змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

7 лістапада 1990 года (відэа)

7 лістапада 1990 года тысячы беларусаў прайшлі шэсьцем па цэнтру сваёй сталіцы і вярнулі чорнаму боўдзлу накінутыя ім маскоўскія падарункі. Па імпэрыі разгортвалася масавае разьвітаньне з бальшавізмам.

У першым шэрагу патрыётаў крочыў Валеры Сядоў (1952-10.03.2016), сябра Сойму БНФ “Адраджэньне”. Калі народ прарваўся да боўдзіла, Валеры ўскараскаўся на пастамэнт і вярнуў Леніну пудзіла НКВДзіста. Пазьней ён быў арыштаваны рэжымам за “пашкоджаньне помніка” (фальшывае абвінавачаньне). У Пішчалаўскім замку фронтавец Сядоў на працягу месяца трымаў галадоўку пратэсту. Людзі добрай волі ў Беларусі і ва ўсім цывілізаваным сьвеце патрабавалі ад савецкіх уладаў вызваліць змагара. Урэшце гэта ўдалося. Калі ўвесну 1991 года імпэрыя захісталася, улады спынілі крымінальную справу “у сувязі са зменай абставін”. “Абставіны” мяняліся крута – у жніўні 1991 года савецкая імпэрыя павалілася і здохла.

 

 

Posted by Сергей Чирик on Friday, 18 March 2016
/ 22-03-2016
Зянон Пазьняк Відэа Народны Фронт Гісторыя Валеры Сядоў 1990 г. 7 лістапада
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Марыя 2016-03-22

Здохла ды не зусім. Ужо чвэрць стагоддзя трымаецца, зараза.

Бяз тэмы Аўтар: Prijatel 2016-03-23

Ня здохла толькі таму што кдб не знішчылі. Калі то сам дыктатар прызнаўся што РСФСР распаўся а кдб не. Вось з за тых недабітых акрыяла чума, якая гадзіць ўсім святле. Усё што на свеце дрэннае дзеецца толькі зыходзіць ад расіі. Тут у нас свой гадзюшнік, са сваімі падкалоднымі стварэннямі. Якія гадзяць нашаму народу. Наш народ не можа адрозніць хто ёсць хто? Быццам бы правільныя прамовы яны прамаўляюць. Але паглядзіце на іх плён.

22 гады дыктатар і ўсе 22 гады гэтая апазіцыя. Людзі ды паглядзіце на іх вынікі. все гады лябедько запрашал на выбары.Ён са сваёй камандай прывёў да ўлады гэтага вырадка і ўсе гэтыя гады зазывал на выбары. Народ зняверыўся ў праўдзівасці выбараў, але карцінку трэба даць што выбары ёсць. Вось ён і адпрацоўвае сваю пайку. Ён і яго партыя ўсё робяць для таго што б прынізіць нашы сьвятыя сымбалі. На наш сцяг змясцілі кабылу. Ды за гэта толькі яму і яго партыі не павінна быць даверу. У гэтым годзе ён на выбары запрашаў пад нашым сцягам. Гэтая партыя ўсё робіць для дыскрідітацыі нашых сімбалаў і руха. Гэта толькі адзін з апазіцыянераў. Там іх развялося вельмі шмат на ўсіх тут месца не хопіць распісаць. Мне прасцей выказаць у вершах.

Сёння бедны народ за паганцамі шляху не бачыць.

Но калісьці ён усіх гадаў за гэта аддзячыць.

За гады нашы згубленые пад уладай бандыта.

Адкажаце усе ты я што хрюкалі ля яго карыта.

Ты я што тягнулі на выбары без выбара,ганчарыкі, лебедькі і мілі.

І за тое, што народ хуткай свабодай дражнілі.

Заутра будзем жыць у другой, у Еврапейскай Беларусі.

А самі морды наелі і забылі што казалі калісті.

З девяці паганцау, што кандыдатамі балатавалісь.

За гэта ніколі, ні дзе народу нашаму не пакаялісь.

Гэта на іх плячах прыйшоў ён да ўлады.

ФСБэшный фюрер, Беларускай здрады.

А яны і сёння клічуць падтрымаць гэтага гада.

Им не Беларусь трэба, а тольки пасада.

Ёсть адзін лідер на Беларусі ен здабыл нам незалежнасць.

Толькі з ім адалеем усю вражью нечысць і адправім у вечнасть.

З Божа Магутным, Роднай Мовай, Пагоняй і стягам.

Мы прыйдзем да свабоды калі Зянон будзе з намі.

PS на хартыі мае пасланне не прайшло, хартыя такая ж аппазыцыя.

Бяз тэмы Аўтар: цётка з-пад Воршы 2016-03-23

Прыемныя ўспаміны.Люззі давяралі і давяраюць Зянону Пазьняку,таму шлі і пойдуць за ім.

Бяз тэмы Аўтар: Максім 2016-03-24

Як прабірае! Не было інтэрнэта, сацыяльных сетак і колькі людзей вышла!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: