змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

500-годдзе Рэфармацыі

Марцін Лютэр – “Магутны замак”

Магутным замкам ёсьць наш Бог,

Аружжам, што бароніць.

Збаўляе з бедаў і трывог,

Ён нас заўжды заслоніць.

Спрадвечны злосны дэман цемры

Што ўласнай перамогі пэўны,

Сваёй магутнасьці, маны –

Такая зброя ў Сатаны,

Што ўвесь наш сьвет няволіць.

 

Самы змагацца не змаглі вы,

Параза вам наканавана,

Але ідзе ў бой Справядлівы,

Сам Бог абраў яго за Пана.

Спытаеш ты, хто ён такі?

Ісус Хрыстос на ўсе вякі,

Нам Саваоф пасланы.

Няма другога Бога людзям,

І перамога Бож’я будзе.

 

У сьвеце, Д’яблам растаптаным,

Дзе, ўсё, здаецца, яму служыць,

Усё меней страхам апантаных,

І ворага мы зможам здужыць.

Князь сьвету ва ўяўленьні многіх,

Ён абуджае жах, трывогі.

Няма над намі яго ўлады,

У справах злых ня дасьць ён рады.

І Слоўца яго ўшчэнт парушыць.

 

Закон наш – Слова, не падман

Адплаты нам ня трэба

На ўсё ў сьвеце Боскі план,

Заступніцтва на Небе.

Няхай захопяць наша цела,

Маёмасьць, гонар, блізкіх,

Ісьці мы будзем сьмела,

Ня знойдзеце вы зыску,

Належаць Царства будзе нам.

 

Martin Luther. Ein feste Burg. – Klugsches Gesangbuch, 1529.

З нямецкай пераклаў Валеры Буйвал.

/ 09-11-2017
Вера Бог Марцін Лютэр Рэфармацыя
Абмеркаваньне
Бяз тэмы Аўтар: Герадот 2017-11-09

Людзі слушна кажуць: Беларусь згубіла Рэфармацыю. Гістарычны лёс мог бы быць зусім іншым.

Francysk Skaryna, the Martin Luther of Belarus Аўтар: Vital 2017-11-09

https://www.economist.com/blogs/prospero/2017/01/slavic-scholar

500 год Аўтар: Мікола 2017-11-10

Сьвету патрэбная новая Рэфармацыя!!

Бяз тэмы Аўтар: mikola))) 2017-11-10

рэспэкт сп. Валерыю.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Пачатак канца (відэа)
“Ня трэба перабольшваць іхнія разумовыя здольнасьці…”
Прагрэс у змаганьні за ўкраінскую мову
Зянон ПАЗЬНЯК: Лепшае наперадзе