для стварэньня заходняга фронта па стрымліваньню Расеі. Ці нехта ў Маскве задумваўся над тым, чым могуць скончыцца хакэрскія гульні з амэрыканскімі выбарамі і выкарыстаньню правінцыйных дзяўчатак для ачмурэньня вашынгтонскага бомонда?

Архітэктарам нашай зьнешняй палітыкі, што пасадзіла Расею ў калюжыну, зразумела, зьяўляецца Крэмль. Але дзеля справядлівасьці трэба назваць і тых, хто падзяляе адказнасьць за тое, што мы апынуліся там, дзе апынуліся.

Гэта расейскі палітычны клас, які дзесяцігоддзямі лемантаваў аб “прыніжэньні” з боку Захаду і заклікаў да помсты за адсутнасьць належнай павагі.

Гэта айчынныя “экспэрты”, якія гарланілі з усіх разэтак, што эпоха Захада завершылася, Амэрыка здала сябе ва ўціль, а таму з Захадам можна не цырымоніцца.

Гэта заходнія лідэры (Шродер, Бэрлусконі, Сарказі, Шырак і іншыя), якія сьпявалі на вуха расейскаму прэзыдэнту тое, што ён хацеў пачуць.

Гэта эўрапейскія лідэры (як, напр., вугорскі прэм’ер Орбан), што навучыліся абменьваць пракрамлёўскую рыторыку на дармовую расейскую дапамогу.

Гэта заходнія інтэлектуальныя гуру, журналісты і іншыя дзеячы, што за расейскія грошы пераконвалі сьвет, што ў Расеі ёсьць абгрунтаваньні абражацца. А таму Расея мае права біць шыбы ў чужых дамах.

Дадамо да гэтага заходнюю сістэму рэгуляваньня ўласнасьці і фінансавых плыняў (перш за ўсё ў ЗША і Вялікабрытаніі), якая спакушала нашу эліту тым, што дазваляла ёй выпампоўваць з Расеі грошы і ананімна іх уладкоўваць у лібэральнай супольнасьці. І мы яшчэ будзем зьдзіўляцца, адкуль гэта ў нашага кіруючага класа пачуцьце беспакаранасьці і ўпэўненасьці ў тым, што Захад праглыне яго мастацкія вырабы!

Вось не было б усяго гэтага, няўжо Крэмль наважыўся б на “гамбіты”, што прывялі нас у сусьветны лепразорый?

Не забудземся і пра парадокс у выглядзе прэзыдэнта Трампа, які стварае ілюзію магчымасьці зьдзелкі паміж Амэрыкай і Расеяй. На справе, аднак, атрымліваецца зусім іншае: чым больш Трамп з намі хоча сябраваць, тым больш балючымі для нас будуць амэрыканскія санкцыі, якія павінны пакараць яго за гэтую дзіўную для амэрыканцаў дружбу.

Сыйдзе Трамп, але жэсьць застанецца надоўга. Что б мы ні рабілі, будзе дрэнна. Паспрабуем сябраваць з Амэрыкай – амэрыканцы будуць нас падазраваць у злых намерах. Калі, зразумела, Расея ня скажа: “Mea Culpa!" Але ў Расеі няма звычкі прызнаваць віну і апраўдвацца. Паспрабуем адказваць Амэрыцы (а чым мы можам адказаць?) – будзе яшчэ горш, бо Расея ня можа супрацьстаяць самай разьвітай і багатай цывілізацыі, якую ахапіла шаленства.

Словам, уляпаліся!

Лілія Шаўцова

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B734AA2EBFA4

 

Канфармізм і шаленства

У масавай культуры шаленства прынята паказваць у максімальна гіпэртрафіраванай, гратэскнай форме. Забойца-псіхапат у масцы, што нападае з-за рогу. Ускалмачаныя валасы і парванае адзеньне маньяка, якога бачна за вярсту. Пашарпаныя сьцены лядашчага жытла, дзе знаходзяць гэты “цуд прыроды”, адразу ж гаворыць гледачу, што трэба чакаць ад ягонага гаспадара.

У рэчаіснасьці ж сапраўднае шаленства схавана – за абывацельскай, жыцьцёвай мудрасьцю. За асьцярожнасьцю канфарміста і дробязнай прадуманасьцю пэдантычнага жабрака.

За фальшывымі ўсьмешкамі “шчасьлівых людзей”. За жывёльнай задаволенасьцю геданістаў і за жалезабэтоннай упэўненасьцю “традыцыйных каштоўнасьцяў”.

Менавіта гэтае схаванае шаленства ўдарыла зараз па большай частцы насельніцтва Расеі. Стакгольмскі канфармізм закладнікаў імпэрскіх сэнсаў, варнападданых галечы і ёсьць тая “невядомая”, кіруючая сіла, інэрцыйная вязка эўразійскага дывана, на прасторы якога разляглася краіна ў п’яным рыўку з адчаю ў поўнае, беспрасьветнае глупства і фактычнае самагубства.

Аліна Вітухноўская

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B7BB16CA0F43

 

Пуцін ужо апусьціўся да карпаратываў (інтэрв’ю з А. Піянткоўскім)

Журналіст: Андрэй Андрэевіч, мабыць, галоўнай падзеяй апошняга ўікэнда быў замежны ваяж Пуціна, які быў вянчаны сустрэчай Пуціна і Мэркэль. Думкі па выніках гэтай паездкі прэзыдэнта РФ падзяліліся. У той час як з афіцыёзных расейскіх СМІ мы чуем бадзёрыя заявы, заходні друк і многія экспэрты значна больш скэптычныя ў сваіх ацэнках вынікаў пуцінскіх “гастроляў”. Аднак ні тыя, ні іншыя не адказваюць на пытаньне, уласна, навошта Пуцін скакаў на нейкім дзіўным вясельлі ў Аўстрыі, навошта пасьля таго зь ім сустракалася Мэркэль?

А. Піянткоўскі: Гэта сапраўды была ня проста сустрэча Пуціна з Мэркэль, а такі дуплет, дзе Пуцін выступаў у ролі “вясельнага генэрала” альбо хутчэй “вясельнага маёра” (ягонае вышэйшае званьне падчас службы ў КГБ). Ён сапраўды спачатку пабыў на вясельлі адной аўстрыйскай фашысткі, праўда, у многіх што да яе поду ўзьніклі пытаньні: магчыма, яна фашыст абр трансгендэр, я ня ведаю. Вельмі паказальна, што нацыянальны правадыр ужо да карпаратываў апускаецца – проста як ягоная суперніца на “выбарах” Сабчак. Гэта і адказ на вашае пытаньне – “Навошта?”: А вось на тое, каб любымі спосабамі паказаць, што ён прыняты заходнім вышэйшым грамадзтвам, што няма ніякай ізаляцыі, што яго ўспрымаюць як свайго. Гэта вельмі важна, перш за ўсё, для ягонага бліжэйшага атачэньня, якое пачынае нядобра задумвацца, а ці дае рады “пахан” з ускладзенымі на яго функцыямі забесьпячэньня бясьпекі нашых актываў замяжой. Йдзецца пра той расейскі трыльён у Амэрыцы, пра які раней мы з Вамі ўжо размаўлялі.

А каб даць агульную ацэнку гэтаму дынамічнаму вечару, калі ён злётаў у Аўстрыю, Нямеччыну і назад, трэба спачатку сказаць пару словаў не пра Пуціна, а пра Вэнэдзіктава. Мае ўзаемаадносіны з “Эхом Москвы” і яго галоўным рэдактарам далёка не благасныя, як Вы ведаеце. Тым ня менш, я заўсёды без якой-кольвечы іроніі падкрэсьліваю вельмі важную ролю “крата”, якую выконвае Вэнэдзіктаў на вяршыне расейскай улады, куды “ўсеблагія” яго рэгулярна запрашаюць як сумоўцу на гулянку. “Крата”, які час ад часу прыносіць нам усім каштоўнейшыя часьцінкі сапраўднай інфармацыі, і за гэтую ягоную грамадзкую функцыю я яго вельмі цаню. Мы зь ім на гэтую тэму нават неяк размаўлялі, і ён на мяне не крыўдуе за маю мэтафару. Дык вось наш цудоўны “крот” сёньня раніцай у Твітэры напісаў, што ўвесь вэрхал вакол заходняга візыту, які асьвятляецца па тэлевізару ўжо другія суткі ў драбніцах, пакліканы прыкрыць няўдачу сустрэчы з Мэркэль. Такая хуткасьць рэакцыі і такая не зусім характэрная для Вэнэдзіктава жорсткасьць фармулёўкі сьведчаць аб тым, што наверсе вынік сустрэчы ўспрыняты крайне адмоўна. Дарэчы, на Вэнэдзіктава адразу ж навалілася куча ботаў: “Адкуль, на якім грунце, чаму вы так мяркуеце?” Ён у звычайнай сваёй манеры і гэтым разам цалкам справядліва зазначыў, што ён не мяркуе, а ён ведае.

Ж.: Тэлеграм-канал “Незыгарь” сёньня напісаў аб тым, што пасьля сустрэчы Мэркэль і Пуціна адмянілі любыя выбары ў так званых “ДНР і ЛНР”, і нібыта гэта сьведчыць аб тым, што Пуцін здолеў дамовіцца адносна будаўніцтва “Паўночнай плыні-2”…

А.П.: Задача “Незыгаря” заключаецца ў тым, каб трансляваць станоўчыя для Пуціна сігналы, але ў дадзеным выпадку, верагодней за ўсё, ён мае рацыю. Аднак твітэр Вэнэдзіктава і інфармацыя аб тым, што Мэркэль падтрымлівае “Паўночную плынь-2”, ніяк адно адному не супярэчаць. Больш таго: я хачу пацьвердзіць, што я абсалютна давяраю інфармацыі пра тое, што ў вярхах пануе адчуваньне наўдачы пасьля сустрэчы з Мэркэль. А чаго яны там чакалі, цікава? Пуцін вылез з абсалютна непрыстойнай і абсьмяянай ўсімі германскімі мэдыямі ідэяй. Ён разбамбіў Сірыю, зраўняў з зямлёй Алепа, масу іншых аб’ектаў, тры гады выхваляўся, як цудоўна нашы ваенна-паветраныя сілы ў Сірыі трэніруюцца на цывільных жыхарах (у Варонежы, мабыць, было б даражэй), а цяпер хоча, каб Захад і Нямеччына ўсё гэта аднаўлялі. Нейкі вельмі змрочны гумар ад хулігана Вовачкі, гэта горш за ягоныя пахабныя анэкдоты альбо навуковыя лекцыі пра гнід.

Але ў чым усё ж маюць рацыю ўсе гэтыя “Незыгары”, якія хочуць нешта станоўчае зазначыць для Пуціна. Сам факт гэтай паездкі зьяўляецца, наогул кажучы, пэўным посьпехам Пуціна. Любая сустрэча, незалежна ад яе выніка, сам факт, што яго прымаюць, а не адмаўляюцца ад сустрэчы як з ваенным злачынцам і буйнейшым у сусьветнай гісторыі злодзеем, -- гэта пэўная перамога Пуціна, і ў гэтым, напэўна, праяўляецца двухсэнсоўнасьць і непасьлядоўнасьць паводзінаў Захаду.

Ж.: Паўстае пытаньне: “Навошта гэта патрэбна Мэркэль?”

А.П.: Паводзіны Мэркэль і ёсьць лепшай дэманстрацыяй беспрынцыпнасьці Захаду. Ёй патрэбна “Паўночная плынь”, і ў дадзеным выпадку яна нібыта выступае хаўрусьнікам Пуціна супраць Трампа, які плануе на гэтую “Паўночную плынь” накласьці санкцыі. Яна ўжо ў другі раз гуляецца ў гэтую цацку. Мінулым разам, калі яна прыязджала ў Сочы, яна ўгаворвала Пуціна, каб ён сказаў, што будаўніцтва “Паўночнай плыні” не парушыць інтарэсы Украіны. Але ў выніку ёй самой даводзіцца раз за разам вымаўляць гэтую стандартную фразу, а ён важна і нявызначана ківае ў адказ, што так, пры пэўных умовах частка газа, магчыма, будзе ісьці праз Украіну.

Ёй абавязкава трэба працягнуць “Паўночную плынь”, і для ачысткі сумленьня яна хоча стварыць уражаньне, што ў адказ зрабіла нешта добрае для Украіны, пра нешта з Пуціным дамовілася. То бок дзьве асноўныя высновы пасьля сустрэчы: першая – для Захада эканамічныя дывідэнды важней за прынцыпы, і на гэтым Пуцін гуляе, а другая – гэтая гульня мае свае крэсы, і таго, чаго хацеў бы дасягнуць Пуцін, яму дасягнуць ня ўдасца.

І тое, што ў атачэньні Пуціна, на самым версе расейскай улады, вынікі перамоваў прызналі як няўдачу – вялікая ўнутрыпалітычная непрыемнасьць для Пуціна.

Ж.: Ці прагаласуе Кангрэс за чарговую порцыю санкцый у адносінах да Расеі, гэтым разам накіраваную супраць будаўніцтва “Паўночнай плыні-2”?

А.П.: Справа ў тым, што па “Паўночнай плыні” мы маем тую рэдкую сітуацыю, калі пазыцыя Кангрэса супадае з пазыцыяй Трампа. Трамп пры ўсіх сваіх дагодніцкіх паводзінах ў адносінах да Пуціна ў многіх важнейшых і адчувальнейшых пытаньнях бясьпекі (артыкул VСтатута НАТО, напрыклад), у пытаньні “Паўночнай плыні” займае дастаткова цьвёрдую пазыцыю, і няма ніякага сумневу, што санкцыі будуць накладзены.

Ж.: Зараз вельмі шмат размоваў пра тое, што ў атачэньні Пуціна актыўна абмяркоўваецца пытаньне бясьпечнага транзіту ўлады ад Пуціна да нейкага пераемніка, які мог бы ачоліць краіну на ўмовах захаваньня Status QUO. Як да гэтага ставіцца – як да “белага шума”, альбо ўсе гэтыя чуткі адлюстроўваюць рэальныя тэндэнцыі?

А.П.: Я мяркую, што зрухі ў мазгах, безумоўна, ідуць, тым больш, што адбылася фундамэнтальнейшая зьмена грамадзкай сьвядомасьці ў адносінах да агрэсіўнай расейскай зьнешней палітыкі. Як паказалі апытаньні Лявады, рэзка зьмяніліся індэксы адносінаў да Захада. З 62 да 40% упалі адмоўныя ацэнкі, а станоўчыя, за паляпшэньне адносінаў з Захадам, вырасьлі з 20 да 42%. То бок ваенная прапаганда цалкам правалілася, і гэта ўжо неабарачальны факт. Ёсьць у нас яшчэ адзін “крот”, ня горшы за Вэнэдзіктава – Валеры Салавей. Дык вось ён дакладаў у сваёй апошней шыфроўцы на “Дожде”, што ваенная прапаганда больш не працуе, і што гэта цудоўна разумеюць наверсе. Лядоўня атрымала пераканаўчую перамогу над тэлевізарам, і з гэтага паўстае вельмі цяжкая для ўлады сітуацыя.

“Эліты” ведаюць, што ў Амэрыцы вельмі сур’ёзна стаіць пытаньне аб канфіскацыі злачыннага трыльёна расейскай эліты з тым, каб потым перадаць гэтыя грошы першаму посткрымінальнаму ўраду Расеі як скрадзеныя ў народа. І гэта падштурхоўвае людзішак да думкі, а ці не паспрабаваць прадухіліць гэтую катастрофу, памяняць аднаго чалавека, а самых сябе і абвесьціць першым посткрымінальным урадам? Але з-за таго, што там усе абсалютныя баязьліўцы, у плоскасьць дзеяньняў гэты напрамак думкі пакуль не пераходзіць. Аднак калі ў грамадзтве будзе нарастаць сацыяльная незадаволенасьць паралельна з поўным адмаўленьнем ваенна-патрыятычных “шалушак”, то становішча Пуціна ўнутры “эліты”, то бок той злачыннай групоўкі, паханом якой ён зьяўляецца, будзе пагаршацца. Ёсьць такі закон у крымінальным сьвеце – “апушчаны пахан ужо не пахан”.

Ж.: Вы згадалі аб тым, што амэрыканская эліта ня мае намеру ісьці на саступкі Маскве ў пытаньні, як Вы яе называеце, гібрыднай капітуляцыі. Паводле Вашых адчуваньняў, ці хоча амэрыканская эліта паспрыяць зьмене рэжыму ў Расеі? Ці хочуць яны пазбавіцца ад Пуціна?

А.П.: Ну гэта няслушная пастаноўка пытаньня. Гэта не справа амэрыканцаў – выдаляць Пуціна. Выдаляць Пуціна будзе расейскі народ, абураны сваім становішчам, альбо бліжэйшае злачыннае атачэньне Пуціна, якое палічыць яго няздольным выконваць функцыі захавальніка абшчака.

А самым сур’ёзным зьнешнім ударам па пуцінскаму рэжыму ў цэлым, а не па аднаму канкрэтнаму чалавеку, будзе проста строгае выкананьне амэрыканцамі ўласнага заканадаўства аб замарожваньні і канфіскацыі капіталаў, нажытых злачынным шляхам. Такіх капіталаў, схаваных расейскай элітай у юрысдыкцыі Злучаных Штатаў, -- прыкладна 1 трдн. даляраў. Вось калі амэрыканцы пачнуць выконваць патрабаваньні свайго ўласнага заканадаўства, Пуціну і ўсяму ягонаму атачэньню будзе вельмі цяжка ўтрымацца ва ўладзе, але абазначаць гэты працэс тэрмінам “выдаліць Пуціна” няслушна. Слушная фармулёўка – перастаць падтрымліваць Пуціна і ўсю расейскую злачынную эліту, перастаць дазваляць ім адмываць складзеныя ў расейскага народа грошы, перастаць удзельнічаць у гэтым злачынстве, вярнуць скрадзенае першаму сапраўды посткрымінальнаму ўраду Расеі. І калі называць гэта “ўмяшальніцтвам” ва ўнутраныя справы Расеі, то асабіста я абедзьвюма рукамі за такое “ўмяшальніцтва”. Як і падаўляючая большасьць маіх суайчыньнікаў.

Андрэй Піянткоўскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-putin-uzhe-opustilsya-do-korporativov.html

 

Добры-добры цар

Крамлёўскія зьліваюць: Пуцін вось-вось аб’явіць пра зьмякчэньне маючай адбыцца пэнсійнай рэформы.

Калі верыць гэтаму зьліву, усё будзе вытрымана ў лепшых традыцыях жанра. Прэзыдэнт едзе ў правінцыю (на выставу Тэхнапрам-2018 у Навасібірск, а яшчэ завітае ў Омскую і Кэмэраўскую вобласьці), там недзе і скажа народу сваё важкае прэзыдэнцкае слова. Што, маўляў, на жаль, пэнсійны ўзрост падвышаць давядзецца. Далей будзе банальны набор: пра досьвед іншых краін, пра павелічэньне працягласьці жыцьця, скарачэньне колькасьці працуючых і да т.п., але – урад і Дума, зразумела, перагнулі палку. І далей “царскія пернікі” – жанчынам падвысіць да 60, а не 63, пэнсійныя ільготы даваць з былога пэнсійнага ўзросту і г.д. і да т.п.

Менавіта гэты сцэнар СерпомПо апісваў раней.

Відавочна, што нягледзячы на ўсю сваю цванасьць, Пуцін не гатовы проста ўзяць і адмяніць выразна не папулярную, не прапрацаваную нібыта рэформу, а дакладней, тупую апэрацыю забіраньня грошай у жабрацкага насельніцтва. Грошай, якія ў цяперашняй сітуацыі прафіцыту бюджэта проста няма куды падзець, акрамя сумніўных “інвэстыцыйных” праектаў кшталту дарогі для Кадырава.

Не гатовы, бо трэба кампэнсаваць страты сваім сябрам-бізнэсоўцам, што патрапілі пад санкцыі. Не гатовы, бо Кірыенка і Ко пераканалі яго, што народ ня тое, каб маўчыць, але не бузіць: мітынгі супраць рэформы нават у Маскве больш за некалькі тысяч не сабіралі.

Не сабіралі, так. І наўрад ці зьбяруць нават увосень. І народ праглыне і гэта. Але злобу прыхавае. Пра гэта лепш за ўсялякія мітынгі гавораць сустрэчы дэпутатаў з выбаршчыкамі. Ніякія тлумачэньні ня дзейнічаюць на людзей, у якіх з кішэні выцягваюць апошнюю капейку, у той час, калі ўлада адкрыта і нахабна тлусьцее. І цяпер становіцца відавочна (калі нехта сумняваўся), што добры цар разам з тлусьцеючымі баярамі, а ня з бедным сваім народам.

І калі, дзе, на чым злоба народа прарвецца, не прадкажа ні паркетны ВЦІОМ, ні закрытыя апытаньні ФСО.

t.me

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B7F1E5F46E45

 

Стандартнае пытаньне

Яшчэ адно стандартнае пытаньне – чаму ты так упэўнены, што будзе вялікая вайна? Я ня ўпэўнены. Але гістарычныя паралелі прыводзяць менавіта да гэтай высновы.

Я заўжды казаў, што пуцінская Расея – гэта сучасны аналаг Нямеччыны трыццатых гадоў. Мяркуйце самы.

Траўма і нацыянальнае прыніжэньне ад прайгранай Першай сусьветнай і зьневажальная гуманітарная дапамога ад пераможцаў у васемнадцатым.

Траўма і нацыянальнае прыніжэньне ад прайгранай Першай халоднай і зьневажальныя ножкі Буша ад пераможцаў у дзевяноста першым.

Дзікая інфляцыя, разруха і галеча ў дваццатых.

Дзікая інфляцыя, разруха і галеча ў дзевяностых.

Жытнёвая марка і рост эканомікі на яе аснове.

Нафтавы рубель і рост эканомікі на яго аснове.

Усьведамленьне ўласнай велічы, жаданьне рэваншу, нянавісьць да Захаду, які перамог і дапамагаў, да Амэрыкі і лібэралаў.

Усьведамленьне ўласнай велічы, жаданьне рэваншу, нянавісьць да Захаду, які перамог і дапамагаў, да Амэрыкі і лібэралаў.

Пагромы, забойствы іншаверцаў.

Пагромы, забойствы іншаверцаў.

Стварэньне праўладных штурмавых атрадаў.

Стварэньне праўладных штурмавых атрадаў.

Алімпіяда.

Алімпіяда.

Айн фольк, айн Райх, айн Фюрэр. Нацыянал-здраднікі.

Няма Пуціна – няма Расеі. Нацыянал-здраднікі.

Канцэнтрацыйныя лягяры для габрэяў.

Фільтрацыйныя лягяры для таджыкаў.

Анэксія.

Анеэксія.

Нацыя, што зьехала з глузду на глебе перамогашаленства “Судэтнаш”.

Нацыя, што зьехала з глузду на глебе перамогашаленства “Крымнаш”.

Акупацыя на глебе правакацыі часткі суседняй краіны.

Акупацыя на глебе правакацыі часткі суседняй краіны.

Экспэдыцыйны корпус у Афрыку.

Экспэдыцыйны корпус у Афрыку.

Усьведамленьне сьветам, з кім ён мае справу. Пераход ад палітыкі замірэньня да спробы эканамічнага здушэньня рэжыму.

Усьведамленьне сьветам, з кім ён мае справу. Пераход ад палітыкі замірэньня да спробы эканамічнага здушэньня рэжыму.

Вы зараз тут.

Што было далей, усе памятаюць? Я жахаюся штораз ад такога супадзеньня. Мабыць, гэта ёсьць нейкая гістарычная непазьбежнасьць, што ўсе здурэлыя дыктатары ідуць па адной і той жа каляіне. Робяць адны і тыя ж рэчы. Вось проста практычна даслоўна.

Вы, безумоўна, скажаце, што нельга параўноўваць Нямеччыну і Расею. Там Круп і прамысловасьць – тут тупа нафта і газ. Там канцлягяры сапраўдныя, а тут фільтрацыйныя. І будзеце, безумоўна, мець рацыю. Напэўна.

Бо Расея – Недаімпэрыя. Недарайх. У яе ўсё – “неда”. Недафюрэр. Недагестапа. Недаканцлягяры. Дарэчы, у Гітлера быў і Недавэрмахт – Нямеччына ўвайшла ў вайну непадрыхтаванай, не пасьпеўшы скончыць рэформу арміі, з сырымі танкамі. Ну вось проста адзін у адзін Расея зараз, з яе сырой “Арматай”.

І гэта, зразумела, усяляе нейкую надзею. Што Трэцюю сусьветную яны не наладзяць. І ўсё абмяжуецца НедаСусьветнай.

Але тут пытаньне ў тым, што лічыць “вялікай вайной”.

Тое, што яны ўрэшце рэшт палезуць кудысьці ў Харкаў або Менск, або яшчэ кудысьці па пэрымэтру – у гэтым я амаль упэўнены. І як на мяне – гэта дастаткова вялікая вайна. На якой яны крыві вып’юць яшчэ вой як нямала.

Бо нельга дзесяцігоддзямі ўкладаць грошы толькі ў армію і сілавікоў, і проста спыніцца на гэтым этапе. Бо калі ў цябе пачне ўсё валіцца – а яно пачне, Вэнэсуэла ў прыклад – то ў цябе ня будзе проста ніякіх іншых інструмантаў уплыву на сітуацыю. Ты не разьвіваў ні навуку, ні адукацыю, ні эканоміку, ні сярэдні бізнэс, ні інстытуцыі грамадзтва, ні прамысловасьць, ні тэхналогіі, нічога. Толькі армію і сілавікоў.

І выкарыстаць у выніку ты здолееш толькі армію і сілавікоў.

Нічога іншага ў цябе проста больш няма.

Пытаньне толькі ў тым, дзе яны пачнуць раней – унутры пэрымэтра або звонку.

Аркадзь Бабчанка

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5B7D437188D89

 

Імпэрыя памылак

Рэжым Пуціна ўнікальны тым, што яго існаваньне супярэчыць логіцы псіхічна здаровага чалавека, бо фэномэн самадастатковасьці сістэмных памылак, на якіх ён пабудаваны, зпасьцігнуць немагчыма ў прынцыпе. Здавалася б, у нармальным грамадзтве ён быў быў бы асуджаны ўжо ў 2008-м, пасьля “пяцідзённай вайны” з Грузіяй. Здольныя разумець людзі проста выйшлі б на Чырвоную плошчу і вынесьлі з Крамля пупсіка, што разваяваўся, разам зь ягонай нафтасоскай. Але ж не, праглынулі. Але моцна не захацелі вяртаньня “энэргічнага пляшыўца” у 2012-м. Настолькі не захацелі, што ў траўні таго ж года стотысячным натоўпам вышлі на Балотную, дзе і дасталі па самую “Справу 6 траўня”. За наступныя гады Пуцін нарабіў столькі памылак, што толькі за адну вайну з Украінай нармальнае грамадзтва зьнесла б яго і прыбіла “вертыкальна” тузін разоў, але толькі не ў Расеі. Тут згуртаваліся вакол скрадзенай паўвыспы, упалі ў “несьвядомку” і, узброіўшыся мантрамі нянавісьці, абвясьцілі сьвету пра “ядзерны попел”, які накрые ўсё сьветастварэньне, калі цывілізацыя не ўшануе супольнасьць гопнікаў, “народжаных у СССР”, і не прызнае іх выключнае права на перакройваньне межаў на карысьць сваім імпэрскім галюцынацыям. Хрыстаматыйнае “можам паўтарыць” – гэта менавіта адтуль: “Мы стырылі ў цябе ў падваротні кашэль? – а нехрын цягацца па нашай падваротні! Ты яшчэ і абураешся? Табе мала? Можам паўтарыць!”

Часткова Пуцін мае рацыю, калі заяўляе, што калектыўны Захад “гнабіць Расею санкцыямі”. Прынцып просты: “Не жадаеце жыць паводле сучасных нормаў? – загнівайце ў ізаляцыі. Марш у пячору, дзе можаце хоць гарланіць пра праклятых “талерастаў, што зьліліся ў экстазе з геямі”. Захочаце жэрці – самы выпаўзеце навонкі з чыстасардэчным прызнаньнем, як гэта ўжо бывала, калі працягвалі дрыготкія лапкі ў спадзяваньні атрымаць у іх ужо добра абгладаныя “ножкі Буша”. А ня выпаўзеце – што ж, так таму і быць. Толькі пячору заваліце камянём шчыльней, каб смурод не вырываўся навонкі, а то чалавецтву вочы рэжа. Аднак, не намагайцеся – мы самы завалім. Наперад, малпы, у Каменны век!..”

Выслухаўшы пуцінскія хацелкі наконт “Паўночнай плыні-2”, фраў Мэркэль адразу кінулася ўбок, каб прамацаць магчымасьць правядзеньня газавай трубы ў абыход “расейцаў”. Яно і зразумела: пасьля трохгадзінных зносінаў з лубянскім гамадрылам ў яе быў такі твар, нібыта яго выцерлі анучай куратара са “Штазі”. Як ня кінуцца? А тут яшчэ Брытанія падціскае разам з амэрыканскім Кангрэсам, які вырашыў адсекчы нахабныя мацкі ФСБ па самыя ГРУшныя вушы. Дым стаіць слупом – да самага Буэнас-Айрэса, дзе ў печках запылаў дыпламатычны расейскі какаін. Па ўсяму сьвету трусяць “кашалі Пуціна” паводле прынцыпу: “далучны? – атрымай замарозку рахункаў”. Крамлёўскія эмісары Авэн і Фрыдман дастаюць у амэрыканскім судзе па хары з фармулёўскай “вымова ад істцоў”. Сьвет доўга ванітаваў, і, падобна, настае той час, калі ён наважыцца, урэшце, “вырыгнуць пуціністаў з вуснаў сваіх”.

Даляр імкнецца да 75 рублям. Гэта – наступны “калідор”, у якім ён будзе боўтацца да чарговага абвалу. А здарыцца ён у 20-х чыслах лістапада, калі ЗША ўвядуць “другі пакет санкцый” – ужо назаўжды. Для тых, хто сумняваецца – пацікаўцеся гісторыяй папраўкі Джэксана-Вэніка, няхай вам палепшае. Бо гэтыя санкцыі ў карані мяняюць канфігурацыю ўзаемаадносінаў паміж Захадам і насельніцтвам Расеі. Раней яна абазначалася так: “Рабяты, вы ўляцелі. Пуцін – дрэнны хлапец. Выдальце яго зь ягонымі гангстэрамі – і мы праявім гатоўнасьць пачаць адносіны з нуля”. Пасьля ўвядзеньня “другога пакета” санкцый адматаць назад не атрымаецца, і рыторыка Захаду памяняецца на непрымірымую: “Пуцін – гэта вы. Вы любіце гангстэраў, бо – таксама гангстэры, проста не такія пасьпяховыя, як рабяты з каапэратыва “Рзеро”. А з бандытамі ў нас размова кароткая. Ваша месца – на памыйцы. Там і дагнівайце. Жрыце адзін аднаго без нашага ўдзелу. А паспрабуеце высунуць з пячоры сваю людажэрную пысу – атрымаеце па ёй наводліў”.

У “правадыра людажэрцаў” тры шляхі: альбо адпаўзьці ў закуток, дзе бясслаўна здохнуць, альбо – тэрмінова замуціць вялікую вайну, альбо – наладзіць ператраску жрацоў унутры ўласнага племені. Здыхаць Вовачка ня жадае: ён яшчэ не стары, і ягоная “супэрстар” здольная сьвяціць лядашчай лямпачкай пад скляпеньнямі савецкіх катакомбаў. Вялікая вайнушка – дзёрзкі праект, але для падобнай дзёрзкасьці неабходныя сур’ёзныя рэсурсы: як фінансавыя, так і чалавечыя. А казна раскрадзена: па словах засмучанага старшыні Падліковай Палаты Аляксея Кудрына, грошай засталося 77 млрд. даляраў. На іх трыюмфальна не паваюеш – асабліва калі ўлічыць неспатольныя апэтыты пуцінскіх апарышаў у асобе сечыных, мілераў і іншай драбнейшай шалупоні. Таму ваяваць будзеш у тэлевізары: легіёны салаўёвых, узброеных мульцяшнымі ракетамі, атакуюць Вашынгтоншчыну з-пад вады возера Кома, а крывавыя раны ім сэксуальна заліжа апаленая пад сонцам Барсэлоны Каця Андрэева. Гэтыя відовішчы ў ідэале павінны замяніць дзікунам хлеб, які ўсё больш нагадвае печаную клейкавіну. Яны ж дапамогуць уціхамірыць галадаючых віртуальным паяданьнем няўгодных чыноўнікаў, што яшчэ ўчора лічыліся недакранальнымі.

Ужо сёньня бачныя прыкметы таго, як зьліваюць “Едіную Россію”. Ніхто не наважыўся б яшчэ год таму апублікаваць страшэннае інтэрв’ю з едро-дэпутаткай Хоркінай, а сёньня – наце вам на сподачку гэты ванітны кавалак. І Валодзіна – наце, і маці яго жуйце-гладайце. Вось яны, міраеды, давайце іх на ражне падсмажым і зьямо, як яны вас нядаўна жэрлі! А Пуцін паезьдзіць па Расеюхне і супакоіць папуасаў з нагоды пэнсій, качаючы пляшывай галавешкай: “Ды хіба ж гэта я? Вось раней, калі залатаносная нафта стабільна апырсквала вашы фуфайкі – гэта быў я. І веліч імпэрская – гэта таксама я. А цяпер, калі апошнія кавалкі з горла вырываюць – гэта дакладна не маіх рук справа. Я – добры. Хочаце – анэкдот раскажу пра глістоў у арганізме Шубэрта?..” І пабяжыць “едросьня” ўрассыпную, вызваліўшы месцы для дзьвюх новых партый, сьпісы якіх ужо складаюцца ў яйкагаловай башцэ “Кіндэр-сюрпрыза”, і Эрнст звольніцца з “Першага”, саступіўшы месца якому-небудзь навамоднаму “ютубэру” Дзюдзю. А што: хіба дарэмна ўсёй дарэнка-позьнераўскай тусоўкай хлопчыка раскручвалі? І махне ён новым мэдыя-венікам, пагнаўшы з экрана парэпаную прапагандысцкую гвардыю, і задасьць, урэшце, сваё пытаньне Пуціну, сабраўшы ў купу з усіх, што гучалі на ягоным папулярным канале. Набярэ ў лёгкія паветра і выдахне: “Не абрыдла? Прадляваць будзеце?..”

Не шукайце лагічных зьвязак ў добра зладжанай сістэме памылак. Проста падрыхтуйцеся да доўгага пэрыяду загніваньня, зь якога выйсьця таксама няма, бо сьвет не ўспрымае людзей на карачках, а простахаджэньне для савецкага піцекантрапа недаступнае. Як у хуткім часе стане недаступнай і сама цывілізацыя.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/991-imperiya-oshibok-2.html

/ 18-09-2018
Расея Пуцін Крах Расеі Русский мир РФ Пуцінізм рф
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ
Галеча і шлях да вайны
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (3)
Масква – “Трэці Рым”?