змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Беларускі народ будзе рады візыту Папы Рымскага

У інфармпрасторы прагучала на тэму “Папа Рымскі і Беларусь”. Як заўсёды (або “амаль заўсёды”), сапраўднай аналітыкі пытаньня не было ні ад афіцыёзу, ні ад мясцовых “дэмСМІ”. Праўда, ад іх ужо ніхто асабліва і не чакае аналітыкі. Але вось што яны падалі:

Глава БПЦ: Решение о визите Папы в Беларусь будет принимать Патриарх Кирилл

Решение о возможном визите в Минск Папы Римского будет принимать не Белорусская Православная Церковь, а Патриарх Московский.

Об этом 10 апреля на пресс-конференции в Минске заявил Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Павел. «Какое решение примет, мы как послушники будем выполнять», - отметил он.

При этом митрополит подчеркнул, что сама БПЦ пригласить не может главу ни одной из Церквей, передает Krynica.info.

Крыніца: https://charter97.org/ru/news/2017/4/10/246476/

 

Паведамленьне выглядае нібыта салідным і паўнавартасным. Але давайце разбярэмся. Няма ў Канстытуцыі нашай краіны згадкі пра тое, што Беларусь – тэакратыя, рэлігійная дзяржава або мае дзяржаўную рэлігію. Беларусь – сьвецкая дзяржава, дзяржава аддзелена ад царквы. Калі фармальных вернікаў РПЦ тут арыфмэтычная большасьць паводле статыстыкі, то мы ведаем, якое становішча існуе на самой справе – будынкі РПЦ паўпустыя або пустыя. І толькі на два-тры галоўныя праваслаўныя сьвяты ў год яны запаўняюцца натоўпамі. А так па нядзелях у будынках РПЦ можна ўбачыць невялікую колькасьць у асноўным пажылых жанчын; моладзі і мужчын практычна няма. Што такое бацюшкі РПЦ, мы паўтараць ня будзем. Як і тое, чым займаецца РПЦ у Беларусі. Гэта агульнавядома.

Дык жа не! Паведамляльшчыкі нам давялі пра заявы мітрапаліта нейкай БПЦ. Ня трэба хітрыць і казаць няпраўду. “БПЦ” – такога фэномэну няма на тэрыторыі Беларусі. Маецца на ўвазе мясцовы “рэспубліканскі пададдзел” РПЦ. І слова “экзарх” перакладаецца з грэцкай як “намесьнік”. Тобок згаданы мітрапаліт Павел (у народзе “Бацюшка-кранік”) зьяўляецца не прадстаяцелям нечага беларускага, а намесьнікам (прадстаўніком) патрыярха маскоўскага. Таму, дарэчы, ён і сказаў, што рашэньне будзе прымаць патрыярх Кірыла.

Ня будзем паўтараць, што РПЦ для беларусаў – зьява чужая і варожая. Нагадаем іншае. У Беларусі няма вайны з Дзяржавай Ватыкан. Больш таго, ёсьць зь ёю дыпламатычныя адносіны. І нават калі б у Беларусі пражываў адзін католік (нават не грамадзянін РБ), вышэйшы сьвятар каталіцкай канфэсіі меў бы права наведаць яго з душпастырскай місіяй, проста выканаўшы пашпартна-візавыя фармальнасьці. У Беларусі ёсьць вельмі вялікая колькасьць вернікаў-католікаў і яны маюць права запрашаць да сябе і прымаць у сваёй краіне свайго сьвятара. Ні ў беларускіх католікаў, ні ў беларускіх грамадзян наогул няма абавязку паводле Канстытуцыі і заканадаўства зьвяртацца ў гэтым (або ў якім іншым) выпадку па дазвол да грамадзяніна РФ Гундзяева (патрыярха Кірылы -- прадстаяцеля чужой нам царкоўнай арганізацыі, якая базуецца ў чужой дзяржаве). Дарэчы, калі сам Кірыла і ягоныя папярэднікі на стальцы езьдзілі з візытамі ў Аўстрыю, Італію, Францыю, Летуву і іншыя краіны з каталіцкай большасьцю насельніцтва, то ні ў каго (тым больш у Папы Рымскага) яны дазволу на гэтыя візыты не пыталіся. Маскоўскія арцыбацюшкі афармлялі пашпарт і візу ды паведамлялі праз сваё ведамства замежных сувязяў у адміністрацыю гэтых дзяржаў, калі і куды прыедуць (проста каб ім была арганізавана “для саліднасьці” і афіцыйная сустрэча).

Увесь гэты схаластычны гарод вакол “дазволу ад Кірылы” гародзіцца выключна з адной прычыны – Беларусь зьяўляецца акупаванай краінай, краінай унутранай акупацыі, наладжанай Масквой. У дэмакратычнай, сапраўды сувэрэннай Беларусі ніхто ні ў каго (тым больш у Маскве) пытацца дазволу пра візыт да нас Папы Рымскага ня будзе. Беларускі народ будзе рады прыняць у сябе душпастыра беларусаў-католікаў, выдатнага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча сучаснасьці, прадстаўніка вялікай культурнай і цывілізацыйнай традыцыі, арганічнай часткай якой зьяўляецца наша Радзіма.

Валеры Буйвал / 13-04-2017
Касьцёл Папа Францішак Беларусь КГБ РПЦ
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-04-13

Дажыліся. У Кірылкі маскоўскага трэба даазвол пытацца. А шыш з маслам!

Пінск Аўтар: вернік 2017-04-13

АМЭН!!!

Бяз тэмы Аўтар: микола))) 2017-04-13

выдатна написана!

Забараніць акупацыйную РПЦ на Беларусі Аўтар: Бенедзікт 2017-04-14

Адметна, што падобныя заявы Краніка ні разу не пракаментавалі "государственные СМІ" і ўвогуле выглядае, што такая ж пазіцыя і "дэмСМІ".

Гэтыя паведамленьні - аб ўзгадненьні візіта Папы на Беларусь з Масквой, падаваліся і падюцца з адзінаю мэтаю - замацаваць у сьвядомасьці беларусаў ілжывае сьцьвярджэньне ад Краніка, замацаваць яго як праўду.

Падобнае сьцьвярджэньне ад прадстаўніка РПЦ, якая незаконна знаходзіцца на Беларусі, незаконна займае шэраг беларускіх культавых будынкаў і г.д., - ёсьць тыповымі паводзінамі акупанта.

Выдаленьне акупацыйнай РПЦ з Беларусі - пытаньне часу. Разам з тым, неабходна падрыхтавацца да законнага патрабаваньня кампенсацыі, той шкоды, якую нанесла РПЦ народу Беларусі - разбурэньне і перабудова беларускіх архітэктурных помнікаў, іх эксплюатацыя, зьнішчэньне беларускіх старадрукаў, вываз беларускіх культавых прадметаў і падобнае.

ипаамтоо Аўтар: Менчанин 2017-04-14

Визит это хорошо, но власть запрещает БАПЦ, а униатов непонятно почему хотят выставить патриотами и создать этакое патриотическое гетто под надзором, вместо возрождения Литовского Православия, а Православие представлять сугубо РПЦ МП. Так какие тогда беларуские униаты, если Собор 1839 года никто не отменил? А БАПЦ законная наследница Православия Литвы, в то время как униаты позднее и противоречивое явление в ВКЛ. Таким образом население хотят загнать в московское Православие, а Уния непопулярна в народе, но пользуется поддержкой Рима.

to Менчанин Аўтар: журботны 2017-04-18

Спадар Менчанин, вы самі адказалі на сваё пытаньне)

Самастойнае ўласнае Беларускае Праваслаўе - маскве як бяльмо на воку.

Таму што тады няма фармальных падставаў для іхнай духоўнай, дакладней, бездухоўнай агрэсыі. Гэта не значыць, што масква ня будзе лезьці ў такім выпадку.

А так, у нас няма ў дадзены момант свайго праваслаўя, і Масква "заботіться о нас".

А калі зноў вернецца Самастойнае ўласнае Беларускае Праваслаўе, то маскве складаней знайсьці прычыны, каб умешвацца ў нашыя справы. + да таго ж, людзі будуць хадзіць у сваю царкву тады, што выводзіць іх зь інфармацыйнага "гэбоўска-папоўскага" поля масквы. Маскве патрэбен, па-першае, кантроль інфармацыйны над людзьмі праз чужую царкву, па-другое, тады ў іх ёсьць падстава сказаць, што "ў вас свайго праваслаўя ніколі не было, оно русское только і такім может быть."

ТАМУ гэбоўцы й дазваляюць тут усе канфэсыі акрамя праваслаўя.

...Гэтая праклятая РПЦ дыскрэдытуе Праваслаўе сваімі паводзінамі!!! Вырадкі гэбоўскія.

to Менчанин - 2 Аўтар: журботны 2017-04-18

"А БАПЦ законная наследница Православия Литвы, в то время как униаты позднее и противоречивое явление в ВКЛ. Таким образом население хотят загнать в московское Православие, а Уния непопулярна в народе, но пользуется поддержкой Рима."

Я нагадаю, чаму сталася так, што давялося адбыцца Ўніі.

Масква незаконна, а менавіта за шалёныя грошы выкупіла ў Канстатынопальскага патрыярха права на ачольваньне Кіеўскай Мітраполіі у 1589. Такім чынам, ВКЛ у рэлігійным пляне падпадала пад уладу масквы. Нашыя продкі вырашылі змагацца з гэтым шляхам Уніі.

Далей - з вікіпедыі цытаты

"Патриаршее достоинство было присвоено митрополиту Иову лично Вселенским Патриархом Иеремией II в мае 1589 года (Иеремия прибыл в Москву 13 июля 1588 года, после чего последовали сложные переговоры с московским правительством, во время которых Иеремия фактически пребывал под домашним арестом); затем подтверждено соборами в Константинополе в 1590 и 1593 годах, о чём в Москву были посланы грамоты."

"Патріарша гідність московським митрополитам була надана у 1589 році особисто Вселенським Патріархом Ієремією II після піврічного утримання у Москві в неволі у 1588 році[1]. Після арешту Вселенський патріарх вирішив задовільнити прохання московського царя Бориса Годунова про поставлення патріарха російської Церкви. Константинопольський Собор 1590 року таке поставлення Московського патріарха не визнав і лише через три роки московити зуміли добитися визнання. Собор у Константинополі 1593 року визнав Московського патріарха, а за церквою всі права автокефальної інституції. Більше того на соборі була внесено правка у церковний диптих. Московський патріархат був вклинений між Єрусалимським і Грузинським патріархатами і опинився замість логічного, згідно зі своєю появою і статусом шостого місця, на п'ятому. Першим Патріархом став святитель Іов (1589—1605). Але сучасна історична наука встановила, що грамота на визнання патріархату була підроблена (сфальшована)."

Бяз тэмы Аўтар: журботны 2017-04-18

Так што нам трэба адраджаць сваё Праваслаўе!(фактычна занава ствараць трэба, амаль з нуля)

І рыма-каталіцкую царкву(ачысьціць ад пальшчызны й згодніцтва з лукашызмам), і ўніяцтва(трэба разьвіваць).

І пратэстантызм ісьцінны, той што быў раней + усялякі, які будзе карысны нашаму народу (сапраўдны, беларускі, а не тыя сэкты якія з Расеі прыходзяць і на расейшчыне прапаведуюць, тожа мне, "пратэстанты")

2 журботны Аўтар: Менчанин 2017-04-18

Спасибо за высказывания.С католиками и протестантами все ясно ,у них мощная поддержка Запада.Православие поддерживает сугубо Москва. Заппад за БАПЦ не заступается.Возрождение под надзором РПЦ возможно? Вряд ли, поэтому ни Уния,ни Рим ничем не помогут,пока мы не возродим Литовское Православие,так ненавидимое Москвой. Уния возникла в период Контрреформации и сыграла отрицательную роль в ВКЛ. Москва быстро опомнилась и повернула религию в свою пользу.Казаки могли быть на стороне Речи Посполитой и поражения можно было избежать.Зачем провозглашать Унию единственно правильной, ведь другие верующие не второсортные.Москва опять все сделает для себя.

Парадокс) Аўтар: журботны 2017-04-19

...Здавалася б, Масква, здаецца, "падтрымоўвае" Праваслаўе на нашай зямлі, зь першага погляду...

Але насамрэч, калі глянуць у сутнасьць рэчаў, Масква якраз і была АДНЫМ З НАЙБОЛЬШЫХ ВОРАГАЎ І НАШАГА ПРАВАСЛАЎЯ Ў ПРЫВАТНАСЬЦІ (БЕЛАРУСКАГА=ЛІТВІНСКАГА, УКРАІНСКАГА=КІЕЎСКАГА), І ПРАВАСЛАЎЯ НАОГУЛ.

Чаму? Таму што яны вечна лезьлі ў справы Праваслаўя і дыскрэдытавалі яго як толькі маглі, па-сатанінску, як яны і могуць.

Яны замянялі Праваслаўе, насаджвалі сваё нестарыянства (сэкта, дзе пакланяюцца Ўладзе і іх прадстаўнікам як Богу, гэта суцэльнае фараонства ў дрэнным сэнсе гэтага слова), і праз псэўда-праваслаўе навязвалі і навязваюць ідэю пакланеньне Расеі, наогул маскоўшчыне ды імпэрскасьці.

Гэта ўсё ідзе ад Арды. Яны любяць не Бога, а сваю сатанінскую імпэрыю. І пакланяюцца сваім кіраўнікам толькі таму, што тыя Імпэрцы па сутнасьці.

Для іх той, хто заб'е больш людзей і захопіць больш земляў, абрабуе найбольш народаў, і ёсьць сьвятымі ў іх разуменьні.

...На нашым Ўсходзе ляжыць зямная апрыметная, там жывуць людзі з сатанінскай мэнтальнасьцю, прынамсі я так лічу на аснове таго, што ведаю пра гэтае жыцьцё і пра больш-меньш сапраўдную гісторыю...

кнокно Аўтар: Менчанин 2017-04-19

Я сомневаюсь,что униаты будут способствовать развитию БАПЦ. Рим с Москвой давно поделили сферы влияния, еще с 80-х,когда униаты возвращали свои храмы.Рим устраивает рост своих приходов и ни о ком больше они заботиться не будут.У РПЦ развязаны руки в РБ,что мы и видим.Католические иерархи свободно общаются с чиновниками. Я думаю и униаты под этим влиянием.

to журботны Аўтар: Менчанин 2017-04-20

Пора развивать Беларуска-Литовскую Автокефальную Православную Царкву в РБ,даже на уровне небольших групп,чтобы они молились в священных местах и свидетельствовали о себе.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: