змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Бацюшка Кранік і статысты

11 жніўня мясцовы экзарх РПЦ мітрапаліт Павел (Г.В. Пономарёв) наведаў Гомель. За ім хадзіла некалькі падначаленых у рытуальных шатах. Статыстаў з цывільнага насельніцтва набралася маленечкая купка. Але ўсё было “величаво”. Цікавы народ, беларусы. Разгромлена нацыянальнае школьніцтва, русіфікацыя залезла пад скуру, акупанцтва вырабляецца як хоча. А важнейшая акупанцкая структура – РПЦ – так і не сталася для нашых людзей сваёй.

Сярод іншага бацюшка Кранік “совершил чин освящения поклонного креста. Поклонный крест установлен в год 100-летия Октябрьской революции 1917 года, ставшей, без преувеличения, поворотным моментом как в новейшей истории нашей страны, так и всей европейской истории трагического XX века” (як паведаміла ягоная прэс-служба). Мяркуючы па акупанцкай мове, якой карыстаюцца службісты РПЦ, зразумела, што за “страну” яны маюць на ўвазе. Што заўгодна, толькі не Беларусь. Зьвяртае на сябе ўвагу хітрамудрая фармулёўка “поклонного креста”. Ён не ў памяць ахвяраў нашага народу, а так, “нечто вообще”. Тэндэнцыя на навязьлівае “абагульненьне” (каб ужо канчаткова людзі не маглі разабрацца, хто забойца, хто ахвяра, хто акупант і хто змагар) назіраецца ў дзеяньнях усіх акупанцкіх структур паўсюль, дзе яны лезуць са сваёй блюзьнерскай “мэмарыялізацыяй”. Напрыклад, у Курапатах.

 

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Мітрапаліт Кранік у Гомелі

Алесь Хадасевіч / 18-08-2017
Акупацыя КГБ Лубянка РПЦ Гомель Расейскія акупанты Кранік
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: 12121 2017-08-18

Адныя гендэрныя істоты. Ды яшчэ парачка падсадных шурыкаў, якія яшчэ не спіліся. Трыумф РПЦ-КГБ на беларускай зямлі.

Бяз тэмы Аўтар: Марта 2017-08-18

Фальшывыя сцэны.

Проо Аўтар: Менчанин 2017-08-18

Где автокефальная Киевская Митрополия в РБ,ведь РПЦ тут никогда не было,ну или уже Литовская Митрополия? Где БАПЦ в РБ с просвещением? Нас же Москва просто дурит.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: