змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

АБ ПРАТЭСТАХ СУПРАЦЬ ДЭКРЭТУ № 3 І ЗМАГАНЬНІ ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

Крызіс антыбеларускага рэжыму ўступае ў актыўную фазу. Зьняважаныя нялюдзкім дэкрэтам № 3 (празваны правіцелем дэкрэтам "аб дармаедах"), людзі вышлі на вуліцы выказваць сваё абурэньне і патрабаваньні.

Абурэньне стыхійнае. А гэта значыць, што існуе магчымасьць правакацыяў, небясьпечных па выніках для грамадзтва. Злыя сілы могуць скарыстаць становішча, каб дыскрэдытаваць народныя выступы. Так адбылося ў 2010-м годзе, калі правакатары завялі людзей у пастку. Тады былі пабіты, схоплены і кінуты за краты сотні людзей.

Тыя самыя асобы, якія справакавалі пабіцьцё людзей у Менску і разгром грамадзтва ў 2010 годзе, тыя ж асобы клічуць на плошчу абураных беларусаў цяпер і рыхтуюць пляны, невядомыя людзям.

У сувязі з гэтым, каб запабегчы маніпуляцыям, мы зьвяртаем увагу на неабходнасьць самаарганізацыі грамадзтва. Прапануем падтрымаць заклік Зянона Пазьняка і паўсюдна па месцы жыхарства і працы ствараць суполкі працоўных людзей руху "За вольную Беларусь". Арганізаваны народ сам плянуе і стварае сваю будучыню.

12 сакавіка 2017 г.

Сойм Кансерватыўна-Храсьціянскай Партыі -- БНФ / 13-03-2017
Пратэсты Сойм КХП-БНФ Заява Дэкрэт №3
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Канстанцін 2017-03-13

Ну, гэта ўсё агульныя фразы...

25 03 2017 году а 14 00 у сталіцы мае адбыцца мітынг.

Усю адказнасьць на сябе ўзяў Статкевіч.

Тое, што Статкевіч ня здолеў у 10-м годзе ўсьцерагчы людзей ад правакацыяў - ведама.

Пытаньне, ці ісьці на мітынг за тое, што яго ўзначаліла сумнеўная асоба.

Бяз тэмы Аўтар: Scooter 2017-03-13

У гэтай заяве я бачу толькі разгубленасьць кіраўніцтва КХП-БНФ ад "нечаканай" сітуацыі з народнымі пратэстамі і няведаньне, што з усім гэтым рабіць, а таксама самаўхіленьне ад удзелу ў гэтым працэсе.

А заклікі да "самаарганізацыі" невядома пад якім кіраўніцтвам (тыпу "ну вы там самі вырашайце") ўвогуле небясьпечныя, бо хутчэй за ўсё такую "самаарганізацыю" ачоляць людзі, якія будуць абяцаць "райскае жыцьцё і з/п папіццот кожнаму ў складзе Расеі", таму што гэтыя "таварышы" ні будуць спаць у шапку (ў адрозьненьне ад некаторых нашых мясцовых "народных абаронцаў"), а гатовыя дзейнічаць у любы момант па загадзе Лубянкі! Як бы не праспаць Беларусь з такім падыходам....

Бяз тэмы Аўтар: рар 2017-03-13

Сапраўды, трэба ствараць шырокі народны рух. Настае час.

2 Канстантин Аўтар: Саша 2017-03-13

Аказнасть перад КЕМ узяу на сабе Статкевич???

========

Той хто жадае быть падманутым - таго нихто не устеражот ад паразы.

Бяз тэмы Аўтар: Канстанцін 2017-03-13

2 Канстантин Аўтар: Саша

=================

Гэта сафістыка, якая кажа аб тым, што вы ня здатныя даць адказ.

ано Аўтар: Менчанин 2017-03-13

МВД и КГБ уже готовы не беспокойтесь, а лидеры нет. Вот если станут предприятия по всей РБ с требованиями , тогда возможно что-то будет,а так опять подстава под ментов.

Бяз тэмы Аўтар: ivangabrou 2017-03-14

Паважаныя Зянон Станіслававіч і Юрый Адамавіч! Дык што ж вы ўсё-такі параіце рабіць 25 сакавіка а 14 гадзіне?

аоллмпполлш Аўтар: Менчанин 2017-03-14

А вот теперь смотрите, чем на самом деле является народный протест и сравните с тем, что устраивала кремлевская банда Лебедько. Где они и их платные борцы? Их что-то с народными национальными лозунгами не видно. Для них главное иждивенчество, а не вольная Беларусь и ее свободоюбивый народ. Боюсь, что эти Лебедьки как в Украине под либеральную риторику будут и дальше дурить народ в своем кругу и красть, как они уже привыкли делать это у фондов. У людей должны быть четкие национальные правые лозунги свободы и благосостояния, а не выпрашивание у банды зарплаты.

абурэнне i разчараванне Аўтар: мiкола 2017-03-14

Дзе у мiнску можна далучыцца да акцый КХП-БНФ? Што у плянах?

Чаму людзям не тлумачыцца аб шкоднасцi руху пад здрднiцкими падсунутым гб лезунгамi

"Тунеядзец"? Бачу асэнсаванне есць але людзым не тлумачыцца. Калi выйдзеце з комы хаця б на iнфармацыйнай прасторы? Дзе сiстэмная праца. Цi гэты размыты сайт усе што вы дасьце?

Я не бачу Вам альтернатывы, па-гэтаму удвая сумна. Зноу крысы наконт Статкевiча ладзяць баль у Менску.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-14

Дарэчы, варта было б адзначыць канцэртавы тур "Брутта". Бо па вялікаму рахунку гэта была самая вялікая акцыя пратэсту (проста схаваная). Дзе "сьвятая сьвятых" антыбеларускага рэжыму? Мінск-арэна! Там жа галоўны каўгасьнік гуляе ў тое, на што, напэўна, траціць больш усяго часу. А тут- бел-чырвона-белыя сьцягі, сьветлыя твары і рэвалюцыйныя сьпевы)) Ніхто не заўважыў, што менавіта пасьля канцэрту ў забітай напоўніцу залі раніцай лука быў у гістэрыцы і загадаў у гэтым годзе не спаганяць грошы- па вялікаму рахунку, дзеяньне дэкрэта было спыненнае.

Наконт працэсаў- яны будуць нарастаць і не дай Бог ладзіць нешта з псэўдаапазыцыяй. І з Расеяй ён ужо не дамовіцца. Лука як бы пастаўлены Масквой "сьцерагчы" Беларусь. Пасьля кожных "выбараў" ён зьнішчаў супраціў і тады ў Маскве з ім размаўлялі. А зараз ня будуць, бо ён можа біць толькі псэўдаў, а яны не маюць ніякага дачыненьня да пратэстаў. Псэўды зараз ягоныя найлепшыя сябры. Вось і ідуць гэтыя гвалтоўныя затрыманьні- псэўдаў піяраць такім чынам. Але няхай яны са сваімі псэўдамі што хочуць робяць. Як там Тарас Бульба? "Я цябе парадзіў- я цябе і заб'ю".

Scooter, каб зрабіць нейкую "праграму" патрэбны лідар. А зараз паглядзіце якая ахова ў Лукашэнкі і якая ў меркаванага лідара. Цікава толькі колькі ён хвілін пражыве?

Бяз тэмы Аўтар: 09 2017-03-14

Ніякай "разгубленнасьці" у гэтай заяве не бачу а бачу трывогу за людзей і за тое што магчыма за гэтым усплескам канфрантацыі на вуліцах стаяць тыя хто хоча зьнішчыць Беларусь пад выглядам народнага пратэсту стварыушы масштабную правакацыю нацыянальнага масштаба як 2010 годзе.

Статкевіч із шкуры вон лезе каб гэта усе так і скончылася.

2 Канстантин Аўтар: Саша 2017-03-14

Хто кому должен отвечать???

Вы вроде сами написаль что Статкевич "отвественный".

Я спросил - "Перед кем?"

А теперь вы заявляете что я "не дольны доть адказ" ?!!!!

===

Ну чтож - летс гоу за Статкевичам - вам и вам подобным.

Андрэю Аўтар: Беларус 2017-03-14

"А зараз ня будуць, бо ён можа біць толькі псэўдаў, а яны не маюць ніякага дачыненьня да пратэстаў." Непраўда! Ужо і б'юць і садзяць блогераў і звычайных людзей, а не толькі аппазіцыю.....

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-03-15

Scooter всё в порядке, ситуация просто непростая, нет возможностей проконтролировать и предотвратить лубянские сценарии 25-го, целью которых может стать дестабилизация и кровь. Не случайно они делают информационные вбросы про теракты. Чтобы затем обвинить во всём протестующих. Беларусь вступает в опасную фазу учений организованных режимами, любая спланированная провокация может послужить поводом к масштабным репрессиям и запретам, а стратегически у нас главные события ещё впереди, должен быть сохранён потенциал и возможности для защиты государственности, которая может быть поставлена под вопрос. Смотрите дальше чем ситуация есть сейчас.

Бяз тэмы Аўтар: Евгений Максимович 2017-03-15

Высказал кое-какие свои соображения здесь по ситуации

http://nn.by/?c=ar&i=187093

http://www.svaboda.org/a/28368643.html

http://nn.by/?c=ar&i=186881

Беларусу Аўтар: Andrej 2017-03-15

Прабачце, але параўноўваць блёгераў і звычайных людзей не зусім карэктна, бо блёгераў там пару чалавек, а звычайных людзей шмат. У асноўным чапаюць тых, хто з псэўдаапазыцыяй ці якіх-небудзь маргіналаў кшталту анархістаў. Скажам так, тых, каму няма чаго траціць- чапаць проста няма сэнсу.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-15

Канечне, можа й не вельмі прыгожа ў такіх умовах анархістаў тых жа маргіналамі называць, але так- у асноўным штрафы аплочваюць тыя, хто сістэмна зьвязаны з "тымі" ці "гэтымі".

Бяз тэмы Аўтар: Revolution 2017-03-16

Зараз не час "самаарганiзоувацца", "яднацца", распрацоуваць стратэгii, разважаць з кiм варта iсцi на плошчу, а з кiм не! Трэба проста ВЫХОДЗIЦЬ! Аналiз, ацэнку сiтуацыi, работу над памылкамi ды да т.п. - пакiнем шаноунаму сп. Зянону Пазняку! Але толькi - пасля ПЕРАМОГI! Удзельнiк акцыi пратэсту у Гораднi 15.03.17

Revolution-у Аўтар: Andrej 2017-03-16

Прывітаньне табе, брат! Таксама толькі адтуль! :)

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-16

Зараз спадар Шуневіч стаў даволі папулярнай асобай. Скажу пра асабістыя ўражаньні- чыста па віду ён у мяне асацыюецца з нейкім зэкам. Такім, турэмным паханом. То бок, не афіцэрам, а бандытам. Твар ды вочы не схаваеш...

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-16

Калі былі разгромы пасьля "выбараў"... Людзі ішлі на плошчу таму, што іх падманулі. Але на "выбары" ніхто за руку не цягнуў! Але зараз, калі чалавек "сядзіць у хаце і нікога не чапае" яму на галаву пачынаюць "капаць" нейкім "дэкрэтам"- трэба ісьці на плошчу і "капаць" у адказ адпаведна! Вам ужо "постучалі" ў дзьверы, каб "завезьці ў Курапаты". Пакуль гэта толькі словы, але са словаў усё і пачынаецца. Можна казаць, што "абуджаецца" народ ці "не абуджаецца", але пратэставаць у дадзеным выпадку- грамадзянскі АБАВЯЗАК кожнага (і ў першую чаргу самых "тунеядцаў"). Пакуль гвалтоўна спаганяць грошы ня будуць- акцыі будуць прахадзіць цалкам мірна. Гавораць па тэлевізіі, што "тунеядцы"- на плошчы гучыць адказ- "дармаеды". Іншая справа псэўды- за гэтымі хуліганамі трэба сачыць, каб не нарабілі чаго. Як бы на гэтых акцыях выказваецца любы, але некаторыя лічаць, што "ўсім кіруюць", дык вось, трэба разумець, што яны ня болей чым звычайныя ўдзельнікі і пляваць як там сябе называюць. Калі пачынаюць "камандаваць" трэба падумаць, ці трэба гэта табе.

Ужо з'явіліся суполкі ў кантакце тыпу "Гродненская народная республика" (і так на кожную вобласьць). Будзем і тут дзейнічаць адпаведна.

Бяз тэмы Аўтар: Andrej 2017-03-16

Напэўна, Шуневіч выйшаў на гэтую крывую сьцежку тады, калі апрануў форму НКВД... І зараз ганарыцца....

Бяз тэмы Аўтар: Каваленка 2017-03-17

Правакацыi шмавакацыi, cтаткевтчы шмуневічы. Маскалі забівалі беларусаў і забіваць будуць. Трэба быць гатовым да вайны з унутранымі і знешнім маскальскім ворагам і іх рабамі-здраднтнамі. Патрэбная зброя і ўласная - ГОНАР! - за які ты гатовы ахвяраваць свае жыцьце.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе