змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Ад Масквы і далей

Ізгоі

Зімняя Алімпіяда 2018 стартуе ў Пхэнчхане ўжо 9 лютага.

А нядаўна стала вядома, што многія спартоўцы ня хочуць нават езьдзіць у адным ліфце з расейскімі алімпійцамі, якія, нагадаем, ня маюць права выступаць пад сьцягам сваёй краіны.

Так, прызёрка Алімпійскіх гульняў 2014 расейская канькабежка Вольга Фаткуліна распавяла пра зьмены ў адносінах замежных спартоўцаў да атлетаў з Расеі, а таксама зазначыла, што “адчувае на сабе касыя позіркі” у алімпійскай вёсцы.

“Таксама чула, што іншыя канькабежцы абмяркоўвалі сытуацыю. Некаторыя зь іх адмаўляюцца езьдзіць з табой у адным ліфце. Узьнікае пачуцьце няёмкасьці і абразы, бо ты ня можаш адстаяць свае прыстойнае імя”, -- сказала чалябінская канькабежка ў інтэрв’ю прапагандысцкаму выданьню RT.

Таксама яна падзялілася думкай аб нежаданьні Міжнароднага алімпійскага камітэту дапусьціць шэраг апраўданых расейскіх спартоўцаў да Гульняў 2018.

“Першая думка, якая ўзьнікае ў галаве, -- што нас, Расею, баяцца, бо не дапускаюць моцных спартоўцаў. Магчыма, на нас крыўдуюць за перамогу на Гульнях у Сочы. Іншых лагічных тлумачэньняў у мяне няма, бо МОК ніяк не аргумэнтуе адхіленьне атлетаў”, -- мяркуе Фаткуліна.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: https://styler.rbc.ua/rus/zhizn/olimpiada-2018-sportsmeny-hotyat-ezdit-odnom-1518162505.html

 

Камуністычны кандыдат на прэзыдэнта Грудзінін любіць Сталіна

Няма нічога дзіўнага, што капіталіст Грудзінін любіць камуніста Сталіна. Менавіта рабы тыран заклаў асновы сучаснага намэнклатурнага капіталізма, менавіта дзякуючы ягонай спадчыне сфармаваўся расейскі алігархат. Сталін пасылаў зэкаў на сьмерць ад непасільнай працы на “вялікіх будоўлях камунізма” фактычна для таго, каб алігархі потым мелі магчымасьць купляць сабе самыя дарагія ў сьвеце яхты і прывозіць у Куршавэль поўныя самалёты вясёлых дзяўчат. Вусаты кат зганяў у саўгасы сялян, каб іхнія нашчадкі працавалі на новых латыфундзістаў кшталту Грудзініна.

Сталін стварыў азіяцкую адміністрацыйную сістэму, пры якой эканамічныя рэсурсы краіны былі перададзены пад поўны кантроль бюракратыі. Так сфармавалася кіруючая намэнклатура. У гісторыі заўжды нефармальнае валадараньне рэсурсамі з часам юрыдычна замацоўвалася. Бюракратыя непазьбежна рана ці позна павінна была прыватызаваць падкантрольную ёй маёмасьць (пра гэта ў прыватнасьці папярэджваў ужо Троцкі). Так і адбылося пры Ельцыне. Савецка-вытворча-чэкісцкая намэнклатура і яе партнёры з крымінальнага сьвету сфармавалі намэнклатурную буржуазію. Менавіта да яе належыць і Грудзінін, які фактычна прыватызаваў сталінскі саўгас, у кіраўніцтва якога ўваходзіў.

Аднак Ельцына Грудзінін ня любіць. У 90-я саўгасны алігарх, паводле ўласнага прызнаньня, не пачуваўся ў бясьпецы. Зараз – іншая справа. Пуцін зьнішчыў парэшткі дэмакратыі і канкурэнцыі, даў намэнклатурнай буржуазіі гарантыі недатыкальнасьці ўласнасьці пры ўмове супрацоўніцтва з уладай. Пры цяперашнім расейскім прэзыдэнце новая намэнклатура атрымала ня толькі ўласнасьць, але і аўтарытарную палітычную ўладу.

Сучасны намэнклатурны капіталізм прайшоў тры стадыі фармаваньня. Сталін заклаў яго асновы, аддаўшы эканоміку краіны ў кіраваньне бюракратыі. Ельцын даў намэнклатуры падкантрольныя рэсурсы ва ўласнасьць. Пуцін усталяваў яе палітычную дыктатуру. “Камуніст-капіталіст” Грудзінін памятае пра свае сталінскія карані.

Ігар Эйдман

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/blogs/eydman/ne-udivitelno-chto-kapitalist-grudinin-lyubit-kommunista-stalina-blagodarya-ego-naslediyu-sformirovalsya-rossiyskiy-oligarhat-231050.html

/ 12-02-2018
Расея Русский мир РФ
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Микола 2018-02-14

Проста выдатна пра грудзинина

Аоо Аўтар: Менчанин 2018-02-15

РФ движет не реформы,а советское запугивание соседей и милитаризм.Все эти игры в реформы ничего не изменили в отношениях русских и соседей.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Помнік беларускаму герою
У мінулым
Маскоўскі лабірынт
Татары бароняць родную мову і школу