змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

Будні РПЦ

Маскоўскі патрыярхат трэба пазбавіць ільготаў

Ва Украіне Маскоўскі патрыярхат зусім ад рук адбіўся. Спачатку гісторыя з хлопчыкам, якога яны адмовіліся адпяваць. Цяпер вось кажуць, што “Крым ніколі ня быў украінскім”.

Наогул, зусім расперазаліся. І нічога дзіўнага. Паводзяць сябе адпаведна бізнэс-логіцы. І яны даўно ўжо асоба юрыдычная, а не духоўная. Кампанія, якая змагаецца за сваю долю рынку. І таму жорстка ваюе з Кіеўскім патрыярхатам, ад чаго церпяць бацькі маленькага хлопчыка. Бо Кіеўскі патрыярхат прэтэндуе на іхнюю долю рынку і трэба зрабіць усё, каб абараніць свае даходы. Не дапусьціць  нават думкі, што шэраг рытуалаў і грашовых плыняў, зь ім зьвязаных, можа прайсьці праз канкурэнта. І толькі такая логіка дазваляе ім сказаць, што маленькі хлопчык трапляе ў пекла толькі таму, што яго хрысьцілі ў канкурэнтаў.

І адначасова лаяльны хэдофісу ў Маскве, які знаходзіцца пад кантролем у Пуціна. І таму будуць казаць усё, што ім скажуць у Крамлі. Скажуць там, што Крым незаконна перайшоў Украіне, яны і паўтораць. І будуць паўтараць і надалей у сваіх прыходах, транслюючы ў голаў даверлівых украінцаў важныя для Пуціна мэсіджы.

А раз яны бізнэс-праект, то і змагацца зь імі трэба бізнэс-логікай. І ў першую чаргу Маскоўскі патрыярхат неабходна пазбавіць усіх ільгот. І перш за ўсё падаткавых. Бо мала ёсьць логікі ў тым, калі ўсе падаткаплацельшчыкі плоцяць цэрквам, якія прадстаўляюць толькі частку грамадзян Украіны. Але зусім няма логікі ў тым выпадку, калі падаткаплацельшчыкі падтрымліваюць юрыдычную асобу, якая падпарадкавана непасрэдна Пуціну.

І няхай, нават плоцячы ўсе падаткі, яны застануцца прыбытковым бізнэс-праектам, але ўсяроўна іх рэнтабэльнасьць упадзе. Больш таго, частка ФОПаў – сьвятароў можа прыняць рашэньне, што ім больш выгадна быць у Кіеўскім патрыярхаце (таксама бізнэс-праект, але гэта з сэрыі “сукін сын, але наш сукін сын”). І пяройдзе. Што паменшыць уплыў крамлёўскай царквы ва Украіне.

Україна – бедная краіна. І наўрад-ці ў беднай краіны ёсьць лішнія грошы. А значыць, дакладна няма грошай для Маскоўскага патрыярхата. Ім жа, бедалагам, на бэнзін для Bentley не стае. І калі паасобныя вернікі хочуць падтрымліваць менавіта гэтую царкву, то ў іх заўжды будзе такая магчымасьць. На ўзроўні асабістай ініцыятывы.

І на прыканцы. Тут зусім нядаўна патрыярх Кірыла, СЕО Маскоўскага патрыярхата, стаў заклапочаны свабодай чалавека. Вось увесь час яны гэтую свабоду спрабавалі абмежаваць, а тут раптам пачалі клапаціцца. І здарылася гэта ў пытаньні cashless (безнаяўных) эканомікі. А менавіта – кіраўніку Маскоўскага патрыярхата страшна, што чалавек будзе губляць сваю свабоду ў рамках сьвету наяўных разьлікаў. Карацей кажучы, патрыярх выказаўся за кэш. І зразумела, што на свабоду чалавека яму напляваць. І, значыць, прычыны іншыя. А вось на кэш яму не напляваць. І на ценевыя звароты гэтага кэша – асабліва. Тым самым зноў падказваючы нам, куды трэба біць у супрацьстаяньні з гэтай юрыдычнай асобай.

Сяргей Фурса, Інвэстыцыйны банкір, Кіеў.

Пераклад з расейскай.

Крыінца: http://gordonua.com/blogs/fursa/moskovskiy-patriarhat-neobhodimo-lishit-vseh-lgot-prezhde-vsego-nalogovyh-226278.html

 

Сьвятар пакінуў РПЦ

У Запарожжы іярэй УПЦ Маскоўскага патрыярхату Анатоль (Рэўтаў) вырашыў спыніць служэньне ў гэтай царкве. Пра гэта ён распавёў мясцоваму выжаньню "Depo.Запорожье".

Ён зазначыў, што з-за ягонага выступу на ўкраінскай мове на сходзе Запарожскай япархіі 10 студзеня адбыўся скандал.

Сход праходзіў у Сьвята-Пакроўскім катэдральным саборы з удзелам прадстаўнікоў усіх прыходаў япархіі (сьвятароў і вернікаў) і пад старшынствам мітрапаліта Лукі. Прысутныя абмяркоўвалі, у прыватнасьці, і камэнтары Анатоля ў сацсетках з крытыкай прарасейскага курса УПЦ МП.

Калі ён паспрабаваў выказаць сваю пазыцыю, яго перапынілі.

“Людзі, вернікі, адразу закрычалі: “Размаўляйце па-расейску”. Я ім кажу: украіншчына – мая дзяржаўная мова. А потым да мяне падбягае сакратар япархіі, кажа: “Ты калі да нас прышоў чатыры гады таму, ты размаўляў па-расейску”. Я кажу яму: “Але пасьля гэтага ваша краіна напала на маю краіну. Людзі мяняюцца, я зьмяніўся”, -- распавёў сьвятар.

Ён зазначыў, што прысутныя вернікі “крычалі і штурхаліся”. “Думаў, што яшчэ й паб’юць”, -- дадаў Анатоль.

Сьвятар распавёў, што менавіта пасьля сходу вырашыў, што ня можа працягваць служэньне ў УПЦ МП. Па словах іярэя, ягоныя праўкраінскія погляды ўжо даўно прыводзілі да канфліктаў зь іншымі членамі япархіі.

“Гэтая царква не ўкраінская. Яна выкарыстоўвае грошы Украіны, зарабляе на ёй, і адначасова ненавідзіць яе. Якая гэта ўкраінская царква, калі ў ёй абраз цара вісіць? Я адзіны ў япархіі служыў па-украінску – паўтары гады запар. Адзін раз я спрабаваў пачаць казаньне па-украінску, другім разам проста размаўляў з людзьмі ў саборы – абодва разы настаяцель мяне за гэта лаяў – маўляў, цябе тут ніхто не зразумее”, -- патлумачыў Анатоль.

Выданьне зазначае, што сьвятары УПЦ МП раней выказвалі незадаволенасьць паездкамі Анатоля на Данбас да ўкраінскіх вайскоўцаў і супрацоўніцтва з валанцёрамі.

Сытуацыя вакол УПЦ МП раскалілася пасьля інцыдэнта ў Запарожжы, калі сьвятар адмовіўся адпяваць двухгадовага хлопчыка, які загінуў ад няшчаснага выпадку. Прычынай сьвятар назваў тое, што дзіця было хрышчана ў царкве Кіеўскага патрыярхата.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/money/eta-cerkov-ne-ukrainskaya-ona-zarabatyvaet-na-ukraine-i-odnovremenno-nenavidit-ee-svyashchennik-upc-mp-reshil-prekratit-sluzhenie-v-cerkvi-226431.html

/ 20-01-2018
Украіна КГБ РПЦ Русский мир Расейскія акупанты Расейска-украінская вайна
Абмеркаваньне
кнькнь Аўтар: Менчанин 2018-01-20

РПЦ МП исповедует не религию,а клерикальную экспансию. Желает УПЦ КП исповедовать Православие самостоятельно,так нельзя,Москве невыгодно.Запрещать в храмах мову и традиции народа,пожалуйста,даже людей избивать и убивать можно.Так что это за религия?Сказка про зхлых коммуняк не катит.Как и в 1917 г. РФ представляет дикую и обозленную идеологию порабощения,но от внешних и внутренних проблем,развалится сама.Протоирей молодец.Не побоялся бесов в рясах,лишенных истинной религиозности.

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць: