змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Акупанты атабарваюцца ў Беларусі

Міністэрства абароны Расеі разьмясьціла на сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сфэры закупак заяўку на “аказаньне паслуг па комплекснаму абслугоўваньню казармена-жыльлёвага фонда вайсковых гарадкоў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017-2018 гадах”.

З фэдэральнага бюджэту плянецца выдзеліць на гэтыя мэты да верасьня 2018 года мінімум 167,1 млн рас. рублёў. Пераможца конкурса абавязуецца ў паказаны прамежак часу забясьпечыць эксплуатацыю сістэм вадаправодна-каналізацыйных сетак (уключна з коштам паслуг па халоднаму водазабесьпячэньню, гарачаму водазабесьпячэньню і паслуг па водаадвядзеньню), эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўваньне водаправодна-каналізацыйных абхектаў, аб’ектаў электрасеткавай гаспадаркі, сістэм зьнешняга асьвятленьня, цеплагенэрыруючых аб’ектаў (уключна з коштам забесьпячэньня вуглем, дровамі і сольлю) і сістэм цеплавых сетак, а таксама ўтрыманьне аб’ектаў казарменна-жыльлёвага фонда.

Падвядзеньне вынікаў аўкцыёна прызначана на канец гэтага месяца.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://ej.by/news/economy/2017/10/05/shoygu-ischet-kto-obsluzhit-rossiyskie-voennye-gorodki-na-territorii.html

/ 06-10-2017
Акупацыя Расея Беларусь Войска Расейскія акупанты Расейска-беларуская вайна
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Крумкач 2017-10-06

"Ихтамнет", а 3 млн.$ на ўтрыманьне расейскіх ваенных гарадкоў у Беларусі ўжо выдзеленыя.

Бяз тэмы Аўтар: Anielka 2017-10-06

А Макейка надрываецца: Мы за мір! Мы не хацім тут чужой базы!

Блін, якія базы?! Беларусь ужо напоўнена ардой.

Год таму Аўтар: Уладзімер Русаковіч 2017-10-06

Год таму вылучалі больш (Сяргей Вясьнін. Навошта Мінабароны Расеі прыводзіць у Беларусь крымскі бізнэс // Заўтра тваёй краіны, 12 кастрычніка 2016 г.; https://translate.google.by/translate?sl=ru&tl=be&hl=be&u=http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=22742 ): "каля 5,3 млн даляраў з федэральнага бюджэту, выдзеленых на падтрымку ваеннай прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі".

сп. Ул. Русаковічу Аўтар: Сяржант 2017-10-07

А Вы можа і паверылі ў лічбы маскоўскай статыстыкі?

Сяржанту Аўтар: Уладзімер Русаковіч 2017-10-12

Складана паверыць у тое, чаго нават няма. Замест статыстыкі пакуль маем адну заяву аб намерах, бо "Крымская кампанія на працягу 2017 года мае асвоіць на тэрыторыі Беларусі 330 744 778,13 рас. руб. (каля 5,3 млн даляраў)", то бок яшчэ не асвоіла.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
“Калі ня будзе правасуддзя – будзе самасуд”
Лянур Іслямаў: Крымскія татары будуць аказваць яшчэ большы супраціў
Калі на родную зямлю прыходзіць “Русский мир”
Прыгоды “усходняга партнёра” (фотафакт)