змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

24 сакавіка 2018 года ў Кіеўскім скверы Менску адбдуцца сьвяточныя мітынг і канцэрт прысьвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэньня БНР

Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сёлета сьвяточнага мерапрыемства прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэты дзень у Кіеўскім скверы Менску з 12-00 да 16-00 адбудуцца мітынг і канцэрт прысьвечаныя гэтай знамянальнай даце ў нашай гісторыі.

Запрашаем беларусаў далучыцца да патрыятычнага сьвяточнага мерапрыемства.

Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралог да ўрачыстага мітынга і канцэрта, які адбудзецца 25-га Сакавіка каля Вялікага Тэатра Опэры і Балету ў Менску.

Жыве Беларусь! Беларусь – навечна!

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 07-03-2018
КХП-БНФ Сьвята Дзень Волі БНР Сьвяткаваньне БНР-100
Абмеркаваньне
Камэнтароў пакуль няма. Ваш камэнтар будзе першым!
дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маршал Манэргэйм: Зварот да фінскай арміі.
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (2)
“Москва! Как много в этом слове…”
Будні Масковіі