змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Адным словам, “Расея”…

З гісторыі…

17 чэрвеня. Крыху сапраўднай гісторыі. У гэты дзень 1940 года, кіруючыся Пактам Молатава-Рыбэнтропа аб сумесным падзеле Эўропы паміж Гітлерам і Сталіным, савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Латвіі і Эстоніі. Акупавалі. Паставілі свае ўрады. І пачалі маштабныя рэпрэсіі і дэпартацыі.

Праз колькі дзён Молатаў горача павіншаваў Гітлера з узяцьцем Францыі.

А роўна праз год Гітлер нападзе на свайго сябру Сталіна.

А яшчэ праз 70 гадоў скажуць, што мы ні ў чым не вінаватыя, мы заўжды былі супраць Гітлера, нацызм ніколі не шанавалі, мы вызваліцелі краін Балтыі і мы перамаглі нечакана ўзьніклы фашызм – і нам неадкладна трэба гэтым ганарыцца. І больш нічога нам у жыцьці ня трэба, акрамя гэтага гонару. І яшчэ нейкі крамлёўскі недамерак з маніяй вялікасьці прысабечыць гэтую перамогу. І мы будзем жыць у сталай любові і захапленьні, строячы сваіх дзяцей ў вайсковую форму. Хадзіць на парады, запускаць салюты, слова “дзяды” стане для нас выклічнікам. І жыць абы як і нічога ня ведаць, нічога не хацець ведаць, акукліцца ў тэлевізійным вакууме, дзе не праскочыць ні слова забойчай праўды, а толькі салодкая хлусьня, якая закалыхвае сумленьне і розум. І ганарыцца. ГАНАРЫЦЦА.

Аляксандр Цьверскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Сенцов і генерал Москалькова: деградація інституту омбудсмена в Росії

Після того, як російський уповноважений з прав людини Тетяна Москалькова заявила, що під час голодування український в’язень Олег Сенцов «додав у вазі», вона стала справжнім антигероєм українських медіа. Але одіозна заява свідчить не тільки про особу самої Москалькової. Вона відображає деградацію самого інституту російського омбудсмена.

Першим російським уповноваженим з прав людини був Сергій Ковальов – в’язень радянських тюрем, соратник академіка Андрія Сахарова. Однак Ковальов відмовився підтримати президента Бориса Єльцина, коли почалася перша чеченська війна. І в Кремлі вирішили позбутися принципової, чесної людини. Колишній дисидент Ковальов не міг співіснувати з колишнім першим секретарем Московського міськкому КПРС Єльциним. Ковальов пробув на своїй посаді трохи більше від року, а потім в Росії три роки поспіль просто не обирали його наступника. Уповноважений з прав людини просто виявився непотрібним.

Всі наступні уповноважені були людьми, з якими влада в критичних випадках могла домовитися. І все ж вони намагалися зберегти репутацію – настільки, наскільки це було можливо. У Москалькової такого бажання не видно. Вона – не правозахисник, вся її кар’єра проходила в МВС Росії. Правозахисників вона зневажає і не приховує цього.

Навіть коли Москалькову обрали депутатом Державної думи Росії, вона тільки призупинила свою службу, щоб мати можливість будь-коли повернутися до поліції. Причому їй хотілося, щоб поліція мала іншу назву: вона внесла законопроект про перейменування МВС на… ЧК і наділення поліцейських надзвичайними повноваженнями. Ось так!

Але в поліцію генерал Москалькова не повернулася. У неї можливо почесніше завдання – перетворити на філію силового відомства інституцію уповноваженого з прав людини Росії. І з цим завданням Москалькова справляється на відмінно.

Із росіянами міг би зустрітися будь-який інший генерал ФСБ чи МВС Росії

Її реакція на голодування Сенцова – тільки одна зі скандальних заяв, зроблених за останні місяці. Москалькова говорила, що уповноважений повинен протистояти... західним спецслужбам. Стверджувала, що в Росії немає політичних в’язнів і саме вживання цього терміну є некоректним. Гаряче підтримала колишнього колегу – одіозного депутата Леоніда Слуцького, якого журналістки звинуватили в періодичних домаганнях.

Ось такий чиновник прибув в Україну для зустрічі з російськими військовими і диверсантами, які відбувають покарання в українських в’язницях. До Сенцова не пускають українського уповноваженого Людмилу Денісову. А російські громадяни зустрінуться з представником силових структур, який називається уповноваженим з прав людини. З такою ж місією із росіянами міг би зустрітися будь-який інший генерал ФСБ або МВС Росії. Тому що справжнього уповноваженого з прав людини у Росії зараз просто немає.

Віталій Портников

Крыніца: https://www.radiosvoboda.org/a/29292535.html

 

Пра пэнсійны ўзрост

Не разумею, чаму ўсе так перажываюць аб павышэньні пэнсійнага ўзросту. Узьвялі ледзь не ў ранг нацыянальнай трагедыі.

Яны абіралі Пуціна 18 гадоў запар? Абіралі.

Яны наладжвалі рэвалюцыю, каб нешта зьмяніць? Ні разу.

Яны за 18 гадоў, пасьля ўсіх тэрактаў, забойстваў, войнаў, сістэматычнага пагаршэньня жыцьця ва ўсіх сфэрах, хаця б раз засумняваліся ў Пуціне? Ні разу.

Яны мяркуюць, што асабіста Пуцін адказны за іхняе мізэрнае жыцьцё? Ніколі.

Яны любяць сваю краіну нягледзячы ні на што? У захапленьні.

Яны самы выбралі сябе такое жыцьцё.

Яны ўсім задаволены.

І яны заўжды церпяць.

А дзеля чаго пацярпець, ім заўжды папулярна патлумачаць з тэлевізара. Дзеля асаблівага шляху, дзеля ўнікальнай духоўнасьці, дзеля Крыма, дзеля стабільнасьці, дзеля бясьпекі краіны, аточанай ворагамі.

У кім яны бачаць вінаватых?

У жменьцы лібэралаў і апазыцыянэраў, у Заходнім сьвеце, у габрэйскай змове, у шпіёнах і здрадніках. Часам яшчэ на геяў грашаць.

Гэта іхняя звычайная карціна існаваньня, па-за рамкі якой яны пад страхам сьмерці ніколі ня выскачаць. Ім падабаецца, разумееце?

Няма ніякай нацыянальнай трагедыі і вялікай несправядлівасьці. Ёсьць нацыянальная забава – выжываць і ёсьць заканамернасьць – выжываць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.

Аляксандр Цьверскі

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Не прыходзячы ў прытомнасьць

Што адбываецца, калі масы народанасельніцтва не прыходзяць у прытомнасьць?

Калі не прыходзіць у прытомнасьць, то ў 2012 годзе можна дазволіць ЦВК незаконна зарэгістраваць Пуціна Ул. Ул. у якасьці кандыдата на прэзыдэнта – бо ён яшчэ ў 2008 годзе дасягнуў канстытуцыйнага крэсу сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Калі не прыходзіць у прытомнасьць, то ў 2018 годзе можна зрабіць тое ж самае – і атрымаць жалезабэтонную ўзурпацыю ўлады нелегітымным так зв. “прэзыдэнтам” Пуціным і ягонай АЗГ.

Калі не прыходзіць у прытомнасьць, то ў 2014 годзе можна нема гарланіць “Крым – наш!”, і адразу папсаваць жыцьцё сябе, дзецям, унукам і праўнукам.

Калі не прыходзіць у прытомнасьць, то можна дазволіць нелегітымнаму кандыдату Пуціну, незаконна зарэгістраванаму ЦВК, не прадастаўляць ніякай эканамічнай праграмы і ня ўдзельнічаць у дэбатах падчас так зв. “прэзыдэнцкай кампаніі”.

Калі не прыходзіць у прытомнасьць, то можна даведацца рэальную “эканамічную праграму” Пуціна падчас першага матча ЧМ-2018, праз тры месяцы пасьля т. зв. “выбараў”. Яна заключаецца ў тым, што расейскія рабы, ідыёты, лахі і цярпілы, якія не прыходзяць у прытомнасьць, -- гэта новая нафта.

Ня будзем жа замінаць Пуціну і ягонай АЗГ.

Павышэньне НДС на 11%, з 18 да 20% (так-так, бо на 100 рублёў вартасьці вы будзеце цяпер плаціць 20 рублёў НДС, а не 18 рублёў, што на 11% больш) прывядзе да разгону інфляцыі, падаражэньня поўнага сабекошту і падзеньня спажывецкага попыту.

Павышэньне пэнсійнага ўзросту прывядзе да беспрацоўя сярод моладзі і людзей старэйшых за 45 гадоў, зьбядненьня 55-65-гадовых і катастрафічнаму падзеньню спажывецкага попыту.

Падвойнае падзеньне спажывецкага попыту. “Ідэальны шторм”.

Усё гэта прывядзе да эканамічнага і фінансавага калапса, і да сацыяльных выбухаў.

У т. зв. “праграме” Пуціна гэта называецца “прарывам”.

Ня будзем яму замінаць…

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Там, за туманам

Прапагандыст Салаўёў, холдзінг якога атрымаў 24 млрд. рублёў падачак ад “АПэшачкі” на імя іншага прапагандыста – Вэнедзіктава – “нэрвуецца”. Цытата ад ААВ: “Я мяркую, што пан Салаўёў нэрвуецца… Можа, яму стала вядома, што італьянская фінансавая паліцыя пачала правяраць дачы на возеры Кома расейскіх пакупцоў, можа, туды пачынаюць прыбываць карабінэры фінансавыя?.. Ён нэрвуецца таму размаўляць па грашах. Але яму давядзецца размаўляць не са мной, а зь італьянскімі карабінэрамі”.

Вэнедзіктаў, не хвалюйся аб Салаўёве: ён у свой час успомніць пра рэпатрыяцыю ў Ізраіль, як Ваня Ургант. А вось табе дакладна ня будзе куды падзецца. Ужо лепш падумай аб сваёй будучыні. Яна ў цябе даволі туманная, а “там, за туманам” – хаваецца зусім не вясёлкавая пэрспэктыва.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Дэстабілізацыя

Вялікай шкоды ад публікацыі “сьпіса 47” са справы аб замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку ня будзе. Як перадае replyua.net, такі пункт погляду агучыў палітычны журналіст Віталь Портнікаў у эфіры тэлеканала Espreso.TV. Ён упэўнены, што асноўнай задачай арганізатараў замахаў было не забойства канкрэтных людзей, а дэманстрацыя бездапаможнасьці ўкраінскай дзяржавы і яе няздольнасьці абараніць сваіх грамадзян або грамадзян РФ, якія заехалі ва Украіну.

“Я ніяк не камэнтую сваё месца ў сьпісе, бо мяркую, што я тут проста прылада. Магло быць маё прозьвішча, магло быць любое іншае. РФ будзе рабіць усё магчымае для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне перад будучымі выбарамі. Калі мы ня будзем хаця б псіхалагічна рыхтавацца да забойстваў, тэрактаў, да магчымасьцяў тэрактаў на транспарце, да спробаў арганізаваць хваляваньні, мы рызыкуем патрапіць на гэты кручок”, -- сказаў Портнікаў.

1 чэрвеня кіраўнік ГРУ Украіны Юры Луцэнка заявіў, што дзякуючы імітацыі забойства Бабчанкі сьледства здолела атрымаць сьпіс з 47 чалавек, якіх таксама планавалі забіць.

Пераклад з расейскай.

https://replyua.net/news/98886-portnikov-rf-budet-destabilizirovat-ukrainu-pered-vyborami-nuzhno-byt-gotovym-k-teraktam-i-ubiystvam.html

 

Вялікі лохатрус

Вось і скончыўся пернікава-цукровы пэрыяд ва ўзаемаадносінах бандытаў з Лохам Усяе Русі. Цяпер бандыт будзе даядаць усё, што засталося ў Расеі-матухне, а Лох – плаціць і распранацца. НДС – 20%, а пэнсія фактычна адменена. Не лічыць жа гульню “А ну-ка дажыві!” абяцаньнем нешта вам заплаціць. Бо калі нават і дажывеш – колькі табе налічаць той пэнсіі? 200 даляраў у пераліку на інфляцыю? Трыста?

Прафсаюзы зьбіраюць подпісы пад Пэтыцыяй супраць павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Камуністы гатовыя “упрагчыся ў праблему” і ледзь не пагражаюць “уваскрасіць Ільліча”. Але ніхто нікога не ўваскрасіць, бо пратухлае пудзіла – само ўрачыста ляжыць на дзяржаўных датацыях у высокааплочваемым маўзалеі. Яно, безумоўна, робіць выгляд, што ня жрэ, але ў фармаліне мае патрэбу, так што нават і не вякне. А калі паспрабуе – яму адразу абрэжуць фінансавыя плыні. Так што разглядаць усур’ёз “апазыцыйнасьць” Зюганавых, Жырыноўскіх і іншых выхухаляў зь яблычным кампотам – сабе не шанаваць.

Застаюцца “несістэмшчыкі”. Але і яны паводзяць сябе так, нібыта нацэліліся на тую ж кармушку. Ільля Яшын робіць сэлфі на стадыёне з Чампіяната Сьвету па футбольнаму пафігізму, расплыўшыся ў аргастычнай усьмешцы. Жыцьцё ўдалося – пыса шукае салат! Дакладней – крэсла мэра Масквы, якое, зразумела, дастанецца азадку таго ж Сабяніна, як і мінулым разам, але на шоў нанайскіх хлопчыкаў можна нядрэнна падзарабіць. Як некалі Навальны ў 2013-м. Ніхто ж усур’ёз ня верыў, што яго абяруць. Тут галоўнае – не перамога, а ўдзел. Няважна, што гульні – фашыстоўскія, і перамогуць у іх тыя, хто стаіць па-за вурнамі для галасаваньня з аўтаматамі і дручкамі наперавес – не спераду, а ззаду. Важна, што ты “як бы скрануў грамадзкасьць” і паказаў, што “ня ўсі ў Маскве – за акупантаў”. Аб тым, што коштам падобных спробаў “хаджэньняў ва ўладу” становіцца яшчэ большае ўмацаваньне рэжыму, казаць не прынята. Гэта лічыцца дурным тонам на грані “здрады дэмакратычных ідэалаў”. Вы хадзіце, вы хадзіце – вам залічыцца, вас не адразу ўпакуюць, а яшчэ дадуць “пабузацёрыць” пару-тройку гадоў, перш чым прымуць канчатковае рашэньне пусьціць на фарш.

Адпачнуўшы Навальны вярнуўся з лёху і зь іроніяй распавёў аб тым, які эўрапейскі флёр набыла пуцінская турма. Зразумела, што гэтая буржуйская вабнота зь вішнёвым штрудэлем на поўднік – да тае пары, пакуль апошні фашыстоўскі мяч ня будзе забіты ў браму, але ўсё адно – прыемна. Як і той факт, што “галоўны апазыцыянэр” па-эўрапейску адпачыў на працягу месяца, нават не выязджаючы па-за скрэпныя межы. Цяпер можна дачакацца ад’езду Мэсі і Раналду, пасьля таго, атрымаўшы ад Сяргея Чэмезава новыя ўказаньні, ўзяцца за справу з новымі сіламі. А каб “імя, якое нельга называць у эфіры” Лох-заўзятар не забыўся – яго можна нават і вымавіць падчас матча ў наўпроставым эфіры. Каб потым “ня высячы сякерай”.

Мэксіканскія заўзятары так абрадваліся перамозе сваёй зборнай над дзейснымі чампіёнамі зь Нямеччыны, што нават выклікалі землятрус у краіне. Але ў Расеі – асаблівы шлях, і краіну чакае “лохатрус” адразу пасьля Мундыяля. Колькі балаў ён пакажа – нікому не вядома, але чуткі аб ім распаўзяюцца і множацца з хуткасьцю мандавошак. І вось ужо зорка фашыстоўскага гумарнога цэху Іван Ургант на ўсялякі выладак ўспамінае аб сваім габрэйскім паходжаньні і прымае грамадзянства Ізраіля, пасьля чаго – вяртаецца ў Маскву, каб пасьпець падзарабіць яшчэ, “пакуль не пачалося”. Вось ужо прапагандыста Салаўёва трусіць ад візытаў паліцыі на высьпе Кома, дзе на ўсю моц ідзе праверка законнасьці даходаў і іншых “расейскіх дроўцаў”, раскіданых крамлёўскім вывадкам па ўсёй Эўропе.

Воплі аб коштах на бэнзін і росьце тарыфаў ЖКХ удала замяняюць галоўнае пытаньне: а колькі будзе каштаваць рубель пад восень? І галоўнае – што на яго можна будзе купіць? Да пэўнага моманту, пакуль казачны пеўнік не падсмажыцца і не дзяўбне, усе гэтыя голікавы, галадцы і набівуліны будуць рабіць шырокія заявы, забалмочваючы “лапушкоў вушастых” закручанымі выразамі аб тым, як у іх “усё пад кантролем”. А потым, пад ціскам новых санкцый у краіне павісьне звонкая цішыня – ад глабальнага афігеньня: казна пустая, і напаўняць яе больш няма чым. Грошай у насельніцтва няма даўно, малы і сярэдні бізнэс вось-вось дадуць дуба канчаткова, і злупіць тры скуры з пустэчы не атрымліваецца. І панясецца па завулачках вой з патрабаваньнем адстаўкі “урады, прэзыдэнта, парляманта” і іншага зьвяр’я, якое да гэтага часу ўжо складзе расклад рэйсаў “у чортавы кулічкі” і пачне паціху звальваць туды, адкуль не вяртаюцца.

Пуцін, зразумела, нікуды ня сыйдзе. Яму проста няма куды. Але посьпехаў у справе пластычнай хірургіі ніхто не адмяняў, а фэйкавую сьмерць цалкам можна разыграць, і лубянскі фюрэр мае шанец “адляцець” – не душой, але плоцьцю з усімі сваімі рахункамі – у якія-небудзь сонечныя далячыні, дзе і дажыць разам з Алінай і ейным вывалкам свае цудоўныя дні, назіраючы з цікаўнасьцю сэйсмолага за нарастаньнем моцы штуршкоў у працэсе “вялікага лохатрусу”.

У гэтым працэсе ніхто й не заўважыць, як Кітай прырасьце Сібір’ю, як адваліцца Чачэнія, якая і так ужо даўно жыве паводле сваіх законаў. Ды шмат чаго не заўважаць, бо смажаны певень будзе лётаць па ўсёй краіне і дзяўбсьці кожнага. І Лох, які трамціць, пачне бязглузда бурыць усё вакол сябе, так да канца і не ўсьведаміўшы: яго, бедалагу, за што? А ўсё за тое ж, за што падалі бомбы на Бэрлін у 44-м і 45-м. За імпэрскую веліч, якая перакройвае межы і перакульвае сьвет у вогнішча вайны, што зжырае ўсё. Хто сее вецер, пажне буру. А са стыхіяй не дамовішся.

Саша Сотнік

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://sotnik-tv.com/kolonka-avtor/927-velikoe-lokhotryasenie.html

 

Старых на паншчыну!

Рашэньне аб павышэньні пэнсійнага ўзросту ня мае ніякага дачыненьня да эканамічнай мэтазгоднасьці. Яно, хутчэй, падобнае на абарону даходаў уладальніка актыва за кошт інтарэсаў работнікаў.

Справа ў тым, што актыў “Расея” належыць некалькім тысячам сем’яў вышэйшых бюракратаў і зьвязаных зь імі буйных уладальнікаў. Менавіта яны атрымліваюць ільвіную долю даходаў ад эксплуатацыі натуральных багацьцяў краіны і працы яе жыхароў. Інтарэсы гаспадароў ахоўвае велізарны натоўп ахоўнікаў і наглядчыкаў (спэцслужбы, армія, паліцыя, расгвардыя і г.д.). Іхніх прывілеяў пэнсійная рэформа не закране. Вырашаць свае праблемы ўладальнікі краіны будуць за кошт непрывіліяванай большасьці насельніцтва.

Карпарацыя “Расея” бяздарна кіруецца і таму перажывае сур’ёзныя цяжкасьці (крызіс, санкцыі). Ва ўладальнікаў кампаніі ёсьць выбар: скарачаць свае дывідэнды або выдаткі на пэрсанал (насельніцтва). Гаспадары вырашаюць свае праблемы за кошт работнікаў.

Нават больш дакладная мэтафара – прыгонны маёнтак “Расея”. Гаспадар на кірмашы прагуляўся ўшчэнт у карты. Але страляцца не зьбіраецца і патрабуе ад упраўляючага павялічыць даход з маёнтка, каб кампэнсаваць пройгрыш. Упраўляючы паведамляе, што “пажылыя сяляне гультайнічаюць, паншчыну не адпрацоўваюць, аброк ня плоцяць”. “Абы што” – абураецца нягеглы памешчык. І загадвае ўсіх сваіх прыгонных, якія яшчэ могуць хаця б неяк трымацца на нагах, тэрмінова гнаць на паншчыну або абкласьці аброкам.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

На іх “нападалі”…

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава заявіла ў інтэрв’ю фінскаму выданьню Hufvudstadsbladet.

У яе спыталі, навошта Расеі парады, міфалагізацыя вайны і дзеці, апранутыя ў жаўнераў.

“Бо нас заўжды атакавалі. Ад немцаў у ХІІІ стагоддзі да Напалеона ў ХІХ стагоддзі і Гітлера ў ХХ стагоддзі. Зямля была разбурана ў жудасных маштабах. Цяпер мы паказваем усім: нават ня думайце пра новы напад. Пасьля таго, як мы страцілі 20 мільёнаў чалавек у Другой сусьветнай вайне, мы маем права прадэманстраваць усім, што мы ня хочам паўтараць”, -- сказала Захарава.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/nas-vsegda-atakovali-zaharova-otvetila-na-vopros-pochemu-v-rossii-detey-odevayut-v-voennuyu-formu-251623.html

 

Расея, якую мы, на жаль, не страцілі

Шлях Гаварухіна да Пуціна пачаўся з фільма “Расея, якую мы страцілі”. Гэта быў адзін з першых камянёў у фундамэнт міфа пра квітнеючую Расейскую імпэрыю, якая дынамічна разьвівалася, але была зьнішчана здраднікамі-рэвалюцыянэрамі. Менавіта на гэтым міфе, як плесень на пратухлым бульёне, вырасла ідэалогія пуцінізма.

Пуцінскі праект паўтарае мары апошніх расейскіх цароў: непахіснасьць самадзяржаўнай улады, паслухмяняе грамадзтва (і Дума), дзяржаўны клерыкалізм, здушэньне вольнадумства, русіфікацыя нацыянальных меншасьцяў, непахіснасьць прывілеяў вышэйшых сацыяльных слаёў, вернападданае яднаньне ўсіх класаў ля стальца самадзержца, пашырэньне межаў імпэрыі, барацьба з мадэрнам, што ідзе з Захаду. Карупцыя і тады, і зараз фармальна асуджаецца, але адыгрывае важную ролю ў сістэме дзяржаўнай улады.

Пуцінізм – варыянт традыцыйнага імпэрскага самадзяржаўя. Ён падобны на позьні сталінізм, які таксама быў рэстаўратарскім праектам. Пуцінізм = сталінізм --- планавая эканоміка, масавы тэрор (пакуль) і псэўдамарксісцкая фразэалогія.

Наогул, ня дзіва, што адзін з аўтараў міфа аб імпэрыі Раманавых стаў апошнім пуціністам.

P.S. Мікалай 2 трызьніў: “Я еду з глуздоў, калі думаю пра пэрспэктывы Расеі, мы станемся вялікім народам, самай вялікай дзяржавай, усё ў сьвеце будзе рабіцца з нашага дазволу”. Манія вялікасьці расейскіх аўтакратаў разьвіваецца. Мікалай 2 ехаў з глуздоў, а Пуцін проста зьехаў.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Хаваецца за маскай

Прыгадайце ўсе злачынствы Пуціна. Вось так сядзьце, і пачніце пералічваць. Злачынствы, паводле дзейснага ККРФ.

А цяпер уявіце, што такі бандыт і забойца, злодей і тэрарыст, фашыст і рэцыдывіст знаходзіцца на волі і ходзіць па вуліцах вашага горада. Вам было б спакойна за сябе і сваю сям’ю?

У мяне для вас дрэнныя навіны: гэты міжнародны тэрарыст, фашыст, бандыт, злодзей і ваенны, дзяржаўны і пасадавы злачынец Пуцін Ул. Ул. незаконна узурпаваў уладу, захапіў ядзерную зброю і закладнікаў і хаваецца за маскай кіраўніка дзяржавы.

Месца яму ў турме, на пажыцьцёвым тэрміне, вось проста паводле дзейснага КК РФ.

І ён гэта ведае. І жывым з свайго крэсла ён сыходзіць дакладна не зьбіраецца.

І яшчэ. Я больш не падтрымліваю палітыкаў, якія ня згодныя з тым, што я сфармуляваў вышэй. Бо я напісаў праўду і ненавіджу, калі хлусяць.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.

 

Перамога на футболе? У гэты момант Пуцін банкрутуе Расею

Расея разграміла Савудаўскую Аравію ў першым матчы ЧМ-2018. Вось дык заслуга – перамагчы зборную Савудаўскай Аравіі! Але ў сёлах і вёсках па ўсёй Расеі, малых і ня надта малых паселішча, дзе няма цэнтральнага газазабесьпячэньня і каналізацыі, з дамоў вывальваюцца п’яныя дзядзькі і гарланяць: “Оле-оле-оле-олеееее!”…

Яны яшчэ ня ведаюць, што не дажывуць да пэнсіі. Знаходзячыся ў цалкам непрытомным стане (ня ў сілу алкагольнага ап’яненьня – проста гэта іхні звычайны стан па жыцьці), іхні тэлевізар перамог іхні халадзільнік, прычым усур’ёз і надоўга. Бо павышэньне стаўкі НДС і павышэньне пэнсійнага ўзросту не праходзяць надта часта на працягу аднаго чалавечага жыцьця…

Цяпер мне самому ўжо 52. З 1996 года я жыву і працую ў Расеі, заплаціў кучу падаткаў. Праз 8 гадоў мне належала пэнсія. Калі шчыра, я на яе ніколі не разьлічваў. Ад слова “зусім”. Але толькі з пункту гледжаньня нейкага ўплыву на мой узровень жыцьця ў маім пэнсійным узросьце. Я ўсё жыцьцё разьлічваў толькі на сябе і свой уласны “пэснійны план”, якім бы ён ня быў. Але, з другога боку, чаму я не павінен атрымліваць 100 або 200 даляраў штомесяц, пачынаючы з 60 гадоў, на працягу гэтых пяці гадоў, да дасягненьня “новага” пэнсійнага ўзросту? Чаму?

Таму, што на працягу гэтых пяці гадоў я буду “аддаваць” гэтыя 100 або 200 даляраў штомесяц пуцінскай АЗГ, на маю долю кантрыбуцыі для ўзбагачэньня 500 набліжаных да Пуціна сем’яў – ватажкоў пуцінскай АЗГ? Для ўзбагачэньня самога Пуціна, ягоных дзяцей і зяцьцёў? Я буду “аддаваць” гэтыя 100 або 200 даляраў штомесяц пуцінскай АЗГ для ўтрыманьня анэксаванага імі Крыма і для будаўніцтва новых палацаў Кадырава ў ААЭ? Я буду “аддаваць” гэтыя 100 або 200 даляраў штомесяц пуцінскай АЗГ для вайны на Данбасе, для вайны ў Сірыі, для будучых выплат сем’ям састрэленага гэтай АЗГ Боінга?

Не, што вы… Як вы маглі такое падумаць… Вы нічога не разумееце ў дзяржаўных фінансах.

Я ЎЖО іх аддаў. І вы аддалі.

Дарагія багатыя, ня надта багатыя і нават бедныя масквічы, вы калі-небудзь бывалі па-за МКАДам?

Дарагія багатыя, ня надта багатыя і нават бедныя пецярбуржцы, вы калі-небудзь бывалі па-за КАДам? “Ад’ехайце” кілёмэтраў сто ад МАКДа або КАДа, адпаведна, а лепш – тысячу.

Паглядзіце там, вакол, што творыцца. І паглядзіце на людзей – на тых, хто не прасыхае, і на тых, хто хаця б часам цьвярозы. Ацаніце іхнія прафэсійныя навыкі, якія знаходзяцца на ўзроўні прафэсійных навыкаў алжырскіх уцекачоў (што гэта я зрабіў, толькі што абразіў алжырскіх уцекачоў?), ацаніце іхнюю г. зв. «labor mobility», то бок мабільнасьць гэтай працоўнай сілы, ацаніце іхні ўзрост. У іхніх “палестынах” у маладым і сьпелым узросьце знайсьці хаця б якую працу вельмі цяжка, а ўжо пры дасягненьні 500 гадоў – і тым больш. Многія… ды не, практычна ўсе гэтыя людзі ў такіх месцах сядзяць без працы, просячы ў сваякоў, зрываючы абсталяваньне з трансфарматарных будак высокай напругі, каб прадаць крадзенае на мэталалом, зьбіраючы ежу на памыйках, альбо забіваючы амурскіх тыграў, напрыклад, дзеля продажу іхніх скур і ўнутранасьцяў кітайцам… І ведаеце, чаго яны чакаюць у такім стане? Усе, пагалоўна. Слушна, як бы перабіцца з хлеба на ваду, да 55 гадоў для жанчын і да 60 гадоў для мужчын, каб урэшце пачаць атрымліваць 100 даляраў або эўра ў месяц.

А што гэтыя людзі будуць рабіць цяпер?

А Пуцін і ягоная АЗГ не баяцца, што будзе ня проста, як пры “манэтызацыі ільготаў” больш за 10 гадоў таму, а значна, значна больш крута? Магчыма, яны і баяцца, але тады не было Расгвардыі і не было дазволена страляць у дэманстрантаў, а цяпер – ёсьць і можна.

Расеяй кіруюць эканамічныя, фінансавыя, палітычныя, юрыдычныя і тэхналагічныя дэгэнэраты і адпетыя злодзеі. Пуцін і ягоная АЗГ не абанкроцяць Расею. Пуцін і ягоная АЗГ ужо абанкроцілі Расею.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://inforesist.org/raduetes-pobede-na-futbole/

/ 03-07-2018
Расея Крах Расеі Русский мир РФ рф
Абмеркаваньне
моовао Аўтар: Менчанин 2018-07-09

Если обратиться к мировому опыту развития РБ, мы обнаружил странную закономерность. После разделов Речи Посполитой усиливаются в Европе империи, что уже через сто лет приводит к первой мировой войне. Затем СССР , захватив осколки империй стремится к мировому господству под левыми лозунгами. При Ельцине появляется идея либеральной России, якобы гаранта стабильности в регионе, но как только гарант окреп, он начинает вершить мировые дела от имени покоренных народов и никакие законы Москве не нужны, им нужно давление на Запад. Так может раздел Речи Посполитой был ошибкой и страны её наследники должны играть свою игру в европейских делах, а не оставаться в тени РФ, ведь это привносит мир и стабильность на континент?

апро Аўтар: Менчанин 2018-07-09

Москве выгодна легенда об угнетенном беларуском мужичке, лишенным своей элиты и истории. Отсюда эта беларуская неразбериха, которая насаждала, по сути ,русское народничество, лишенное политической культуры ВКЛ и Речи Посполитой. Ведь кнутом и пряником можно удерживать любые земли, как в наши дни этому служит примером многострадальная Чечня, пытавшаяся стать независимой, а теперь восхваляющая Москву.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Латвія бароніцца ад “Русского мира”
Украінца, захопленага ФСБ у Гомелі, катуюць у расейскай турме
Незаконно засуджений в Криму політв'язень Балух подякував українцям за підтримку
Масква і Кітай