змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

АБ ПРЫЗНАНЬНІ «ОМОН» і «КГБ» СССР ДЗЯРЖАЎНЫМІ ТЭРАРЫСТЫЧНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

25-га Сакавіка гэтага года ў дзень вялікага Беларускага нацыянальнага сьвята Дзень Волі ўся Беларусь, дзякуючы відэаінфармацыі, стала сьведкам брутальнага нападу на мірных жыхароў і зьбіцьця людзей у Менску міліцэйскім падразьдзяленьнем “ОМОН” (амап) і баевікамі ўнутранных войскаў. Жыхароў Менска, старых і маладых, мужчын і жанчын — хапалі, без разбору, на ходніках і плошчах, на прыпынках транспарту, на пешаходных пераходах. Пры гэтым шмат людзей жорстка зьбівалі і заштурхоўвалі ў закратаваныя жалезныя фургоны для перавозкі арыштаваных. Схапілі больш за тысячу чалавек.

Прычынай нападу на людзей паслужыла інфармацыя аб мітынгу ў гонар нацыянальнага сьвята Дзень Волі (99-й гадавіны аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі). Ініцыятар мітынгу падпалкоўнік у адстаўцы М. Статкевіч (які заявіў, што будзе кіраваць мерапрыемствам) на сьвята не зьявіўся і людзі зьбіраліся на ходніках, ня ведаючы што рабіць. У гэты час і адбыўся жорсткі напад баевікоў ОМОН на людзей, паляваньне на пешаходаў, зьбіцьцё і затрыманьне. Дзеяньні нападнікаў былі сытуацыйна неадэкватнымі, палітычна матываванымі загадам зьверху, з неапраўданым ужываньнем жорсткай сілы і агрэсіі.

Такія дзеяньні з нематываваным ужываньнем грубай сілы, зьнявагай годнасьці людзей і катаваньнямі затрыманых у закратаванях жалезных фургонах ажыцьцяўляюцца баевікамі ОМОН увесь час на працягу існаваньня аўтарытарнага рэжыму ўлады А. Лукашэнкі.

Тлумачыцца гэтая парадаксальная для неабазнаных людзей зьява (калі ўлада забараняе сьвяткаваць нацыянальнае сьвята Волі і зьбівае за гэта людзей) тым, што Беларусь з 1994 года апынулася ў стане ўнутраннай акупацыі расейскіх і прарасейскіх сілаў, якія захапілі уладу ў дзяржаве і праводзяць антынародную, узгодненую з Масквой палітыку, па вынішчэньні беларускай нацыі. Дзеля гэтага рэжым выкарыстоўвае сілавыя і рэпрэсіўныя структуры ўлады.

Мэтады, якімі дзейнічае ОМОН, выконваючы ўказаньні вярхоўнага начальства, утрымліваюць у сабе прыкметы тэрарызму і адпавядаюць кваліфікацыі тэрарыстычнай арганізацыі, падпарадкаванай рэжыму аўтарытарнай улады.

Такія сістэматычныя дзеяньні аўтарытарнай улады ў Рэспубліцы Беларусь падпадаюць пад вызначэньне Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў аб дзяржаўным тэрарызме, дзе адзначана, што «Дзяржаўны тэрарызм праяўляе сябе ў: 1) практыках паліцэйскай дзяржавы, накіраваных супраць свайго ўласнага народа, каб дамінаваць праз страх шляхам нагляду, разгону групавых мітынгаў, кантролю над навіновымі СМІ, зьбіцьця, катаваньняў, надуманых і масавых арыштаў, надуманых абвінавачваньняў і чутак, паказальных судовых працэсаў, забойстваў, пакараньняў бяз суду і сьмяротнага пакараньня». (Жэнеўская дэклярацыя аб тэрарызме. Генэральная Асамблея ААН, Дак. А/42/307, 29 траўня 1987 г., разьдзел 1. Дзяржаўны тэрарызм).»

У рэзалюцыі ААН 1999 года адзначана, што «злачынствы, задуманыя з палітычнымі мэтамі, каб справакаваць стан страху ў грамадзкасьці, групы людзей альбо адзінкавых асобаў, ня маюць апраўданьня ні пры якіх абставінах».

Нелегітымны гэбісцкі рэжым Лукашэнкі абапіраецца ў сваёй антынароднай тэрарыстычнай дзейнасьці на рэпрэсіўныя мілітарызаваныя арганізацыі, створаныя яшчэ расейскімі камуністамі, дзеля рэпрэсіяў і зьнішчэньня народаў СССР. Гэта ў першую чаргу ОМОН (Отдел Милиции Особого Назначения) і КГБ (Комитет Государственной Безопастности, ён жа — ВЧК, ГПУ, ОГПУ, НКВД, НКГБ, ГУГБ, НКГБ, МГБ, МВД, КГБ, МСБ, ЦСР, ФСБ, КГБ), які ў 10-50-х гадах мінулага стагодзьдзя, праводзіў генацыд беларускага насельніцтва.

Паўстае неабходнасьць правядзеньня праўнай і факталагічнай экспэртызы і пастаноўкі пытаньня перад адпаведнымі беларускімі краёвымі арганізацыямі і міжнароднымі ўстановамі аб:

1) прызнаньні міліцэйскай структуры ОМОН Міністэрства Унутранных Справаў Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай тэрарыстычнай арганізацыяй;

2) прызнаньні КГБ СССР дзяржаўнай тэрарыстычнай арганізацыяй, якая ў 1917 – 1953 гг. , праводзіла генацыд народаў СССР, выконвала злачынствы супраць чалавецтва.*

*Абгрунтаваньне.

Датычна ацэнкі КГБ СССР, гэтае пытаньне міжнароднага значэньня і прадугледжвае сумесную падрыхтоўку праўна-факталагічнай базы для кваліфікацыйных міжнародных арганізацыяў.

Сёньня, ўлічваючы знаходжаньне абсалютнай дзяржаўнай ўлады ў руках КГБ у Расеі і ў Беларусі, мы зьяўляемся сьведкамі, рэанімацыі культа Сталіна, сталінізму, апраўданьня камуністычнага генацыду ў ХХ стагодзьдзі, пабудовы так званай «лініі Сталіна» ў Беларусі, імкненьняў улады зьнішчыць Курапаты – месца масавых камуністычна-энкавэдзісцкіх расстрэлаў людзей. У Беларусі, як і ў З0-х гадах, гэбісцкі рэжым пачаў прыдумваць неіснуючыя дзеяньні і арганізацыі, дзеля рэпрэсій апазыцыйнага да палітыкі рэжыму насельніцтва. Пад прыдуманыя дзеяньні і арганізацыі праводзяцца арышты і хапаньні людзей.

Вынікам гэбісцкага павароту да сталінскй палітыкі, зноў стала пагроза вайны і агрэсіі з боку гэбісцкай Расеі, кардынальнае пагаршэньне міжнароднага становішча. Прававая ацэнка, юрыдычнае заблякаваньне і ліквідацыя рудыментаў камунізму, адным зь якіх ёсьць дзейнасьць і гісторыя КГБ СССР – гэта задача, якая датычыць ня толькі Беларусі, Расеі ды Украіны, але ўсёй міжнароднай супольнасьці.

9 красавік 2017 г.

г. Менск

Старшыня Зянон Пазьняк

В.а. Старшыні ў Беларусі Юры Беленькі

Намесьнік Старшыні Сяргей Папкоў

Сойм Кансерватыўна-Храсьціянскай Партыі -- БНФ / 18-04-2017
КГБ Змаганьне Барацьба Сойм КХП-БНФ Дзень Волі Тэрарызм 25 сакавіка Супраціў ОМОН Адпор Тэрарысты
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Фронтаўцы 2017-04-18

Не забудзем, не даруем.

Бяз тэмы Аўтар: Франц М. 2017-04-18

Зьвяруг пад суд.

справядлівасьць Аўтар: Віталь 2017-04-19

Правільна. Пад люстрацыю ўсіх і суд: з доказамі віны, усё па законе - а калі так, то строга і справядліва, з канфіскацыяй маёмасьці. Таксама стварыць базу дадзеных (як для п'яных вадзіцеляў зараз), каб любога можна было праверыць на антынародную дзейнасьць у мінулым.

Бяз тэмы Аўтар: Revolution 2017-04-19

Нажаль на службу у гэтыя антынародныя структуры вярбуюць грамадзян Беларусi. Заманьваюць высокiмi заробкамi ды безпакаранасцю. Таксама як падчас гiтлераускай акупацыi вербавалi у палiцыю. Таксама нажаль знаходзяцца здраднiкi-пачвары якiя радыя за вялiкiя грошы служыць прыгнятальнiкам уласнага народу.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-04-23

Калі вось так разабрацца, то рэжыма і не існуе. Что з'яўляецца асноўным кулаком рэжыма? Напрыклад, у горадзе? АМАП. ППС-нікаў, гэтых хлопцаў, ніхто не баіцца. Але АМАП зусім- іншае. Яны дысцыплінаваныя, забясьпечаныя. Давайце ўявім сытуацыю- невялікі спальны раён, ну, дамоў 20. Калі туды прыяжджае УАЗ-ік з АМАП-ам- ўсе "баяцца". Іх там, АМАП-а, 4 чалавекі і яны там па факту ніхто на гэтым раёне, але чаму ўсе такія запужаныя? Войска ў нас малое, ды й ніхто не будзе там змагацца за луку. Міліцыя- хто? Участковаму яно трэба?)) Толькі АМАП застаецца ды й і тое не таму, што яны самыя дрэнныя, а таму, што гэта, калі ў прафэсійных тэрмінах, насамрэч, добрае, моцнае падразьдзяленьне і там ўсё правільна. Але яно наўпрост не патрэбнае ў нас, бо ў прынцыпе, калі ў палітычных мэтах не выкарыстоўваць, то застанецца бязь працы. Іх проста так выкарыстоўваюць. А так- звычайныя хлопцы. Дык вось, чаму іх так баяцца? Ды наогул, у рэжыма ж амаль нічога няма. Гэта прыкладна як параўноўваецца расейскае войска з войскам НАТА. Рэжым, ён настолькі слабы, што яго як бы няма. Але калі ніхто не перамагае, то атрымліваецца, што й грамадзтва вельмі слабое. А ў чым слабасьць? Наркотыкаў у краіне вельмі мала, казіно- ёсьць, але няшмат, збачэнцаў, прастытуцыі ці іншага падобнага таксама няма (нават за порназдымкі на закрытых сайтах асуджаюць). Дык у чым прычына? Нічога ж складанага- алькаголь! Тут мы ў сусьветных лідарах! Таму гэты рэжым, якога ўсе баяцца гэта прыкладна як такі, алькагольны туман перад вачыма. Выпіў "чарку", закусіў "шкваркай" і рэжым сам аднекуль з'явіўся. Ну, зусім як на д'ябльскі рытуал шатан прыслаў чарцей. Калі грамадзтва ачысьціцца ад гэтай ганебнай з'явы рэжым сам па сабе зьнікне.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАБЛІЖАЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
“Мы знаходзімся на парозе палацавага пераварота?!”
Рэжым загаварыў пра душу і мову (відэа)
“… за улыбки милых!”