змагайся!
пераможаш!
На Галоўную старонку

100 год БНР. Сьвята ў Менску

24 сакавіка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларусы сабраліся ў Кіеўскім сквэры, у цэнтры сваёй сталіцы. Патрыёты ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, віншавалі адзін аднаго з вялікай падзеяй – 100-годдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Людзі прыехалі на сьвята з розных куткоў Беларусі, прышлі сем’ямі, з малымі дзецьмі. Сонечны і цёплы дзень зьвеставаў вясну, настрой быў сьветлы і аптымістычны.

На пачатку грамада засьпявала ваярскі гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Былі зачытаны гістарычная Трэцяя Устаўная грамата Ураду БНР і віншавальны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Грамада гукала: “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Дэпутат Незалежнасьці Сяргей Антончык павіншаваў прысутных з вялікім сьвятам. Ён параўнаў стварэньне БНР з надыходам вясны, калі птушкі будуюць свае гнёзды. Можа наляцець навальніца і разбурыць гняздо, але жыцьцё не спыніцца. Змагарны народ пераадолее варожую навалу і пабудуе свой нацыянальны дом. Дзяржаватворчы подзьвіг дзядоў у 1918 годзе нягледзячы ні на што завершыўся адраджэньнем беларускай дзяржавы ў 1991 годзе.

Пра змаганьне і стваральную працу, пра памяць аб героях БНР гаварылі таксама дэпутаты Незалежнасьці Сяргей Папкоў і Мікалай Крыжаноўскі. Грамаду павітаў у шчырым выступе выдатны мастак Алесь Марачкін. Выступіла патрыятычная моладзь, юнакі і дзяўчаты распавялі пра лёсы стваральнікаў БНР.

Далей выступоўцы дэкламавалі вершы Зянона Пазьняка, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева, Станіслава Судніка. Яркі паэтычны талент прадэманстравалі Яўгенія Казлова (Ворша) і Алег Лазоўскі (Ліда).

Канцэртная праграма была насычаная і цікавая, палітра галасоў вельмі багатая. Людзі віталі воплескамі сольныя выступы Андрэя Мельнікава, Сяржука Чарняка (Ліда), Зьміцера Захарэвіча, Андруся Такінданга, Уладзімера Асадчага. Удзельнікі сьвяткаваньня пачулі і даўно знаёмыя песьні, і новыя творы выканаўцаў, падпявалі ім. Завершыў канцэрт Зьміцер Вайцюшкевіч, якога публіка не хацела адпускаць са сцэны.

Аднак, як вядома, сьвяткаваньні ў Беларусі азмрочаны рэпрэсійнымі дзеяньнямі рэжыму. Арганізатары зачыталі тэкст зварота з патрабаваньнем вызваліць усіх, хто быў затрыманы апошнімі днямі па палітычных матывах і беспадстаўна. Удзельнікі падтрымалі гэтае патрабаваньне да ўладаў.

На прыканцы беларусы засьпявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа”.

Мітынг у Кіеўскім скверы да 100-годдзя БНР, 24 сакавіка 2018 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 27-03-2018
КХП-БНФ Мітынг БНР-100
Абмеркаваньне
трошкі відэа Аўтар: Віктар 2018-03-27

кароткія відэа тут: https://novychas.by/hramadstva/mitynh-da-100-hoddzja-bnr-szmat-fota

https://nn.by/?c=ar&i=206846

У канцлагеры дазволілі павесяліцца за агароджай Аўтар: Prijatel 2018-03-27

Свята са слязамі на вачах. За некалькі гадзін на канцэрце ля Опернага тэатра.

Ні разу не пачуў у прамовах пра З.С.Пазьняка. Выступала шмат людзей. Нават Голубеў

не ўзгадаў пра яго што та пра апазіцыю ў вярхоўным савеце згадаў. Цікава была б тая

апазіцыя калі б не было З.С.Пазьняка. Была б наша Незалежнасць ??? Этож як трэба

ўсім мазгі затлуміць! Калі на сцэне бачыў кастусёва і лябедьку. А пра лідэра нацыі

ні слова. Я так разумею што ўлада прасоўвае кастусёва і лябедек што б тыя павялі

народ у чарговы тупік. Для мяне і маіх паплечнікаў есць толькі адзін лідар нацыі

З.С.Пазьняк! Усе астатнія ад сатаны!У віде діктатара і яго памагатых.

У канцлагеры дазволілі павесяліцца народу.

Вораг падмяняе паняцце на карысць нашаму уроду.

Жывых герояў змянілі на жывых балбатуноў, усё для здрады.

Якія дапамагалі дыктатару пры ўтрыманні улады.

Хлусню шыюць белымі ніткамі паганцы.

Ты я кто прывел да улады за--анца.

Чорнае стала белым і наадварот.

Для не свядомых усё-рауно дзе паварот.

Ім не удамек што іх усіх падманулі.

Яны пляскаюць у далоні, што іх у дярмо акунулі.

Жывых герояў змянілі на жывых балбатуноў, усё для здрады.

Якія дапамагалі дыктатару пры ўтрыманні улады.

Ні слова пра тых, хто здабыў незалежнасць краіне.

Цёмны народ як заўседы правядуць на мякіне.

Тых хто быў у першых шэрагах супраць улады, ужо забылі.

КДБ і расейцы срэдзь беларусаў новых паганцаў здабылі.

Мы усе згубім час для сябе, дзяцей і унукаў з нагоды.

Праўду не схаваць яна праб'ецца скрозь любыя перашкоды.

Бяз тэмы Аўтар: Гамельчук 2018-03-27

Жыве Беларусь! Героям слава!

дадайце свой камэнтар
Вялікі дзякуй за камэнтар! Ваш камэнтар будзе дададзены пасьля праверкі мадэратарам.
Актыўна абмяркоўваюць:
Маршал Манэргэйм: Зварот да фінскай арміі.
Народнае адзінства: Дзюнкерцкі цуд (2)
“Москва! Как много в этом слове…”
Будні Масковіі